Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Алькеніцкая трагедыяўскалыхнулаўсю Рэч Паспалітую. Ад караля запатрабавалі склікання Сойму, які павінен быў заняцца дзвюма найпільнейшымі справамі: спыненнем братазабойчай барацьбы ў Вялікім Княстве і асуджэннем вінаватых за вайну са Швецыяй.
А ці не сам кароль і быў тым вінаватым? Яму, як і бліжэйшым дарадцам у інфлянцкай авантуры, не адпавядала ані першая справа, ані другая. Спрэчкі на Сойме былі вельмі гарачыя, паслы і нават сенатары не хавалі варожасці да караля і яго атачэння. Найбольш крыку ўзнялося вакол так званай “віленскай пастановы”, выдадзенай вясною 1701 года, якраз пад Сойм.
Брашура бясспрэчна выйшла з-пад пяра пераможцаў над Сапегамі, хоць усе ад яе адмаўляліся. У гэтым акце шляхта Вялікага Княства абвяшчала Аўгуста II дзедзічным уладаром Княства, як самастойнай дзяржавы, не звязанай уніяй з Каронаю. З’явілася яна не выпадкова і не на пустым месцы. Яшчэ два гады таму шэраг канфедэрацкіх верхаводаў, у тым ліку і Людвік Пацей, звярталіся да караля з прапановай наследнай улады ў Княстве, спасылаючыся на станоўчы прыклад шматлікіх каралеўстваў Еўропы.
Небяспечную брашуру кат спаліў на варшаўскім рынку, але гэта толькі падагрэла цікаўнасць да яе і непрыязнасць да караля з боку абаронцаў залатой вольнасці. Прыпомніліся папярэджанні Станіслава Любамірскага, вялікага маршалка кароннага. Распачатая вайна са шведамі, грамадзянскае супрацьстаянне ў Княстве пацвярджалі праўдзівасць абвінавачанняў і сведчылі супраць караля. Прагучалі патрабаванні новай прысягі караля на pacta conventa. Нарады Сойму былі прыпынены, не даўшы аніякіх вынікаў. Другая частка, у снежні, была проста сарваная мальтыйскім кавалерам Казімірам Пацам з Княства, бо кароль не даў яму абяцанай пасады. He так назолеў каралю, як паспрыяў.
Паслясоймавая рада Сенату вырашыла паслаць да Карла XII дэпутацыю пад кіраўніцтвам каліскага ваяводы Фелікса Ліпскага з прапановай перамоваў між шведскім каралём і саксонскім электарам, бо менавіта ў такім статусе вёў вайну Аўгуст II.
Сваім парадкам Аўгуст II пачаў захады, каб выйсці з вайны да канчатковай паразы. 3 прапановамі розных саступак і кампенсацый на карысць шведаў выслаў да іх колішнюю сваю каханку Марыю Аўрору Кёнігсмарк. Але ані яе вабноты, ані дыпламатычныя здольнаесці ваяводы не кранулі Карла XII, пэўнага сваёй
перамогі і заядлага ў варожасці. Інтрыгі Аўгуста II павярнуліся супраць яго самога. Дурнейшыя з яго атачэння лічылі, што могуць скарыстаць замежныя сілы, цынікі рабілі выгляд нібы ў гэта вераць. А па сутнасці кароль Рэчы Паспалітай рабіўся папіхадлам гэтых замежных сілаў. Абражаныя Сапегі канчаткова павярнуліся да Карла XII, з якім і раней мелі сувязь.
• * ♦ •
Размова з выпадковым сустрэчным насцярожыла Андрэя. Недабіткі сапежанскага войска напэўна кінуліся на ўсе бакі, а за імі непазбежная пагоня. He вабіла трапіць ані тым, ані другім пад гарачую руку, тым больш з грашыма. Хай і невялікая сума, але лепш ужыць яе на гаспадарку, чым аддаць рабаўнікам. Падганяў каня, каб да цямна трапіць у які двор ці прыстойны заезд. Бо што да Гародні, што да якога мястэчка аднолькава далёка.
Вылецеўшы лёгкай рыссю да скрыжавання з вузкай затравелай дарожкай, рэзка асадзіў каня. Двое з шаблямі ў руках, хістаючыся, мерыліся паласнуць бездапаможнае цела ля іх ног.
Стой! раз’юшана крыкнуў ён на азвярэлую двойцу. Стой, кажу!
Крык, калі не ацверазіў азвярэлых людзей, то прымусіў утаропіцца ў незнаёмага нахрапа.
Што тут робіцца? Андрэй саскочыў з каня.
