Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
ПРАСТРЭЛЕНЫ ТААЕР
ПРАСТРЭЛЕНЫ ТАЛЕР
кніга трэцяя
Гродна «ЮрСаПрынт» 2018
УДК 821.161.3
ББК 84(4БЕМ)-5
Л 30
Ліцьвін. А.
jj	Прастрзлены талер. Кніга трзцяя / А Ліцьвін Гродяа, 2018 — 298 с
ISBN 978-955-4244-5-8.
“Прастрэлены талер” прыгодніцкі раман у трох кнігах Аркадзя Л іцьвіна (Аркадзя Жукоўскага), прысвечаны ідэі вяртання беларускай іпляхты ў чытацкі свет.
“Прастрэлены талер” ахоплівае падзеі ў Рэчы Паспалітай ад смерці караля і вялікага князн Яна III Сабескагаў 1696 г. датрагічнай братазабойчай бітвы дзвюх палітычных груповак шляхты Вялікага Княства Літоўскага пад Алькенікамі ў лістападзе 1700 г.
УДК 821.161.3
ББК 84(4БЕН)-5
ISBN 978-955-4244-5-8
© Ліцьвін А.. 2018
Уступ
Палітычныя падзеі заўсёды моцна ўплывалі на лёс шляхты Рэчы Паспалітай двух Народаў. He былі выключэннем і насельнікі ціхага павета Вялікага Княства пасля смерці караля Яна Трэцяга, званага Сабескім.
Незадоўга ў павеце аб’явіўся амбітны пан Вурскі і, ледзь атабарыўшыся, пачаў пашыраць свае ўладанні не зусім прыстойнымі ўчынкамі. А часцей зусім непрыстойнымі. Яго гайдукі-ваўкі тры малі наваколле ў страху і пакоры.
Але смелыя людзі між шляхты ніколі і нідзе не пераводзіліся. Сціплы аканом Лявон Шарэвіч звёў на нішто спробу Бурскага захапіць маёнтак Клінок. Невядома, як бы гэта ўдалося, каб не таямнічае папярэджанне невядомага добразычліўца. He дзіва, што адвага Шарэвіча стала падставай яго ўдзелу ў значных палітычных падзеях, а добразычлівец, якім аказаўся малады гайдук Бурскага Багдан Вайніловіч, трапіў у складаныя, а часам і небяспечныя прыгоды. А тут яшчэ раптоўны афект маладзёна да кліноцкай паненкі Алены, пляменніцы Шарэвіча.
Другая кніга заканчваецца элекцьхяй, выбарам новага караля Рэчы Паспалітай абодвух народаў.
Услед за падзеямі першых дзвюх кніг “Прастрэленага талера”: Берасцейскай канфедэрацыяй, варшаўскімі інтрыгамі і прыгодамі Івана Хмялеўскага трэцяя нясе героям новыя выпрабаванні і нягоды.
і
Ад Дзюнкерка да Гданьска
Пенілісялёгкімі грывамі халодныя воды Па дэ Кале. Вузкі марскі калідор між еўрапейскім кантынентам і Брытанскай выспай заўсёды быў цесны для варагуючых флатоў Англіі, Францыі, Галандыі, Гійіпаніі,
Пяць французскіх фрэгатаў і лёгкі карвет, пакінуўшы Дзюнкерк, імкнуліся неўпрыкмет праслізнуцьу Паўночнае мора, званае яшчэ Нямецкім, а затым у Балтыйскае. Адразу пасля элекцыі Мельхіёр Паліньяк паведаміў свайму каралю, што князь Канці абраны трыма чвэрцямі галасоў, але адна чвэрць “у роспачы абрала такога, якога ніхто не спадзяваўся”. Толькі праз два месяцы пасля абрання настойлівыя дэпешы пасла змусілі Людовіка XIV выправіць свайго кузэна да Варшавы.
Першым ляцеў флагманскі саракагарматны прыгажун “Ль’Адруа”. За ім шыхтом уступа, шырока раскінуўшы ветразі, імчалі: “Ль’Асіён“, у сорак гармат, “Ле Жэрве“, што меў іх аж сорак шэсць, “Лё Комт” на дзясятак меней і “Лё Мільфор“ з трыццацю гарматамі. Карвет “Ля Райоз" быў узброены толькі шаснаццаццю і прызначаўся для разведкі і пасылак.
На юце флагманскага карабля два чалавекі наводзілі трубы ў напрамку еўрапейскаага берага. Там стаяла на якары вялікая англійская эскадра.
Ну вось, Ваша Высокасць, пераадолена яшчэ адна перашкода. Пройдзем міма іх гэтак жа шчасліва, як сённяшняй ноччу прамчалі міма лінейнай эскадры гішпанцаў Жан Барт, флагман эскадры, шчоўкнуў трубою, складаючы яе.
