Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Пацей прымусіў расказаць гісторыю з патрулём і пахваліў за вынаходлівасць. Тое, што Багдан засяроджваўся на здарэнні з патрулём і нічога не расказваў пра Варшаву, падказвала: там здарылася нечаканае. Але зразумеў, што нічога не выведае, і мусіў задаволіцца пачутым.
Рыгор Агінскі быў здзіўлены не менш Пацея.
3 прыбыццём, дарагі госць! прывітаў ён Багдана з непадроб-
най прыветнасцю, Рады бачыць цябе, хлопча, жывым ды здаровым! 3 якімі навінамі? глянуў на Пацея.
Д ы вось, усё тут, паказаў Пацей на паперы, даючы зразумець, што абгавораць гэта сам-насам. Лепш паслухай, якія чалавек меў прыгоды.
Давялося Багдану, з удзелам Пацея, паўтарыць сваё апавяданне.
Малайчына! развесяліўся Агінскі. Пакінуў эскорт адпачываць, а сам паехаў? дадаў сур’ёзным тонам, Хоць мы ў цяжкім становішчы, узнагарода цябе не міне, сам прасачу.
-Дзякую,яснавяльможныпане,-пахіліўгалавуБагдан.-Выконваў загад, а гэта абавязак. Дастатковым вызначэннем было б атрыманне абяцаных мне папераў.
А, тыя кантракты! успомніў Пацей. Прабач, вашмосьць, у сумятні забыўся, ён палез у шуфляду.
Гэта ён ад радасці, браце, Агінскі прыжмурыў вока да Багдана.
Паперы, відаць, ляжалі недзе зверху, бо знайшліся адразу. Пацей паклаў іх перад сабою, уважліва прагледзеў.
Вось, абяцалі выконваем, падаў паперы Багдану.
Пра нейкія праверкі ці роспыты наконт бацькі не ўспамянуў, ды Багдан на гэта і не разлічваў. Глянуў, каб пераканацца, што гэта жаданае, старанна склаў па старых перагібах і схаваў запазухай.
Дазволіце ісці, пан камендант?
Пацей кіўнуў сцвярджальна:
Адпачывай, але будзь паблізу. Можаш ізноў спатрэбіцца, раз такі спрытны.
У гэтых нібы зычлівых словах Багдану пачулася незадаволенасць, а можа і адценне глыбока прыхаванай пагрозы. Нібы прынёс Багдан нейкі невядомы яму клопат, і Пацей лічыць яго ў гэтым вінаватым. Нявыказанае засмуціла задавальненне добра выкананай працай як Пацею так і Багдану. Агінскі заўважыў ненатуральную стрыманасць абодвух у такі ўзнёслы момант, таму, як толькі за Багданам зачыніліся дзверы, запытаўся:
Ну што там? Думаеш мне не цікава? але выраз твару сведчыў, што жарт тут хутчэй для прыліку.
На, чытай!
Агінскі хуценька прабег вачамі лісток:
Чорт ведае што! усклікнуў ён. А можа ён не быў у той Варшаве?
Ну, гэта ўжо бязглуздзіца, пане-браце! А дзе, па твойму, ён гэта ўзяў? Пацей паказаў на паперы. Вось найпершы доказ, калі табе пячатак мала, -у руцэ яго затрапятаў чысты аркуш. Здагадваешся, яснепане?
Па-сяброўску насмешлівы тон супольніка ацверазіў Агінскага.
Нагрэць альбо звільгаціць! здагадаўся ён і дадаў, Але што там адбылося, бо хлопец, як лук напяты?
He дапытаўся, але адчуваецца, вінаваціць альбо падазрае нас у нечым, што здарылася ў Варшаве альбо недзе па дарозе. Як бачыш, дапамогу атрымаем, хоць не ва ўсім, што прасілі. Грошы давядзецца чакаць, але зараз гэта невялікая бяда.
Агінскі кінуў дапытлівы позірк на паплечніка.
Тады што цябе трывожыць? Я ж бачу, што нечым занепакоены.
Тое ж, што і цябе, твар Пацея здраджваў, што ягоная ўвага толькі часткова засяроджаная на размове. 3 ліста ясна, што перасылку нам павінен быў даставіць іншы чалавек. Сам жа чытаў: чалавек той заслугоўвае поўнага даверу і павінен выкарыстацца для далейшай сувязі.
Агінскі заклапочана зірнуў на Пацея і цяжка ўздыхнуў.
Так, гэта не пра нашага хлопца пісана. Але чаму гэта, паказаў на паперы, апынулася ў нашага. I дзе ж павінен быў падзецца наш, калі слалі іншага? Выходзіць...