На дарожцы тварам уніз ляжаў падлетак, побач валялася шабля. Трое коней тапталася паблізу, вышукваючы апошнюю зеляніну ў збуцвелай траве.
Што з ім? паказаў на хлапца, не падступаючы бліжэй.
Да такіх і бокам стаць небяспечна, не тое што прысесці.
А табе што да таго? Цікава? п’яная пыса бліснула парсючымі вочкамі, зубы ашчэрыліся ў дурнаватай усмешцы.
Цікава адказаў Андрэй. Цікава, чаму два бугаі хлапчука шаблямі джгаюць, ды яшчэ непрытомнага, калі ўжо не мёртвага.
Калі і не мёртвы, то хутка будзе ім загігікаў другі, ледзь рухаючы языком. Такое хлапчанё можа нямала навычвараць, шаблю вунь мае ён памкнуўся джгнуць нерухомае цела.
Ну, ты! рыкнуў Андрэй, узнімаючы пісталет. He ўцяміў, што сказана? He руш хлапца!
Андрэй ступіў ўбок, не зводзячы са злыдняў вока, сунуў пісталет за пояс, наском бота падчапіў шаблю з зямлі і ўскінуў уверх. Спрытна злавіў вольнай рукою. Узброіўся ў сам час.
Нешта ты клапоцішся пра падшыванца, як пра роднага брата з’едліва заўважыў першы. А нас ты дарма зачапіў, пашкадуеш прагучала ўжо адкрытай пагрозай.
Андрэй стаў зручней, каб мець абодвух перад сабою.
He ведаю ці ёсць у яго брат, а вось маці то напэўна словы Андрэя прагучалі горкім папрокам, але ён не спадзяваўся, што дойдуць да розуму гэтых двух. Ці яшчэ мала крыві нагледзеліся?
Нягоднікі сапраўды не збіраліся саромецца ці засмучацца. Пачуццё перавагі, двое на аднаго, пазбавіла іх здольнаесці ўзважыць свае сілы.
А вось тваёй крыві мы яшчэ не бачылі сілячыся на злавеснасць, прабулькаў другі.
У абодвух сатанінская прага здзекаў перакінулася на Андрэя. У кожным руху, у самой паставе праглядала жаданне прынесці іншаму боль, а лепш пакуты, стаць панам яго жыцця і смерці. Бо калі яшчэ надорыцца такой марноце адчуць сваю сілу!
“ Каб дзве шаблі! ” падумалася Андрэю. “Як з тымі сарацынамі! ” Дастаць сваю ад сядла не ўдасца, але і пісталет неблагая падтрымка, толькі не спяшацца выстраліць.
А нягоднікі, пераглянуўшыся, пачалі абступаць Андрэя з намерам, што адзін апынецца за спіною. Андрэй імкліва скочыў убок. П’янюгі не мелі такога спрыту і апынуліся перад непрыяцелем адзін за адным. He марудзячы, Андрэй адступіў, каб не замінала цела забітага ці параненага. Тьгм падалося, што перад імі баязлівец.
Ага! Зараз пабегаеш! зарагатаў бліжэйшы і няздарна ўзняўшы шаблю, кінуўся на Андрэя.
Кінуўся і замёр, напароўшыся на вастрыё. Андрэй адскочыў назад, даючы другому мажлівасць даганяць, бо першы грымнуўся, паліваючы зямлю крывёю. Яго хаўруснік, збянтэжаны раптоўнай смерцю паплечніка, усё ж не лічыў яе заслугай непрыяцеля і не зважаў на абарону. Абодва на думку Андрэя былі не столькі спрактыкаванымі фехтунамі колькі нахабнымі павятовымі забіякамі, калі не звыклымі збірамі.
Гэты напіраў на Андрэя, як шалёны бык, з крыкам, лаянкай і ўжо відавочна выбіваўся з сілы. Раптам адскочыў назад і сунуў руку за халяву. Андрэй нізка прыгнуўся і цяжкі нож свіснуў над яго галавою. Нягоднік на момант страціў пільнасць і гэта быў яго апошні момант. Андрэй секануў з усяго размаху і паклаў яго ледзь не побач з супольнікам.
Ну вось, паехалі па воўну, а вярнуліся стрыжанымі, як сказаў бы Мацей Андрэй плюнуў са злосці і выцер лоб рукавом. Шмаргануў пук сухой травы і выцер лязо шаблі, між волі азірнуўшыся за похвай. “Каторы з коней ягоны?” Андрэй быў пэўны, што шабля хлапчукова. “Мабыць той, усё на ім навюткае.” I раптам убачыў на гуньцы сапежанскі герб. Кінуўся да хлапца, асцярожна прыўзняў галаву.
Міхась!
