Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Дзядзька Стась! Быць не можа! а сам ужо стаяў ля сівога шлягона і свяціўся радасцю нечаканай сустрэчы.
Былы ваяка з цяжкасцю павярнуўся і здзіўлена зірнуў знізу ўверх на рослага дзяцюка, які звярнуўся да яго так па свойску,
Штосьці, штосьці..., язык старога заплятаўся. Нешта з цяжкасцю..., ён спрабаваў узняцца, але адразу шлэпаўся на лаву.
-1 не дзіва! -усклікнуў Вагдан. -Я тады і вусоўне меў! He пазналі б, глянуўшы, як я шабляй раблю! Багдан выхапіў палаш і разы два свіснуў ім у паветры. Ваша навука, дзядзька Стась! Ну і бацькава, свяці Божа над яго душою! шмаргануў ён носам.
О, Вожа, супакой жа яго душу! Колькі ж таму год?
Багдан зразумеў, што стары прызнаў яго за некага і адказаў упэўнена:
Ды ўжо гадоў з пяць. Так, на Пакравы, акурат будзе пяць.
Ох-хо-хо! Жыццё наша чалавечае! азваўся адзін з застольнікаў. Прысядзь з намі, кавалер. Тут старыя жаўнеры сабраліся, можа чаму навучышся.
Ага, сядай, сядай, як жа цябе, не ўспомню, замітусіўся дзядзь-
ка Стась. пачакай, не кажы, усё ж галава ў мяне не рэшата. Янка! Ян! наколькі мог цвёрда вырашыў ён.
Успомнілі! радасна крыкнуў Багдан і абхапіў старога за плечы.
Пэўна за доўгае жыццё той стрэў не аднаго Янку, родзіча, сваяка, знаёмца.
А як жа, а як жа! Дык давай! А што ж чаркі парожнія? абурыўся на прыяцеляў.
Першы тост за нечаканую сустрэчу. Другі за адважных жаўнераў, трэці за тых, што ляглі за Айчыну, б’ючы праклятых шведаў і розных іншых ворагаў. Тут Багдан папрасіў дазволу пачаставаць таварыства ад шчырага сэрца, а калі згода, то з удзелам вунь тых зацных іхмосьцяў, якіх змушаны быў часова пакінуць, да старога настаўніка адлучыўшыся. Таварыства ахвотна прыстала і на першае і на другое.
Хутка Вінцэсь і Тамаш сядзелі, абдымаючыся з новымі сябрамі па зброі і паходах, у якіх няведама хто з кім біўся, але ахвярна і пераможна. Багдануважліваназіраў. Масла пакуль дзейнічала, але гэта ненадоўга. Толькі б не прынесла нялёгкая які раз’езд. Так прайшло гадзіны дзве. Тамашу з Вінцэсем Ружаны ўжо былі непатрэбны. Багдан скіраваўся наконт чарговай порцыі пітва і сказаў карчмару:
Бачыш тых двух, што са мною прыехалі? Пакладзеш на лавы, a як праспяцца пляшку на стол. Вось грошы. He зробіш агнём пусцяць. Гэта, брат, такія хлопцы, не глядзі, што рахманыя.
А Божа ж мой!
He палохайся. He змахлюеш, ад’едуць, не зачапіўшы. Я, назад едучы, праверу, папярэдзіў Багдан.
Карчмар, кланяючыся раз за разам, пачаў прыгаворваць як малітву:
He сумнявайцеся, панічыку. Усё зраблю, як сабе зычыце. Ці ж мне карчма не маёмасць, каб ёю рызыкаваць? Толькі што выкупіў, усё, што маю.
To і сцеражы свайго інтэрасу. Пра мяне спытаюць, скажы, што спяшаўся, а ад мяне пачастунак. Служба, скажы.
А скажу, скажу!
Чарговая купа пляшак выклікала панурую рашучасць паставіць на сваім і адолець. Адбыўшы два тосты, Багдан без перашкод выслізнуў з кампаніі і шуснуў у стайню. Сунуў два пальцы ў рот і вызваліўся ад небяспечнага грузу. Крыху палягчэла. Паклаў пакунак з ежай у торбу і вывеў каня на двор.
Было ціха і цемнавата. Нізкія хмары не прапускалі промняў месяца. А кароткі дзень і так варажыў хуткую ноч. “Цемень мне якраз і патрэбнападумаў Багдан, выязджаючы за просценькую браму, што больш нагадвала веснічкі не вельмі адмысловай работы.
