• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць

    Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 111с.
    Мінск 1984
    45.36 МБ
    60
    3 ДЗЁННІКА ЛЯЛІ БРУК
    «...Голад страшэнны. Холад яшчэ горшы. Мы сталі жыць у бальніцы, у палаце, дзе працавала. мама. Тут былі шкарлатынозныя хворыя. Потым уся бальніца запоўнілася тыфознымі.
    26 сакавіка захварэла мама. Праз некалькі' дзён злягла і я. У нас быў сыпны тыф у цяжкай форме. Я яго вытрымала, хаця вельмі схуднела.
    За адным няшчасцем ідзе другое. 16 красавіка не стала нашага таты. Такога добрага, любімага чалавека...
    ...Я ніколі не забуду, як у бальніцу людзям прыносілі перадачы. Нам не было каму насіць. I раптам:
    — Брук! Бохан хлеба і тры кавалкі цукру.
    I запісачка ад Яшкі Чорнага, майго таварыша па школе. Ён прынёс мне дзве перадачы. Дзякуй, мой дарагі таварыш.
    Яшчэ калі быў жывы тата, ён цішком наведваў Толіка. Аказваецца, Толік не ў Лены Сакаловай, а ў другой суседкі — Галі Туміловіч. Мы яе раней не ведалі... Жыве яна з мужам, але не мае дзяцей і таму папрасіла нашага Толіка.
    ...Дык вось у бальніцы мы атрымалі ад яе запіску і ўстанавілі з ёю сувязь. Муж яе шафёр. Калі мы выйшлі з бальніцы, яны нам перадалі харч. Гэта было вельмі дарэчы».
    3 ЗАПІСАУ БЕРТЫ МАЙСЕЕУНЫ БРУК
    «...Каты ўварваліся ў нашу бальніцу... і забілі ўсіх хворых з 31й палаты. Сярод іх быў мой муж. Так скончылася жыццё Жэні, які з дня на дзень
    61
    чакаў дакументаў, каб вырвацца з горада і стаць у рады народных мсціўцаў.
    ...Я не ведала, што назаўсёды згубіла лепшага сябра ў жыцці, што ў Лялінькі няма ўжо бацькі, такога самааддапага чалавека. Ад мяне гэта ўтойвалі. Але я чула плач Ляліпькі, якая ляжала побач на ложку.
    Як крыху памацнела, пачала ўставаць, Лялінька мне сказала. Я яшчэ нават плакаць не магла, не магла ўсвядоміць таго, што рабілася вакол,— ляжала, апухлая ад голаду...
    Да нас у бальніцу прабралася Тася — сястра Галі Туміловіч, якая пасля першага пагрому забрала да сябе Толюшку (бацька яго рускі — Уладзімір Іванавіч)...
    ...Тася прынесла крыху буракоў, бульбы і кавалак хлеба. 3 таго часу не цуралася нас, памагала чым магла».
    ПОБАЧ
    Нас вядуць у калоне. Праходзім ля турмы на вуліцы Валадарскага. Тут сядзяць тыя, хто змагаўся супраць фашыстаў. Хто яны? Можа, сярод іх ёсць і мае знаёмыя? У думках дзякую вязням. Ведаю, што іх чакае, і сэрца разрываецца ад болю.
    He раз ужо думаем, як жа звязацца з падпольшчыкамі, партызанамі? I мама, і я, сарваўшы латкі, адлучаліся з работы, блукалі па вуліцах у надзеі сустрэць знаёмых.
    3 таго часу як прыехаў Лейман, пакідаць ра^ боту вельмі небяспечна.
    Сёння я ў калоне без Асі і Юлі. Ася з цяжкай ангінай. Юля пачала кашляць крывёю. Дрэннае надвор’е, заўсёды мокрыя ногі здароўя не прыбаў
    62
    ляюць. Дзяўчынкі захварэлі, пе пайшлі па работу...
    Што рабіць? Як знайсці выйсце? Можа, і ў гета ёсць падпольшчыкі? Як звязацца з імі?
    У нас жа столькі знаёмых у горадзе! Хоць бы каго сустрэць! Людзі, зразумела, зараз не гаваркія, але, можа б, удалося знайсці нейкую сувязь?
    Неўзабаве на рагу вуліцы Урыцкага бачу на тратуары дзяўчыну. Яна скіроўваецца да мяне.
    — Ніна! — пазнаю сваю сяброўку Ніну Ліпніцкую, з якой калісьці была ў піянерскім лагеры ў Тальцы.
    — Я цябе даўно шукаю,— шэпча Ніна, ідучы побач.
    Добра, што сёння ў гета нас вядзе Отта! Ён, напэўна, зробіць выгляд, што нічога не заўважае. А Ніна ідзе побач.
    — Мама, сястра жывыя? — пытаецца яна.
    — Пакуль што жывыя... А як ты?
    — I не пытайся... Можа, мне ўдасца табе дапамагчы... Пастараюся дастаць для цябе пашпарт. 3 ім ты зможаш выбрацца з гета...
    — А мама, сястра?