Перад ім ляжаў сын пані Дароты. На шчасце жывы, хоць са
шматлікімі ранамі. Пабежны агляд Андрэя суцешыў, раны не такія страшныя, як магло б здавацца з-за скрываўленай адзежы. Абы вытрымаў да бліжэйшай вёскі. Узнімаючы хлопца, адчуў боль у левай руцэ, але давалася цярпець ды і часу на агляд не меў. Пашчасціла дабрацца да карчомкі, дзе і здабыў сялянскія калёсы, высланыя саломай. Набыў пару посцілак і сяк-так уладкаваў Міхася. Цяпер абы да дому.
Калі нарэшце воз і два ўвязаныя за ім кані сталі на дзядзінцы, адчуў невыказную палёгку. Некалькі дваровыхужо беглі насустрач.
Ой, гэта ж малы панічык! роспачна крыкнула нейкая маладзіца. Што з ім, бедным?
Паранены. Д апамажыце каторы павярнуўся Андрэй да мужчын. Толькі беражліва, я сам панясу. А ты, чалавеча, спераду сцеражы, каб я не спатыкнуўся на чым, ды дзверы патрымай.
А мне што рабіць, пане? азваўся фурман.
Пачакай хвіліну. Я скажу. Паклапаціцеся, людзі пра чалавека, ды і коньмі займіцеся.
Мабыць той-сёй пазнаў Андрэя як госця пані Дароты.
Зробім, пане паслухмяна адказаў хтосьці з мужчын.
Асцярожна ступаючы, Андрэй скіраваўся да прыступак ганку, a насустрач ужо бегла пані Д арота з цэлым роем дзяўчат і маладзіц. Твар жанчыны быў белы як палатніна, а ў вачах нямое пытанне.
Толькі паранены, пані, не трывожцеся паспяшаўся супакоіць Андрэй. Кажыце, куды несці.
Можа мы самі? Пан і сам ледзь трымаецца.
He, яго нельга турбаваць, данясу.
To сюды, сюды заспяшалася яна наперадзе. Дзяўчаткі, дзверы, дзверы расчьшяйце! I хуценька падушкі, прасціны!
Усё тут, пані, ужо робіцца! зачасцілі пакаёўкі, адсоўваючы з дарогі ўсё, што замінала.
Андрэй асцярожна апусціў хлапца на канапу і ўлажыў як трэба, павярнуўся да пані Дароты.
Ці ёсць які лекар паблізу?
Выправіла чалавека адказала яна. Што цяпер?
Відаць вырашыла слухацца Андрэя, пакуль няма лекара.
He рушце яго з гэтай паставы. Абкладзём падушкамі ды паспрабуем папаіць, бо ў мяне нічога не было.
Пакуль старэйшая жанчына паіла хлопца і вільготным ручніком выцірала твар і рукі, Андрэй звярнуўся да пані Дароты.
Прабачце, пані, я і не прывітаўся, як належыць. Там на двары фурман, вельмі сумленны чалавек. Трэба было б яму аддзячыць. Паверце, я не меў магчымасці.
Пра што мова! Ды і чаму вы павінны траціцца! Хвіліначку, я зараз, пане Андрэй.
Яна выбегла і чутно было, як некага клікала і нешта загадвала. Вярнуўшыся, ізноў кінулася да сына, прыслухалася, як дыхае, паклала руку на лоб.
А не зручней яму было б на спіне?
Андрэй адмоўна пакруціў галавою, сам шчыльней падаткнуў падушкі за спіною хлапца.
Пакуль лекар не агледзіць няхай так паляжыць, я не меў ані часу, ані мажлівасці. Перавязалі, чым далося, ды паспяшаліся прывезці. He выключана, што кроў трапіць у горла. Тады чалавек можа захлынуцца. Можа ён паранены болып сур’ёзна, чым здаецца. Давайце мы асцярожна разрэжам на ім адзенне, пакуль той лекар. Гэтым не зашкодзім. Толькі мне рукі трэба памыць.
Вы можа самі крыху лекар, пане?-з надзеяй запыталапакаёўка, паліваючы яму са збана на рукі.
Крыху, але не лекар усміхнуўся Андрэй добрай жанчыне. Ад вайны досвед, як у кожнага такога.
Разам з ёю Андрэй вызваліў хлопца ад адзежы. Пакаёўка чыстай анучкай беражліва выцерла пыл і бруд. Пані Дарота трымалася мужна, нават убачыўшы раны на целе сына. Іх было некалькі, хоць і невялікіх. Асцярожна прыклалі чыстую палатніну, на месца якія паспаўзалі часовых павязак. На шчасце, раны закрэплі крывёю і яна не сачылася.