Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
♦ ♦ *
Няшмат часу сплыло, але столькі ўсяго адбылося, разважаў пан Касьян. Вунь і будынкі Крушні паказаліся з-за ўзгорка. Здаецца, ледзь не ўчора ў спалоху прынёсся да Бурскага.
Забела вярнуўся!
Чуў на здзіўленне спакойна адказаў тадышні гаспадар Крушні, бо сёння ўжо няма там пана Бурскага.
А пан Касьян у разгубленасці спадзяваўся ад Бурскага якога загаду, штуршка, але нічога не пачуў.
Д ык што будем рабіць? пану Пуцяту шкада было развітва ц ца з марай пра дастатняе жыццё ў віленскай камяніцы.
А што тут зробіш? паціснуў плячыма Бурскі. Хіба тых засцянкоўцаў на яго нацкаваць. Але што нам з таго?
I вось сядзіць пан Бурскі, амаль не вылазячы, у сваёй Слабодцы. Чутно, збіраецца дом разбудоўваць. Ёсць, відаць, грошыкі. Ну, і з Чыжовых маёнткаў нешта мае. А наконт пана Антона шэпты, як некалі пра Хмялеўскага. Відаць, да смерці будзе за Бурскім гэты хвост.
А пан Касьян едзе да тых засцянкоўцаў, але не нацкоўваць, a хутчэй дапамагаць. I не ім, а Забелу, калі надарыцца мажлівасць і калі той не пашле прэч. Шмат што змянілася, шмат. Атады Бурскі таксама пра сваё думаў.
Трэба сцерагчы, каб уласнага не страціць кінуў ён хмурна. Карольужо ёсць, становішча пакрысе будзе выпраўляцца. Ажывуць усе ўрады, і Хмялеўскія ўсталююцца.
Менавіта гэта непакоіла абодвух, як незагойная рана. He жарты, як усё ўсплыве. Праўда, за сябе пан Касьян не вельмі баяўся, але ведаў, што не абыдзецца дробязямі, калі нехта капне глыбей. Але, бачыш, і Бурскі абышоўся невялікім страхам. Толькі Крушню страціў, якую ўжо лічыў сваёй навечна. Успомнілася яшчэ, як прамовіў Бурскі:
Антось з ім сутыкнуўся ці не? Невядома. Бо Забела, бач, тут, а пра таго ані гуку.
Так, заляцеў некуды Чыж, добра калі не ў сіло. Пан Касьян паправіўся ў вазку і незнарок штурхнуў пана Рамана Талочку, павятовага падкаморага.
Што, ўжо прыехалі? расплюшчыў вочы гаспадар вазка.
Яшчэ не, Крушню мінаем, пане Раман.
Пуцяту ледзьве ўдалося ўпрасіцца ў спадарожнікі, спасылаючыся на пільную неабходн'асць пабачыць Андрэя Забелу ў справе спадкавых запісаў. А свой вазок нібы патрабуе направы. Пан падкаморы не тое што не хацеў яго ўзяць. Проста пры тушы пана Рамана цеснаватаўдвох, але мусіў пагадзіцца, і зараз во разбудзілі раней патрэбнага. Ужо і не прыдрэмлеш, бо блізка, а сядзець, як сыч нявыспаны, то нібы далекавата. На размовы, як і на агляданне краявідаў, пан падкаморы быў не ахвотнік наглядзеўся так, што ледзь не кожны куст ведае. Але нельга не ўважыць новага гаспадара, у якога дарадчыкам дэпутат Трыбуналу.
Так і даехалі да чарады фальваркаў, атрыманых вузкаватымі дарожкамі, а то і проста сцяжынамі. Там, дзе гэтыя дарожкі збягаліся найгусцей, утварыўся невялікі выган. На ім і сабраліся ўсе, каму справа ляжыць на сэрцы. Відаць вунь і Андрэя Забелу, пана Максіма Сапегу, выканаўцу тэстамэнта старога Забелы, і аканома Шарэвіча. Перамовы, відаць, даўно пачаліся. Гаварыў малады кліноцкі гаспадар.
Усе, вашмосці, чулі, якая воля дзеда, і вашы давераныя бачылі ўсе прывілеі. Я пакажу іх кожнаму жадаючаму. Я не адступлюся ад выканання дзедавых запаветаў, як бы тут хто ні крычаў і чым бы ні пагражаў. Але судзіцца я таксама не хачу. Так мне параіў дзед, такое і маё настаўленне. Разумею, што не ўсім лёгка пагадзіцца з новым становішчам, але я прашу вас зрабіць гэты высілак дзеля згоды і агульнай нашай карысці.
