Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Дзеля падтрымкі сваёй авантуры ў Вялікім Княстве ён вёў перамовы то з адным то з другім варагуючым бокам. Саксонцы напл ывалі ў Вялікае Княства то для разбудовы Палангі ў порт, канкурэнцыйны Гданьску, то дзеля міру, то пад іншымі спасылкамі. У выніку ўзаемная варажнеча толькі паглыблялася, групоўкі рыхтаваліся не да каралеўскай, а да сваёй уласнай вайны. Слабасць войска пазбаўляла Сапегаў магчымасці падтрымліваць спакой і парадак. 3 гэтай прычыны скарачэнне войска Княства шмат кім не ўхвалялася і ў Кароне. Пашырылася думка, што дзеля супакаення варта было пакарыстацца каронным войскам, замест ненавіснага людзям саксонскага, якое сваімі паводзінамі толькі штурхала шляхту да збройнага зрыву.
Але і ў Кароне новы манарх паспеў напаскудзіць. Абураны Сойм даведаўся, што новаабраны кароль ужо 7 чэрвеня 1698 года ў тайным пагадненні з электарам даў дазвол на захоп Эльблонга брандэнбургскім электарам Фрыдрыхам II. Захоп адбыўся ў кастрычніку 1698 са спасылкай на нявыплату Рэчай Паспалітай даўняй пазыкі. Гданьск, не баючыся вяртання Жана Варта, якраз паменшыў сваё войска і не мог дапамагчы блізкаму суседу. Сойм запатрабаваў ад Аўгуста II мірнага вяртання горада і рашуча адмовіў згоды на вайну з Врандэнбургам.
Карл XII
Між важнымі дзяржаўнымі абавязкамі не забываўся кароль і пра забавы. Калі феерверку Варшаве 5 мая 1699 года з нагоды міру з Турцыяй не меў сабе роўных, то праз паўгоду, на зімовы карнавал Міласцівы пан прывёз у Варшаву аж трох метрэс, між іх выхаванку Пшэбэндоўскіх Фаціму. Вайна ў Інфлянтах на думку вясёлага стратэга пойдзе лёгка і сама сабой. Але пачатак вайны бязлітасна развеяў надзею на лёгкую перамогу.
Калі генерал Флемінг на чале кавалерыі рушыў углыб Інфлянтаў, паўстання, абяцанага Паткулем, не адбылося. Шляхта вагалася, а люд быў прыбіты і сваімі, і прыблуднымі панамі. Захоп Рыгі знянацку не ўдаўся, восемдзесят саксонскіх гар-
мат, у тым ліку пазычаныя Брандэнбургам, дасталіся шведам, да распачатай аблогі войска не было падрыхтаванае. Ляснулі салодкія мары зухвалым наскокам займець багаты порт і ўсё, што навокал.
Сенат між волі прыпомніў шведскі патоп часоў караля ЯнаКазіміраВазыіўмаі 1700 года чарговы раз выказаўся суіграцьвайны і пацвердзіў нейтральнасць Рэчы Паспалітай. Праўда, вялікі гетман Сапега нібыта пагаджаўся на вайну, і нават абяцаў каралю дапамогу, але меў на гэта свае прычыны.
Яшчэ зімою, старшынюючы на Скарбовым Трыбунале, гетман выкрыў велізарныя грашовыя злоўжыванні сваіх зацятых ворагаў, Міхала Кацёла і Людвіка Пацея.
Перад адкрыццём сесіі прагрымела казань Міхала Суффчыньскага за ласкай Ясьне Асьвечанага Ягамосьці пана Казіміра Сапегі:
Пан з паноў, пан з продкаў, пан пануючых і ўсёмагутных, у Еўропе з манархіямі параднёны, пан раскідзістых фартун.
Святы айцец не даваў сабе клопату распавесці, адкуль і як раскінуліся тыя фартуны па ўсяму Вялікаму Княству. I слухачы велічальнай казані не патрабавалі тлумачэнняў. Усё на замацаванне на тых фартунах і панаванне над пануючымі.
Раззлаваныя правадыры рэспубліканцаў з новай сілай узяліся бунтаваць шляхту. Сапегі парвалі з Вэрсалем і пачалі шукаць дапамогі ў свайго караля. Адначасна, не маючы поўнага даверу да Аўгуста II, навязалі сувязі з Венай.
