Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Вярнуўшыся з кумам Сцяпанам да воза, пан Жаба падсадзіў свайго двараніна на фурманку, развітаўся з абодвума і пайшоў да касцёла. Там, пакуль пачалося, не тоячыся расказваў, што кум багаты і, каб не пільная патрэба, напэўна не абазваўся б. Кумаўство тое, па шчырасці, ледзь не за вушы прыцягнутае, праз жончыну радню, але ж не ганарова, калі пойдзе шукаць дапамогі ў каго іншага. Пан Касьян у ліку іншых падтакваў разумным думкам і не заўважыў, як Аўдзей Слухоцкі пакінуў касцёл і праз кароткі адрэзак часу праставаў за фурманкай жабавага кума. Абодва вазы зрабілі лішнія вёрсты, затое сустрэліся там, дзе іх ніхто не бачыў. Разам рушылі да Аўдзея, дзе была клець не ў параўнанне з жабавай, сухая, вялікая і амаль новая, са шчыльнай падлогай.
А пан Сцяпан меў на возе не адзін толькі попел. Калі ўсе трое пачалі перакочваць бочкі да клеці, загадаў Ігнату:
Скоч, хлопча, за якім вугалем, альбо крэйдаю. Трэба пазначыць тое-сёе, бо сцерлася дарогаю.
Дваранін прынёс вугаль і па падказцы паставіў тлустыя крыжы на донцах і баках некалькіх зграбных бочак.
Ну во, задаволена сказаў пан Сцяпан. Гэты попел падалей ад вачэй, асабліва ад агню, бо навокал і попелу не застанецца, засмяяўся ён.
Порах! здагадаўся Ігнат, вырачыўшы вочы ад захаплення.
Дзе порах, там справы нежартоўныя, дзіцяці зразумела.
Аўжо ж, кіўнуў пан Сцяпан. Здагадлівы! Спадзяюся разумны, каб не званіць, дзе не трэба?
Пра што мова! Крыўдзіце, васпане! абурыўся жабаў дваранін. Я з панам Іванам каторы год у палітыцы!
Аўдзей Стоцкі, прывычны да такіх заяў, хаваў усмешку ў вусах, а пан Сцяпан зайшоўся ад рогату.
Скажы ты! He спадзяваўся, што ацан такі трывалы змоўшчык! Прашу прабачыць маю недасведчанасць, душачы смех, паляпаў хлопца па плячах. He крыўдуй на старога. Гэта я ад прызвычаення: сам не першы год у палітыцы. Заўсёды варта папярэдзіць.
Розны люд трапляецца, спагадліва сказаў Ігнат.
Год-два і павет атрымае яшчэ аднаго Івана Жабу, падумалася пану Аўдзею.
Пазначаныя бочкі занялі самы кут, паверх і з бакоў змясціліся тыя, з сапраўдным попелам. Клець зачынілі, гаспадар начапіў вялікі замок.
To другую фурманку адразу сюды? запытаўся Сцяпан.
А навошта яшчэ куды ганяць? Сёння ўжо так склалася. Цаляй, вашмосьць, пад ноч, менпі цікаўных. Мы з Ігнасем пачакаем.
Добра. А ты трохі патрубі пра мой гешэфт, што на добры прыбытак спадзяюся.
Зробіцца, разумна раіш, пагадзіўся пан Аўдзей.
Соймік тым часам ішоў сваім парадкам. Маршалку было лёгка: сціпласць ухвал, прынятых Канвакацыйным Соймам, не патрабавала цяжкага пошуку нейкай акрэсленай пазіцыі, таму спрэчкі не ўзнікалі. Рэляцыі паслоў пацвердзілі схільнасць шляхты да французскага канкурэнта і соймік трымаецца падобнага погляду. Трэба толькі заўтра пры ватаванні падмацаваць агульную думку некалькімі прамовамі. Можа, на пачатку прыпомніць словы колішняга канцлера з Кароны, Замойскага, што “az do garde! naszych nie chcemy niemca”.
“Але ж i з французам ужо раз апякліся”, падумаў Сцяпан Тур. Думка пра “французскую памылку” з’явілася не выпадкова. Лявон Шарэвіч перасцярог, што сваркі між палітычнымі групоўкамі могуць зламаць нібыта аднадушную схільнасць да француза. Нават яны, правінцыйныя паслы, лёгка заўважылі супроцьлеглыя плыні ў соймавым жыцці. У выказваннях варшавякаў, у прамовах магнатаў і адукаванай кліентуры. Такія плыні, пасіленыя звонку, могуць у адзін дзень вывесці ў фаварыты каго заўгодна. He дай Божа падвойнай элекцыі! “He памыліліся мы з пасламі,” пахваліў сябе ў думках маршалак.
