Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
ПРАСТРЭЛЕНЫ ТАЛЕР
кніга другая
Гродна «ЮрСаПрынт» 2018
Палітычныя клопаты пана Жабы
Соймік ішоў заведзеным парадкам, але пан Іван Жаба круціўся на сваім зэдліку, як на гарачай патэльні. Ад пэўнага часу страціў вядомасць як гаспадар, на палеткахякога, як то кажуць, колас ад коласу не чуе голасу.
Палітык займеў сваю невялічкую “факцыю”, а не аднаго пляменніка-двараніна Ігната Грамыку. Земляробчыя справы па ранейшаму яго не займалі, бо ўсе сілы і ўвагу паглыналі заняткі важнейшыя, даноснейшыя. I, на дзіва самому пану Івану, прыносілі не выпадковы карчомны пачастунак, а даволі намацальныя прафіты. Таму і зараз важна было чуць, што кажуць Савіч з Шарэвічам, каб задаць адпаведныя пытанні. Гэты соймік павінен стаць выпрабавальным для новай сітуацыі не толькі самога палітыка, але і бліжэйшага атачэння, якое ўзнікла і мацнела як па чарадзейству.
Пан Жаба раз-пораз лавіў сябе на тым, што галасы выступоўцаў адплываюць, пацесненыя ўласнымі клапатлівымі думкамі. Невядома, ці хто зрабіў бы больш па даручэннях пана Турылы, даверанай асобы яснепана кашталяна Храптовіча. 3 кім толькі не перамовіўся, з кім не пачаставаўся, з даручаных грошай сабе тынфа ламанага не пакінуў! Пан Жаба матлянуў галавою, вяртаючыся да таго, што дзеецца навокал.
Рэляцыйны соймік павінен склікацца праз два тыдні пасля Сойму, алеусё пайшло не так, як належала. Канвакацыі былі сарваныя, паслы затрымаліся, соймік сабраўся са спазненнем, але ахвочых паслухаць было не менш, чым на дэпутацкім. Усё-ткі свае, добра знаёмыя людзі, наведалі Варшаву. Цікава не толькі, што скажуць у справаздачах-рэляцыях, але што пачулася па-за сесіямі: як там сталічнае жыццё-быццё, пра што думае шляхта ў Кароне, у Прусах, ці не зблышылі там паслы Вялікага Княства?
Наконт Сойма пачулася мала суцяшальнага. He было належнага ватавання па кандыдатурах прэтэндэнтаў, ніхто іх як елед не абвясціў, не патлумачыў, хто яны, ды што маюць у кішэні. Праўда пералік усіх, хто хочаўладарыць у Рэчы Паспалітай, шмат даваў
для роздуму. Гэта ж чорт ведае, што за княствы ды каралеўствы жадаюць намі кіраваць! А ці здолее такі прынц альбо курфюрст з намі, шляхтаю, управіцца? Можа праз колькі тыдняў дасць лататы, як той нефартунны французік, як то яго звалі ўжо забылася. Шкода, што прэтэндэнты самі не прыяжджаюць. Выводзілі б іх, як жарабцоў на таргу, то і відзён быў бы байчэйшы ды прыгляднейшы. I наконт грошай льга было б выведаць. Але ж каралеўскага роду асобы ганарлівыя не менш за шляхту, не выставяцца, нібы дзеўка перад сватамі.
Так ці амаль так разважала шляхта пошапкам у касцёле і голасна на цвінтары ды на рынку. Асабліва настойліва распытвалі пра каралевічаў ды каралеву. Чулі ўсе, што нябожчык Ян III, апякуйся Божа яго дуіпою, добра быў ёю зацугляны. Вось і ўпадабала кабеціна, каб ні ў чым не было супраціву. Чутно, нават ваду купацца ёй аж з Францыі вазілі! Дзяцей так выхавала, што да нямецкага горнуцца. Ну і тое, што Сойм сарвала, не робіць ёй гонару. Што значыць чужы чалавек! Можа і слушна, што не ўзялі сыноў Сабескага да канкурэнцыі. I пану Жабу трэба ўлічыць новыя абставіны. Хоць бы дзеля “факцыі” і ўласнай ролі.
Па ўсім павеце стараннямі пана Івана, кумоў Стоцкага і Слухоцкага, розных сяброў ды прыяцеляў папаўзлі настойлівыя чуткі пра нейкія закалоты, небяспекі, непарадкі, што могуць прынесці канец спакойнаму жыццю павета і лепшай часткі яго насельнікаў, малазаможнай шляхце. Вось толькі няўцям было, як гэтаму няшчасцю запабегнуць, ды ад каго тая пагроза. Але, хоць і не гучна, але часта паміналіся Сапегі, і слухачы пагаджаліся, што сваім усеўладствам яны давядуць да бяды. Чалавек круціў вус і шматзяачна паляпваў па шаблі.