Кароль убачыў мажлівасць выкарыстаць шляхту Вялікага Княства. Універсалам ад 1 ліпеня 1700 года абвясціў паспалітае ру-
шанне нібыта дзеля аховы межаў, небяспеку на якія сам і наклікаў. Тады ж, на пачатку ліпеня, абодва гетманы Вялікага Княства, узамен за трыццаць тысяч талераў кожнаму, паабяцалі каралю ў якасці дапаможнага корпусу тры з паловай тысячы жаўнераў да канца жніўня.
Дзеля супакаення ў Княстве Казімір Сапега прымірыўся з Кацёлам і 21 жніўня падпісаў у Вільні складзеныя рэспубліканцамі “Punkta namuvione ad unionem animorum”, але абяцанага каралю войска выставіць не змог. Аўгуст II убачыў у гэтым націск з боку Аўстрыі, тым больш, што неўзабаве, 14 верасня, цэсар надаў Сапегу і ягонай сям’і княскі тытул. Падставай паслужылі заслугі для венскага двара, у тым за ўдзел Рэчы Паспалітай у Святой Лізе.
Тым часам Карл XII, падтрыманы Англіяй і Галандыяй, імгненна разбіў Данію і змусіў яе падпісаць мір у жніўні 1700 года. Парушаная Аўгустам II лавіна рушыла з месца.
Багдан гнаўся за калонай берасцейцаў яшчэ ад Ашмяны. Як толькі даведаўся пра каралеўскі ўніверсал ад 1 ліпеня, настаяў, што пойдзе ў рушанне замест пана Кузьмы. He верылася, што скончыцца на абароне межаў, да чаго заклікаў шляхту кароль, што паляжыць паспалітае рушанне бівакамі на інфлянцкай мяжы, з’есць ды вып’е, узятае з сабою ды ў наваколлі знойдзенае, і дадому патэпае. Зіма маўляў, блізка, не павінна зацягнуцца кампанія.
Цвярозы розум, свая ды бацькоўская памяць падказвалі, што шведская армія не дзеля забавы існуе. Вораг здольны, моцны і бязлітасны. Грызла і другая турбота. Яшчэ падчас віленскага попісавага сойміку на пачатку кастрычніка вялікі гетман заўважыў, што праціўнікі рыхтуюцца да збройнай расправы з Сапегамі. Шляхта склікала свой з’езд і сцякалася да Ашмяны пад штандары віцебскага кашталяна Міхала Кацёла ды іншых завадатараў віленскай канфедэрацыі.
Задаволены, што нарэшце здагнаў сваіх, бадзёрыў каня, разглядаючыся за якім начальствам.
Віншаванне пану каменданту! пралунаў вясёлы юначы голас. He заўважае ягамосць шараговай браці!
Пакуль Багдан круціў галавою і гадаў ці не да яго скіраваны насмешлівы вокліч, ізноў данеслася:
Ці васпан ізноў валанцёрам, на шведскае дабро спадзеючыся?
I адразу пасыпалася:
He аблавіўся, бач, на казаках!
А на шведзе што возьмеш, апроч палаша з добрай сталі?
Ды і то калі дабром аддасць!
А мы яго ўгаворым! крыкнуў Багдан, ляпнуўшы рукою па шаблі, а сам прытрымаў каня, каб весялуны апынуліся побач.
Вітаю таварыства! рухам гетмана ўскінуў руку, пазнаючы паплечнікаў з берасцейскай аблогі.
Вось яныўсім гуртом, арэй вядзе, як заўжды, Яраслаў... Лечык, здаецца. Тут і Сцяпан Бялевіч, паважны, хоць і малады. Старэйшых не відаць, але гэта зразумела.
Дык што, пан камендант, да нас, старых паплечнікаў? азіраючыся за падтрымкай таварыства, прапанаваў Лечык. Я так мяркую, хлопцы!
Разумна раіш, Яраславе, разумна. Прыдасца нам Багдан, прыдасца азвалася некалькі галасоў.
Пошум размовы пайшоўуглыб кавалькады, бо неўсе ведалі, хто і адкуль гэты гучна вітаны маладзён.
Хіба ж я супраць? адказаў Багдан. Але тут, мабыць, па паветах. Трэба заявіцца начальству, бо прыпазніўся.
Нічога, тут па рознаму. Мы ізноў пад панам Пацеем, кавалерыя з гонарам адзначыў Бялевіч, Неўзабаве прыпынімся, тады і пашукаем.
Абавязкова кіўнуў Багдан. Мушу засведчыць шанаванне.
Пацей, ужо стражнік літоўскі, сустрэў Багдана, як заўсёды, з прыветнайусмешкай, з роспытамі. Шчыраўсцешыўся, што з бацькам усё добра, пацікавіўся як справы з маёнткам. Паабяцаў падтрымку, калі вернуцца дадому жывыя і здаровыя.
