• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Як вядома, супраціў такім дзеянням выспявае пакрыёма і вельмі часта выяўляецца нечакана для тых, супраць каго скіраваны. Учора шляхта была ніжэй травы цішэй вады, а сёння раптам, як наравісты конь, стал а на дыбкі. Так пэўна было і з Сапегамі, кал і яны даведаліся пра “берасцейскую” канфедэрацыю.
    Каралева-ўдава, змагаючыся за карону для сябе альбо сваіх сыноў, вырашыла скарыстаць сітуацыю ў Вялікім Княстве. Калі яна ахвяравала дзеля гэтага пэўную суму грошай, 17 кастрычніка 1696 года блізу тысячы чалавек завязалі канфедэрацыю на чале з харужым літоўскім Рыгорам Антонам Агінскім. Канцлерамі яе сталі два Пацы, харужыя троцкі ды берасцейскі, віцебскі кашталян КрышпінКіршэнштэйн.
    Росту вайсковай сілы канфедэратаў паспрыяў універсал берасцейскага падскарбія Людвіка Канстанціна Пацея аб скліканні паспалітага рушання, бо пагражаў прыход з Украіны паўстаўшых казакаў Сэмэна Палія. Было ў паветаў права сабраць шляхту пад зброю ў выпадку знешняга нападу, разбою ці інакшай пагрозы. Кіравалі такім войскам урадоўцы гэтага ж павета.
    Недзе ад сярэдзіны кастрычніка ў Бярэсце пачала сцякацца навакольная, а затым і больш аддаленая шляхта. He дзіўна, што прылучэнне да канфедэрацыі самога склікальніка рушання Людвіка Пацея, заможны род якога моцна падтрымліваў Агінскіх, пацягну-
    ла за ім большасць шляхты павета. Былі, вядома, і людзі, не меўшыя дачынення да Берасцейшчыны, якія з тых ці ішых прычын мусілі далучыцца да павятовага рушання. Сярод такіх апынуўся Багдан Хмялеўскі, які папрасіўся ў шэрагі валанцёрам. Неўзабаве лічба канфедэратаў узрасла шматкроць. Стаць супраць вайсковай сілы Сапегаў яна не магла, але нанесці шкоду рабаваннем іх маёнткаў была здольная, што і рабіла з ахвотаю.
    Сапегі адказалі руйнаваннем вёсак і маёнткаў багацейшых канфедэратаў, адначасна сцягваючы пад Гародню надзейныя войскі. На ўсялякі выпадак вялікі гетман папрасіў дапамогі ў брандэн-
    Людвік Канстанцін Пацей
    бургскага электара. Такі вось ці то разбой з прыкметамі вайны, ці то вайна ў выглядзе разбою, з дапамогай чужынцаў у сваёй краіне на гора ўласнаму люду.
    Жаданне Багдана далучыцца да канфедэратаў выклікала здзіўленне і нават недавер, бо валанцёр не меў права на жолд і мог разл ічваць толькі на здабычу. А якая такая здабыча ў павятовым рушанні? Рабавацьуласны павет? Ну хто на гэта пагодзіцца? У кожнага ў павятовым войску знойдзецца заступнік, абаронца. Багдан патлумачыў, што дастаткова маёмасны, ідзе здабываць вайсковы досвед на казаках, мо’ на іх і здабыча якая трапіцца, але гэта не галоўнае.
    Важна яму, калі ніякіх сутычак не будзе, у любы момант ад’ехаць.
    Тлумачэнне было дарэчнае і яго запісалі як Хмялеўскага.
    Калі жыццё ў паспалітым рушэнні перацякло неяк само сабою ў канфедэрацкае, нічога асабліва не змянілася. Казакі не прыйшлі, вядома было, што ўжо не прыйдуць. А сапежанцы паступова адціскал і канфедэратаў да Берасця. Раз’езды іх вакол горада круціліся ня-
    спынна, але абыходзілася дэманстрацыяй здольнасці страляць ды коннымі гарцамі на бяспечнай адлегласці.
    Гэтыя крыху смешныя рыцарскія турніры тлумачыліся проста: па абодва бакі ў сёдлах тырчэлі не Агінскія з Сапегамі, а простыя паны-браты. Моладзі пакрасавацца было і прынадліва і цікава, але ж так, каб застацца жывому. Бо што ж з таго гарцавання, як назад павязуць упоперак сядла, ды яшчэ без галавы. Час сплываў на такіх пагрозах-забавах. Сам Пацей не раз вылятаў з горада начале канфедэратаў, але толькі ў лістападзе адбылася першая сутычка з сапежанцамі, што насіла прыкметы баявых дзеянняў.
