Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Людвік Пацей зазначыў, не крыючы насмешкі:
Ну, цяпер пад ім Рэч Паспалітая. Рэкруты для кожнага манарха. Невычэрпная крыніца грошай на метрэс і забавы!
Аўгуст II, насамрэч, не вагаючыся, прапанаваў цэсару Леапольду восем тысяч жаўнераў за субсідыю ў дзвесце тысяч экю. Сам ведучы вайну з мацнейшай арміяй Еўропы!
Але ж там усе ведаюць, якія прафіты атрымае ад нас Аўгуст II. Ці яшчэ захавае карону? Як ты думаеш, выканае шляхта, і мы з ёю, патрабаванні шведа?
Карл XII адмовіўся ад французскай прымірэнчай місіі і запатрабаваў, каб Рэч Паспалітая пазбавілася караля, які парушыў Аліў-скую мірную дамову. На яго думку, Рэч Паспалітая нясе адказнасць за тое, што дзеецца з яе нейтральнай тэрыторыі. Спробы Аўгуста II выйсці з вайны пры пасярэдніцтве Англіі, Галандыі і цэсарства таксама не далі вынікаў.
А няма розніцы паціснуў плячыма Пацей. Кал і не пагодзімся, прыйдзе ў Варшаву і сам усё зробіць. Пабяжыць Аўгуст да Саксоніі, аж пыл закурыць! Ну і нам Карл пер’е абскубе. Швецыя далекавата, а яму і жаўнеры і грошы патрэбны.
Агінскі пакруціў галавою на такі малюнак, але пярэчыць не было сэнсу. Пабіты кароль нікому не патрэбны. Ды яшчэ такі здрадлівы. Мабыць і саксонцаў не вабіць за яго біцца.
9 ліпеня 1701 года шведы разбілі саксонцаў над Дзвіною. Няўклюдная аблога Рыгі канчаткова развалілася. Усчатая саксонцамі вайна прыйшла да ліцьвінскіх парогаў.
Абодва бакі пачалі шукаць выйсця. Сапегі былі пабіты, але ж не знішчаны. Абражаныя на свайго манарха могуць знайсці ахвотнага заступніка ў асобе Карла XII.
Пара выбіраць да каго прыхінуцца, ад каго адхіснуцца, каб знайсці, а не страціць. Трэба ж і ад шведаў нейкую карысць атрымаць, калі прыперліся ухмыльнуўся вялікі гетман. Абароняць нашы маёнткі і то дзякуй.
Але ж дамо падставу зайсці ў Княства наколькі захочацца у роздуме прамовіў Бенядыкт. Дзе спыняцца?
Спрабаваў узважыць магчымыя страты і набыткі.
Хіба мы можам іх спыніць! Хіба яны і так не зайшлі, куды ім маніцца? -з горыччу азваўся гетман.
Карл XII не заўсёды падаваўся легкадумным. Чаму не абараніць маёнткі вялікага гетмана ад недабразычліўцаў, калі ён просіць? A дзе іх толькі няма, тых маёнткаў. Калі ж гераічных шведскіх ваяроў пачнуць непакоіць лятучыя шл яхецкія атрады, можна і сілу ўжыць.
У верасні шведы з’явіліся на Жмудзі, у снежні, на плячах разбітай групоўкі Агінскага, уварваліся ў Коўна. Але лёгкадумны “ваяр” Аўгуст II, заняты клопатамі метрэс і забавамі ў дрэздэнскіх палацах, не надта праймаўся паразамі. Да Саксоніі шведам далёка!
Значыць адмахнуўся! Да Саксоніі, маўляў, далёка! злосна прамовіў Казімір Сапега. Гэта яшчэ чыімі крокамі мераць!
Бенядыкт толькі паківаў галавою. Таму, хто не паленаваўся пераплыць мора, што за цяжкасці раўнінным сухазем’ем?
Трэба выпраўляць да шведа надзейнага чалавека,прамовіў як прапанову для роздуму. Прыкладам, Панятоўскага. Разумны палітык, баявы жаўнер, павінен спадабацца Карлу.
Разумна раіш пахваліў вялікі гетман. Лепшага не знойдзем. Ацалеў пад Алькенікамі, можа і тут не прападзе.
Станіслаў Панятоўскі, паходзячы з дробнай шляхты, трапіў на службу да вялікага канюшага Міхала Сапегі, адбыў з ім аўстратурэцкую кампанію і стаў даверанай асобай. Пад Алькенікамі цудам ацалеў і неўзабаве апынуўся ў Варшаве пры вялікім гетмане літоўскім.
