Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Калі выбаршчыкі не паспяшаліся на элекцыйнае поле,
генерал Горн ужыў войска. У суботу 12 ліпеня 1704 года паведаміў, што не ляжа спаць, пакуль не будзе абраны кароль. У той жа вечар ім стаў Станіслаў Ляшчынскі.
Пасля каранацыі, што адбылася не ў Кракаве, як патрабавала традыцыя, а ў Варшаве, Карл XII падпісаў з Рэчай Паспалітай мірны трактат, які ператвараў яе ў дзяржаву палітычна і эканамічна залежную ад Швецыі. Перад гэтым, у 1704 годзе Рэч Паспалітая (дакладней Аўгуст II) падпісала шмат у чым падобнае пагадненне з ворагам Карла XII Пятром Першым.
Лёс Вялікага Княства склаўся не менш трагічна. Калі Сапегі прыхінуліся да шведаў, іх непрыяцелі пачалі дамаўляцца з царом, выступаючы асобна ад Кароны, як Рэч Паспалітая Літоўская. Пётр Періпы атрымаў у сваё распараджэнне крэпасць Друю, якая належала Сапегам і кантралявала вываз па Дзвіне. Пасля разгрому Сапегаў тут размясціўся Рыгор Агінскі. Дабіўшыся дазволу ўвесці ў краіну войскі, расейскі цар перадаў пад “начала” Агінскага тры палкі сваёй пяхоты і прывёў да Княства дванаццаць тысяч мазепінскіх казакаў. Улада цара ішлаўслед за яго войскам. Ужо 19 чэрвеня 1702 года з’явілася царскае пасланне да ’’бурмістраў, радцаў, лаўнікаў і ўсяго паспольства” Княства з запрашэннем перасяляцца ўглыб Масковіі, з абяцаннем розных дабрадзействаў.
Цар аб’явіў аб сваім пратэктараце над Вялікім Княствам, a патаемнымі інструкцыямі скіраваў высілкі сваіх дыпламатаў на захон краіны. У1703 годзе паміж Княствам і царом быў пацверджаны антышведскі хаўрус, заключаны яшчэ ў 1702 годзе. Саксонскае войска на гзты час ужо адкацілася пад Варшаву.
Апірышчам прамаскоўскай групоўкі натуральным ходам падзей сталі пераможцы з-пад Алькенікаў. На чало іх выбіўся Міхал Сэрвацы Вішнявецкі. Атрымаў пад сваю каманду войска на два гады і марыў пра вялікую гетманскую булаву. Крывавы канонік Крыштап Велазор стаў афіцыйным рэзідэнтам Княства пры цары-схізматыку. Ад ганебнай смерці з рук сапежанскага раз’езду ў 1708 годзе гэтага святога айца ўратуе віленская капітула, а вызваленне прынясе толькі перамога цара пад Палтавай. Але на гэта пакуль не прыйшоў час.
Паколькі Вялікае Княства, як Рэч Паспалітая Літоўская, дамовілася з царом, Кароне не заставалася іншага шляху, як зрабіць тое ж у 1704 годзе. Усходняя мяжа Рэчы Паспалітай перастала быць перашкодай для міжнароднай палітыкі Расеі.
Шведы наступалі, і напачатку 1706 года саксонская армія была знішчана, а Пётр I выцеснены шведамі з Вялікага Княства. He маючы сілаў, Саксонія выйшла з вайны, падпісаўшы 2 верасня 1706 года мір у Альтранштадце. Аўгуст II адмовіўся ад трона Рэчы Паспалітай на карысць Станіслава Ляшчынскага і выдаў Карлу XII дэзертыраў, у тым ліку Ёгана Паткуля. Праз год ён быў пакараны смерцю як здраднік, а часткі яго цела развесілі на шляху войска. Цар, па чарзе жывучы ў палацах Сабескага ў Жолкві, Яварове і Вілянове, збіраў і вывозіў у Расію велізарныя скарбы. Падбіраў мажлівага кандыдата на трон Рэчы Паспалітай замест Ляшчынскага.
Паўночная вайна спаняверыла Рэч Паспалітую, прызвычаіла яе населыгікаў кланяццачужой сіле, хоць быў кароль, урады, Сойм з Сенатам.
• * •
Андрэй не адразу ўсведаміў, што яго абудзіла. Ці то больу руцэ, на якую незнарок наваліўся, прыдрамаўшы, ці гучная гамана перад домам. Г аласы былі мужчынскія, занадта моцныя, як на звычаі гэтага двара. Чулася нейкая беганіна. Андрэй наблізіўся да акна: перад ганкам тоўпяцца ўзброеныя пешыя і конныя, спрачаюцца з кімсьці, хто быў яму не бачны. Сунуў здаровую руку ў рукаў бекешы, накінуў яе на левы плячук і збег уніз. У сенях насустрач яму кінулася пані Дарота. Тут жа збіліся ў спалоханую чараду яе дзяўчаты.
