Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Чым пана хваліць, лепш не лаяць. Вельмі вы мяне ўзвесялілі сваім пытаннем. Сымон Бурскі мой пан, з Крушні.
-	Дык гэта ж побач з намі! А я вас дагэтуль нідзе не бачыла. Бо мы з бабкай у Клінку жывем.
Алена не прыкмеціла іскры, што бліснула ў позірку хлопца, калі ён пачуў пра Клінок.
-	Служба, то служба: не на сваім гаспадарыць. Але з нечага жыць трэба.
-	Ой! Сапраўды, няма шчаслівага чалавека! уздыхнула Алена.
-	He кажыце так! запярэчыў Багдан. Вось як выберацца васпанна куды-небудзь ды супонь парвецца, то я буду тым шчаслівым, калі надорыцца ізноў дапамагчы. А зараз, бачыце, званіцу відаць, паказаў ён пугаўёлл. Мушу развітацца і перасесці на свайго Буцэфала.
Багдан аддаў дзяўчыне лейцы і пугу, а сам лёгка ўзляцеў у сядло. Відаць і каню перадаўся настрой вершніка, а мо' адпачынак паспрыяў, бо ірвануў наўскапыта, толькі пыл закурэў.
-	Гжэчны кавалер, Алена! Добры кавалер!
-	Адкуль ведаеце, бабуля? Вы ж нічога не чулі, адкрыкнула, перагнуўшыся да яе, Алена.
Бабуля кінула на малую позірк каралевы.
-	He чула, затое бачыла! Каб жа я магла чуць, то ў вас і размова ішла б іначай. Ці ж не зацны кавалер, прызнайся?
Алена перабралася побач з бабкай.
-	Сапраўды ўважны чалавек. Душэўны, відаць. I, як то кажуць, з манірамі, выхаваны, ахвотна адказвала дзяўчына, нахіляючыся да бабулінага вуха. А што гэта за мянушка ў BroHara каня? Буцэфал! I не вымавіш.
-	Буцэфал? перапытала бабка. А гэта быў конь такога Аляксандра Македонскага, караля старажытнага, ці можа гетмана. Славуты быў ваяр, ну то дзеля жарту людзі сваіх коней часта Буцэфаламі дражняць, хоць яны і не славутыя.
-	Бач ты, Буцэфал! паўтарыла Алена, як запамінаючы.
Бабка прыгледзелася да яе, памаўчала і паведаміла:
-	От, вер не вер, дзеўка, калі ён не з начлегам, напэўна будзе чакаць нас на ўзлеску.
-	Ой, скажаце, бабуля! Ды я й не казала, ці надоўга мы ў гасціну і калі назад. He падглядваць жа нам, Алена злёгку заружавелася.
-	Вось і я кажу! Ці мала я іх бачыла, гэткіх зухаў, каб па твары не разумець, з вачэй не прачытаць? Чытаю, як па кантычцы, абвесціла бабка. Ды не гані ты, бо зараз даедзем, а не крычаць жа нам на вуліцы пра заляцанні, яна весела засмяялася. А ты чырвань не разводзь, а распытай, чый ён ды адкуль. Я
такіх Вайніловічаў, як ты кажаш, паблізу не ведаю, хоць род, здаецца, неблагі.
Алена смяшліва скасавурылася на бабку.
-	Гляджу, бабуля, ці не ў сваты вы яго падбіць збіраецеся?
-	Кожнага хлопца, паненка, трэба разглядаць, на што прыдатны. Ён жа цябе, кажаш, папярэдзіў, што канюшы ў Клінок не трапіць, прыжмураным вокам зірнула бабка. Ды і на халеру табе той канюшы. Трэба, каб чалавек на жонку глядзеў у захапленні, прынамсі, некалькі першых год. А як звыкнецца, то і надалей ты яму будзеш прывабнай. А там, дасць Бог, дзеці. Вось і ўся навука. Ну, а зараз кіруй да крамы, а пасля і да пані падкаморыхі.
Цікава ўсё-ткі, будзе ён чакаць на ўзлеску ці не, думала дзяўчына, мінаючы знаёмыя дамкі павятовага мястэчка. Ёй вельмі хацелася, каб бабка не памылілася. Але няўжо ён з тых ваўкоў крушнянскіх? Шкода, калі так, але не верыцца.
А Багдан выканаў свае нескладаныя даручэнні, забраў у гродзе універсалы, падсілкаваўся ў карчме, зазірнуў у крамы і скіраваўся назад той жа дарогай. Час ад часу твар яго асвятляла ўсмешка, затым ён зноў пахмурнеў. Нейкая неадчэпная думка не давала хлопцу спакою.