Калі цьмяныя ваконцы бахусавай інстытуцыі зліліся з навакольнай шэрасцю, Багдан прыпыніў каня, пасядзеў, прыплюшчыўшы
вочы, прывыкаючы да цемені, падумаў. Добра атрымалася з тым фальшывым пакетам. Добра, што здагадаўся яго зрабіць, а пан Пацей пагадзіўся паставіць пячаткі. Добра, што і грошай не пашкадавалі. Танным коштам з пасткі выслізнуў. Трэба надалей быць больш абачлівым. Могуць трапіцца хітрэйшыя, ці разумнейшыя. “Ну, рушылі, ляпнуў ён каня па шыі, нам бы, браце, абы да пушчы.” * * *
Калі на стук у дзвярах адчынілася фортка і выглянуў служка, Вагдан ціха прамовіў:
Laudetur Jesus Christus, хай будзе пахвалёны Езус Хрыстус! Пакліч пана, пакажу пярсцёнак.
Sit nomen Domini benedictum, хай будзе імя Божае блаславёна!
Фортка зачынілася, але праз некалькі хвілін дагледжаны, хутчэй укормлены, твар з’явіўся ў фортцы. Зірнуў на пярсцёнак і дзверы адчыніліся.
Ідзі, васпан, за мною, загадна прамовіў чалавек, вельмі падобны на тлустага манаха.
Багдана прывялі ў ціхі, утульны пакой. Мэбля была сціплая, хоць не выглядала таннай. Гаспадар, не прамовіўшы слова, узяў пакет, зламаў пячаткі і выклаў на стол змесціва. Разгарнуў невялікі лісцік і стаў чытаць. Меншы, залакаваны некалькімі пячаткамі пакет не крануў.
Ясна! прамовіў больш сам да сябе, чым да Багдана. Вашмосьць выдатна выканаў даручэнне. Ад імя Міласцівае пані маю гонар выказаць яе глыбокае задавальненне. Прашу васпана пачакаць.
Таўстун выйшаў. Таямнічасць, незразумелая абыякавасць гэтага чалавека, насцярожвалі. Багдан падумаў, што на ўсім небяспечным шляху адчуваў сябе лепш, чым у гэтым пакоі і карцела хутчэй адсюль пайсці. Можа таму, калі гаспадар вярнуўся і запытаў, ці ке хоча ён адпачыць ды пад’есці, Багдан падзякаваў і адмовіўся.
Тады, вось, вазьмі, падаў пакет з яшчэ цёплымі пячаткамі. Багдан старанна схаваў пакет запазухай і развітаўся.
Памагай табе Бог! таўстун перахрысціў Багдана і напомніў: He затрымлівайся з ад’ездам.
Калі дзверы бухнулі за спіною і прыглушана ляснулі засаўкі, Багдану здалося, што ён вырваўся з вязніцы. ’’Чорт ведае што! абурыўся сам на сябе. Ці то дарога так падзейнічала, ці ўвогуле дурныя страхі апанавалі.” Міжволі агледзеўся, але не заўважыў нічога падазронага.
Дарога назад была знаёмая, і ён асабліва не клапаціўся пра асцярожнасць. Раз-другі азірнуўшыся, заўважаў нейкіх людзей, але ж гэта не мястэчка: людзі спяшаюцца туды і сюды. Якіх-небудзь віжоў за сабою не прыкмеціў.
Вось і пабыў у Варшаве! усміхнуўся сам сабе. Прайшоў па
вуліцы і бывай здаровы! А пакуль трэба глянуць, як там конь. Бо калі ў Варшаве ўсе такія гасцінныя, як той парсюк, то назад мы не тое, што трухам, а і стапою не зрушымся.
Стайня карчмы, ці як іх тут называюць, астэрыі, мела скразны праезд, і Багдан сабраўся на тылы, каб не прабівацца праз натоўп на ўездзе, балазе і да стойлаў так было бліжэй. Праўда і на выездзе, свабодна, людзей не відаць, толькі насустрач выводзілі каня. Багдан падаўся ўбок, каб сысці з дарогі, і ў гэты момант да яго ірвануўся цёмны цень.
Багдан выхапіў корд адбіць магчымы напад, але ўдар штылета проста ў грудзі збіў яго з ног. Забойца, відаць, не ўпэўнены ў надзейнасці першага ўдару, імкліва нахіліўся дабіць ахвяру. Занадта імкліва, бо надзеўся на корд, міжвольна выстаўлены Багданам перад сабою. Рука Багдана рашуча даслала зброю і забойца, захрыпеўшы, ледзь не лёг на яго. Багдан крутануўся ўбок, вырваўшы корд, і ўсхапіўся на ногі.
Нікога побач не было. Абодва, ані Багдан, ані няўдалы забойца не крыкнулі. У прыцемках ніхто нічога не заўважыў.
