• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Калі страляніна сціхла, Багдан махнуў палашом і расцягнуў сваё войска ланцугом. Ганец паімчаўся назад да табуна.
    На каня! крыкнуў Багдан і скочыў у сядло.
    Увесь ланцуг павольна пачаў набліжацца да абозу. Спыніўшы ўсіх за пару дзесяткаў крокаў, Багдан сунуў палаш у похву, спешыўся і пакрочыў да вазоў.
    Стой, бо стрэлім! папярэдзілі адтуль.
    Вы ж не баязліўцы, каб па аднаму страляць, крыкнуў Багдан, але спыніўся, давайце пагамонім.
    Няма пра што гаманіць: для гэтага маем мушкеты.
    Мушкеты і мы маем. I больш чым у вас, самі бачыце. Ці ж вы думаеце, што там, за вашай спіною такія няздары? Маглі вас як найменш палову палажыць. Вы ж стаялі ваўвесь рост сляпы патрапіў бы.
    У адказ панурае маўчанне. Затым не весялейшы голас:
    А ты з чым прыйшоў?
    3 мірам, як то кажуць. Прапаную вам паддацца, Багдан ступіў некалькі крокаў.
    Яго не спынілі.
    Добры мір! хмыкнулі ў адказ. Нічога сабе, добры.
    Але ж і дрэнны мір лепшы, чым добрая вайна. Ці не так? сказаў БагданНяўжо ваша смерць некаму патрэбна ці нейкую карысць прынясе?
    Ізноў запанавала маўчанне. Па нейкім часе між абознікаў пачаліся ціхія перамовы і наперад выступіў спраўны, нават зухаваты, як на абознага начальніка, афіцэр.
    -Можа праўду кажаш, вашмосьць. Хто ж тую гарэлку піцьма, як шляхта павысякаецца. He пакідаць жа яе хамам, азваўся ён і, перахапіўшы шаблю за лязо, гардай падаў Багдану.
    Багдан падышоў, узяў шаблю, агледзеў багаты ўзор на лязе і вярнуў праціўніку.
    Захавай, вашмосьць. На слова гонару, тваё і тваіх таварышаў. Забяром адно мушкеты і пістолі.
    Ганаровы з цябе вораг, вашмосьць. Шкода, што не паплечнік. Даю слова гонару, паддаюся.
    Яго таварышы паўтарылі за ім гэтую нескладаную формулу. Відаць было, што такое выйсце, ды яшчэ на ганаровых умовах, іх
    задаволіла. Старэйшы свістком пачаў склікаць фурманоў і рассаджваць іх па вазах.
    Далей, вашмосьць, сам загадвай, звярнуўся да Багдана, затым да фурманоў. Я палонены. Вось ваш камендант.
    Багдан загадаў вызваліць адну фурманку і ціха сказаў сівавусаму “лекару”:
    Дагоніце нашых, возьмеце параненых і будзеце ахоўваць. A вашмосьці, ён павярнуўся да палонных, едуць са мною наперадзе, я хутка да вас далучуся.
    Паслаў ганца да табуна і стральцоў, астатнім загадаў гарцаваць па абодва бакі абозу дзе ўзбоч дарогі, дзе лесам, трымаючы зброю напагатове. Фурманы, гучна цмокаючы, выводзілі запрэжкі адну за адной на дарогу і кіраваліся ў той бок, адкуль не так даўно прыехалі.
    Ну вось ізноў пабілася шляхта, ліха яе матары, і павяртай назад. Але што зробіш, дзякуй Богу, што і самі і коні цэлыя. Мо’ жывыміздаровымі адпусцяць, як усё гэта дабро забяруць. Такім парадкам абоз рушыў да Берасця і прыцемкамі наткнуўся на канфедэрацкія заставы. Багдан уздыхнуў з палёгкай і перахрысціўся.
    ♦ ♦ ♦
    Людвік Пацей чакаў паплечнікаў, каб параіцца наконт далейшых дзеянняў. He вельмі прыемныя ўспаміны апаноўвалі ў залі, дзе адбылася сутычка з сапежанцамі падчас грамнічнага сойміку, але тут было зручней і вальней, чым у якім іншым месцы. А пакуль што Пацей сядзеў за сталом у прылеглым пакойчыку і спрабаваў засяродзіцца на тым, што скажа сходу.
    Сітуацыя не найлепшая. Гэта калі казаць недзе на пазіцыях. A калі сам-насам, то зусім неважнецкая. Добра яшчэ, што апанавалі значны горад ля мяжы з Каронай, прынамсі, бліжэй да Варшавы.