Іначай глядзеў на гэта Бурскі. Папулярнасць Шарэвіча біла па яго самалюбнай катуры. Бач, ужо і пасол! Глядзіш, пасаду якую адхопіць. Падступіся тады да таго Клінка. Варта спыніць гэты рост, думаў Бурскі, але прыдумаць нічога не мог. Шмат клопатаў у пана на Крушні.
♦ ♦ ♦
На двор пана Жабы Бурскі выправіў чатырох гайдукоў. На думку Бурскага старэйшы з іх, Рыгор, нахабны, самазадаволены, непісьменны бугай, якраз адпаведны на пана Івана.
Калі чацвёра коней затупалі па двары, гаспадар выйшаў на парог. Сварыцца на няпрошаных гасцей не выпадала, бо дзядзінцу маёнтак палітыка не меў, хоць такая сякая агароджа яшчэ ліпела.
Запрашаць гайдукоў у хату яму і ў галаву не прыйшло, стаяў, як магнат перад палацам, і чакаў.
Павітаўшыся, Рыгор, удаючы важную асобу, загаварыў ветліва, але рашуча:
Нам, пане, загадана агледзець гэты двор.
Кім гэта загадана? не менш рашуча і зусім не ветліва запытаў пан Жаба.
Маем паперу, Рыгор махнуў нейкім шматком. Гэта лічыцца як экзекуцыя судовага выраку.
Гайдук вымаўляў завучаныя словы, баючыся нешта забыцца альбо пераблытаць: юрыдычная дакладнасць не была моцным бокам гайдукоў. Звычайна абыходзіліся простымі сродкамі, нахрапістасцю і гвалтам. Але пасля няўдачы з захопам Клінка ды візіту да Сапегі пан Бурскі, дбаючы пра будучыню, засцерагаў, каб выкарыстоўваць іх у крайнасці.
А дзе ж тады возны? Дай мне тваю паперу, запатрабаваў пан Іван.
Рыгор збянтэжыўся і паспрабаваў прыкрыцца нахабствам.
Папера патаемная і ў чужыя рукі не падаецца. Возны пры ёй непатрэбен! удаючы асобу пры абавязках, прамовіў ён.
Аднаго гэтага было дастаткова, каб раззлаваць палітыка, але ён стрымаўся. Адно цьвяроза ацэньваў свае сілы, а за спіною сям’я. Другое хацеў высветліць, што тут трэба гайдукам пана Бурскага. Чые гэта людзі, пазнаў адразу, і не звязваў іх з’яўлення з бочкамі кума Сцяпана. Можа, зноў які вэрхал у Крушні ды каго-небудзь шукаюць? Надзею гайдукоў чым-небудзь пажывіцца ў разлік не браў: пра такое самы дурны гайдук не мог падумаць.
Ад якіх часоў гайдук сам аглядацьме шляхоцкі двор? гыркнуў ён на Рыгора. -
Прэч адсюль, пакуль я добры!
Рыгор разгубіўся. Дыпламатычныя перамовы са шляхтай былі яму не пад сілу. Але што скажа пану?
Мы, пане, людзі простыя, маем загад, наколькі мог памяркоўна, сказаў Рыгор. Зробім ад’едзем. Пачнём хіба з хаты.
Жаба ірвануў шаблю з похваў.
-Хоць бы Люцыпара хаваў, аніякі гіцаль не пераступіць пароі' без майго дазволу, а дазволу не дам.
Ціхім рэхам прагучаў яшчэ адзін шоргат і дваранін стаў no634 з прынцыпалам з шабляй у руцэ. Твар Ігната сведчыў, што ўжые зброю без хвілі роздуму. Ці не бляск сталі звярнуў увагу пані Жабы, занятай сваімі справамі. Пані Маланка выступіла перад сваімі мужчынамі і акінула гайдукоў уважлівым поглядам. Агляд выпаў не на іх карысць. Пані Жаба ўвогуле не шмат чакала ад асобаў мужчынскага роду.
Швэндаюцца тут, асведчыла неаспрэчна, чалавека ад гаспадаркі адбіваюць, хлапчанё гэтае беднае зводзяць, цёгаюцца, ні дня ім, ні ночы. А цяпер ім нешта, чую, аглядаць трэба, шукаць, чаго не згубілі! Па сваіх каморах шукайце, а не ў маім двары!
Выказаўшыся, вярнулася ў хату, не зірнуўшы болып на гайдукоў.
