• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць

    Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 111с.
    Мінск 1984
    45.36 МБ
    Мама пастукалася ў дзверы. На парозе стаяла сама Людміла Андрэеўна. Яна паглядзела і моўчкі зачыніла іх.
    А я так хацела,— расказвала мама,— каб яны пажаніліся з братам нашага таты, які жыў у Ленінградзе!
    ЯЕ СПРАВА
    Канцавой, напэўна, гадоў сорак пяць, пяцьдзесят. Невысокая, грузная, з сівой галавой, з уважлівымі светлымі вачыма.
    Клара Яфімаўна — урачгінеколаг. У гета яна без работы.
    Як і мы, Клара Яфімаўна — чорнарабочая фірмы «ГотцэЛейман». (Готцэ і Лейман — гаспада
    44
    ры фірмы.) Бізуноў Канцавой дастаецца больш, таму што яна слабая, немагушчая.
    У горадзе яе ведаюць. Бывае, калі няма побач патруля, да дроту падыходзяць жанчыны і просяць паклікаць доктара Канцавую або перадаць ёй штонебудзь. Гэта яе даваенныя парадзіхі. Рызыкуючы жыццём, яны прыходзяць сюды, каб аддзячыць добраму чалавеку.
    Знаходзяць яе і на месцы, дзе мы працуем, на Свярдлова. Немцы называюць гэтую вуліцу пасвойму — Зігесштрасэ.
    Мы здзівіліся, што на гэты раз да яе падышоу мужчына. Бачым яго ўстрывожаны твар. Ен нешта гаворыць Канцавой, відаць, просіць... Клара Яфімаўна нешта ціха шэпча. Мужчына знікае...
    Канцавая набліжаецца да нас:
    — Дзяўчаткі, я вымушана ісці, дапамагчы яго жонцы — ёй цяжка. Гэта мае сябры...
    — А калі вас спытаюць?
    — Я павінна ісці...
    Моўчкі глядзім, як знікае яна ў руінах, за нашай прыбіральняй. Дзякуй богу, гэтага ніхто не заўважыў...
    * * *
    Раніцай адказная за калону, Ева Хазіна, называе лічбу: сорак. Варта нас па спісу не пералічвала.		• m
    .. Апускаемся ў падвал браць тачкі. іам нас чакае Клара Яфімаўна. Яна працягвае^іголку з ніткай. Ася хаваецца ў кут, прышывае ёй жоутыя латкі.
    — Дзяўчынка нарадзілася,— з несхаванан радасцю шэпча Канцавая.
    45
    Мы выходзім на вуліцу, упрагаемся ў тачку. Неўзабаве ля сквера бачым таго мужчыну, які прыходзіў учора да яе. Прыйшоў, каб упэўніцца, што з доктарам усё ў парадку. Ледзь прыкметным кіўком ён развітваецца. Адыходзіць...
    Хутка мы даведваемся пра ўсё.
    Прыходзіў па Канцавую бацька парадзіхі. Муж яе ў Чырвонай Арміі. Роды дачасныя. У бальніцу яе весці нельга. Яна былы вядомы партыйны работнік, могуць схапіць. Бацька даўно збіраўся завезці дачку ў Нясвіж да сваякоў, ды не паспеў. Таму давялося прасіць даўно знаёмага доктара, сябра. Рызыка відавочная з абодвух бакоў, але іншага выйсця не было.
    Мы глядзім на Клару Яфімаўну. Як памаладзеў, папрыгажэў яе твар!
    — Я зрабіла сваю справу,— гаворыць яна.
    * * *
    ...Ён зноў з’явіўся тут, дзядуля навароджанай. Шукае вачыма Клару Яфімаўну. He знаходзіць. Аглядваючыся, падыходзіць да нас:
    — Перадайце доктару... У нас усё добра. Дзяўчынку назвалі яе імем...
    ...Перадаваць не было каму. Клару Яфімаўну застрэлілі ў аблаве. Вельмі цяжка ёй было ўцякаць ад пагоні, ад куль. Уцякаць — гэта не яе справа.
    ПАХАВАННЕ
    Студзень 1942 года.
    Памёр бацька Сені Цёмкіна. Як Сеня клапаціўся аб ім!.. Як рупіўся, каб уратаваць яго.
    46
    Наогул на хлопчыку трымаецца ўся сям'я. Ён прабіраецца цераз дрот у горад, здабывае сякітакі харч. Корміць маці, малодшую сястру Рывачку. У сястры на галаве каўтун, а жывот распух ад голаду — выгляд у яе жахлівы.
    Сенькаў бацька мо і пажыў бы яшчэ, але здарылася неспадзяванае.
    у хату аднойчы ўварваліся гестапаўцы і паліцаі з аховы парадку ў гета. 3 імі была Мірка Маркман, бацька і сын Сегаловічы. Яны патрабавалі золата. Сцягнулі з ложка хворага, пачалі шукаць.
