Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
У перамовах і цярпенні Трыбунал трываў на сваіх пазіцыях. Яго маршалак, вялікі канцлер літоўскі Караль Радзівіл, як і ўсе ў Трыбунале ведаў, што прычына раптоўных старанняў войска разгляд скаргаў на самога вялікага гетмана і яго бліжэйшае атачэнне, якія нельга было не заўважыць, альбо адхіліць. У сувязі з разглядам падатковых спраў, кашталян Міхал Кацёл звярнуў увагу Трыбуналу, што вяртанне пэўных падаткаў Рэчы Паспалітай да падскарбія БенядыктаСапегі супярэчыць канстытуцыі. Вялікі гетман вырашыў пакараць непрыяцеляў, як лічыў патрэбным.
Асабістыя прычыны не замоўчваць справы меў Радзівіл. Абуральныя паводзіны Казіміра Сапегі тлумачыліся абраннем Караля Радзівіла маршалкам Трыбуналу. Падтрымка заможных Вішнявецкіх прадвызначыла вынік, хоць Сапегі мелі на гэту пасаду свайго прэтэндэнта.
Суперніцтва Сапегаў і Радзівілаў было няспынным і ахоплівала каралеўскі двор, урадавыя ўстановы, Сойм і соймікі. Усяго пяць год таму Сапегі пасварыліся з канцлерам Вялікага Княства Каралем Радзівілам. Той заняў сваім войскам Капыль і Раманаў, сапежанскія ўладанні, і ўтрымліваў іх, пакуль Сапегі не сабралі войска і не выбілі радзівілаўскіх.
Праўда ў лютым 1697 года Сапегі і Радзівілы разам наладзілі пабоішча супрацьсапежанскім сілам на Берасцейскім грамнічным сойміку, але гэты хаўрус неўзабаве разваліўся. Звычка да перавагі ва ўсім і паўсюдна, да хуткай расправы з непаслухмянымі паступова пазбаўлялі Сапегаў здольнаесці ўзважваць свае крокі, вылічваць мажлівыя наступствы, ісці на саступкі.
Якая карысць была з перашкодаў Трыбуналу? He дадавала ані
гонару, ані славы ці павагі, толькі разбэшчвала род і яго памагатых. Ланцуг памылак, ужо амаль абавязковых, нікога не дзівіў, a толькі павялічваў непрыязнасць да самога імені Сапегаў. Яны не разгледзелі гэтага злавеснага знаку, і ў красавіку 1700 года здарылася тое, што заважыла на далейшым лёсе магутнага роду і знаменавала беззваротны спад яго ўплываў і страту ўлады.
Вузкімі вуліцамі Вільні на змярканні кацілася шыкоўная карэта ў багатай шасціконнай запрэжцы. Эскорт спераду і ўслед сведчыў, што ў карэце людзі немалой вагі і гэткага ж дастатку. Лёс справіў, каб на вуліцы Святога Яна гэты выезд апынуўся проста насупраць эскорту вялікага гетмана. He доўга думаючы, саматужна ці па загаду, эскорт грымнуў з пісталетаў і мушкетаў і кінуўся ў атаку з халоднай зброяй. Ахова карэты, заспетая знянацку, мела параненых, разгубілася і была адціснута. Эскорт ззаду карэты адказаў агнём, але сапежанцы прабіліся да яе. На нешырокай вуліцы разгарэлася сапраўдная бітва. Зазвінела шкло, палі першыя ахвяры. Хто мог, адпаўзаў, каб не затапталі, смялейшыя, рызыкуючы трапіць пад шаблю, кідаліся адцягнуць бездапаможных.
Шум, страляніна, крыкі сцягвалі цікаўных, але гарадзкая старожа не рызыкнула сунуцца туды, дзе паношыліся ахоўнікі вялікага гетмана. А тыя, збіваючы апошні супраціў, з крыкамі і лаянкай спрабавалі палашамі і рапірамі прабіць тонкія дошкі, каб дастаць сталлю тых, хто роспачна шукаў ратунку ў цесным корабе карэты. Нехта з аховы адным махам узляцеў на дах і спраўнымі ўзмахамі шаблі прайшоў па шапках і галовах тых, што аблажылі карэту шчыльным гуртом. Бліскучае джала смеляка на нейкі момант астудзіла пыл сапежанскіх зухаў. Хто грымнуўся на брук, хто адскочыў, заціскаючы рану. Але ляснуў пісталетны стрэл, маладзён пахіснуўся і зваліўся на дах. Крыкі з карэты толькі раз’ятрылі нападнікаў.
Калі гэтага каіпталяна, як вепрука, ды валачы сюды! загарлаў нехта, перакрываючы агульны гармідар. Яснавяльможны гетман аддзячыць, як мае быць!
