Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
АРКАДЗЬ ЛІЦЬВІН
ПРАСТРЭЛЕНЫ ТАЛЕР
Аркадзь Ліцьвін
ПРАСТРЭЛЕНЫ ТАЛЕР
кніга першая
ЮрСаПрынт Гародня 2013
УДК 821.161.3
ББК 84 (4 Беі) 5
Л 301
Аркадзь Ліцьвін
Л 301 Прастрэлены талер. Кніга першая / Аркадзь Ліцьвін Гродна : «ЮрСаПрынт», 2013. 414 с. : іл..
ISBN 978-985-141072-28-56
ISBN 978-985-141072-28-56
© А.Ліцьвін 2013
© Афармленне, ТАА «ЮрСаПрынт», 2013
/Іітаратурна-мастацкае выданне
Аркадзь /Ііцьвін
ПРАСТРЭ/ІЕНЫ TA/1EP
Кніга першая
Падпісана да друку 12.08.2013 Фармат 60x84/16
Ум.друк.арк.28,2. У/і.выд.арк. 24,8 Папера афсетная. Друк/іічбавы Тыраж юо паас. Заказ 09/12
Падрыхтоўка да друку і друк
Таварыства з абмежаваннай адказнасцю «ЮрСаПрынт» вул. Карла Маркса.п, 230005, г. Гродна +375152 7718 20 +375 295 87 84 11
УСТУП
Для Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў XVII стагоддзе было эпохай бесперапынных войнаў, рокашаў і канфедэрацый. Галоўнай сілай ва ўсіх гэтых падзеях была шляхта Кароны і Вялікага Княства.
ВКЛ наша гісторыя, бо мы, беларусы, мелі ў ёй самы значны ўдзел, якое б найменне тады не насілі. Шляхце Кароны прысвечана вялікая навуковая і мастацкая літаратура, беларуская выглядае, як падвешаная ў паветры.
Нібы няма і не было за ёй нацыі (этнічнай ці палітычнай), нібы ўзнікла невядома як і дзеля чаго. Польскія даследчыкі і літаратары па большасці прызнаюць ёй дапаможную ролю. А беларускія найчасцей паводзяць сябе так, нібы беларусам шляхецкае саслоўе і ўсё ім здзейсненае не належала і не належыць.
"Вучоныя з Захаду і Усходу" падаюць нашу гісторыю як сялянскую зусім не выпадкова. Калі ад нейкага этнасу яго гістарычны і культурны даробак адбіраецца, то некаму ён абавязкова дадаецца. Так здаралася з румынамі ў Трансільваніі, з харватамі, славакамі і шмат з кім яшчэ ў Аўстра-Венгрыі. Усіх іх старанна падавалі народамі негістарычнымі, бездзяржаўнымі. Беларусы аніяк незбяруцца, ці не асмеляцца, вярнуцьсабе сваю шляхту і яе кул ьтурную і пал ітычную спадчыну. За коштлегкаверных, лёгкадумных і здраднікаў усё гэта ішло і йдзе на карысць чужакам. Аўтар выбраўгалоўнымі персанажамі "Прастрэленага талера" шляхту, дамарослую, тутэйшую, ліцьвінскую ці беларускую, як каму даспадобы яе называць. Яна выконвала наканаваную гісторыяй ролю на ўласнай зямлі, у сваёй дзяржаве. Служыла Рэчы Паспалітай і свайму Вялікаму Княству. Хадзіла ў кунтушах, у рыцарскай зброі і сурдутах урадоўцаў. Займалася дзяржаўнымі справамі: ваявала, стварала законы і судовую сістэму, ажыццяўляла самакіраванне тэрыторый, дыпламатычную і парламенцкую дзейнасць, гаспадарыла на зямлі.
Недасканалая, а больш тэндэнцыйна высмеяная, форма палітычнай "залатой вольнасці", апроч адмоўных, выпрацоўвала звычаі, вартыя пашаны і сёння: "прыціранне" пазіцый на сходах, г. зн. дасягненне кампрамісаў, удзел усяго "палітычнага народу" ў публічных справах, талерантнасць іншых поглядаў. У гэтых умовах сфармаваліся ўзоры шляхціца як асобы: пачуццё асабістай годнасці, перакананне роўнасці ўнутры саслоўя, значнасць роднай культуры, адрознай, але не горшай чым у суседніх краінах. He ўсім аднолькава ўдавалася наследаваць гэтым узорам, але ж хіба з-за гэтага яны не наш здабытак? Першыя адраджэнцы, Багушэвіч, Лучына, браты Луцкевічы, Магдалена Радзівіл, Эпімах-Шыпіла, Купала і шмат іншых выйшлі менавіта са шляхты.