Абвёў позіркам прыгожы шыхт сваіх караблёў. Быў задаволены і не таіўся з гэтым.
Пэўна маеце падставы для такой упэўненасц, адмірал? ветліва запытаў князь Канці, тытулуючы Барта моцна на вырост: нерадавіты фламандзец на думку французскай адміраліцыі не меў шанцаў на адміральскі чын, якімі б дасягненнямі ні вызначаўся.
Князь не адрываў погляду ад варожай эскадры: тры лінейных і дзевяць фрэгатаў. Магутнасцю залпа яна пераўзыходзіла французаў шматкроць, але Барт вёў сваю эскадру ледзь не дэманстрацыйна.
Мы пройдзем міма, махаючы капелюшамі, і не пачуем мушкетнага стрэлу самазадаволена запэўніў славуты карсар і павярнуўся да вахтавага афіцэра. Месье Манмор, перадайце ўсім мой загад адчыніць порты правых бартоў і выкаціць гарматы.
Князь Канці, як кожны французскі ваяка, быў не супраць фанфаронства, але гэтая эскадра выглядала паважна, калі не грозна. He выключана, што на гром кананады з-за далягляду з’явяцца іншыя. Ішла заключная фаза вайны Людовіка XIV з Аўгсбурскай лігай, што складалася з Цэсарства, Англіі, Гішпаніі, Аб’яднаных Правінцый Нідэрландаў, міма якіх неўзабаве давядзецца праходзіць. Калі да пералічаных дадаць ІПвецыю, Савою, Баварыю і шэраг ініпых нямецкіх княстваў, то амаль уся Еўропа аб’ядналася супраць адной Францыі. Для фрэгатаў Барта асабліва небяспечнай была англа-галандская эскадра.
А не баіцеся абыходу, адмірал?
Князь дапытліва зірнуў у твар самаўпэўненага пірата. Але той толькі паціснуў плячыма.
Пры гэтым ветры, Ваша Высокасць, ім не тое што абыйсці нас, але і наблізіцца не ўдасца. Я думаю, іх камандзір дастаткова дасведчаны ў навігацыі, каб не трапіць у смешнае становішча. Яны занадта позна нас заўважылі, каб перахапіць.
Але адчуў, што не пераканаў князя, і патлумачыў:
Пакуль яны паднімуць якары і стануць пад ветразі, мы будзем у іх на даляглядзе. Здагнаць нас ім не пад сілу. Так што асмелюся заўважыць, Ваша Высокасць, мой выбар караблёў быў адзіна адпаведны мэтам, што б ні казалі месье з адміралтэйства. Маючы пад сцягам нават дзесяць лінейных, не пазбегнуў бы сутычкі, a то і значнага бою. А гэта, як я разумею, не ўпісваеода ў расклад sa­mara ваяжу.
Князь ведаў, што Жану Барту давялося вытрымаць цэлую бітву з каралеўскімі міністрамі, якія навязвалі яму магутную, але павольную і непаваротлівую эскадру акіянскіх волатаў. Міністры спасылаліся на бяспеку асобы каралеўскай крыві, але досвед карсара, дзе хуткасць ставілася вышэй гарматнага залпа, падказваў Жану Барту іншы выбар. 3 найлепшага ў Еўропе флота апроч адпаведных караблёў ён атрымаў спрактыкаваных матросаў і здатных афіцэраў. Сярод апошніх у якасці афіцэра для адмысловых даручэнняў пры адмірале апынуўся лейтэнант флота Яго Вялікасці караля Францыі Андрэй Забела.
Андрэй прачнуўся рана. Паўглядаўся ў нізкую столь каюты, усведамляючы, дзе ён і што з ім. Першая ноч на апошнім яго караблі. Колькі дзён таму далучыўся да канвою, што вёз немалы скарб: дзевяць тысяч залатых дукатаў, амаль на два мільёны франкаў банкаўскіх білетаў, выпісаных на далёкі Гданьск, а так-
сама каштоўныя камяні вартасцю шэсцьсот тысяч франкаў. Усё гэтае багацце забіраў з сабою князь Канці, абраны каралём Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, каб узнагародзіць рупліўцаў за вынясенне яго на каралеўскі пасад. Нельга сказаць, што ім дагэтуль не плацілі, але жывы грош заўсёды знойдзе ўдзячную кішэню.