Спрактыкаванае вока пана Касьяна адразу згледзела гняздо нязгоды. Некалькі маладзейшых вакол правадыра махалі шапкамі, каб звярнуць на сябеўвагу, штурхалі суседзяў, прапануючы далучыць голас да пратэсту. Раз-пораз з гэтай купкі выляталі незадаволеныя воклічы. Нехта з бліжэй якія стаялі запытаў пра нешта Андрэя. Пра што пан Касьян не дачуў, але адказ прагучаў выразна. Забела, мажліва ўжо не першы раз, прапанаваў год-два пацярпець, а затым, хто захоча, выкупіць зямлю за невялікую плату.
Прапаную вам такое выйсце, бо я на гэтай зямлі гаспадар. He вораг, а ўважны сусед. Але каб такое стала мажлівым, я павінен увайсці ў валоданне на ўсім абшары. У тым ліку на тым, які шмат каму з вашмосцяў здаецца сваім. Ізноў абяцаю не накладаць непасільнай платы, не кажу пра спагнанне запазычанасці. Мне
істотна толькі ўзнавіць праўныя дачыненні з арандатарамі, бо ранейшы стан немагчымы, і ў першую чаргу для вас небяспечны.
Навука пана Максіма не пайшла на марна. Сам ён слухаў спрэчкі Андрэя з засцянкоўцамі нават з задавальненнем. Магло быць, і ёя не здзівіўся б, значна горш. Заважылі пашана да дзеда-нябожчыка і сталы век шмат каго з прысутных. Але баламуты не паддаваліся.
Ніякія мы не арэндатары! Гаспадары мы тут адвеку! крычаў маладзён.
Ну, не такі ўжо твой век, браце прагучала з-пад нейчых сівых вусоў. 1
Грамада зарагатала. Пан Максім палічыў момант адпаведным, каб даць Андрэю перадых.
Я прашу вашмосцяў сцішыцца і паслухаць маёй рады. Адкінуць яе вам ніхто не перашкодзіць загаварыў ён не надта гучным, якраз на такую грамаду, голасам.
Упэўнены тон, выразная мова, сама пастава прамоўцы змусілі прыслухацца нават нязгодных.
Я раіў бы вам пагадзіцца з прапановай пана Забелы. Урэшце, калі няма даверу да слова новага чалавека...
Во-во! Чалавек жа новы, невядомы загаманілі баламуты.
Калі няма даверу узвысіў голас пан Максім ніхто не адмаўляе неадкладна скласці кантракт на арэнду і засведчыць яго належнымі подпісамі. Няма патрэбы шукаць састарэлых ды зніклых папер, бо жывы-здаровы гаспадар гэтых земляў стаіць перад вамі і прапануе самыя выгадныя ўмовы. Чаму іх не прынявь? Hi вы, ні я, ніхто пакуль не ведае, які падатковы парадак усталюецца пры новым каралі...
Грамада зашавялілася, зашамацела шэптамі. Сапраўды, хто ведае, як будзе.
Можа здарыцца, што падатак з вашых невялікіх надзелаў, калі вы іх адстоіце, будзе большы, чым арэндная плата пану Забелу працягваў пан Максім тым часам. -Можа, вы самі не захочаце іх вьь купляць, бо выгадней будзе мець іх у доўгатэрміновым дзяржанні.
Зноў па натоўпу прайшоў гул разумення. Нават не вельмі кемлівым было ясна, што сёняшні парадак не захаваецца пасля таго, як стаў вядомым змест тэстамэнту. Як бы ні сталася, зусім не плаціць, як дагэтуль было, не ўдасца. Чыя зямля, каму належыць, улады будуць высвятляць абавязкова. Нездарма ж пая падкаморы тут.
А падкаморы стаяў, сонна лыпаючы вачыма, і нібыта чакаў, калі некаму прыйдзе ў галаву патлумачыць, навошта ён тут. Пан Касьян наадварот, сачыў за ўсім і толькі з ветлівасці не пакідаў пана Рамана на адзіноце. Вельмі карцела стаць бліжэй Забелы і таго Сапегі. Да Лявона Шарэвіча наблізіцца зусім не вабіла.
У грамадзе засцянкоўцаў пачало выспяваць уласнае стаўленне ў справе. Мабыць найстарэйшы з іх выступіў з натоўпу і павярнуўся да ўсіх тварам.
Паны-браты! I мы самі, старэйшыя, і дзяды нашы не мелі крыўды ад Забелаў. Так я кажу, ці хто не згодны?
Нязгодныя, калі і былі, не рашаліся выявіцца.