    Як захаваць сілы на больш спрыяльны час і не страціць уласнае становішча і маёмасць? Добра было б, пакуль усе не збяруцца, папярэдне перамовіцца з разумнейшымі. У вялікім зборы абавязкова знойдзецца які-небудзь апантаны, засаймікуе нараду, a то і пасварыць сабраных. Як па звычаю крыху раней з’явіўся Агінскі.
    Можа прагледзім мае пастулаты ды падрыхтуем ліст? прапанаваў, сядаючы да стала Каб не спазніліся.
    Каб не ўзнікла спрэчак, няпэўна прамовіў Пацей.Але ж насамрэч пара адпраўляць.
    Ат! Бяромся за працу, Агінскі адчыніў шуфляду з пісьмовымі прыладамі. Пакуль тая нарада, то і складзем. Пісарчукі нам у гэтым лішнія сведкі.
    Спрактыкаваны ў ліставанні з манархамі Агінскі старанна выбраў аркуш, і паглядзеў на святло пяро. Змесціва пясочніцы яго задаволіла.
    He абы якой даме ліст, трэба старацца, усміхнуўся Пацею.
    Выклалі роспачны стан берасцейскіх канфедэратаў, абгрунтавалі неабходнасць грашовай дапамогі, бо супраціў сапежанскаму ўціску павольна але няўхільна гуртуе шляхту. Падмацаванне канфедэрацыі надасць ёй новы імпэт, не гледзячы на часовую і нязначную паразу ў Берасці.
    А зараз ці не самае галоўнае, сказаў Пацей, загадкава ўсміхаючыся.
    Пра што мова?
    Усё пра тое ж. Як нам выбрацца з пасткі з найменшымі стратамі, у вачах берасцейскага падскарбія скакалі вясёлыя агеньчыкі, ад чаго ягоны твар выглядаў нашмат маладзейшым, чым колькі хвілінаў таму.
    Агінскі быў апірышчам апазіцыі, прадстаўніком магутнага роду, але маладзейшы, жвавейшы, і калі трэба вельмі таварыскі Пацей меў болып хітрасці і вынаходлівасці, і вельмі часта браў лейцы ў свае рукі. Напэўна і зараз мае нязвыклую прапанову. Агінскі падрыхтаваўся слухаць і, калі спатрэбіцца, запярэчыць. Ліст каралеве, а ў яе дарадцаў процьма і ў кожнага сваё меркаванне. Паспрабуй усіх пераканаць!
    Слухай, яснавяльможны пане харужы, ды ўзважвай, папярэдзіў Пацей, ягоны позірк зноў набыў сур’ёзнасць і засяроджанасць. Наконт звароту да французскага пасла ўсё ясна: ён сам да ўсіх кідаецца з прапановамі мірыць ды лагодзіць. Але яго высілкаў можа
    Бенедыкт Павел Сапега
    быць недастаткова. Прапаную яшчэ адзін спосаб, Пацей перавёў дых.
    У чым жа цвік? Агінскі пачаў нецярплівіцца. Колькі ж можа быць таго блазнавання, калі справы выглядаюць гэтак сумна?
    На маю думку нам трэба звярнуцца да... Пацей прымоўк на імгненне, да Сапегаў. Скарыцца давядзецца перад імі, то і звяртацца лепей да іх, ён па блазенску прыжмурыў вока.
    Такога Агінскі сапраўды не чакаў.
    Але ж і прыдумаў пан падскарбі! Горкі жарт, як у нашым становішчы. I ўсміхнуцца не цягне.
    Пацей чакаў падобнага.
    А я не жартую. Звяртацца будзе не хто-небудзь з нашай забіяцкай хеўры, а сама Яе Вялікасць каралева.
    Агінскі ў сумненні пакруціў галавою.
    Нават неўяўляю, як нехта ад яе да гетмана падступіцца. He сама ж яна да яго пойдзе? харужы зірнуў на паплечніка, чакаючы далейшых тлумачэнняў. Увесь час думаю, як зрабіць, каб нашу шляхту ў запале не пасеклі, бо напусцяць таго малахольнага Міхала...
    Сын вялікага гетмана Міхал Францішак Сапега, канюшы літоўскі, нястомны і здольны ваяр няспынна ваяжаваў між Вялікім Княствам і Цэсарствам, дзе меў ад Леапольда I вызначэнні і ўзнагароды за вайсковыя заслугі. На радзіме раз-пораз ублытваўся ў сварку ці сутычку, з-за чаго мусіў ізноў з’яжджаць. Паспрабаваў свае здольнасці ў кароткай вайне з Радзівіламі за нэўбурскую спадчыну. Разбіў непрыяцеля, наляцеў на Карэлічы, адабраў назад Раманаў і Іван. I вось разам з бацькам ізноў ідзе на сваіх. Праўда, напачатку Людвік Пацей ушчэнт разнёс пярэднюю стражу вялікага гетмана на чале з пляменнікам Міхалам Юзафам. I цэсарскі генерал-ад’ютант Міхал Францішак атрымаў у чуб, але сіла на сапежанскім баку, так што лёгка можа паквітацца.