Уявіць жыццё гістарычных асобаў і літаратурных персанажаўтакдалёкіхчасоў магчымаздапамогайлітаратуры. Каралі з іхнім атачэннем паўставалі з успамінаў Яна ПачабутаАдляніцкага, з лістоў Сабескага да жонкі, з біяграфічных слоўнікаў. Шляхецкі побыт і ваярская будзённасць выяўляліся праз мемуары Яна Пачабута-Адляніцкага, Яна Хрызастома Пасэка, працы па вайсковасці Рэчы Паспалітай. Што тычыцца судзебнасці і "творчасці" пана Пуцяты, то найлепшым дапаможнікам паслужыў, як і самому Пуцяту, незаменны Статут Літоўскі.
НОВЫ ПАН
Ужо колькі год, як у гэтым ціхілл павеце атабарыўся новы пасэсыйны ўладальнік пан Сымон Бурскі. Выпадкова ці не, але ніхто з навакольнай шляхты пра яго нічога не мограсказаць. Чулі нібыта, што ён з Полаччыны, ці то з Амсціслаўшчыны і нібыта можны. Сам пан Бурскі ніколі не кранаў мінулага: ці то не лічыў патрэбным, ці таварыства, на яго думку, было таго не вартае. Hi з кім не сябраваў, хоць з пэўнага складу людзьмі сыйшоўся. Чалавек у гадах, але не стары, жвавы, з гарадскімі звычкамі, шмат для каго быў знаёмцам пажаданым, ганаровым. Добры кампаньён да пляшкі, ахвотнік забавіцца картамі. Але ўсё гэта, казалі, у межах прыстойнасці. Быў ці то бяздзетным удаўцом ці старым кавалерам, але жаночага таварыства не шукаў. Усё-ткі, па агульным меркаванні, хутчэй ганарысты, чым сціплы.
За кароткі час пан Бурскі стаў уладальнікам і дзяржаўцам некалькіх вёсак і маёнткаў, лепшым з якіх была Крушня. Праўда, уваход ва ўладанне ёю адбыўся не зусім ясным спосабам. Па словах пана Бурскага, здарылася прыкрая памылка ў паперах, і ён мусіў яе выпраўляць сваімі сродкамі. На той час яму належаў невялікі дварок Слабодка, між Крушняй і Ведрыцай. У сваёй Слабодцы пан Бурскі амаль не бываў. Там гаспадарылі яго памагатыя, вельмі заядлыя людзі. He прыйшліся яны ў ваколіцы ані шляхце, ані сялянам.
I раптам разнеслася вестка: пан Бурскі з гэтымі сваімі людзьмі наехаў на Крушню, захапіў двор з палацыкам, усю маёмасць, заадно і вёску. Гаспадара Крушні, пана Юрагі ў двары не было. Нікога, праўда, не патурбавалі, пакінулі служыць усю дворню, нават ахмістрыню. Проста забралі ўсё ў пана Юрагі і пакінулі сабе, як было.
А пан Юрага толькі што набыў, ці то ўзяў у арэнду гэту Крушню ў спадчыннага гаспадара пана Івана Хмялеўскага. Пайшлі размовы, пагалоскі, нібыта Бурскі захапіў Крушню па праву, бо яна яму належыць як заклад за нявернутую Хмялеўскім пазыку. Казалі і такое, што пан Юрага ўзяў у арэнду
ўжо прадздзены Бурскаму маёнтак. Можа пан Юрага і адстаяў бы свой набытак, але чалавек ён быў стары, хваравіты. Сесію земскага суда яшчэ трэба было чакаць, а тым часам пан Юрага адыйшоўтуды, дзе і маёнткі і працэсы нікому непатрэбныя.
Пакуль спагадлівыя людзі вучылі пані Юрагу даходзіць справядлівасці, судовая даўнасць была страчана, і земскі падсудак пан Пуцята патлумачыў, што на маёнтак удава ўжо не мае аніякіх правоў, таму суд не можа браць яе справу да разгляду. А тут безкаралеўе настала. Можа і падумвалі людзі што благое пра Бурскага, але доказаў не было, і не было каму іх шукаць: беспатомна памёр пан Юрага. Гадалі толькі, навошта яму быў той маёнтак, але можа хацеў памерці сапраўдным панам, пасэсыйным*. Хто ведае? У земскім судзе ад цікаўных адны адмахваліся, як ад камароў, іншыя, прыкладам пан Касьян Пуцята, падсудак, шматзначна надзімалі шчокі, пазіралі ўгару і з ўсведамленнем сваёй значнасці крэкалі. Назолы з разуменнем ківалі галовамі і адыходзілі. Усё ж пан Пуцята колішні вілянчук.