Малады Андрэй Забела працягваў засцянковец неў капусце знойдзены і не з неба зваліўся. Маці яго мы пахавалі, бацьку раны дачасна за ёй выправілі і дзед далучыўся да сына з нявесткай на нашых вачах. Хай Бог міласэрны апякуецца іх душамі.
Усе, зняўшы шапкі, захрысціліся. Дзе ні дзе зашморгалі насамі. Прамоўца перачакаў хвілю.
Дык няўжо ўнук не будзе варты сваіх продкаў? Ён жа выконвае волю дзеда. А дзед, вы ж зразумелі, памятаў, што гэта зямля яму належыць, воляй сваёй перадаў яе ўнуку! А не падумаў тут хто-ніхто, што аніводзін з нас не засведчыць анічым сваё ўладанне надзеламі? He прыйшло ў галаву, што нехта можа і сагнаць з іх, калі будзе ў сіле і ўпадабае гэты лес паблізу?
Удар па баламутах быў моцны. Ды і тыя, што вагаліся, раптам усведамілі, што бліжэйшы лес новы кароль можа аддаць якому магутнаму, чаго добрага немцу, а таму што ўзбрыдзе ў галаву, хто ведае. Стары зразумеў, што сусядзі задумаліся.
Што, скажыце, благога, калі Андрэй будзе нашым панам? засцянковец павярнуўся і схіліўся перад Андрэем у паклоне, a Андрэй нечакана для сябе самаго ступіў да старога і прытуліў яго да грудзей.
Шморганне насамі чулася ўжо выразна, але раптам было заглушана гучным:
Віват Забела! Віват пан Андрэй!
Маладзейшым такое адпавядала лепш, чым слаўныя ўспаміны і цяжкія ўздыхі. Дух соймікаў некалькі хвілін уладарыў на выгане. Паступова гоман сціх, і вочы сабраных засяродзіліся на Максіму Сапегу. Можа таму, што ад яго зыходзілі дакладныя прапановы. Перш чым той знайшоўся, пра што сказаць, з грамады пачулася цалкам слушнае пытанне. Усведамленне вырашанасці, чыя зямля, скіравала думкі на блізкія і ясныя справы.
Але ж трэба вызначыць межы. Дзе чый надзел, у каго колькі зямлі.
Пан падкаморы ажыў, яго існаванне і прысутнасць набылі сэнс. Злёгку страсянуўшы галавой, падышоў да гурмы і стаў поруч з Андрэем Забелам.
Ці ведае хто, дзе тут межавыя знакі?
Дзе межавыя знакі і ці яны ёсць, гэта павінен ведаць сам пан павятовы падкаморы. Але ён не саромеўся запытацца, бо
тут становішча выключнае: усё сцерлася і забылася, спрэчак між суседзямі не было, то не было патрэбы правяраць межы ды шукаць знакі.
Грамада разгубілася. Усе паглядалі адзін на аднаго, чухалі патыліцы. Маладзейшыя з надзеяй паварочваліся да старых, a тыя чамусьці да пана Максіма. Трыбунал гэта ж самы верх, усё павінен ведаць. Пан Максім не сумняваўся, што прагледзеўшы накрысы і паперы, можна будзе знайсці штосьці з гэтых знакаў. Найважней было знайсці вуглавы. Ад яго каморнікі ўсё адлічаць і вызначаць. Але шкода, што справа адкладзецца. Хвіліна вельмі адпаведная, каб яе завяршыць.
Дапамога прыйшла з нечаканага боку. Пан Касьян адчуў, што гэта хвіліна ягоны шанец. Ступіўшы бліжэй, звярнуўся проста да Андрэя.
Пане Забела, з вашага дазволу, я дапамагу знайсці межавы знак.
Вуглавы межавы знак быў пад вялікай крушняй камення на зямлі правадыра баламутаў.
* * *
Запознены адгалосак алькеніцкіх падзей нечакана азваўся ў двары панаЖабы. Заляцела п’яная плойма і накінулася на гаспадара.
Даваў, ацан, прьгтулак сапежанскаму ад’ютанту? Адказвай!
Ну, даваў! смела адказаў пан Іван, выпрастаўшыся на ўвесь свой невысокі рост. I заўжды дам кожнаму параненаму, як таго патрабуе рыцарскі гонар.
Шукаць, дзе той ад’ютант ды куды скіраваўся, гасцям было нецікава і непатрэбна. Ёсць нагода папеніцца ў запале, калі страху ад Сапегаў няма, то і даволі. А тут яшчэ вінаваты пад рукою, a ў такіх выпадках, чым ён займаўся, не пытаюцца.