Пан Жаба пакутаваў ад думкі, што такі добры пачатак можа не мець працягу. Бо трываласць “факцыі” будзе залежаць ад таго, ці зафундуе правадыр пачастунак пасля сойміка. А пана Турылы не відно як не відно. Яго шчодрасць не пакідала сумнення ў надзейнасці шляхоцкага слова. Калі не сам, то нехта павінен азваода, так жа было дамоўлена, але сярод незнаёмых твараў аніводзін не выглядаў на пасланца. А як самому звяртацца? Справа палітычная, асцярожнасць патрабуецца, таемнасць.
Пан Жаба ледзьве даседзеў да перапынку. Першым апынуўся на цвінтары і пачаў уважліва прыглядацца кожнаму, хто выходзіў перахапіць свежага паветра, альбо адскочыць па пільнай патрэбе. He згледзеў патрэбнага і, панурыўшыся, пачаў разглядаць свае не вельмі шчасліва набытыя халявы. Падумалася раптам, як бы выглядаў, трапіўшы на Сойм да Варшавы ці Вільні. У Гародні то прасцей. Што ні кажы, цяжка незаможнаму ў вялікай палітыцы. Горкія разважанні перарваў нечый голасны вокліч:
Гэй, Іван! Куме Іван! Ці ты аглух? Штурхніце ж там гэту Жабу! прагучала калі не здзекліва, то выразна насмешліва.
Пан Іван схамянуўся і пачаў азірацца, адкуль клічуць. Сонца біла ў вочы, але чалавек на фурманцы махаў да яго пугаўём. Менавіта яму махаў, бо ізноў аклікнуў пана Жабу. Прадчуванне чаканай сустрэчы штурханула палітыка наперад. А той кум ужо саскочыў з воза і мядзведжым крокам пераступаў насустрач, раскінуўшы рукі для абдымкаў.
Здароў будзь, куме! I прызнаваць не хочаш! Заганарыўся, браце! чалавек схапіў пана Жабу ў абдымкі і, моцна пацалаваўшы, шапнуў у самае вуха: Прывітанне ад Турылы.
Павятовы змоўшчыкулёт ананіў становішча і гэтак жа ахвотна пацалаваў “кума”, выгукваючы:
Як жа магу не прызнаць! з дакорам выкрыкнуў ледзь не на ўвесь рынак. Ды сонца, бачыш, у вочы, а сам з прыцемкаў. Голас чую знаёмы, а хто ды дзе не згледжу.
Пан Жаба адхінуўся, нібы радуючыся госцю, а больпі каб прыгледзецца, a то пасля ў натоўпе, крый Божа, пераблытаеш.
Заві Сцяпанам, шапнуў той падчас чарговых абдымкаў.
Чулае вітанне кумоў сцягвала знаёмцаў ды прыхільнікаў: дзе кумы цалуюцца, там і да чаркі недалёка. Пан Сцяпан весела расказваў ужо ўсім прысутным:
Мне ж параілі тут шукаць. Кажуць, на сойміку без твайго палітыка не абыдзецца, там і шукай. А я і не чуў, што ў вас соймік. Выбраўся з попелам да Любчы, чым дома трымаць ды вясною ў бездараж везці, хай лепш ля ракі захоўваецца. He восенню, то вясною на сплыў пойдзе неадменна. Аж тут бяда, другая мая фурманка зламалася. Мушу яшчэ раз завярнуцца, то хацеў бы вось гэта, ён махнуў пугаю на бочкі, увязаныя высокім стосам на фурманцы. пакуль што ў цябе перахаваць. Ці знойдзецца якая клуня ці клець?
Пан Іван пачухаў патыліцу. Хоць адмовіць куму немагчыма, уладальнік гаспадаркі не з горшых мусіў падумаць, перш чым згадзіцца.
Знойдзецца, неяк дамо рады. Але навяжы ты сваю каняку ды скочым на чарку, пакуль той перапынак, прапанаваў пан Іван.
Кум прыстаў на прапанову без угавораў. Падвёў коніка да дрэва і зашмаргнуў лейцы вакол ствала.
Нікуды не дзенецца, ён у мяне паслухмяны, прыгладзіўшы вусы, павярнуўся да пана Жабы:
Калі маеш час, то пайшлі. Усё адно магарыча трэба піць, якая розніца ці пазней ці зараз, пан Сцяпан падміргнуў слухачам. Ты ж, куме, вадзяная істота, табе высыхаць шкодна.
