Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Нічога, ачуняем, яшчэ дамо ім пытлю! злосна запэўніў камандзір, адказваючы на нейкія свае думкі. А ты, вашмосьць, што хмыкаеш? ускінуўся ён на Рагозу.
Пан Яраслаў прыгледзеўся сапежанцу наўмысна доўга, так што таму стала неяк непамысна.
Ну як скажы, не хмыкаць? прамовіў Рагоза. Толькі што пагражаў нас спаліць за нейкія свае крыўды, а хто ты ёсць? Адразу ж відаць, што жывеш на чужым хлебе, як і я. Толькі я плачу якойніякой карыснай працай, аты запанскі хлеб гатовы сваіхнішчыць, рабаваць, апошнюю кашулю злупіць з роднага брата, бо пан цябе перад законам абароніць. Ці не зачаста пан-брат, узяўшы ў рукі зброю, гатовы лічыць ворагамі ўсіх навокал, абы прыпадабацца, абы паказаць адданасць чарговаму прыблудзе: шведу, татару, маскалю? Ці ж не так, па шчырасці?
Голас пана Яраслава загучаў нязвыкла патрабавальна, сурова.
Ёсць такое! нечакана пагадзіўся камандзір. Хай на ўсё халера! Але што зробіш служба!
Служба! горка прамовіў пан Яраслаў. Хіба яна прымушае помсціцца на невінаватых? Добра, ёсць у цябе які памочнік?
А што? завагаўшыся на імгненне, адказаў: Адзін я.
Нешта быццам бы пачало адтаваць у злым абліччы чалавека.
Пара абедаць. Хлопцам тваім вунь там, пад паветкай, сталы нарыхтавалі, цёпла сёння. Ну а для афіцэраў пан Яраслаў злёгку пакланіўся у гасцінным, прашу не адмовіць.
Хто ж бы адмовіўся? Дзякую, васпане! паклонам адказаў камандзір.
Жаўнеры былі збянтэжаны стараннасцю гэтага суровага ў абыходжанні рэзідэнта. Даўно іх так не частавалі. Пачуваліся крыху ніякавата, нібы якія нашкодзілі але якія атрымалі дараванне хлапчукі. Рады былі сесці за стол, дзе стаяла ўдосталь простай, але смачнай стравы і неблагога піва. Каменданту належала больш вытанчаная ежа і адпаведнае пітво. Зацягнуты ў плынь традыцыйнай, нязмушанай гасціннасці, ён між волі перамяніўся. Нібы брыдкая скарынка аддзялілася ад душы, і ў гасцінны пакой ступіў выпадковы, нечаканы, але прыемны госць. Склаў на лаве шаблю і прыняў з рук Алены чарку з удзячным паклонам. 3 асалодай выпіў, прамовіў сарамліва:
Даруйце, васпанна і пан! Лепш позна, чым ніколі. 3 вашага дазволу паручнік Яраш Васько. — ён цырымонна схіліў галаву. — Перапрашаю за ўсё прыкрае, што прынёс сваім з’яўленнем у вашым гасцінным двары.
To сядайма, пане Яраш запрасіў пан Яраслаў не дамо стравам стынуць.
Заспакоіўшы першы апетыт, перайшлі да размовы.
Васпан адзін тут упраўляешся? запытаўся паручнік.
Я ж казаў, што рэзідэнт напомніў Рагоза. Дапамагаю аканому. На мястэчка паехаў.
Давер, пан, маеш, калі ў такі час маёнтак на цябе пакідаюць заўважыў Васько.
Маю пацвердзіў пан Яраслаў. Ветлівыя людзі, такім прыемна дагадзіць. Даўно тут.
Мяняючы тэму, у сваю чаргу запытаў паручніка:
Наколькі адарваўся ад пагоні?
Сапежанец насцярожыўся, але апамятаўшыся, адказаў шчыра і проста.
Спадзяюся на паўдня, можа крыху больш. Але мусіў даць пярэдых, бо і коні і людзі здарожыліся. Можа тыя махнулі рукою, ды паблізу могуць знайсціся ахвочыя пабітых яшчэ пабіць горкаўсміхнуўся ён.
Пан Яраслаў задумаўся. Адчувалася, што гэты сапежанец мае нейкі клопат. Падумаў нават, ці не збег з поля, але і па ім і па жаўнерах відаць, што гэта не так. Пашчасціла людзям ацалець.
He люблю, як свае са сваімі б’юцца сказаў Рагоза. Нікому не дапамагаю, стараюся развесці. Можаш мяне не паслухацца, маеш права не верыць, але раду падам.