    Але спадзяванага супрацьсапежанскага выбуху не здарылася. Яго вайсковую сілу склалі толькі некалькі харугваў ад войска, астатняе -з павятовага рушання, выкарыстанага для пасілення канфедэрацыі. У апошнім была вялікая асабістая заслуга Людвіка Пацея.
    Але зняць аблогу Берасця малымі поспехамі было немагчыма. Раз’езды і патрулі Сапегаў усё часцей набліжаліся да ліній абароны канфедэратаў, усё цясней зацягвалася пятля, перакрываючы шляхі дастаўкі правіянту і фуражу. Берасце невялікі горад, каб
    утрымліваць плойму нестарых здаро-	Рыгор Антпоні Агінскі
    вых мужчынаў, іхнюю чэлядзь ды ко-
    ней. А тым часам грошы раставалі як снег. Шанец перамагчы Сапегаў вайсковымі сродкамі адпадаў, а на палітычным полі гэта магчыма толькі з дапамогай караля. Але караля яшчэ няма. Заставалася шукаць дапамогу ў ініцыятаркі канфедэрацыі, каралевы-ўдавы. Паціснуўшы на адпаведныя спружыны палітыкі, яна змагла б выбавіць канфедэратаў Княства з безнадзейнага становішча.
    Людвік Пацей не меў найвышэйшай пасады ў канфедэрацыі, але належаў да галоўных завадатараў. Разумеючы, што ратунак зацягнутайу закалот шляхты гэта і ягоны ратунак, настойліва шукаў ганаровае выйсце. Належала думаць, моцна думаць, як падысці да той элекцыі, з якога боку. Хто з прэтэндэнтаў будзе лепшы, адпаведны? Думаць і раіцца! Як пакліканая думкай, у пакой уплыла самавітая постаць Рыгора Агінскага, харужага літоўскага. У руках нейкая паперына, на вусатым твары хмурная заклапочанасць.
    Што гэта? запытаўся Пацей.
    Глядзі! падаў Агінскі. Даставілі нібыта з поштай ад канцылярыі прымаса.
    Пацей трымаў у руках копію паслання канфедэратаў Вялікага Княства да Яе Вялікасці Марыі-Казімеры, каралевы-ўдавы, а ў ім просьба даслаць грошай дзеля далейшай барацьбы з Сапегамі.
    -1 колькі такіх папер? занепакоена запытаў Пацей.
    Пакуль, здаецца, адна. Рассылаюць, як бачыш, паўсіх сойміках.
    А хто ў нас гэта бачыў?
    Толькі адзін чалавек. Ён і прынёс, будзе маўчаць.
    Так, працягнуў Пацей. А Крыспін пераконваў, што ганец надзейны.
    Крыспін-Кіршэнштэйн, узвышаны Каралём Янам III з нямецкіх месцічаў да віцебскага кашталянцтва, быў шчырым канфедэратам, адным з завадатараў. Менавіта ён выпраўляў ганца з лістом да Ka­pa левы.
    Ганец не здрадзіў, схапілі яго, сказаў Агінскі. Але вось бачыш, ліста не знішчыў.
    Адсюль і клопат. Трэба дзейнічаць, пакуль свае не даведаліся, а рана ці позна гэта здарыцца.
    Пацею было ўласціва дзейнічаць рашуча і неадкладна. Гэтая рыса, як і знарочыстая свойскасць і даступнасць, прываблівала яму прыхільнікаў.
    Што маеш на думцы, Кастусь? Сам-насам Агінскі любіў карыстацца другім імем Пацея.
    Пацей падумаў над адказам, памаўчаў, нібы раіўся сам з сабою.
    Людзі заўсёды перабольшваюць дасланую нам дапамогу і ніколі не суадносяць яе з коштамі іх утрымання. Таму з’яўленне гэтага ліста не варожыць спакою і згуртаванасці ў нашых шэрагах. Пачнуць гадаць, колькі даслалі ды на што скарыстаны, ці не зніклі ў нашых кашалях.
    Бурда можа ўзняцца, пагадзіўся Агінскі, а калі прытоеныя сапежанцы дапамогуць, то і пагатоў...
    Абодва выдатна разумелі, што сапежанскі бок атрымаў магчымасць шантажу не менш важкую, чым вайсковая сіла. Распаўсюджванне падобных папер выставіць каралеву ў непагляднай ролі, чаго аніяк нельга дапусціць. Вялікі гетман можа выйсці з перахопленымі лістамі на бліжэйшы сойм. Ад самага пачатку на ўсіх сойміках Княства ён вінаваціў у стварэнні канфедэрацыі каралеву і заяўляў, што мае на гэта доказы. Шмат хто з шляхты ахвотна верыў Сапегам і абураўся паводзінамі каралевы. Каралева рассылала лісты з абвяржэннем паклёпу, скардзілася інтэррэксу, нават спрабавала дамовіцца з Бенядыктам Сапегам, але так і не дабілася апраўдання.