Пад агульны рогат кумы, абняўшыся, пакрочылі да бліжэйшага,
воркавага, поішча. Прыхільнікі не навязваліся: маюць людзі нейкія асабістыя справы, калі не запрашаюць. Часу было вобмаль, таму ў шынку не забавілі: высакародныя мэты палітыкі звялі на нішто неадольную дагэтуль схільнасць перачаставацца. Правадыр павінен панаваць над сваімі жарсцямі, мець перавагу над хаўруснікамі, іначай пяршэнства перахопіць хто іншы. Пан Жаба не раз памінаў добрым словам свой пратэст на колішнім сойміку, і быў шчыра ўдзячны Адаму Турылу за перамену ў жыцці менавіта такую, аб якой марылася. “Палітычныя” схільнасці пана Жабы раптам набылі рацыю існавання. Нават пані Маланка, суворая гаспадыня, ад пэўнага часу стала выразна мякчэйшай і не касавурылася на таямнічыя знікненні гаспадара. Што ні кажы, разумная галава і ў палітыцы не зблудзіць.
Як і спадзяваўся пан Іван, “кум” меў што перадаць і ў руку, і ў вушьі. На сесію палітык вяртаўся пад сурмы, што гучалі ў душы трыюмфальным Те deum laudamus: у кішэні пацяжэла, паперыў кума Сцяпана, усё, як было дамоўлена. Ганаровы хлопец Адам! I Сцяпан зацны чалавек, мець бы такога за сапраўднага кума! Што ні кажы, шляхта Вялікага Княства!
Узнёслыя думкі не далі пану Жабу заўважыць, з якой цікаўнасцю назірае за ім падсудак земскага суда. Для пана Пуцяты паводзіны Івана Жабы былі цікавей, чым падзеі няўдалых Канвакацый. Ужо на пачатку сойміка ён адрозніў жабаву “факцыю”, якая магла трымацца чым хочаш, але не аўтарытэтам свайго правадыра. Як старанны судзейскі, ён ведаў навакольную шляхту навылёт і беспамылкова вызначыў, што змацавала новае згуртаванне. Але адкуль грошы ў гэтага гарапашніка? I ў паводзінах правадыра малазаможных пачала праглядацца не дурная пыха, аўсведамленне сваёй значнасці, вагі, хай сабе і ў невялікім гурце, але ўжо не ў аднаго свайго двараніна. Гратэскнасць фігуры пана Жабы пачынала размывацца і Пуцята не мог не прызнаць прыроджаных здольнасцяў засцянкоўца.
Пан падсудак быў напэўна адзіным, хто не падмануўся чулай сустрэчай кумоў, адразу заўважыў, што кум не роўня пану Жабу. He пасуе таму і фурманка без фурмана, закладзеная бочкамі з попелам. Падумаўшы, вырашыў і далей не зводзіць вачэй з Івана Жабы. Але добра такі даў маху, не ацаніўшы, наколькі здольным вучнем сваіх новых пратэктараў стаў пан Іван. Захапіўшыся новай роляй, ён, як усе рамантычныя натуры, імкнуўся яе ўпрыгожыць, напоўніць пачуццямі і прыгодамі. Тое, што яго варшаўскія альбо віленскія “калегі” набывалі аціраннем палацавых кутоў, сустрэчамі з высокімі ўрадавымі асобамі, аповедамі і павучаннямі ваўкоў дыпламатыі, пан Жаба вынаходзіў і спасцігаў сам. Адным з такіх спасціжэнняў стала ўсведамленне патрэбы
сціслай патаемнасці ва ўсім, што тычыцца сувязі з Турылам і хто там за ім.
-Між сабою, хлопцы, павучаў ён Аўдзея і Антося, можна менціць языкамі, што хочаш. А што тычыцца таго, пан Іван узнімаў палец угару, то апроч нас, ды можа Ігнася, і то не заўсёды, ізноў засцерагаўся ён, аніводная душа ведаць не павінна. Усё важнае самі зробім, і няхай нас лічаць за недарэкаў.
Быць змоўшчыкам пану Івану падабалася яшчэ больш, чым палітыкам. Кумы згодна ківалі галовамі, радуючыся, іпто пана Івана не вабіць, як раней, арэол героя. Апрача разумення, што разгалос нясе небяспеку, абодвух грэла думка, што грош у такім выпадку трапіць да іх у лепшай прапорцыі.