Якую раду? не зразумеў паручнік.
He едзь на мястэчка! Вунь там паказаў у вакно дарожка ў лес. Ёю трапіш на лепшую дарогу, і ўсё лесам. Нібы далей, але змыліш пераслед і згубішся ім. He пытаю, куды едзеш, і не кажы.
Паручнік уважліва зірнуў у вочы пану Яраславу, але згледзеў там толькі спагаду і разуменне. Павагаўся і прапанаваў няпэўна:
Нявыхаванасць гэта пакідаць гасцінны дом без падзякі. Можа прымеш ад мяне пісьмовае сведчанне, хто ведае раптам спатрэбіцца.
Відаць не верылася чалавеку ў канчатковую паразу дому Сапегаў, спадзяваўся, што ўсё вернецца. Але пан Рагоза адмоўна пакруціў галавой.
Буду шчыры сказаў ён. Захавайма лепш абодва ўзаемную павагу і ўдзячнасць. Можа калі і стрэнемся. Ці магу я чым дапамагчы?
Хіба ежы на дарогу.
Ужо загадаў. Яшчэ што?
Ёсць бяда, але не ведаю, хто мне дапаможа камандзір ледзь не роспачна прызнаўся. Паранены са мною, стан цяжкі. Вязем на фурманцы. Калі нападуць, усім канец, не ўцячы. А як жа кінуць?
Пан Рагоза быў уражаны таварыскасцю сапежанца.
Хто ж ён?
Набліжаны да вялікага гетмана уздыхнуў паручнік, прыгнечаны адказнасцю за жыццё гетманскага ўлюбёнца. Пакінуў у дварку непадалёк. Баяўся, што і сюды не давязем без адпачынку. Вось такі, пане-браце, клопат зусім па свойскі паскардзіўся Васько.
Забяром сюды! рашуча заявіў Рагоза. I не крой сабе cappa, едзь з хлопцамі, ратуйся. Перамелецца, аціхне. А за тым я сам паеду. Калі нічога там не пакінулі, то едзьце. Як жа таго клічуць?
Сурмач, паручнік Даніла Сурмач.
“Колькі іх згарае, такіх матылькоў у полымі вялікай палітыкі. Колькім яно апаліць крылы, чамусьці не апякаючы нават пальцаў тым, хто іх кідае ў нялюдзкае вогнішча,” думаў пан Яраслаў, едучыў той жа дзень за фурманкай, дзе амаль у непрытомнасці ляжаў Даніла Сурмач. Алесь, седзячы побач з паручнікам, сачыў, каб той не вылузваўся з посцілак і кажухоў, якімі быў спавіты і захутаны. Дзень стаў ветраны, але на шчасце абышлося без дажджу, ды і язда была недалёкая.
Вось яна, Алесік, служба ваярская павучальна прамовіў пан Яраслаў. Другі бок малюнка, непрывабны. Так я некалі брата свайго не давёз, адзін з сям’і застаўся. I ў гэтага волата нехта ж ёсць, непакоіцца, чакае.
Алесь згодна заківаў, бо вельмі паважаў пана Яраслава, каб пярэчыць, але прыгажэйшы бок ваярскага рамяства прыцягваў яго моцна. Калі б не пан Лявон, то напэўна трапіў бы ў рушанне. Але мусіў падпарадкавацца, а як тое дзядзька зладзіў, не яго розуму справа. Так нядошламу ваяру было патлумачана.
Няўжо не выжыве? Такі ваяр! з непадробным жалем азваўся Алесь. Я ж памятаю, якім да нас завітаў.
Пан Яраслаў маўчаў, бавячыся пугаю. Сам думаў пра тое ж. Ведаў, якімі небяспечнымі робяцца недагледжаныя ў час раны. A тут яшчэ холад, туман ды лясныя блуканні.
Будзем, браце, спадзявацца. На гарт ягоны, на сілу, ну і на жанок нашых, на пані новую.
Рэзідэнт прыняў пані Анэту ўсім сэрцам. Можа таму, што сірата, можа з-за нязму шанай яе дабрыні і увагі да кожнага ў двары, а можа і з-за яе лекарскай схільнасці. He ленавалася кліноцкая пані і не грэбавала несці дапамогу ці то дворні, ці вясковым, ці паблізкай шляхце.
Даніла Сурмач трываў без стогну і енку, пакуль Анэта старанна чысціла рану ад вострых стрэмак. Недзе ў лесе ў шабельную рану на плячы ўбіўся адломак сухой галіны.
У пані не рукі крылы анельскія прашаптаў, белы ад болю.