Эскадра на чале з Жанам Бартам чакала ў Дзюнкерку. Яе асабовы склад налічваў 1430 чалавек. Кароль Людовік XIV ведаў каму даручыць адказную місію. Нашчадак фламандскай сям’і суднаўладальнікаў-карсараў перайшоў на службу Францыі і ад 1672 году змагаўся з усімі яе непрыяцелямі. Кар’ера яго, напоўненая бітвамі, перамогамі, паразамі, паланеннем і зухвалымі уцёкамі ахоплівала як родныя воды Ла-Манша, так і адкрытую прастору Атлантыкі.
Андрэй сеў на вузкім цвердаватым пасланні. Апрануўся і, прыгнуўшыся пад нізкімі бімсамі, выбраўся з каюты, дзе на другім ложку і ў дадатковым гамаку спалі пасля начной вахты два лейтэнанты, з якімі дзяліў гэты цесны прытулак. Князь Канці са сваімі слу гамі і дваранамі моцна пацяснілі афіцэраў эскадры, і так не распешчаных выгодамі.
Моцны, прахалодны брыз дыхнуў у твар і разам з прыемнымі дрыжыкамі канчаткова сагнаў рэшткі начной млявасці і пасцельнай цеплыні. Спыніўшыся пад навесам юта, Андрэй пачуў размову над галавою. Пазнаў голас адмірала і затрымаўся, каб не замінаць размове сваім з’яўленнем.
Але, калі б непрыяцель нас асачыў і атакаваў, то з нашымі сіламі мы маглі трапіць у палон прагучаў лагодны голас чалавека, не прывыкшага да пярэчанняў.
Такой магчымасці, Ваша Высокасць, проста не існуе катэгарычна запэўніў голас Барта.
“Ого! Дык гэта сам князь Канці!” зразумеў Андрэй.
Адкуль такая ўпэўненасць, адмірал? здзівіўся князь. Я не марак, але разумею, што нашых сілаў малавата, каб супрацьстаяць такой эскадры, як гэтая.
Андрэй кінуў погляд на правы борт і на траверзе заўважыў сілуэты варожых караблёў. Колькасць і памеры былі ўнушальнымі.
Ваша Высокасць патлумачыў Барт перш, чым нас паспелі б паланіць, мой сын па дамоўленаму знаку ўзарваў бы карабель.
Наверсе запанавала працяглае маўчанне. Андрэй паспрабаваў уявіць твар князя і ледзь стрымаўся ад смеху. Канці не быў баязліўцам, але пачуць, што жыццём асобы каралеўскай крыві так смела распараджаецца нехта іншы... Спачатку пачуўся крыху ненатуральны кароткі рогат. Магло падацца, што апроч князя і Барта на юце быў вушасты родзіч коней.
О, мой адмірал! даляцеў нарэшце княскі вокліч. Ваша ля-
карства горш хваробы! Забараняю ўжываць яго, пакуль я на вашым караблі!
Вольш гучны чым мілагучны смех паўтарыўся. Князь ачуняў пасля незвычайнай навіны.
Загад Вашай Высокасці прымаю да выканання ад гэтай хвіліны, але не спадзяюся надалей якіх-кольвек рызыкоўных сустрэч запэўніў голас адмірала.
Андрэй не хацеў вяртацца ў цёмную каюту і рызыкнуў прайсці далей наперад, але быў заўважаны адміралам. Адсалютаваў і застыў у чаканні. Жан Барт знакам запрасіў падняцца на ют. Непадалёк ля самага фальшборта князь Канці ўсё цікаваў за непрыяцельскай эскадрай. Як і абяцаў адмірал, там не заўважалася аніякага ажыўлення.
Як адпачывалася, Андрэ? было відаць, што адмірал у добрым гуморы, значыць усё ідзе як належыць.
Выдатна. Дзякую, мой адмірал. Гэта шчасце, што вы ўзялі мяне з сабою. Хоць на астатак нацешуся морам і караблямі. А гэтыя фрэгаты нібы створаныя дзеля такога выпадку. Хада, узбраенне, дастатковыя выгоды размяшчэння усё гэта не ў такіх ужо і вялікіх памерах карабля! I апошняе, насмелюся звярнуцьувагу, пан адмірал, кранае іх прыгажосць. Я перакананы, што прыгажосць карабля спеліць адвагу ў сэрцы марака, мацуе веру ў сваю сілу.
Жан Варт усміхнуўся, але было бачна, што андрэева захапленне караблём яму даспадобы.
Вы паэт, Андрэ прамовіў Барт. Я думаў, што такое ўласціва французам, гішпанцам, а не стрыманым славянам. Што да караблёў, то нашы будаўнічыя за нейкія дваццаць гадоў шмат што здолелі. Цяпер важна не здаць гэтых пазіцый, бо сусядзі не дрэмлюць. Галандыя лесу і на дровы не мае, а які флот завяла! I маракі ў яе на зайздрасць іншым.