Усё ў руках Божых і не нам ведаць, якое каму наканаванне Пацей паляпаў хлопца па плячах. Знайдзі свайго павятовага харужага і скажы, што будзеш пад маім началам.
Багдан ізноў апынуўся пад камандай Людвіка Пацея.
А па Гарадзенскаму тракту доўгай змяёй расцягнулася войска вялікага гетмана. Стукалі падковы кавалерыі, бухалі цяжкімі ботамі рэгімэнты замежнага ўзору, падскоквалі на выбоінах гарматы, рыпелі абозныя вазы і фуры з прыпасамі. Асенняе няўтульнае наваколле не радавала вока. Хмурна паглядалі замежныя найміты, паблісквалі вачамі татары, азіраліся дасланыя каронным гетманам Ябланоўскім палякі.
Вялікі гетман сваімі ўніверсаламі асудзіў зборышча канфедэратаў, як нязгоднае з правам, і паклікаў прыхільнікаў пад Вільню. Згуртаваў войска ля Гародні і заплаціў яму за два кварталы з уласнай кішэні. Былі тут і свежа звербаваныя харугвы, на што кароль даў вельмі запозненую згоду. Сюды ж сцякалася на паспалітае рушанне прыхільная Сапегам шляхта. 3 Гародні шляхам на Вільню вялікі гетман рушыў 14 лістапада, маючы блізу трох тысяч чалавек.
Сапежанскі бок не радаваўся каралеўскай ваенцы. Caneri ax-
вотна пакарысталіся б пасрэдніцтвам кароннага рэферэндара Яна Шэмбека, пайшлі б на саступкі, але патрабаванні рэспубліканцаў былі ці не наўмысна завышанымі. Бенядыкт Сапега не сумняваўся, што абодва бакі нацкоўвае кароль.
А сілы так няшмат. Пасварыўшыся са шляхтай, не выстаіш супраць шведаў, бо кожны будзе дбаць толькі пра сваё. He выключана, што і ў спіну ўдар атрымаеш. Сама сабою насоўвалася выснова: спачатку вырашыць справу між сабою, а пасля ўжо разглядацца, дзе там нібыта свой саксонец, а дзе варожы яму швед і як з абодвума абыходзіцца.
Асабліва востра адчувалі сваю адчужанасць караняжы, крадком, пераапранутыя і без зброі дасланыя ў Княства. He разумелі навошта ім умешвацца ў гэтую ліцьвінскую сварку, калі сваіх хапае. Здагадваліся, што Сапегі ідуць счапіцца не з пыхлівымі нахрапамісаксонцамі, не з забіяцкімі шведамі, а са сваімі адзінакроўнымі, з аднаго шляхецкага стану. Дык ці варта гінуць дзеля гэтага, хоць бы і па загаду гетмана Ябланоўскага?
Міхал Сапега пад’ехаў да бацькі, ціха запытаўся, гледзячы на расцягнутае на шляху войска:
Што, больш нікога не чакаем?
Здаецца, сыне, гэтаўсе нашы сілы. Гетман кінуў на сына заклапочаны позірк.
Няшмат... Усё ж разважце, ойча, ці варта даваць вальную бітву пры такой прапорцыі.
Блізу мястэчка Алькенікі над ракой Мерачанкай на заходнім краі Рудніцкай пушчы, якая раскінулася на поўдзень ад Вільні, мерзла ў сваім біваку дванаццаць з гакам тысяч сканфедэраванай шляхты. Ад Агінскіх, Пацаў, Вішнявецкіх, Радзівілаў пачаўшы, да драбнейшых радоў і зусім бязродных. Можа іх было і дваццаць тысяч. Во адзін толькі Радзівіл, як палкоўнік Наваградскага палка, сабраў не тол ькі павятовую шляхту, але сваім коштам выставіў тры харугвы цяжкай конніцы, полк пяхоты, харугвы татараў і гусараў.
Што ж, не хапіла не грошай, часу прамовіў Казімір, каб нешта адказаць сыну.3 Божай дапамогай.
Хіба што Ён падкіне нам людзей са зброяй хмыкнуў Міхал.
Ваяўся страты на ваярскім гонары ў выпадку паразы. Яшчэ летам у Вене атрымаў ад цэсара патэнт генерала-фельдмаршала-лейтэнанта аўстрыйскіх войскаў а заадно тытул князя Святой Рымскай імперыі, і вось зараз павінен са жменькай войска біцца са зборышчам грэчкасеяў.