Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Фрыч усміхнуўся адкрыта, нават цынічна. Даўняя сувязь, ледзь не прыяцельства выведнікаў дазваляла пэўную адкрытасць.
Аўгуст быў бы не супраць, але тутэйшая шляхта гэта не саксонская прамовіў ён. Магнаты прадажныя, але прадаюцца менавіта за захаванне існуючага парадку, які акурат выключае спадчыннасць кароны. А ў гэтым і магнаты і дробная ш ляхта згодныя. Папскі прастол не захоча страціць уплыў і выкажацца на баку шляхты. Кароль стаіць перад цяжкім выбарам. Рэспубліканцы ўзамен за абарону перад Сапегамі гатовыя падтрымаць караля, але вайсковая сіла, кампут Княства і ўласнае войска, за Сапегамі. Праўда і яны патрабуюць каралеўскай падтрымкі супраць рэспубліканцаў. Але не цаною вольнасці.
Цяжка зразумець гэтых рэспубліканцаў, хоць іншы раз ім і пазайздросціш прызнаўся Эрланд.
Так, вольнасць рэч прывабная пагадзіўся Фрыч. У іх кожны шляхціц у коле палітыкі і мае, хай і невялікі для незаможных, шанец прабіцца на самы верх, дзякуючы ведам і здольнаесцям.
-Гэтаіхі слепіць-кіўнуў швед. -I Рым неўтрымаўся рэспублікай. Але вернемся да нашых клопатаў. Што Сапегі?
Фрьгч махнуў рукою з выразам безнадзейнасці.
He саступаюць ані каралю, ані сваім непрыяцелям. 9 верасня на рэляцыйны соймікў Ваўкавыску сын гетмана з’явіўся з велізарным эскортам, але шляхта не спужалася, выступіла супраць, прытым на дзіва згодна.
Швед памаўчаў, пакрактаў, рашыўся.
Маем звычай не выпытваць пра вайсковыя справы. Але мушу
сказаць: маладосць караля не павінна вас падманваць і яго войска не страціла сілы. Да таго ж у нас здольныя генералы. Вы мяне разумееце, гер Гюнтэр?
Намёк на вельмі нязначныя вайсковыя здольнаесці Аўгуста II пры вялікіх амбіцыях быў даволі празрысты.
Выдатна разумею, гер Эрланд. Паспрабую пераканаць Флемінга, ён акурат дамаўляецца з Сапегамі. Калі атрымаю аўдыенцыю ў караля, таксама не буду таіцца. Ён, На жал ь, не ўсведамляе ўзроўню рызыкі.
Эрланд не паказаў па сабе, які важны намёк даў суразмоўнік.
Ваша старанне будзе ўл ічана, гер Гюнтэр па-таварыску прыязна паведаміў удзячны швед.
Ну, мы з вамі ніколі не мелі падстаў крыўдаваць на няўдзячнасць усміхнуўся Фрыч, узнімаючыся з лаўкі.
Рады быў бы абмеркаваць пачутае з Флемінгам, але спачатку варта самому падумаць. Усё ж цікава, ці вытаргуе Флемінг больш, чым мне ўдалося?
...Сустрэча палітычных апанентаў, каралеўскага дарадцы і вялікага гетмана, ад пачатку варажыла поспех абодвум бакам, што рэдка здараецца ў палітыцы.
Я думаю, пане гетман, двум вайскоўцам лёгка дамовіцца ў справах ім блізкіх Флемінг прыязнаўсміхнуўся Казіміру Сапегу.
Ва ўсякім разе мы не рыхтуем кампаніі адзін супраць аднаго тым жа тонам жарту адказаў вялікі гетман.
Ён дакладна ведаў, пра што пойдзе размова. Рупіць Міласціваму пану новая вайна, а на гэта патрэбна войска. Калі не сам, то ягоныя генералы разумеюць, што свайго, саксонскага, на ўсе задачы не хопіць. He пашкодзіла б мець вялікалітоўскае, але як тады з Пузавіцкімі абмежаваннямі? Без новага набору харугваў вялікалітоўскае войска мала на што прыдасца.
Вельмі ўжо ашчадны Міласцівы пан у сродках насмешліва прамовіў Сапега і непрыхільны да нашага войска.
Абодва ведалі, што ашчаднасць не ўсяго тычыцца. He дай Бог Яго Вялікасць прачуе, што недзе з’явіўся на продаж прыгожы камень! I на палац чарговай метрэсе ніколі не шкадуе.