Казімір і Бенядыкт Сапегі рушылі да Карла XII ўслед за сваім пасланцом. 21 сакавіка 1702 года ў Юрбаргу кароль прымаў іх у жаўнерскім строі і батфортах, без цырымоній але зычліва. Сапегі па размове з Панятоўскім спадзяваліся на помсту ворагам і вяртанне страчанага з навязкай. Гатовы былі прыйсці з дапамогай. Але, як толькі вялікі гетман пачаў падзячную прамову, Карл перапыніў яго нядбалым рухам рукі.
Інфлянты і Княства лічы ўжо ў маіх руках. Што да астатняга, то ці не прасцей проста зняць карону з галавы Веттына?
Карл XII не меў да свайго непрыяцеля ні павагі ні літасці і не лічыў патрэбным тытулаваць яго каралём альбо Аўгустам II. Проста недарэка з роду Веттынаў. He дараваў родзічу здрады веры дзеля трону Рэчы Паспалітай, не прызнаваў права гандляваць яе тэрыторыямі, асуджаў яго распусныя звычкі і лічыў ганьбаю абранне яго на трон, некалі займаны Сабескім.
Яго абранне адбылося з парушэннямі стрымана прамовіў гетман і асмеліўся запытаць: А каго Ваша Вялікасць хацеў бы бачыць на троне Рэчы Паспалітай?
Карл XII уважліва глянуў на абодвух Сапегаў, выпрастаў даўгія ногіў велізарных ботах, раз-другі надзьмуў шчокі, нібы прыкідваў у думках адпаведную асобу. А можа меркаваў, ці варта адказваць на пытанне. Нядбала пастрыжаны, у жаўнерскім строі, мабыць даўнавата не мыты, з даўжэзным, нават на яго рост, мячом, Карл нагадваў гоцкага правадыра даўно мінулых стагоддзяў. Але гэтаму юнаку з даўгой шыяй, перапоўненаму неспатольнай прагай ваярскай славы, належала права выбару.
Каго-небудзь з Сабескіх вызначыў, яшчэ не ўпэўнены, задумаўся Альбо... Урэшце, знайду каго-небудзь адмахнуўся ён, як ад неістотнай справы.
Кволыя спадзяванні Сапегаў трапіць у адпаведны час на адпаведнае месца развейваліся як ранішні туман. Казімір усё ж рызыкнуў прадоўжыць абмеркаванне.
Могуць быць клопаты з Соймам...
Калі гетман не мог раптам вылузавда з прывычных уяўленняў аб элекцыі, то Карлу XII гэта было прасцей. He бываў на Соймах і не прывык да пярэчанняў.
3 Соймам? пагардліва перапытаў ён, нібы не дачуўшы. Абстаўлю ваш Сойм войскам і па клопаце. Дарэчы, разлічваю тады і на ваша, гетман, паслушэнства! не то папярэдзіў, не то прыгразіў кароль.
Калі гетман заўважыў, што лягчэй выйграць вялікую бітву, чым абраць караля ў Рэчы Паспалітай, Карл XII усхапіўся з крэсла і крыкнуў проста ў твар гетману:
Ego semel dico et facio! Я толькі раз кажу і дзею!
He праймаўся тым, што размаўляе з вайсковым міністрам памянутага Княства, да таго ж нейтральнага. Сіла дае права.
Усё ж Сапегі пакідалі караля суцешаныя абяцаннем дапамогі і абароны.
Што ж, заставайся пры каралю далі наказ свайму паслу. На сёняшні дзень гэта найлепшае выйсце. Глядзіш і пра нас не забудзешся...
Станіслаў Панятоўскі стаў блізкім дарадцам Карла XII ў справах Рэчы Паспалітай і заўсёды трапляў у сукурс думцы караля. У бітве пад Палтавай уратуе параненага Карла XII ад пагрозы палону. Кар’ера яго няблага складзецца і пры Аўгусту II, калі той вернецца на трон пасля паразы шведаў. За тры гады Панятоўскі стане генерал-лейтэнантам літоўскім, затым падстолім, а пасля падскарбім літоўскім. Менавіта Станіславу Панятоўскаму лёс вызначыў стаць бацькам апошняга караля Рэчы Паспалітай. А пакуль што пры боку Карла XII рушыў на Рэч Паспалітую.
I каронныя, і вялікалітоўскія харугвы адбіваліся слаба, а почасту пераходзілі на бок непрыяцеля. Пераследуючы войска князя Вішнявецкага, шведы без бою зоймуць сталіцу Вялікага Княства ўжо 3 красавіка.