Якога кашталяна! Звар’яцелі вы ці што? узвіліся гучныя крыкі абаронцаў, якія ўпарта працягвалі супраціў, спрабуючы выкарыстаць ахвярны ўчынак маладзёна на даху і адбіць карэту са сваімі панамі. Гэта выезд князёў Вішнявецкіх! Што вам ад іх трэба, разбойнікі?
Для некага з сапежанскіх гэты крык прагучаў як удар пяруна.
Стой! Стой, хлопцы! зароў афіцэр, кідаючыся да гурмы вакол карэты. Стой, каб вас чэрці смажылі!
Да раз’юшаных людзей словы не даходзілі, і ён пачаў адкідаць бліжэйшых за каўняры ды плазам шаблі частаваць па спінах самых заядлых. Крыкі з боку абаронцаў, каманды і лаянка афіцэра,
якому прыйшла дапамога, пачалі даходзіць да розуму не ў меру старанных паслугачоў. Падскочыў з крыкамі Міхал Сапега, сын гетмана. Бойка прыціхла.
Сапежанец распіхаў нарэшце сваіх, даючы дарогу Міхалу, і той зазірнуў у разбітае вакно. Двое маладых Вішнявецкіх, дваццацідвухгадовы Януш і на два гады маладзейшы Міхал, якраз тыя, што паспрыялі Радзівілу з маршалкоўствам, цудам пазбеглі смерці, але абодва былі параненыя. У цесным корабе карэты, калі шаблі раз-пораз прабівалі дзверы, ім заставалася толькі ціснуцца ў які кут, бо не мелі магчымасці ані бараніцца ані выскачыць.
Медыкуса сюды! Цырульніка! крыкнуў Міхал і схіліўся ў паклоне. Даруйце, яснавяльможныя! Даруйце! Прыкрая памылка, людзі наблыталі!
Людзі яснепана быдла! Збіры, разбойнікі з лясной дарогі, a не жаўнеры! -Януш з нянавісцю зірнуўна сапежанца, заціскаючы рану рукою. Дзве кулі дасталіся яму.
Брат ацалеў цудам.
Дальбог, памылка, яснавяльможны пане! Мы лічылі, што ў карэце гэты Кацёл, віцебскі кашталян. Нібы яго коні рашыўся ўставіць слова бедны афіцэр.
Сапраўды, шасцярык Вішнявецкіх быў вельмі падобны на коней віцебскага кашталяна Кацёла, аднаго з завадатараў супрацьсапежанскай групоўкі. Ужо адно гэта ставіла яго па-за законам не толькі ў вачах нобіляў сапежанскага роду, але і звычайнага афіцэра аховы.
Значыць на кашталяна такі вось зух можа напасці ў сталічным месце? з’едліва запытаў Вішнявецкі. Дажыліся ліцьвіны!
Яснавяльможны пане заенчыў афіцэр я жаўнер, што загадаюць, то мушу выконваць.
Вішнявецкія гэта ведалі. Ад сваіх патрабавалі такога ж безумоўнага паслушэнства. Але закрануты гонар роду. Абразу нанёс не гэты гайдук з шабляй, нават калі ён і гербавы.
Гэта значыць вялікі гетман даў такі загад? з ледзяным спакоем запытаўся Януш.
Сапежанец пабялеў і азірнуўся на гетманавага сына. Браты зразумелі, што адказу ад яго не даб’ецца нават кат.
Перапрашаеце толькі жывых, ці забітых таксама? у тым жа тоне прамовіў Януш.
Афіцэр пракаўтнуў камяк у горле. На беднага было шкода глядзець.
Я перакананы, яснавяльможны пане, што вялікі гетман сплаціць усе страты.
Які ж ён гойны, яснавяльможны збуй! пагардліва скрывіўся Вішнявецкі.
А карэту ўжо заварочвалі ў напрамку палаца Сапегаў, дзе меды-
кусы будуць рабіць усё, каб сваім умельствам зменшыць крыўду, нанесеную іх неразважнымі панамі.
Але ўсе спробы Сапегаў залагодзіць нікчэмны ўчынак нічога не далі. Вішнявецкія мелі дастаткова сілы, каб не баяцца помсты, і дастаткова гонару, каб не пакінуць абразу без наступстваў. Тым больш, што Сапегі не адумаліся. Па нядоўгім часе пад Ашмянамі сам Бенядыкт атрымаў над шляхтай ганебную перамогу ў чарговай бітве.