Флемінг сам быў схільны ашчаджаць дзяржаўнае з карысцю для сябе. 3 чаго ж мог бы мець? Ну, вядома, з гандлю нерухомасцямі таксама неблагі грош нарастае. Але і гэтых ліцьвіноў без сплаты не перацягнеш на свой бок, не прасцякі яны.
Я так думаю, яснавяльможны пане, што пэўная сума знойдзецца тонам абяцанкі азваўся Флемінг і тут жа дадаў: Можа не адразу, але...
He зычу сабе дробязі строга папярэдзіў гетман. Грошы патрэбныя не дзеля грошай: Сапегі цікавяць караля не самі па сабе, a
з войскам. I менавіта ў гэтай справе Міласцівы пан пакінуў Сапегам зусім не мілыя ўспаміны. Каб іх залагодзіць, патрэбен час і грошы. Харугвы на пустым месцы не вырастаюць.
- Я думаю ў адпаведным часе... працягнуў Флемінг.
Абодва разумелі, што адразу пасля скарачэння войска дазвол караля на стварэнне новых харугваў пад началам Сапегаў, узбаламуціць “рэспубліканцаў”, больш-менш супакоеных змяншэннем сапежанскай сілы. Самы цёмны соймікавы палітык ведаў, што ў караля грошай на ліцьвінскае войска не знойдзецца і будуць выкарыстаны сапежанскія. А чые грошы таго і загады.
- Гэта зразумела кіўнуў гетман. Горш тое, што Міласцівы пан ніяк не ўцяміць, што харугву стварыць не халявы набыць. На муштру час патрэбен, і немалы.
Флемінг не ведаў, як паставіцца да каралеўскай задумы. Нібы кааліцыя складалася паважная, моцная. Але колькі іх звальвалася ў самы адказны момант. Кожны ўдзельнік мае свае інтарэсы і заўжды гатовы на сепаратны мір за нейкія выгоды.
- Я думаю прамовіў ён можна прадугледзець для новых харугваў дапаможныя задачы. Хутчэй за ўсё, кароль будзе тае ж думкі.
- Што ж, пры ўзаемнай дапамозе, можна пагадзіцца адказаў гетман стрымана. -I падкрэслю, войска толькі ў якасці дапаможнага! Парадак на тылах Міласціваму пану спатрэбіцца не менш, чым на баявой лініі. I тылавое забеспячэнне патрабуе аховы.
Флемінг не сумняваўся, што Сапегам найперш залежыць на абароне сваіх маёнткаў ад саксонскага войска, бо яно з’явіцца ў Княстве першым. Але адначасна і камунікацыі будуць забяспечаны і межы пад наглядам. А калі так, то, глядзіш, і варожая кавалерыя не праслізне на тылы і не наробіць вэрхалу. Флемінг не збіраўся казаць гетману, а можа той і здагадваўся, што менавіта такім чынам, рэйдам кавалерыі, сам пачне паход, спадзеючыся на сустрэчны рух абяцанай такім Паткулем інфлянцкай інсурэкцыі.
- Я не магу шмат ахвяраваць. I брат патраціўся яшчэ раз нагадаў гетман.
- Надзейны хаўруснік нятанна каштуе прыязна ўсміхнуўся Флемінг.
Паразуменне было крохкае і мала веры, што ўтрымаецца пад ціскам абставінаў. Але ў абодвух не было іншага выйсця, як пагадзіцца з магчымым.
Будзем шукаць супольнымі намаганнямі паабяцаў Флемінг, болып спадзеючыся на старанні Сапегаў.
Яны не ўпусцяць магчымасці ўзброіцца і забяспечыць сябе ад узбунтаванай шляхты. 3 прыходам вайны на Вялікае Княства, аў гэтым Флемінг не сумняваўся, дадатковыя харугвы вельмі спатрэ-
бяцца. У падобных выпадках шляхта заўсёды дзялілася і пачынала ваяваць па розныя бакі і найперш міжсобку. У гетмана заставалася нявысветленай яшчэ адна асаблівасць, палітычнага кшталту.
Незадоўга Скарбовы Трыбунал. Маю падставы лічыць, што мае апанэнты іранічна, нават з’едліва падкрэсліў гетман будуць мець турботы. Падтрымка каралём майго боку павінна быць безумоўнай і вартаснай. Проста спачуванні ды ўшчуванні Агінскаму мяне не задаволяць.
Разумею кіўнуў Флемінг. Войска без гетмана нічога не варта. He магу абяцаць пэўна, але пакарыстаюся сваімі ўплывамі.
Вынік моцна паўплывае на маю пазіцыю усміхнуўся Сапега.