He было каму абараніць і добрае імя патомнага гаспадара Крушні Івана Хмялеўскага.Трапіўшыўтатарскі палон, ён змушаны быў прадаць ці заставіць свае маёнткі Крушню ды Малую Крушню, здаць у арэнду нейкія вёсачкі дзеля выкупу. Рабіў гэта спехам, бо закладнікам за яго ў палон пайшоў іншы ваяр, добры таварыш. Сабраўшы патрэбнае, паехаў з выкупам і ад тае пары пра яго нічога не чуваць. Тыя, што за Бурскім, уводзілі людзям у вушы, нібы Хмялеўскі ва ўсім вінаваты, змахлярыў і ўцёк з грашыма. Мо' і палон той сам прыдумаў, каб вочы замыліць. Але хто яго добра ведаў, а такіх нямала, баяліся, што з ім нейкая бяда, альбо з палону таго не выпусцілі. Бо Іван Хмялеўскі чалавек годны і паважаны, тутэйшы, не прыблуда, як гэты Бурскі.
Пан Бурскі зрабіў Крушню сваёй сядзібай, і там пачалося новае жыццё. Частымі гасцямі новага гаспадара зрабіліся той-сёй з павятовых урадоўцаў, найчасцей пан Пуцята, навакольная шляхта, іншым разам, нейкія, калі верыць Бурскаму, важныя асобы з Вільні ды Гародні. Падоўгу абіваўся пляменнік,
*Сэнс малазнаёмых словаў тлумачыць слоўнік у канцы кнігі.
ці то Чыж-Вішнявецкі, ці проста вішнявецкі Чыж, гаспадар слабенечкага, на адны халявы ў год, маёнтачка Вішнявец. Казалі, менавіта ён параіў Бурскаму, дзе і што было да набыцця. Маладзён часта надоўга знікаў, і пан Бурскі браў на свае плечы клопат па гаспадарцы сваяка. Непрыхільныя нашэптвалі, што адлятае той Чыж не да палацаў роду Вішнявецкіх, а да варшаўскіх непрыстойных дамоў. Хлопец, сапраўды, быў не вельмі, хоць на абыходжанні знаўся і апранаўся пад француза. Мог і перамовіцца з тымі французамі, каб такія ў павет завіталі. Але што казаць, самастойным чалавекам не здаваўся. Асабліва ж адпіхаў праставатых, затое з пэўнымі звычкамі прыстойнасці, шляхцюкоў хваравітай цягаю да картаў і, як усе аднадушна казалі, махлярствалл у гульні. Тыя, хто прайграўшы Чыжу, развітвал іся са значнымі для іх грашыма, упарта мармыталі пра туза ў рукаве.
Але сапраўднай карай Божай сталі для ваколіцы гайдукі пана Бурскага. Лотры адзін у аднаго, кожны ледзь не ў сажань, а пысы такія, што перад сном лепш не аглядаць. He дзіва, што іх сталі зваць "воўчай зграяй". Мянушка гайдукам спадабалася, і гэта наводзілэ на думку, ці не яны самі пусцілі яе між людзей.
У павеце не было патрэбы ў такім войску. Больш праніклівыя задумваліся з пэўнай насцярогай, навошта яно Бурскаму, бо гэта ж немалыя траты. А "ваўкі" час ад часу ўсчыналі бойкі, рабілі паборы па вёсках і жыдоўскіх корчмах. Слабому засцянкоўцу маглі прынесці немалую шкоду проста дзеля забавы. Верхаводзіў імі бязлітасны цівун Васіль Яцута. Дужы, цыганаватага аблічча, са злым ваўкаватым поглядам, няздольны шкадаваць ні сваіх ні чужых. Чужымі яму былі ўсе, хіба толькі не пан Бурскі, які заўсёды браў Васіля пад сваю абарону. Увогуле, усе спробы паскардзіцца на гайдукоў пан Бурскі не ўспрымаў сур'ёзна. Адсмейваўся, аднекваўся, абяцаў іх прысгруніць, але ўсё ішло па ранейшаму.
Сярод "ваўкоў" было й некалькі неблагіх хлапцоў. Незаможнасць, a то і беднасць змусілі іх шукаць нейкага ўладкавання. Прасцейшым выйсцем з жыццёвых нягодаў была
служба, калі не ў магнацкілл двары, то заможным. Зразумела, што склад таварыства адсамога найлліта не залежаў. He заўжды мог ён выбіраць, чым займацца, а чым не. Пан, альбо яго давераныя асобы вырашалі, каму што даручыць. У здсльнасцях сваіх гайдукоў пан Бурскі разбіраўся і адразу пасля з'яўлення ў маёнтку Багдана Вайніловіча вылучыў яго для заняткаў, не звязаных з наглядам за людзьмі, з гвалтам. Ацаніўшы адукаванасць маладога шляхціца, магчыма бачыў у ім добрага ганца-даручэнца, а можа і сакратара, калі ўсё ўложыцца як задумана.