    Трэба неадкладна слаць другі ліст, Пацей, як заўжды, не марудзіў. Патлумачым каралеве, што прычына перахопу звароту тлумачыцца не нашым недаглядам альбо нестараннасцю. Непераборлівыя ў сродках умацавання свайго ўсяўладства Сапегі не завагаліся пасягнуць на ліставанне манархіні. Яе гэта падагрэе, змусіць дапамагчы. Абы нам не спазніцца.
    Агінскі слухаўуважліва, прыкідваў, якімі словамі дастукацца да сэрца сквапнай каралевы.
    Маеш рацыю, нельга марудзіць. прамовіў у роздуме, але навоіпта гэта ёй? Болып страціць, чым набудзе.
    Я болып разлічваю на французскую помслівасць, чым на цвярозы палітычны разлік. На сталую да нас прыязнасць не спадзяюся, занадта Міласцівая пані любіць інтрыгі, сказаў Пацей. A
    наша Княства заўсёды ўжывалася дваром як малаток: цвік забіў ды адклаў набок.
    Агінскі ўсміхнуўся, параўнанне было трапнае.
    He кажы, васпане. У такім выпадку трэба, каб той цвік альбо гнуўся альбо не лёгка ішоў, каб не адкінулі нас раней, чым нам адпавядаць будзе.
    * ♦ *
    Невялікі атрад, у які трапіў Багдан, на досвітку выправіўся разведаць, што дзеецца на бліжэйшых дарогах, асабліва лясных. Варожы бок ведаў, што запасаў горада надоўга не хопіць, і стараўся перакрыць дарогі і сцяжынкі. Раз’езд няшчыльнай калонай па двое лёгкай рыссю прачасаў пару дзесяткаў вёрст, калі пярэдні дазор паведаміў, што недзе непадалёку рыпяць колы.
    Камандзір, з тых местачковых палкаводцаў, што гады ў рады трапляюць у сядло падчас кароткага попісу, палічыў непатрэбнай дакладную разведку, як раілі некаторыя, у тым ліку Багдан. Падабраўшы повад і хвацка, як яму здавалася, узняўшыся ў страмёнах, даў знак рушыць насустрач. У выніку, вылецеўшы на ладны выган, заўважылі немалы абоз з нешматлікай аховай. Камандзір, разгарнуўшы сваё войска ў ланцуг, не марудзячы, рушыў у наступ.
    Але абознікі заўважылі альбо пачулі іх своечасова і мелі зброю набітаю і напагатове. Сонца было ў іх за спіною, адлегласць невялікая, таму першы залп быў наколькі неспадзяваны для нападаўшых, настолькі ж удалы для абаронцаў абозу. Коннікі пасыпаліся з сёдлаў, тыя, каго не зачапіла, у запале пачалі страляць у адказ. Стралялі ў спеху, абознікі паспелі схаваццаза вазамі, таму вынік быў невялікі. Калі, выхапіўшы шаблі, ірвануліся на абоз, чарговы залп астудзіў неразумную атаку.
    Раз’езд, як стукнуўшыся аб сцяну, шугануў уроссып. Сярод двух, што спаўзлі з сёдлаў гэтым разам, апынуўся недасведчаны, хоць і рашучы, камандзір. Багдан і агледзецца не паспеў, як апынуўся адзін, калі не лічыць коней ды нядаўніх вершнікаў, раскіданых па выгане.
    Раптам ад абозу ірванулі двое конна. Ці то палічылі лёгкай здабычай маладзёна, ці хацелі злавіць безгаспадарных коней. Хутчэй заўсё, Багдан выбраў бы ўцёкі, але заўважыў, як камандзір курчыцца ад болю. Жывы! Але ці пашкадуюць? Штурхануў каня насустрач і выхапіў палаш. 3 імпэту коннікі праляцелі міма адзін за адным, ён лёгка адбіў іхнія ўдары, і павярнуў каня, адводзячы праціўнікаў ад параненага камандзіра. Тыя пачалі кружыць вакол Багдана, каб насесці адразу з двух бакоў. “Ну і мы не дурні,” прыкінуў Багдан, змусіў каня скочыцьубок і паімчаў да кустоўя, дзе зніклі таварышы.