    Ніна паціскае плячыма.
    Хутка дае мне пакунак:
    — Тут хлеб, крыху сала.
    3 любоўю, з невыразнай тугою гляджу я на сваю цудоўную сяброўку. Баюся, што бачу яе ў апошні раз. У маім становішчы кожная сустрэча можа быць апошняй.
    Мы ідзём побач. Набліжаемся да брамы ў гета. Размаўляць тут вельмі небяспечна.
    — Нінок,— ледзь чутна кажу я ёй,— як добра, што мы разам. Дзякуй табе. Бывай!
    Ніна туліцца да мяне, шэпча:
    — Бывай. Пастараюся дапамагчы табе.
    63
    Яна аддаляецца ад калоны. Я ўжо не бачу яе за натоўпам.
    Успамінаю піянерскі лагер у Тальцы. Там некалі мы разам выступалі ў самадзейнасці, спявалі: «Мы шлн под грохот канонады, мы смертн смотрелн в лпцо...»
    Мы і зараз глядзім смерці ў твар. Мы разам, мы побач, нягледзячы на ўсе пакуты.
    БУЛЬБА, ХЛЕБ, МЕДЫКАМЕНТЫ...
    Цяпер можна пратрымацца яшчэ нейкі час. Мама хадзіла да Яфіма Абрамавіча Давідоўскага. Ён жыве на Ратамскай. Гэта былы мамін пацыент. Яго дом не згарэў. I ён мяняе тоесёе з адзення на харч.
    Яфім Абрамавіч вельмі абрадаваўся мамінаму прыходу. Падзяліўся ўсім, што меў. Мама прынесла ад яго сапраўднае багацце: хлеб, муку, бульбу! Ён даў тоесёе з медыкаментаў са сваёй хатняй аптэчкі. Людзі вельмі часта прыходзяць да нас, просяць дапамогі. Як можна дапамагчы без лекаў? Цяпер яны ў нас ёсць. А яшчэ яна прынесла ад Давідоўскіх гематаген. Мы так паласаваліся ім — сапраўдны шакалад!
    РАФАЛАК
    Зноў бачылі Мірку Маркман з юдэнрата.
    — Як жывеш? — пытаецца ў яе задзіра, былы студэнт Рафалак Навадворац.
    Мы ведаем, што гэты прыгажун з цыганскімі вачыма падабаецца ёй.
    — Лепш не бывае! — смяецца Мірка.
    64
    — А што робіш?
    — Працую міліцыянерам,— ні то сур’ёзна, ні то насміхаючыся, адказвае Мірка. — Бачыў да вайны жанчынуміліцыянера? He? Ну дык цяпер паглядзі.
    — А дзе твой працуе?
    — Мой? Адгадай загадку! Рукі брудныя, але харч ёсць...
    — А ў цябе рукі чыстыя?
    Мірка спачатку не дагадваецца, на што намякае Рафалак. Смеючыся, яна працягвае юнаку рукі. Маўляў, чыстыя, паглядзі. А потым разумее, у чым справа:
    — Ты гэта што? Ану правальвай у калону! I не пападайся...
    Пачвара ў жаночым абліччы! Адкуль толькі ўзялося такое стварэнне?!
    СКРЫПАЧ КАСТАЛЯНСКІ
    Вось што расказала мне Нэла Літвак.
    Іх калону водзяць на работу ў гебітскамісарыят. Там ідзе нейкае будаўніцтва. Разам з мулярамі працуе Лазар Касталянскі. Да вайны ён быў скрыпачом.
    Пра тое, што Лазар скрыпач, даведаўся адзін з немцаў. I вось дзіва: прынёс былому музыканту скрыпку. Загадвае іграць. Скрыпач адмаўляецца, спасылаецца на тое, што даўно не трымаў у руках інструмент, што ўжо і пальцы не слухаюцца, ды і са слыхам няладна пасля кантузіі...
    Немец настаўляе пісталет...
    Лазар пачынае іграць. Пальцы спачатку сапраўды не слухаюцца. Пасля нібы вырываецца на
    5 Зак. 4100
    65
    волю душа. Душа Лазара і душа скрыпкі. Ён іграе Шумана. Слёзы цякуць па яго твары.
    ...Праз некалькі дзён немец зноў прынёс Касталянскаму скрыпку. Лазар ужо не адмаўляўся. Спрытна настройвае інструмент і хутка іграе. Гучыць такая знаёмая, такая цудоўная мелодыя: «Утро краснт нежным цветом стены древнего Кремля».
    — Адзін музычны сказ,— кажа Нэла,— а здаецца, што вакол зноў заззяла сонца і расцвілі ружы.
    Потым пасажы, гамы і зноў Шуман. Немец так нічога і не зразумеў...
    «СКАЖАШ, Я —КОСЦЯ ДАМЯНАУ...»
    Відаць, Рута задумала гэта даўно. Яе суседка Шэва Озер кажа, што напярэдадні Рута старанна прасавала той дзіцячы матроскі гарнітурчык. Шэ' ва яшчэ дзівілася: навошта?