Ой! Пане Андрэй! Куды ж вы са сваёй рукою? усклікнула яна трывожна. Там ужо Максім з людзьмі. Можа дадуць рады.
Але было відаць, што сама не ведае, ці не лепш будзе, калі на парозе стане яшчэ адзін мужчына.
Нічога супакоіў яе Андрэй. Нічога, мне не зашкодзіць.
Ён адчыніў дзверы, але заўважыўшы на лаве шаблю, ступіў каленам на похву і выхапіў бліскучае лязо. “Ці не міхасёва?” падумаў, але не стаў прыглядацца і ступіў простаў вір спрэчкі.
Во, яшчэ адзін! прагучала яму насустрач. Можа іх там цэлы швадрон хаваецца!
У натоўпе зарагаталі, але зняважліва, незычліва, як бы чагосьці чакалі.
А гэтага, бачу, нехта пазначыў, але недасек з радасцю закрычалі з натоўпу.
Ясна было, што гэта канфедэраты. Супраць іх на ганку стаяў пан Максім, аза яго спіною некалькі дваровых, узброеных пісталетамі. Відаць, няпрошаныя госці толькі з’явіліся, бо пан Максім узняў руку, каб прыцягнуць увагу і запытаўся.
Хто-небудзь адзін хай скажа, што вам тут трэба? Я вам не замінаў накрычацца. Дык што трэба?
Ён і сам гэта добра ведаў. Апроч помсты на кожным з Сапегаў вабіць багацце двара, лёгкая магчымасць аблавіцца.
Гэта пасэсія Сапегаў? запытаўся адзін з пярэдніх.
Мяркуючы па тым як трымаўся, гаварыў завадатар, альбо і прызначаны камендант гэтага невялікага значка, калі гэты натоўп не быў выпадковай зберанінай схільных да вэрхалу і рабунку.
Так адказаў пан Максім. Гэта ўладанне пані Дароты Сапегавай, удавы палкоўніка Сапегі.
Мы займаем гэты двор для патрэб канфедэрацыі абвясціў правадыр.
На якой падставе?
Пытанне для таго было нечаканым. Ен увогуле не спадзяваўся, што пасля ўсяго нехта з Сапегаў яшчэ будзе ерапеніцца.
Маеш на руках загад генеральнасці ці хоць бы маршалка? удакладніў пан Максім пытанне, захоўваючы спакой і няўзрушанасць.
Правадыр незаўважна для сябе пачаў наследаваць гэтага ўпэўненага і смелага чалавека. Хацеў выглядаць у вачах сваіх падначаленых ці проста хаўруснікаў самавітым і палітычным.
Генеральнасць выпрацоўвае пастанову, на падставе якой будуць пакараны ўсе прыгнятальнікі вольнасці напышліва праскандаваў ён.
Лёгка ўгадвалася, што падхапіў прамоўленае ад некага больш адукаванага.
У тым ліку і ўдовы тых, хто палёг за Рэч Паспалітую? Гэта яны прыгнятаюць усіх гэтых ягамосцяў? насмешліва махнуў рукою на гурму Максім Сапега.
He, гэтага я не ведаю разгубіўся правадыр, а сёй-той з яго гурта пачаў ніякавата пераступаць з нагі на нагу, шукаючы адпаведнага адказу на клапатлівы закід.
Што ж, як будзе такая пастанова, тады і прыходзь. Але загад генеральнасці таксама мусіш мець на руках, так дыктуе права яшчэ раз патлумачыў пан Максім, разумеючы, што гуляе з агнём.
Аднак іншага спосабу збіць з панталыку гэту зграю не было. Трэба пахіснуць іх упэўненасць у перавазе, у беспакаранасці. A дапяць гэтага не проста.
He будзь, вашмосць, такі зухвалы! данеслася ад тых няспешаных. Мы ўжо не аднаго такога разнеслі на шаблях! Лепш адступіся ад дзвярэй і стой ціха!
Андрэй дзівіўся апанаванню пана Максіма. Ступіў бліжэй, каб быць з ім поплеч, і сустрэў яго ўдзячны погляд і стрыманую усмешку.