    Вось каб не напусцілі і патрэбен уплыў Яе Вялікасці’ Пацей ведаў схільнасць канюшага літоўскага да змагання абы з кім і абы калі: ашчаджаць сваіх, як і туркаў, не будзе. -Янаўсё яшчэ каралева, але сутнасць не ў кароне. Звяртацца яна будзе не да вялікага гетмана, а да Бенядыкта, майго найвышэйшага начальніка.
    Да гэтага... Мак’явелі? Ён яе паслухаецца? усклікнуў харужы літоўскі Ды як мы змусім каралеву гаварыць менавіта з ім?
    Агінскі відавочна траціў цікаўнасць да бескарыснай на яго погляд спробы. Але Пацей не паддаваўся.
    Пастараемся лагодна падвесці Міласцівую пані да такога менавіта кроку. Удзел яснепана вялікага падскарбія забяспечыць нам больш-менш ганаровае падданне. У прысутнасціўрадоўцаў, давераных асоб каралевы, таго ж Паліньяка. Абы нашы прыхілыгікі раз’ехаліся па дварах не кранутыя.
    Агінскі завагаўся. Інтрыга магла ўдацца.
    Што ж, ёсць зручная спасылка: не ўсе тут канфедэраты, апынуліся ў горадзе з-за паспалітага рушання, а тут аблога, баяліся высунуцца, прызнаў пакуль неахвотна.
    Гэткі пастулат можа задаволіць і Сапегаў: няшмат хто, бачыш, супраць іх. Усе прымкнуць вочы, калі каралева параіць.
    Бачыш! I сам паглыбіў довады, пахваліў паплечніка Пацей.
    Агінскі, хутчэй за ўсё не ведаў таго, што давала Пацею падставы спадзявацца на поспех у перамовах з каралевай. Адкуль даведаўся Пацей? Хоць бы ад каго з усюдыісных Пацаў, застарэлых ворагаў Сабескіх, меўшых вушы і на каралеўскім двары. Можа ад каго іншага. Як бы там ні было, Людвік Пацей чуў ад людзей годных даверу, што Міласцівая пані мела папярэднія перамовы наконт
    мажлівасці шлюбу з Бенядыктам Сапегам, калі стане ўдавою ўжо даўно хварэўшага Яна III.
    А паколькі ўдавою яна яшчэ не была, адданы Селадон раз’юшыўся, даведаўшыся, чым занятая галоўка непаўторнай Астрэі (імёнамі гэтых літаратурных персанажаў азначалі сябе ў лістах закаханы манарх і яго абранніца). Каралю няцяжка было прыйсці да высновы, што справа не ў палымяным афэкце да ліцьвіна, а ў разліку на сумеснае панаванне. Такі палітычны расклад нёс дадатковыя шанцы абодвум бакам: Марыя-Казімера заставалася дзеючай каралевай, Сойм і Сэнат, пазбаўляючыся клопату з прызначэннем удаве належнага ўтрымання, маглі пагадзіцца з прэтэнзіямі Бенядыкта на трон, паколькі ён браў на сябе значны фінансавы цяжар. У вачах магнатаў “Літоўскі Мак’явелі” мог быць больш прыдатны да трону, чым ягоны брат вялікі гетман.
    Але ж і хітры хлопец пан падскарбі берасцейскі! крэкнуў Агінскі, паслухаўшы, на чым палягае задума Пацея. Далёка, васпане, пойдзеш, калі Сапегаў абдурым!
    He здагадваліся абодва, як блізка да праўды выказаўся пан літоўскі харужы. Змаганне з Сапегамі стане падмуркам удалай кар’еры Людвіка Канстанціна Пацея.
    Малавата карысці з тае хітрасці, адказаў Пацей, удаючы сціпласць. Але што скажаш па сутнасці маёй прапановы?
    Разумна мяркуеш. На панаванне ні Бенядыкт, ні Міласцівая пані ўжо не разлічваюць. Але, наколькі мне вядома, вывесці на элекцыю аднаго з каралевічаў яна яшчэ спадзяецца. Як ні круці, без галасоў нашага Княства аніводзін кароль не сеў на трон Рэчы Паспалітай.
    У такім выпадку мір у Княстве, дапамога Сапегаў, ёй вельмі спатрэбяцца. Асабліва калі ўспомніць, што ўсе ў нас за француза!