Скажаце сарамліва адгукнулася Анэта, разумеючы, што паручнік хоча яе супакоіць, хоць боль адчувае нясцерпны. Годна васпан трымаецца. Але лепш зараз пацярпець, чым пасля пакутаваць.
Калі вялікі гетман вырашыў сысці з алькеніцкага поля, Даніла Сурмач быў у тым невялікім гурце, што павінен быў забяспечыць адыход і прыкрыць у выпадку пагоні. Менавіта ў сутычцы
з ёю атрымаў свае раны. На шчасце з каня не зваліўся і з купкай жаўнераў згубіўся ў лесе, страціўшы след гетмана. У смяротнае кола, якім аперазала шляхта гетманскае войска, прабівацца сэнсу не было. Разам з паручнікам Васько вырашылі скіравацца ўглыб Княства да якой-небудзь значнай сапежынскай эканоміі, а можа нават пад Быхаў, калі дасць Бог сілы ды ўсцеражэ ад канфедэратаў.
Добра, што пана тут пакінулі, бо да запалення было недалёка-тлумачыла Анэта, каб нечым адцягнуцьувагу падапечнага ад прыкрых адчуванняў.
Думала і пра Алену, якая гэтым займалася ўпершыню і ў пэўныя моманты выглядала не лепш за параненага.
Пашэнціла мне трапіць да пані кволая ўсмешка кранула вусны Сурмача. 3 наступнай ранай буду ведаць да якога парога дапяць.
Хай Бог бароніць, але дапамагчы заўсёды буду рада, бо пан такі цярплівы усміхнулася ў адказ Анэта.
Упартае змаганне са смерцю толькі пачыналася. Відаць аслабелы ад страты крыві паручнік усё ж недзе застудзіўся. Алена амаль не адыходзіла ад ложка хворага, а пані Анэта выпрабавала на ім усё, чаму навучылася ў кляшторнай лякарні. Паручнік трымаўся жыцця, але выразнай папраўкі не праглядалася. Алена з Анэтай ужо гатовы былі ўпасці ў адчай, калі ля ложка хворага апынуўся чалавеку кароткай бекешы і мяккіх бурках, падвязаных пад каленямі плеценымі раменьчыкамі.
Ну што, дзядзька Янка? з трывогай запытаў Багдан, калі лесавік, перапрасіўшы пані Анэту, агледзеў паручніка.
Будзем старацца. Маладзён, павінен вытрываць, калі дагэтуль не змогся з надзеяй у голасе адказаў Янка.
Багдан, толькі аб явіўшыся ў Крушні са сваімі жаўнерамі, спехам павітаўшыся з бацькам і мачыхай, заспяшаўся ў Клінок. Тут і даведаўся пра Сурмача. He марудзячы, разам з Алесем выправіўся ў пушчу. I вось зараз з хлапечай верай у здольнаесці свайго ратавальніка чакаў, што той скажа. А лясны лекар уважна і з непадробнай пашанай выпытваў, што і як рабіла пані і чым адзывалася на гэта натура параненага. Анэта спачатку разгубленая і занепакоеная з’яўленнем нязвыклага выглядам і абыходжаннем чалавека, хутка адчула блізкую душу, гатовую несці палёгку ў цялесных пакутах каму б то ні было, пачала неўпрыкмет для сябе самой падпарадкоўвацца яго парадам і прапановам. Сродкі лясной аптэкі ўразілі яе сваёй разнастайнасцю і лёгкасцю здабыцця.
Андрэй быў зацікаўлены знаёмствам з лясным пустэльнікам не менш за жонку. Можа не верыў так безаглядна, як Багдан, у яго лякарскія здольнаесці, але быў рады, што ёсць каму выручыць Анэту ў цяжкіх клопатах.
Калі Багдан падвёў Янку-Лесавіка да кліноцкага пана, самотнік уважлівапрыгледзеўся дауладальніка лясоў, якія ён сцярог для караля. У поглядзе не было ані прыніжанасці, ані старання спадабацца. He заўважалася нават ніякаватасці. Смелы спакойны пагляд, незалежная пастава. Прыкідвае чалавек, ці адпавядае гэты пан яго спадзяванням, ці варта яму служыць. Ці не лепш сыходзіць далей у пушчу?
Амаль як тыя далматынскія марскія разбойнікі падумалася Андрэю. He захоча, не прымусіш, сыдзе ў белы свет.
Але згледзіны скончыліся для Андрэя станоўча, а ЯнкаЛесавік адначасна з пасадай кліноцкага “надворнага лекара" атрымаў прызначэнне на палясоўшчыка на умовах, якія сам узгодніць з панам Лявонам.