Багдан абмацаў грудзі. Рука наткнулася на разрыў у адзенні, а пад ім на цвёрдую паверхню янкавага крыжа. Штылет трапіў у выяву кветкі, дзе было невялікае паглыбленне і не саслізнуў да цела, апроч тупога болю нічога не адчувалася. “Вось табе і Варшава! прамовіў сам сабе. Хіба Янка не святы чалавек, калі другі раз жыццё мне ратуе?” Багдан пахваліў сябе, што аперазаўся кароткім кордам а не палашом ці шабляй, не рассядлаў каня, і не паехаў вершкі да таго змрочнага дома. “Дай Бог ногі мне і каню,” прамармытаў Багдан і кінуўся шукаць хлапца-стаеннага. Загадаў прынесці торбы і зброю, сунуў яму падзячнае, вывеў каня са стайні і спакойна выехаў за браму. Павярнуў у першую вулку і пераклаў набітыя пісталеты ў ольстры, адзін сунуў за халяву. 3 мушкетам на вуліцы не так зручна, a пасля такога “выпадку” не зычыў сабе нечаканасцяў.
Цяпер абы за горад, там ужо ні халеры не возьмуць. Якім бы недасведчаным у палітыцы ні быў Багдан, разумеў, што гэта не напад простага тарбахвата. Рабаваць узброенага, у стайні карчмы, дзе вакол поўна людзей! Але хто гэта падстроіў неўгадаеш, таму трэба асцерагацца ўсіх. Яму трэба вярнуцца і ён вернецца!
Гэтай думкай мацаваўся на зваротным шляху, аж пакуль не стаў на парозе канфедэрацкага начальства. Паказаў пакет ад’ютанту.
Ліст пану каменданту!
Ад’ютант сунуў галаву ў прыадчыненыя дзверы.
Ганец, пане каменданце! Праходзь, вашмосьць! павярнуўся да Багдана.
Хоць і папярэджаны, Пацей, убачыўшы Багдана, амаль аслупянеў
як ад здзіўлення так і ад радасці. Дабраўся і вярнуўся! I гэтак хутка! Нецярпліва слухаў даклад, а рука ўжо цягнулася да пакета.
Ліст даручаны, тут адказ і вось пярсцёнак, Багдан паклаў усё перад Пацеем.
Той ужо адолеў першыя ўзрушэнні, твар свяціўся прыязнай усмешкай.
He спадзяваўся, што так хутка вернешся. He спадабаліся варшавянкі?
He паспеў прыгледзецца, пане каменданце. Як загадвалі, у той жа дзень назад.
Рукі Пацея ліхаманкава ўпраўляліся з пячаткамі і абгорткай ліста. Карцела як найхутчэй даведацца, што ён варожыць, але падскарбі адчуў у тоне ганца нязвыклую стрыманасць, сухаватасць абыходжання. Некуды знікла юнацкая адкрытасць, непасрэднасць. Але на гэта няма часу. Галоўнае, што ў лісце. Багдан быў крыху здзіўлены, што яго не адаслалі, спраўдзіўшы цэласць пячатак, але ладумаў, што такі звычай Пацея: праглядаць змесціва пасылак у прысутнасці ганца. Магчыма, запатрабуе якіх дадатковых тлумачэнняў. Вызвалены ліст вярнуў думкі Пацея да таго, хто яго даставіў.
Ай, малайчына!
Таропка разгарнуў ліст і паклаў на стол незапісаным бокам дагары, але Багдану падалося, што аркуш чысты з абодвух бакоў. Мабыць, ужылі чарніла дзеля патаемных запісаў, нябачных воку. Чуў пра такое. He маглі ж памыліцца ды пакласці нікому непатрэбны чысты ліст. 3-за чаго тады той замах на яго жыццё? He мог жа то быць звыклы рабунак! Пакуль гэтыя думкі праносіліся ў галаве Багдана, Пацей узяў у рукі яшчэ адзін аркушык. He дачытаўшы, здзіўлена зірнуў на ганца і крыкнуў ад’ютанту:
Пакліч пана харужага! Скажы, вельмі прашу, затым звярнуўся да Багдана. Пакуль тое, то скажы, як там пайшло ў Варшаве, як справіўся? Ці ўсё добра?
Багдан, вяртаючыся, добра падумаў, што раскажа, а пра што змаўчыць, таму не завагаўся, калі заўважыў суровы, пільны позірк Пацея пасля прагляду другога ліста.
Усё добра. Меў невялікі клопат з патрулём паблізу Ружанаў, ды, дзякуй Богу, абышлося. Выслізнуў.