Я ужо казаў, што гвалтам у гэты дом вы ступіце, толькі забіўшы мяне. Але не думаю, што вам сыдзе з рук смерць дэпутата Літоўскага Трыбуналу пан Масім прамаўляў не спяшаючыся, каб кожнае слова даходзіла да ўсіх.
Канфедэраты завагаліся. Усё гэта была шляхта папрасцей, a хто можа і з дваровых, замест пана. Наконт усіх пасад і судоў мелі моцна перабольшаную насцярогу. А тут, бач, Літоўскі Трыбунал!
Мы ж не гвалтам, мы дабром прапануем азваўся нехта з болып памяркоўных. Нам сказалі, што тут сапежанскія ваякі пахаваліся, трэба праверыць.
Няма тут ніякіх ваяроў адказаў пан Максім. Усе мужчыны тут перад вамі. Ёсць яшчэ хлапчук паранены, астатнія жанчыны.
Па грамадзе пайшлі шэпты і прыцішанае бурканне. Ваяўнічы запал памалу згасаў. Адно ўварвацца з налёту, іншая справа пасля такіх вось размоў. Камандзір таксама не рашаўся на гвалт, разумеючы, што сваёй воляй на дом трыбунальскага ўрадоўца лезці не варта. Хоць тут і Сапегі, але невядома, чым можа азвацца такая смеласць. Аднак і пра тых за спіною, якіх звабіў, не забываўся. Трэба усё-ткі зрабіць па свайму.
Добра, вашмосць відаць нешта вырашыўшы, сказаў ён але ж мы мусім агледзець дом і ўпэўніцца.
Пан Максім ведаў, што пасля агледзін такой гурмай дом будзе выглядаць, як пасля татарскага наезду. I адмаўляцца ад такой прапановы не выпадала.
Згодакіўнуў ён. Толькі зробім так: возьмеш дваіх, без зброі і пройдзем, дзе толькі пажадаеце. Але патрабую слова гонару, што ніхто не зрушыцца з месца. Іначай не дамовімся.
Пан Максім рызыкаваў, палягаючы на слова такога бяспраўнага каменданта, але было хоць і кволае спадзяванне, што кожны з гэтага шляхецкага тлуму ўспрыме слова правадыра, як уласнае, і застасуецца да звычаю найвышэй цаніць шляхецкую годнасць.
Хай так будзе азірнуўшыся на сваіх, кіўнуў правадыр і аддаў некаму сваю шаблю.
Трое канфедэратаў раптоўна акрыялі, заўважыўшы Міхася. Павязкі з плямамі крыві яшчэ плавалі ў місцы з вадою.
А гэта хто? нібы ўзрадавана ўсклікнуў адзін.
А гэта ваш вораг! з горыччу адказаў пан Максім. Падыдзе. He бойцеся.
I ўжо спакайней патлумачыў:
Пляменнік мой. Трапіў пад руку нейкім нягоднікам, да якіх, думаю, ніводзін з вас не захацеў бы ўпадобніцца.
Але як гэта здарылася? запытаўся камандзір.
Проста наскочылі на хлопца на лясной сцежцы. Уратаваў вось той ягамосць, што стаў поруч са мною. I сам быў паранены тымі нягоднікамі.
Дык ён не Сапега?
He, знаёмец з суседняга павету. Забела, можа чулі?
Прозвішча чуў, але не ведаю нікога. To пойдзем, хлопцы? начальнік у разгубленасці павярнуўся да сваіх.
Ды ўжо ж, што тут ніякавата адгукнуўся адзін.
Выгляд беднага хлапчаняці адбіў ім ахвоту шукаць яшчэ кагонебудзь. Разумелі, што пасеклі яго не сапежанскія, а нехта са сваіх. Неганаровы, нешляхецкі ўчынак.
Але бяда не адступіла ад парогу пані Дароты. Расчараваная ў сваіх спадзяваннях гурма адчула сябе зняважанай. Вінаватым лічыла і свайго няўдаліцу-правадыра і гаспадароў дому, якія не саступілі адразу, а пасля затлумілі ім галовы нейкім дэпутатствам і збілі імпэт. Каб не гэта, даўно мелі б сваё, а заўтра іх сам чорт не знайшоў бы. Гул незадаволенасці і злосці зрадзіўся недзе ў тлуме і пачаў разрастацца.
Д ык што там выглядаеш, камендант? незадаволенае пытанне кіравалася не так правадыру, як усёй грамадзе.
Як заўсёды, дзе ёсць правадыр, знойдзецца і ахвотнік яму на замену.
Ага! Што ж знайшоў? Ці не пара дайсці да якога канцэпту? Дакуль тут тоўпіцца? выклікі загучалі з розных канцоў гурмы.