♦ ♦ ♦
17 чэрвеня 1696 года памёр Ян Трэці, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, уладар Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, званы яшчэ Сабескім.
На жыццёвым шляху каралю-ваяру свяцілі дзве зоркі: вайсковай славы і кахання да Марыі Казімеры дэ Аркуэн, папросту Марысенькі. Пад першай ён прайшоў ад каманды ўласнай харугвай у бітве пад Жваньцам у 1653 годзе праз войны з татарамі, туркамі, маскавітамі і казакамі да змагання з ракашанамі вялікага гетмана кароннага Ежы Любамірскага, які некалі ўратаваў яму жыццё пад Берасцечкам.
Большасць шляхты не лічыла ўдзел у няслаўнай вайне 1665 года між каралём і Любамірскім заслугай, але Сабескаму братазабойчае змаганне прынесла тытул і пасады. Харунжы, гетман... Абавязковы для тагачаснага магната ўдзел у інтрыгах, у хаўрусе са шведамі, вельмі падобным на здраду. Ці не большасць можных у тыя часы, бачыла найлепшы шлях вырашэння дзяржаўных праблем з дапамогай іншаземных двароў і войскаў. Асабліва, калі не мела ўласнага войска і не
магла пакарыстацца войскам
Кароны ці Вялікага Княства Літоўскага, дзвюх складовых частак Рэчы Паспалітай. На гонар Яна Сабескага, апроч хаўрусу са шведамі, ён служыў Рэчы Паспалітай шабляй і булавою сумленна і аддана, нават калі збіраўся натуралізавацца ў Францыі. Бліскучая перамога пад Хоцімам 11 лістапада 1673 года, што ледзь не дзень у дзень супала са смерцю караля Міхала Карыбута Вішнявецкага, праклала Сабескаму трыўмфальны
шлях на трон.
Ці не жонка, якую ён кахаў без памяці, вывела яго на трон? Марыя Казімера, францужанка з фраўцымеру каралевы Рэчы Паспалітай Людвікі Марыі, асоба эгаістычная, самалюбная, хцівая, на поўніцу выкарыстала вайсковую славу мужа і ў выніку зрабілася каралевай.
Ян Сабескі сеў на трон якраз пасля таго, калі паслы ад Вялікага Княства на Сойме выказаліся супраць караля-паляка. Падбухтораныя ворагам Сабескага Крыштапам Пацам ліцьвіны доўга не пагаджаліся з кандыдатурай пераможнага ваяра, але ўрэшце саступілі і 21 травеня 1674 года над элекцыйным
полем прагучала: "Vivat Joannes Rex!" Восенню таго ж года кароль вярнуў ад туркаў паўднёвыя крэпасці Бар і Брацлаў, a летам наступнага разбіў орды Сафа Гірэя, што ўварваліся ў Рэч ГІаспалітую.
Дваццаць з нечым год панавання Яна Трэцяга ўкладаліся па рознаму. Спробы рэформаў разбіваліся аб неразуменне народу-шляхты і рашучы супраціў магнатаў. Першыя бачылі ў рэформахпагрозусваімправаміпрывілеям.другія-змяншэнне уплываўі самаволі. Ледзь неадразу пасля каранацыіўчарашнія прыхільнікі сталі апазіцыяй.
Даходзіла да такіх абраз, што Ян Трэці, забыўшыся пра гонар манарха, хапаўся за шаблю. I не дзе-небудзь, а на Сойме, калі магнат Пац з Вялікага Княства пагражаў пазначыць караля сваёй шабляй, як то зрабіў некалі ў маладосці.
Намеры выбарнага манарха вельмі часта не супадалі з інтарэсамі дзяржавы. Жаданне забяспечыць карону дзецям штурхала на інтрыгі, на авантурныя войны дзеля трону ў суседняй Малдове ці Трансыльваніі.
Выратаванне Вены ад непазбежнага захопу туркамі ў 1683 годзе ізноў засвяціла над галавою Яна Трэцяга німб збаўцы Еўропы ад турэцкага нашэсця. Урачысты ўезд у Варшаву Ільва Лехістану, як пачалі звацьСабескага, прыгадаў Хоцімскітрыумф і элекцыю. 24 снежня 1683 года Ян Трэці вывесіў над гробам Святога Станіслава вялікую харугзу пераможанага султанскага везыра Кара Мустафы Кюпрулю.
Але шчырым быў і гнеўны папрок: "Пануй справядліва, альбо не пануй!" кінуты хэлмінскім біскупам Янам Апалінскім, калі карольнездолеўабараніцьліцьвіна Казіміра Лышчынскага ад Сойму, нацкаванага прагнымі павышэння клерыкаламі...