На шчасце палітыкаў, слухачы былі не надта праніклівыя: прыкладам, пану падсудку прамова гаспадыні накінула б шмат думак. Увогуле, кожны з бакоў не разумеў, як след, чаго дамагаецца супрацьлеглы. Гайдукам трэба было паглядзець, ці няма ў двары нейкіх бочак з попелам, але каб гэтая жаба не здагадалася, што іх цікавіць. Пан Іван не разумеў, чаму не з’явіўся хоць які шляхціц, калі ўжо ідзе нейкі пошук.
Дык як жа будзе, пане? Рыгор баяўся трапіць у бяду, але не мог ад’ехаць з нічым.
He збрэшаш пану, што ўсё агледзелі, калі іх ажно чацвёра. Нечакана для гайдукоў азваўся не пан Жаба, а дваранін:
Лепш вам ад’ехаць, пакуль цётка не ўгневалася, ціха параіў ён, азірнуўшыся на дзверы. Яна нездарма Маланкай ахрышчана, удакладніў хлапец.
Рыгор аслупянеў: гэты дзівакаваты юнак яшчэ парады дае, смаркач!
Ты нешта казаў? не паверыў сваім вушам Рыгор.
Я кажу, калі цётка ўгневаецца, вам не мінаваць бяды, як малому патлумачыў Ігнат.
Гайдукі рагатнулі. Рыгор падумаў, ці не прыструніць дурнаватае шляхцянё, але ж стаіць з ножыкам, шмаргане са страху, ды і старэйшы заступіцца. Чорт яго ведае, як з усяго гэтага выбрысці? Урэшце, нешта надумаўшы, павярнуўся да сваіх.
Ат! Навошта нам тая хата, хлопцы! Пад паветкай, бачым, пуста, зірніце вунь у клець ды канец справе. Дзе тут яшчз што глядзець!
Рыгору здалося, што ён знайшоў ганаровае для абодвух бакоў выйсце са екладанага становіпгча: без спрэчкі, без бойкі, так, як было загадана. Што шукаецца, таксама не ўспаміналася. Рыгор нават усміхнуўся пану Жабу, задаволены сваёй знаходлівасцю. Палітык можа і пайшоў бы на саступкі, каб хутчэй выігравіць няпрошаных гасцей, але гэтага нельга было сказаць пра гаспадыню двара.
Д вое гай дукоў ахвотна саслізнулі з сёдлаў і ру шылі да невя лікай будыніны, ці не лепшай у ня з горшых гаспадарцы пана Жабы. Гэта былі паспешлівыя, калі не трагічныя па выніках крокі, бо словы пра клець даляцелі да вушэй пані Маланкі. He паспелі гайдукі дасягнуць мэты, як, распіхнуўшы пана Івана і двараніна, гаспа-
дыня вылецела з хаты без шаблі, але з качалкай у руцэ. He вагаючыся ані хвілі, штосілы грымнула ў спіну бліжэйшага гайдука так, што бядак аж прысеў з перапуду, услед, не даючы агледзецца, пачаставала другога. Абодва шуснулі з двара, не чакаючы працягу.
“Шляхцянка, хай на яе паляруш! Маланка, каб яе пярун пасмаліў!”
А пані Жаба ўсхадзілася не на жарты.
Я вам дам экзекуцыю! Я вам пакажу наезд! Бач ты іх!
Размахваючы качалкай перад храпамі коней, крычала ледзь не на ўсю ваколіцу.
За сваімі не ўгледзець, а тут яшчэ нейкая набрыдзь, як пацукі, у шчыліны лезе!
Я ж вам казаў! крыкнуў дваранін Рыгору. Лепш уцякайце, калі паспееце!
Але было запозна. Заспетыя нечаканым нападам і гучнай арацыяй гайдукі не заўважылі чарговай пагрозы. Нехта са етарэйшых жабянятаў прыладзіў на доўгае вудзільна ладную куксу з шышак дзядоўніку і сунуў пад хвост рыгоравай кабылы. Падшыванец меў спрыт, бо шышка прыліпла да хваста ды там і засталася. Каб пазбавіцца непрыемнага казытання, кабыла матлянула хвастом, але стала яшчэ горш. Ад раптоўнага болю яяа ўзбрыкнула, узвілася на дыбкі і, крутнуўшыся на месцы, ірванула ў вароты. Рыгор утрымаўся ў сядле, але гэта было ўсё, што змог. Бедная жывёліна паімчала дадому, там спадзеючыся паратунку. Астатні з гайдукоў, не разумеючы, што здарылася, палічыў, што правадыр паслухаўся хлопца ды плюнуў на ўсю калатнечу, на гэтых Жабаў малахольных, і даў шпоры за правадыром.
Двое спешаных аб’явіліся, павіснуўпіы на рэштках парканіка, што некалі акружаў самы двор. Коні засталіся на двары, каля Жабіхі, а тая ані сыходзіць не збіралася, ані качалкі не адкладвала.