Сапежанцы распачалі партызанскую вайну супраць саксонцаў і прыхільнікаў Аўгуста II ужо на пачатку 1700 года і змагаліся разам са шведамі, калі 16 красавіка 1702 года, якраз пад Вялікдзень, атрады Людвіка Пацея з двух канцоў напалі на Вільню, але былі адбіты, страціўшы шмат людзей і гарматы. Падчас бітвы жыхары выбілі па кватэрах нямала шведаў, за што паплаціліся жорсткімі карамі і вялікай кантрыбуцыяй.
А саксонцы ахвотна саступалі абшар за абшарам. Маленечкае войска Княства і паспалітае рушанне, выкрывавіўшыся ў алькеніцкай бойцы і ў баях са шведамі, мусіла адыходзіць перад моцным ворагам. Імклівым наступам шведы 24 мая 1702 года былі ў Варшаве, a 7 жніўня у Кракаве. Пачаўся другі шведскі патоп.
Пасля разгрому саксонцаў у 1702 годзе пад Клішавам, а ў 1704 пад Пултускам, ужо на абшарах Кароны, палітыку Аўгуста II асуджалі ўплывовыя асобы ў Кароне і Княстве. He цешыла манарха павагай і шляхта абодвух частак дзяржавы. Створаная ў Варшаве канфедэрацыя пад ціскам Карла XII дэтранізавала Аўгуста II, абвясціўшы 1 лютага 1704 года безкаралеўе.
Што ж гэта, вашмосьці? дапытваліся адзін у аднаго паныбраты. Мала мы пабілі Сапегаў. Яснепана Бенядыкта варшаўскія канфедэраты выстаўляюць кандыдатам на караля?
Oro! I што ж ён пачне з намі, калі узыдзе на сталец? Прапусціць усё Княства праз сваё рэшата азываліся самыя перапалоханыя.
Ну, Бенядыкт не Казімір. Ён, васпане, занадта палітычны для дробнай помсты суцяшалі “палітычныя”. Чакае нас большая бяда! “палітычны” пан-брат шматзначна змаўкаў і паводзіў вачыма па-над галовамі застольнікаў.
Што ж бо яшчэ?
А тое, што Сапегі нібыта наважыліся прыдбаць частку Вялікага Княства як сваё ўласнае. Такая, вашмосьці, сапежанская дзяржава, бо Рэч Паспалітую непрыяцелі намерыліся падзяліць.
Выходзіць патрабаванне шведа пазбавіць АўгустаІІ кароны толькі пачатак?
“Палітычны” літасціва кіўнуў здагадліваму. Калі б у краіне жылі толькі магнаты і можныя, патрабаванне Карла XII аб дэтранізацыі прынялі б адразу. Але для дробнай шляхты Аўгуст II яшчэ заставаўся каранаваным манархам. Яны не мелі падстаў здраджваць, альбо пераходзіць да чужога, як не мелі жадання класці жыццё ў незразумелай барацьбе вакол гэтай кароны. Шляхце, праўду кажучы, ужо стаў недаспадобы ні той ні гэты. He вабілі пошукі канцістаў ці іх апанентаў, гары яны ўсе гарам!
Завязаная 20 мая таго ж 1704 года Сандамерская канфедэрацыя для абароны вольнасці і караля ўжо нічым не магла дапамагчы Аўгусту. Але і ў гэтых абставінах ён не мяняў сваіх звычак, спрабуючы жыць, нібы нічога не здарылася і ўсё нейкім чынам абыдзецца. Выціскаючы апошні грош з саксонскага сялянства, баляваў у атачэнні плоймы дармаедаў і каханак, ганяўся зачарговай кандыдаткай у метрэсы.
А тым часам па ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай іпасталі чужаземныя войскі, каму хаўруснікі, каму ворагі, але нікому не абаронцы. У сталіцы нібы ўсталяваліся варшаўскія канфедэраты, але
Станіслаў Ляшчынскі
панам сітуацыі быў шведскі камендант генерал Арвід Горн. Пад яго наглядам рыхтавалася новая элекцыя.
Кожны з магнатаў на паслугах пераможных шведаў лічыў ся-бе вартым каралеўскай пасады. Паколькі Аўгуст II паспеў кінуць у вязніцу двух старэйшых сыноў Яна III, абвінаваціўшы іх у сувязях са шведамі і змове на жыццё караля, а малодшы адмовіўся ад удзелу ў выбарах, кандыдаты ад сям’і Сабескіх адпадалі. Пошук іншага прэтэндэнта скончыўся на дваццацішасцігадовым пазнанскім ваяводзе Станіславе Ляшчынскім.