3-за празмернай сквапнасці да Яна Сабескага моцна прыліпла мянушка "Собэк". Нездарма пасля яго смерці гучалі патрабаванні канфіскаваць добры, набытыя за час панавання, а каралевічаў, хворых на тую-ж немач, пазбавіць княскіх тытулаў.
Слава пераможцы турак штурхнула караля ў Хрысціянскую Лігу, створаную у 1684 годзе дзеля разгрому і падзелу Турэцкай імперыі. Спадзеючыся на дапамогу Масковіі, Ян Трэці аддае ёй Смзленск і Кіеў з часткай тэрыторыі, пагаджаецца на ўмяшанне Масквы ў спраеах веравызнання ў Вялікім Княстве і на Украіне. Дапамога выявілася ілюзорнай. Малдаўскі паход 1686 года скончыўся вяртаннем галодных, хворых рэштак велізарнага войска праз спустошаны, спалены стэп. Толькі на мяжы знайшоўся правіянт, дастаўлены клопатамі каралевы Марыі Казімеры. Каму іншаму такое палічылі б за здраду, але і Яну Трэцяму не заставалася нічога іншага, як паціху адыходзіць ад спраў. Да таго ж стан здароўя пагаршаўся, асабліва пасля 1690 года. Затое дзейнасць каралевы ажывілася да такой ступені, што гэта былі змушаны ўлічваць дыпламаты.
Асабліва ўпадабала яна гандаль пасадамі, пачала перамовы нават з Сапегамі, да якіх кароль ставіўся непрымірыма. Уплыў французскага пасла на каралеву, непапулярнасць яе учынкаў, спрыянне французскім фаварытам прывялі да таго, што паслы Сойму 1690 года дамагаліся выдалення французаў з Рэчы Паспалітай. Выключэнне зрабілі толькі для самой каралевы і яе бацькі.
А Ян Трэці ў гэты час спявае з бандурыстамі казацкія думы, вядзе тэарэтычныя дыспуты з галіны тэалогіі, філасофіі, альбо гісторыі. Выдатны ваяр, замілаваны ва ўсходняй раскошы рабаўнік, быў адначасна ачытаным, здольным да пяра чалавекам. Спрабаваў маляваць, добра валодаў лацінай, нямецкай мовай, крыху грэчаскай. Ведаючы французскую мову, граматыку засвойваў самастойна, а па гішпанску чытаць навучыўся ў пяцьдзесят гадоў. Турэцкіх паслоў мог слухаць без леракладчыка, разумеўся з татарамі. Цікавіўся матэматыкай, перапісваўся з вялікім нямецкім філосафам Ляйбніцам.
Асвечаны чалавек семнадцатага стагоддзя, вядома, з прымхамі і забабонамі свайго часу. Шчыра верыў, што вялікі везыр, праціўнік з-пад Вены, чарамі накіраваў шалёны вецер супрацьяговойска.Падчасхваробы патрабаваў,кабспецыяльна
прызначаны экзарцыст выганяў д'ябла з лекаў, прывезеных з Францыі. Такім быў кароль і вялікі князь Ян Трэці.
Ад моманту смерці караля ўлада ў Рэчы Паспалітай адпаведна закону пераходзіла да арцыбіскупа гнезненскага Міхала Радзеёўскага, прымаса, першага сенатара. Ён менаваўся інтэррэксам і браў на сябе адказнасць за краіну падчас так званага безкаралеўя. На ім ляжаў абавязак падрыхтаваць і правесці элекцыю-абранне новага караля. Яму ж па традыцыі і закону належала права і гонар менавання абранага караля і яго каранацыі.
Міхал Радзеёўскі ўрачыста ўехаў у Варшаву 24 чэрвеня 1696 года. Перш чым заняцца справамі Рэчы Паспалітай, яму давялося мірыць пасвараную між сабою сям'ю нябожчыка. Звязаны сваяцкімі сувязямі з каралеўскай сям'ёю, прымас не хацеў пераносіць гэтых прыкрых спрэчак у Сенат, і спрабаваў палагодзіць прэтэнзіі спадкаемцаў без удзелу старонкіх.
Але ж і дзяржаўныя клопаты, што дакучалі Яну Трэцяму за гады панавання, не зніклі з яго смерцю. Іх яшчэ дадалося. Таму абедзьве сталіцы, Варшава і Вільня, кіпелі вялікай палітыкай. Перад важным выбарам сталі варагуючыя групоўкі магнатаў Вялікага Княства: прыпыніць міжусобную барацьбу дзеля дзяржаўнай мэты, ці надаць гэтай барацьбе новы імпэт, каб на элекцыйным полі з'явіцца аднаасобным выразнікам палітычнай волі ўсяго Княства?