    Нічога не знайшлі (золата ў гэтьім доме ніколі і не было!). Раззлаваны гестапавец піхнуў на бацьку жалезную бочку, разбіў яму нагу пачаўся сэпсіс...
    ...Трэба было пахаваць бацьку. Сеня вылез праз дрот у горад шукаць дошак. Сустрэў людзей, якія дапамаглі яму — далі дошкі. Тры дні капаў ён мёрзлую зямлю...
    ЗАСТАВАЦЦА ЧАЛАВЕКАМ...
    Прыемна, што навату ліхую гадзіну ^людзі не губляюць сваю дабрату. Як важна^ заўсёды заставацца чалавекам. От хоць бы той гадзіннікавы майстар Давід Шахнавіч Годар. Ён ішоў па Калектарнай вуліцы. Бачыць — на снезе ляжыць хлопец. Падняў, прывёў яго ў свой пакой на Шорнай.
    Гэты хлопец — Сеня Цёмкін. Сеня хацеў вьібрацца за дрот, пайсці да знаёмых па харч: знясілеў ад голаду і ўпаў.
    Гаспадар напаіў яго чаем з сахарынам. А жонка сказала:
    47
    — Вось табе панчохі, больш у мяне нічога няма. Прадай і купі бульбы.
    Сеня памяняў панчохі на бульбу. Калі прынёс бульбу дамоў, маці пачала есці яе — сырую.
    Давід Шахнавіч здабывае розныя аб’едкі, дзеліцца імі з Сенявай сям’ёй.
    СТРАТА
    Загінуў старшыня юдэнрата Ілья Мушкін. Усе гавораць, што ён быў выдатны чалавек: разумны, справядлівы, добры, пазбягаў ахвяр. Гэта сапраўдная страта.
    Расказваюць, што Мушкін вызваляў нават з бункера. Там звычайна сядзелі асуджаныя на смерць.
    Я некалькі разоў бачыла Мушкіна ля юдэнрата. Высокі, прыгожы, статны. Твар яго выклікаў давер. У манеры трымацца — годнасць і стрыманасць.
    Яго павесілі.
    ...На месцы Ільі Мушкіна — нехта Іофе з Польшчы.
    Якім будзе гэты?
    ПРА НОВЫЯ ЗВЫЧКІ
    Упэўнена, што не толькі ў мяне ёсць такое адчуванне. He магу трываць, калі хтонебудзь стаіць або ідзе ззаду. Здаецца, восьвось адбудзецца нешта жахлівае, ад жудасці мурашкі паўзуць па пазваночніку і пачынае нудзіць.
    У мяне гэта пасля Мішавага забойства. I цяпер той памідор перад вачыма, які ён нёс маці.
    48
    Няўжо, калі перажыву гэтае пекла, страшнае адчуванне застанецца?
    З’явіліся новыя звычкі. Адна з іх такая. Калі кладзёмся спаць, абутак ставім у пэўным месцы. Якраз так, каб па сігналу не траціць часу, адразу абуцца. Каб бегчы! Куды? Ад смерці!
    ПРА ГАЛОЎНАЕ
    3 намі ў калоне Сара Хацкелеўна Левіна. Яна маладая, рухавая, з вабным, жывым тварам. Яна і яе муж з Вільна. Яны гавораць паруску з лёгкім польскім акцэнтам. 3 дзяцінства знаёмы акцэнт. Так гаварыла некалі наша суседка, маці маёй сяброўкі Нілы Кунцэвіч.
    Вельмі падабаецца мне муж Сарачкі Барыс Левін. Ён і паэт і мастак. Прыгожы, таленавіты чалавек. У іх дачка, Алечка — светленькае, мілае дзіцё.
    Чамусьці мне здаецца, што Сарачка звязана з падпольшчыкамі ў горадзе. Раней яна з намі не працавала. А цяпер часам далучаецца да калоны фірмы «ГотцэЛейман». Я заўважыла, што ў час працы яна не раз знікала. Безумоўна, адлучалася ў горад. Можа, сярод яе беларускіх сяброў ёсць тыя, хто звязаны з партызанамі? Яна добра ставіцца да нас з мамай. Ёсць у яе паводзінах нейкая незалежнасць, адвага.
    А вакол пануе страх — людзі ўсяго баяцца. Нешта трэба рабіць, шукаць нейкае выйсце. 3 кім яшчэ са знаёмых у горадзе можна звязацца? Мамін паход да яе даваеннай прыяцелькі, медсястры Людмілы Андрэеўны, нічога не даў...
    Трэба бліжэй пазнаёміцца з Сарачкай...
    4 Зак. 4100
    49
    ПРАНЕСЛА!
    Mapa Энціна працуе ў нейкай фірме на таварпай станцыі: разгружае вагоны, цягае мяшкі з цэментам, цэглу, каменні. Ёсць нешта вельмі прывабнае ў гэтай дзяўчыне. Сімпатычны твар, рашучасць у вачах. Яе любіць хлопец — беларус, з якім яна калісьці вучылася ў школе. Ён перадае харч, хоча вывесці Мару з гета.