    Дом, у якім перад вайной жыла Рута, не згарэў, і яна ўзяла з сабой у гета і дакументы і тоесёе з рэчаў. Гэтую матроску таксама. Звечара яна некалькі разоў прымерала гарнітурчык на Косціку, дзенідзе ўшыла, таму што кашулька і штонікі на хлопчыку матляліся. Потым доўга вучыла малога:
    — Скажаш, я — Косця Дамянаў. Мой тата балгарын...
    Раніцай Рута апранула сына ў матроску, падышла з ім да дроту.
    Шэва стаяла непадалёк і ўсё чула і бачыла.
    Калі варта прайшла міма, Рута рассунула ў дроце дзірку, выпусціла хлопчыка за агароджу:
    — Стой тут, сынок, не адыходзь.
    66
    Потым пачакала, калі паліцай паверне і падыдзе да іх. Рута нават сама паклікала яго:
    — Сюды! Сюды!
    Паліцай здзівіўся:
    — Што за цырк? Чаму ён тут?
    — Паслухайце мяне, паслухайце. Яго бацька балгарын. Паглядзіце, яго завуць Канстанцін Дамянаў. Вось метрыка.— Рута прасунула праз дрот дакумент.
    Паліцай пакруціў метрыку ў руцэ, хмыкнуў, перапытаў хлопчыка:
    — Дык хто ты?
    — Я Косця Дамянаў... Тата балгарын,— спалохана залепятаў малы.
    — Бач, вызубрыў! Колькі твайму здыхляку гадоў?
    — Шэсць яму, шэсць. Там усё напісана.— Рута ўмольна глядзіць на паліцая.
    — А цябе як завуць?
    — Рут Сталярская. Рута.
    Паліцай сцепануў плячмі:
    — Во імечка!.. А дзе ягоны бацька, балгарын твой?
    — У Ігарцы.
    — Саслалі? — паліцай здзекліва пасміхнуўся.
    — He, не. За тыдзень да вайны ў камандзіроўку паехаў.
    — Што хочаш? Гавары хутчэй. Доўга з табой баўлюся.
    — Адвядзіце хлопчыка ў горад. У дзіцячы дом. Выратуйце дзіця. Вось вам.— Рута зняла з пальца пярсцёнак.— Залаты, заручальны.
    Паліцай цапнуў пярсцёнак, азірнуўся.
    — Што яшчэ ў цябе ёсць?
    — Нічога...
    Хлопчык уцяміў, што адбываецца.
    5*
    67
    — Мама, я не пайду з ім!
    — Ідзі, Косцік, ідзі, сынок.
    Паліцай прыкладам адпіхнуў хлопчыка ад агароджы:
    — Пайшлі.
    Рута раптам спалохалася.
    — Ты не заб’еш яго? He заб’еш?!.
    Яна пралезла праз дзірку ў дроце, пабегла следам.
    3за павароту паказаліся немцы і паліцаі. Адзін з іх ускінуў аўтамат...
    Рута пахіснулася, упала, пацятнулася наперад рукамі.
    НАЭМІ
    Калі яна праходзіць побач, і мужчыны, і жанчыны праводзяць яе позіркамі. Дзівосная прыгажосць!
    — У яе твар біблейскай Суламіфі,— сказаў неяк настаўнік Леў Аўрамавіч Мірскі.— Наогул дзяўчаты расцвілі насуперак вайне.
    Нашу Суламіф завуць Наэмі. I гэтае пявучае імя вельмі пасуе ёй. У яе смуглявы, яркі твар, хвалістыя цёмнарыжыя валасы, высокая, лёгкая постаць.
    Мы пазнаёміліся з Наэмі, як пасяліліся тут, на Слабадскім завулку, пасля пагрому 20 лістапада. Яна жыве побач, на Калектарнай.
    Леў Аўрамавіч меў рацыю, калі сказаў, што дзяўчаты расцвілі. А Шэва Озер, суседка Наэмі, гаворыць, што дзяўчаты расцвілі на бяду. Яна раіць дзяўчыне завязаць галаву хусткай, не ўзнімаць вачэй, сутуліцца, хавацца ад немцаў, каб не прыставалі.
    Але ўсё ж яны ўгледзелі Наэмі...
    68
    ...Цяпер мы прыбіраем барак, дзе жывуць немцычыгуначнікі. Ён знаходзіцца на Маскоўскан вуліцы, ля Заходняга моста. Мы — гэта Ася, Наэмі і я. Выходзім на работу з той жа калонан, якая працуе на будоўлі дома на Свярдлова. Пасля нас асобна немецчыгуначнік вядзе ў барак. _
    Барак прыбіраюць яшчэ дзве беларускія дзяучыны: Таня і Люда. Дзіўна, але немцычьігуначнікі не забараняюць нам размаўляць з імі. Спачатку мы пазбягалі дзяўчат. Таня і Люда таксама баяліся гаварыць з намі. А цяпер асвонталіся, сталі пазычаць адна ў адной вёдры, анучы, нават дзяліліся харчамі.