Суразмоўнікі не патрабавалі падрабязнасцяў. Ведаў Флемінг, што між “апанентаў” хутчэй за ўсё апынуцца Агінскі, Пацей, альбо іх паплечнікі. Старпіынства на Скарбовым Трыбунале дасць гетману мажлівасць паквітацца за паразы. I не на дзяржаўным грунце, а хутчэй за ўсё на прыватным, на маёмасным.
* * *
Як сабе хочаце, яснавяльможны пане, а жупан гэты трэба зняць! -у голасе слугі было пароўну патрабавальнасці і пачцівасці, але першая гучала мацней.
Вялікі гетман пакрывіўся.
От, назола! Ну чым жа гэты жупан дрэнны?
Расшпільваючы безліч дробных гузікаў, стары цярпліва, як малому, тлумачыў:
Жупан добры, бо дрэннага я не дазволіў бы яснепану апранаць. Але на гэты выпадак не адпаведны. Гэта я пану гетману тлумачыў, і аднаго разу даволі.
Казімір Сапега паслухмяна расставіў рукі, дазваляючы сцягнуць з сябе жупан з тонкага чырвонага сукна. Пярэчыць старому, які апранаў і распранаў яго ад няпамятных часоў, усемагутны гетман не адважваўся. Гэтак, прыкладам, гарачы жарабец, да якога стаенныя падыходзяць з асцярогай, слухаецца свайго гаспадарападлетка, падумаў пра сябе гетман з усмешкай.
Чым жа ён не адпаведны? пацікавіўся Сапега, каб нечым заняцца падчас працяглай працэдуры.
На немца іншы патрэбен. Хоць бы градатуравы. А гэты дзеля сваіх, ды і то прасцейшых дакорл іва сказаў стары. Ад дзяцінства з яснепанам клопаты. Немец пыхлівы. Ён на такія дробязі вельмі ўважлівы. Таму і кашулю трэба памяняць.
-1 кашулю! жахнуўся гетман. А яна чым не падыходзіць?
Падыходзіць кіўнуў слуга але возьмем во гэтую. Палатно коленскае, выдатнае. Немцы на гэтым знаюцца, нехрысці.
Чаму нехрысці? усміхнуўся гетман, ведаючы ўжо якім будзе адказ, дастатковы ў разуменні старога: “Дык жа лютры!“.
3-за нейкага інфляндца такія турботы уздыхнуў гетман.
Гэта не з-за яго, перапрашаю, а з-за пасады вялікага гетмана паўшчуваў стары.
Правадыр шляхты Інфлянтаў Ёган Райнгольд Паткуль напэўна не заслугоўваў вялікай увагі, і гетман пагадзіўся на сустрэчу больш з цікаўнасці, чым з павагі. 3 чым і ад каго ён з’явіўся? Ахвотнікі ўжыць сілу і амбіцыі Сапегаў дзеля сваіх мэтаў не пераводзіліся і па-за межамі Княства. Мабыць, і гэты наведвальнік з такой прычыны. Ці то сапраўды змагар за вызваленне Інфлянтаў з-пад шведскага ціску, ці, як нясе чутка шпег некалькіх гаспадароў, між якімі і маскоўскі цар? Няўжо і гэтага цікавіць наша залатая вольнасць і права вета?
Пры ўсіх адмоўных рысах правы залатой вольнасці мелі важную прыцягальную асаблівасць-усведамленне народам-шляхтай сваёй датычнасці да палітыкі, што дзяржава гэта мы. Наймацней усведамлялі тыя, хто быў гаспадаром дзяржавы: гетманы, канцлеры, сенатары, маршалкі, ваяводы. Калі разгублены князь Канці пытаўся, дзе ж Сапегі з абяцанай вайсковай падтрымкай, яны ўжо абдумвалі чарговы, для каго можа і нечаканы, паварот сваёй палітыкі, што памерамі і абсягам нагадвала міжнародную.
Ручку! загадаў слуга, пачынаючы ўкладаць прыгожыя зборкі на рукавах.
Гетман цярпліва трымаў руку перад сабою пакуль не замлела.
Можа ўжо хопіць?
Рукавы ж наўмысна даўгаватыя, то як жа без зборак? напомніў слуга прычыну цярпення.
Ну, ты мяне як у сваты строіш! папікнуў гетман.
Стары і вокам не міргнуў, запатрабаваўшы другую руку.
А я каму казаў, што на ўсё час спатрэбіцца? I не ўпершыню пан гетман жупан апранае, асмелюся напомніць.