    Мара перажыла жахлівае. Да яе ў пакой аднойчы зайшоў немец. Ён запытаўся, ці ёсць геаграфічныя карты, радыёпрыёмнік.
    Мара адказала, што няма. Немец уважліва паглядзеў на яе і пачаў штурхаць Мару да ложка. Мара пачала крычаць.
    У пакой уварваўся яе бацька з сякерай, прыбеглі суседзі.
    Дзіўна, але немец чамусьці не стаў страляць. На гэты раз пранесла.
    ЛЕЙМАН
    Ныюць спіна, рукі, шыя. Ногі падкошваюцца. Колькі тачак з каменнямі, глінай, цэментам перацягалі! Спачатку лічылі: пяць, дзесяць, дваццаць. Потым перасталі лічыць. Сёння нам пашэнціла. 3 раніцы разы два адпачывалі. Дазволіў шэф Отта, які кіруе намі. He, Отта не з карычневай зграі. Нават знешне ён не падобны на гэтых вылюдкаў. Вочы ў яго добрыя і чамусьці сумныя. Ён заўсёды дазваляе адпачыць, калі побач няма Леймана, аднаго з гаспадароў фірмы, у якой мы працуем.
    Лейман ходзіць па будоўлі, заглядвае ў кожны кут і гучна крычыць. Прарэзлівы, гартанны крык
    50
    яго чуцён здалёк. Мы хаваамся ад яго. Ніколі я не чула такога агіднага голасу. Ён выклікае ў душы такі ж боль, як свіст бізуна, з якім гаспадар ніколі не разлучаецца.
    Б’е Лейман наводмаш. Падыдзе і знянацку паласне, як шабляй. Або нібы прапануе гульню са скакалкай з няўдалым вынікам — ударам па нагах. I тады задаволена рагоча. Ад яго рогату рооіцца страшна.
    Ён пужае нас сваім выглядам. У яго рыжыя валасы, чырвоны твар з распухлым носам, вылінялыя бровы і зялёныя калючыя вочы. Уражвае і абутак: высокія карычневыя крагі з рамянямі і металічнымі спражкамі.
    Я ненавіджу яго. Ён нядаўна біў маму. Здаецца, у той момант ён біў і мяне. Біў, смеючыся, з радасцю.
    ...Разам з Гітай Яфімаўнай Мацкевіч, прыгожай, самавітай жанчынай, урачом, мама цягне тачку. Лейману гэта падабаецца: два ўрачы ў адной запрэжцы. Ён пільна сочыць, трымаючы ў руках бізун. „ „
    Мы з Асяй ідзём следам за маман і 1 ітан Яфімаўнай. Раптам мама спатыкаецца, падае. 3 тачкі выцякае раствор.
    Я кідаюся да мамы. _
    Лейман з усёй сілы сцебануў яе па спіне. Бягу ратаваць маму. Хапаю ў паветры бізун. Я ўжо не баюся ката. Толькі душыць крыўда. Плачу і крычу, колькі маю моцы:
    — Шлагэ муці ніхт! Зі іст дох айн мэнш!
    Дзіўна, але Лейман перастае біць. Ён паглядае то на маму, то на мяне. Потым пераводзіць позірк на Отта.
    1	He бі маму! Яна ж чалавек!
    4*
    51
    Той глядзіць на яго з дакорам.
    Лейман віскліва ўскрыквае: «Фэрфлюхтэ юдэн!» 1 і адыходзіць.
    ОТТА
    У Отта позірк лагодны, спачувальны. Ён ужо ў гадах, напэўна, за сорак... Ён з яўнай прыхільнасцю ставіцца да яўрэйкі Эдзіт.
    Тут працуюць дзве яўрэйкі з Германіі, Эдзіт і Лінда, якія жывуць у зондэргета. Зондэргета — месца, дзе жывуць яўрэі, вывезеныя з розных гарадоў Германіі і з іншых краін Заходняй Еўропы. Але ў нас іх усіх называюць «нямецкімі», а яшчэ часцей «гамбургскімі» яўрэямі. Зондэргета знаходзіцца ў нашым гета, асобна адгароджана дротам.
    Эдзіт і Лінда трымаюцца разам. Лінда — маленькая, слабая істота. Яна, як цень, ходзіць за Эдзіт. Нават у гэтых абставінах Эдзіт выглядае жанчынай, поўнай годнасці. Цяжкі валік светлых валасоў, высокая тонкая шыя, светлашэрыя вочы з доўгімі вейкамі. Ходзіць лёгка, як балерына. Магчыма, яна і сапраўды балерына?
    Мы з Асяй назіраем за Отта і Эдзіт. Немец ахвотна размаўляе з жанчынай. Часта заўважаем, як Эдзіт і Лінда ядуць шэры нямецкі хлеб. Гэта, канечне, пачастунак Отта.