Выходзіць, нешта там адбылося не так, як звычайна здаралася, пацвердзіў яго выснову Пацей. А цалкам мажліва, што з тым, тут памянутым, мы павінны былі атрымаць яшчэ нешта.
Альбо і гэты наш ганец павінен быў не вярнуцца, як іншыя, крактануў Агінскі.
Ён зразумеў, што Пацей амаль здагадаўся, чаму не вярталіся кур’еры. Магчыма, не спадзяваўся, што і гэты валанцёр вернецца, таму зараз непакоіцца, што вынікае з такога раскладу. Дагзтуль знікненне ганцоў было лёгка аднесці на дзеянні варожага боку, тым болей, што таму боку гэта было ні там, ні тут. Хто і як захоўвае таямніцу сувязяў каралевы з канфедэратамі, невядома, таму невядома чаго чакаць тым, хто парушыў усталяваны парадак.
Гзтага мы чытаць не павінны, таму не даведаемся, хто атрымальнік, Пацей крануў чысты аркуш, нібы ён пёк яму пальцы. Іхні пасланец ведаў, каму перадаць гэты нямы ліст, а нам застаецца толькі варажыць, ён прыціснуў пальцы да скроняў, як паставіцца да нашага ганца. Усё выканаў, вярнуўся, не здрадзіў, аніводная пячатка не парушана.
А можа падпаіць яго ды выпытаць? амаль па-юнацку выгукнуў Агінскі.
Але ж у пана харужага і канцэпты сёння! Пацей не хаваў абурэння. Ці ж яснепан сам з ім у карчму збіраеода, ці каму іншаму даверыць выпытаць, як у нашага хлопца гэтыя лісты апынуліся, з пярсцёнкам на дадатак?
Пацей, ініцыятар звароту да каралевы, адчуваў сваю адказнасць і хацеў бы мець не спагаду, а дапамогу.
Ат! Сапраўды ляпнуў! Агінскі нават пачырванеў ад скрухі. Здавалася, абы станоўчы адказ, то і па клопатах, аж іх яшчэ дадалося. Дык што ж нам рабіць з гэтымі таямніцамі?
Вез вя лікай злосці падумаў, што пану падскарбію цяжка дагадзіць, калі такі дасціпны. няхай сам шукае адпаведны канцэпт. Пацей, крыху падумаўшы, сапраўды знайшоў.
А як пан харужы ацэніць такое? падскарбі прымоўк, уперыўшы вочы ў Агінскага. Каралева неаднораз спрабавала дамаўляцца з Бенядыктам Сапегам, дакладна ведаю. I гэты ліст хутчэй за ўсё да яго. Вялікіх таямніц там напэўна няма, але той, хто ткне туды нос, здрадзіцца і страціць давер і ласку. Некрануты ліст пацвердзіць прыстойнасць дастаўшчыкаў, і можна спадзявацца спрыяльнага развіцця падзей...
-1 што з гэтага вынікае? запытаўся Агінскі, каб паказаць, што слухае ўважліва.
Сыходзячы з гэтага, Пацей узняў палец, невядома, што спаткала б нашага ганца, таму пашлем іхняга. Што яснепан на тое?
Агінскі пачухаў патыліцу, усміхнуўся паплечніку усмешкай пераможанага.
Праўду казаў, вашмосьць: падпойваць, толькі гроіпы марнаваць. Са свайго боку параю: не трэба нам такога хлопца зводзіць. I смелы, і розум з вачэй свеціць, яшчэ спатрэбіцца.
Пацей задаволена кіўнуў і працягваў, дробнымі крокамі абыходзячы стол з таямнічай паперынай на ім:
Рызыкнулі раз, усё-ткі не прайгралі, рызыкнем і другі. Нават калі ліст перахопіць вялікі гетман, без Бенядыкта вырашаць не будуць. Што тычыцца валанцёра, то ў чым яго вінаваціць? Ну, уратаваўся з нейкай пасткі, куды мы яго паслалі? Хай спадзяецца, што мы самі не ведалі і не мелі іншага выйсця. Пацей спыніўся і запытальна зірнуў на харужага.
Рыгор Агінскі слухаў засяроджана. Ён увогуле любіў і ўмеў слухаць суразмоўніка, але не збіраўся быць звыклым слухачом чужых думак. Пакарыстаўшыся перапынкам, сказаў:
Вось і я так разумею. Лепш не насядаць. Хацеў бы здрадзіць, мог выкарыстаць не адну нагоду. А на ганца прапаную таго сапежанскага паручніка ад абозу. Ён жа ад галоўнай кватэры і, калі верыць варце, з валанцёрам нашым ледзь не кумы, -засмяяўся Агінскі.