Прыйдзе час, і ўжо хутка, калі абодва Вішнявецкія стануць у шэрагі супрацьсапежанскай канфедэрацыі. Гэтым нападам Сапегі абразілі ўсю шляхту, паказаўшы, што для іх няма абмежавання ў адносінах да жыцця незычлівага ім чалавека. Гэта была тая мяжа, за якой нянавісць і прага вызвалення ад у ціску рабіліся ўсеагульнай і ўсепаглынальнай жарсцю.
Сапраўды, з-за спраў Княства гінула Рэч Паспалітая, як гараваў пасол на Сойме.
Nunc aut nunquam, зараз альбо ніколі!
Вялікі гетман злосна крэкнуў, камечачы данясенне.
Вось і пачалося! Ды яшчэў лютым! Ачым скончыцца, мабыць Найяснейшы пан і сам не ўяўляе.
У лютым 1700 года з тэрыторыі Вялікага Княства без ведама і дазволу Сойму Рэчы Паспалітай, што супярэчыла і палітычнай традыцыі і pacta conventa, саксонскае войска рушылаў Курляндыю.
He палічыўся з нейтральнасцю Княства. I бясконцыя звароты сенатараў да абодвух пасвараных не падзейнічалі. Што ж, не першы раз вайна між каралямі запавядалася як сямейная сваркаазваўся Бенядыкт Сапега. Але ж не з Карлам XII такія забавы.
Сапраўды, маткі варагуючых манархаў былі роднымі сёстрамі. Кароль Даніі Фрыдэрык V таксама даводзіўся блізкім родзічам Аўгусту II, а ў пэўнай ступені і Карлу XII. Толькі Пётр I, які ахвотна прыстаў на прапанову сумеснай вайны, не быў раднёю сваіх хаўруснікаў ці ворагаў.
He дадасць Найяснейшаму пану прыхільнікаў гэта забава прамовіў вялікі гетман. Горш тое, што плаціць давядзецца і нам... Аўгуст, нібы зводня, сваю сварку са шведам прыцягне ў нашы шэрагі... Па сутнасці, як мы можам стаць супраць шведаў, калі, падзяліўшыся, даўно рыхтуемся да сваёй уласнай вайны.
Перад братамі стаяла задача амаль невырашальная. У новых абставінах самім Сапегам з канфедэратамі не ўправіцца. Навыперадкі шукаць падтрымкі Карла XII? Але ж гэта азначае змову з непрыяцелем калі не Вялікага Княства, то караля! Прасіць дапамогі ў караля? Але ж ці не ён падаграе наша несуладдзе.
Гэтага трэба было чакаць узд ыхнуў гетман. Нездарма ж той паскуднік Паткуль з’яўляўся. Падзяліў шкуру яшчэ не ўпаляванага мядзведзя. Толькі ці не падпісаў ён разам з той “капітуляцыяй” свой смяротны прысуд? He будзе жу Інфлянтах ніякага паўстання.
Яшчэ 26 жнівеня 1699 года Аўгуст II, не зважаючы на Сойм, падпісаў з прадстаўнікамі інфлянцкай апазіцыі гэтак званую “капітуляцыю”, патаемны артыкул якой аддаваў яму спадчынную ўладу ў Інфлянтах.
Я думаю туды ж прыкладуцца ягоныя пагадненні з царом і Даніяй? Упэўнены, выкананне і расплата толькі часова адкладзены... Бенядыкт скрушна пакруціў галавою. Вядома, не ў спагадзе лёсу інтрыгана.
Роля Паткуля і ў гэтым падпісаная была Сапегам добра вядома. Як і тое, што ў тым жа годзе Паткуль падпісвае ад імя Аўгуста II патаемнае пагадненне з царом Пятром I, а таксама бярэ ўдзел у пашырэнні дацка-саксонскай дамовы. Ну не міжнародны інтрыганадзіночка а цэлы дэпартамент.
Уцягванне Рэчы Паспалітай у збройны канфлікт насуперак яе жыццёвым інтарэсам моцна пахіснула аўтарытэт караля ў вачах шляхты. He выконвалася патрабаванне пацыфікацыйнага Сойму яшчэ сярэдзіны 1699 году вывесці саксонскае войска з Рэчы Паспалітай, пакінуўшы для аховы караля 1200 гвардзейцаў. He падзейнічала і патрабаванне выслаць у Саксонію навезеных адтуль чыноўнікаў, спыніцьумяшанне саксонскіх міністраўу справы Рэчы Паспалітай. Горш таго, сціслае кола пасведчаных у таямніцу саксонцаў і палякаў старанна занялося падрыхтоўкай вайны яшчэ да заканчэння Пацыфікацыйнага Сойму. Вяліся перамовы ў Даніі, Маскве, Вэрсалі, нават са Швецыяй, каб падмануць яе насцярожанасць. Вось такі набытак атрымала шляхецкая рэспубліка, іпукаючы ўладароў па-за сваімі межамі.