Маеш рацыю, пане. Зараз мы сюды абодвух.
Багдана і Сурмача пусцілі да Пацея разам. Абодвум дазволілі сесці.
Размова не кароткая, сказаў Агінскі. Вашмосьці засведчылі сябе сапраўднымі рыцарамі. Спадзяюся, што падобным чынам паставіцеся да нашай з панам падскарбім просьбы, бо тут няма мовы пра загад.
Агінскі перавёў погляд на Сурмача.
Звяртаюся да гонару шляхціца. Тое, аб чым просім, не парушыць прысягі вашмосьці сваім прынцыпалам, не кране панскай годнасці,
а ле не павінна выйсці за вось гэта кола пасведчаных. Трэба даставіць ліст яснавяльможнаму пану падскарбяму літоўскаму.
Вусны Агінскага кранула лёгкая ўсмешка: разумеў, як здзіўлены такой прапановай сапежанец. Калі звяртаюцца да варожага боку, то мова альбо ггра падданне, альбо пра нейкі торг. У абодвух выпадках паплечнікі, даведаўшыся пра такое, маглі прыйсці да высновы пра здраду. Сурмач захаваў спакой і паважнасць і Агінскаму гэта спадабалася.
He трэба, думаю, тлумачыць, што даручэнне не павінна, як гэта часта здараецца, стаць усеагульнай таямніцай. Менавіта таму выбар выпаў на пана, пане паручнік. Прысутны тут Багдан Хмялеўскі падказаў асобу вашмосьці і дае заруку ў сумленнасці выканання, Агінскі вымоўна зірнуў на Багдана.
Багдан адкрыў рот ад нечаканасці. Але начас спахапіўся і кіўнуў Сурмачу на пацвярджэнне. Той павагаўся добрую хвіліну. У выкарыстанні палоннага для перамоў з непрыяцелем не было нічога незвычайнага. Але якія наступствы гэта прынясе яму асабіста, бо ліст не вялікаму гетману, аягонаму брату. Апынешся між молатам і кавадлам, калі ліст мае пасеяць нязгоду між імі. 3 іншага боку гледзячы, лепш вярнуцца такім чынам, чым вызваленым пасля непазбежнай капітуляцыі канфедэратаў.
Зброя, конь? Сурмач, відавочна, прымаў прапанову.
Усё будзе вернута. запэўніў Пацей. Вось тут, ён прыкрыў далоняй паперу на стале, глейт для праходу праз нашы пазіцыі. Можа паслужыць пры сустрэчы з нашым раз’ездам. Выведзе васпана той, хто сядзіць побач, закончыў Пацей.
Сурмач глянуў на Багдана, кіўнуў.
Даю згоду і слова гонару. Рыхтуйце пакет.
Развітваючыся за канфедэрацкімі акопамі, Багдан ціха папярэдзіў:
Беражыся, вашмосьць! завагаўся на імгненне. Я з-за іх пасланняў ледзь жыццё не страціў. Яны вінаватыя, ці вашы, нам абодвум, здаецца,аднолькава.
Дзякуй за ўсё, браце! Даніла паціснуў яму руку. Так, як сталася, для мяне найлепей. А перасцярога прыдасца. Бывай!
Цемра праглынула каня і вершніка.
♦ * ♦
Нарада, якая мелася стаць апошняй, пачалася і пайшла вельмі бурліва. Пацей нікому не перашкаджаў выплёскваць незадаволенасць ці расчараванне. Прамовы сыходзіліся да відавочнага: далейшае змаганне не мае сэнсу. Шляхта стамілася, вайсковыя харугвы таксама, холад, голад і не вельмі густа са стрэльбамі (так у тыя часы зваліся боепрыпасы).
Верагодна, такім настроям спрыяла вядомасць, што Мэльхіёр
Паліньяк, французскі пасланнік, паабяцаў зрабіць усё, каб дасягнуць ганаровага пагаднення варагуючых бакоў памажы яму Божа бо без такой дапамогі гэтых Сапегаў ніхто не пераканае. А тыя, сваім парадкам, пагражаюць агучыць паперы, што сведчаць аб сувязях канфедэратаў з нялюбай каралевай. Нельга, каб дайшло да гэтага.
Калі ўсе выгаварыліся, далі палёгку душам, выкінуўшы на агульны послух свае згрызоты, Пацей спакусіўся на кароткую прамову. Разумеў стан паплечнікаў (у самога быў не лепшы) таму не крыўдаваў на папрокі яму асабіста, альбо верхаводству канфедэрацыі, ад якога берасцейская групоўка была амаль ад пачатку адрэзаная сапежанскімі кардонамі.