Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
А колькі ж вазоў можна мець?
Пан Кузьма махнуў рукою.
Ды хоцьчатыры, хоць шэсць. Больш, я мяркую, нам не сабраць.
А што Багдан параіць? Матруна, мабыць, хацела мець час падумаць.
Багдан ужо даўно скеміў, адкуль дабрабыт у гэтым небагатым на зямлю двары. Чаму нідзе не бачна адарваных штакецін, вароты адчыняюцца без прыкрага рыпення, а ўсе пабудовы нібы годдва як узведзеныя. Дваровыя як след апранутыя, целам налітыя і месцяцца цалкам утульна. I вось гэтая згода і парада між мужам і жонкай таксама частка адгадкі.
Я то ў такіх справах недасведчаны, выказаўся Багдан, але ж Берасце падчысцілі як мышы, то пэўна і цана будзе неблагая.
Правільна думаеш, пахваліў пан Кузьма, збожжа там ой як патрэбна! У любым выпадку купца шукаць не давядзецца. Паблізу чалавек скупляе збожжа на веснавы сплыў, мае свірны. Яго шкуты на Бугу зімуюць. Якраз да Калядаў і ўпораемся.
Пані Матруна разумела, што муж раіцца з ёю хутчэй з павагі і звычаю, чымся дзеля меркавання, напэўнаўсё з кумам дамоўлена.
Ехаць дні праз два. Абы паспець, -ужо з трывогай і клопатам прамовіў Вароніч. Бачыш, везці ж не ў скрынях, то трэба збожжа ў мяхі насыпаць.
Мяхоў можа на гэтулькі і не набярэцца, -усумнілася Матруна.
На млыне пазычым, я ўжо дамовіўся. Паеду сам, не давяраць жа такога парабку.
Татка, а нельга мне? запрасіўся Панас, вазьміце.
Нельга, сынок. Першае пара не летняя. А другое на каго гаспадарку пакінуць? Багдана ж япгчэ вучыць трэба. Ён жа цябе вучыць, ну і ты яму дапамажы. Самі вырашыце, хто з вас пан, а хто аканом. Удвох управіцеся без мяне?
Панас зірнуў на Багдана. Тое, што і той застаецца, відавочна хлопца суцешыла.
Заставайся, Панас, усміхнуўся Багдан, будзеш у мяне за пана. Толькі цярплівага да недасведчанага аканома, a то ўцяку за бацькам.
Гаспадарны пан Кузьма не доўга расседжваўся. Неўзабаве сам, Багдан з Панасам і двое парабкаў, завіхаліся ў свірне, ссыпаючы зерне ў вялізныя мяхі, адмервалі вагу і запісвалі вугалем на шуле варотаў. У стараннай працы прайшлі два дні, а на трэці пяць наладаваных вазоў Вароніча далучыліся да каравану.
♦ * ♦
Сам пан Кузьма з апошнім возам затрымаўся дзеля гаспадарчых дробязях, якія вылазяцьу апошнюю хвіліну перад ад’ездам гаспадара. Развітаўшыся з дамоўнікамі і аддаўшы неабходныя загады і парады, узлез на апошні воз і лёг за фурманам, загарнуўшыся ў кажух.
Паганяй, чалавеча!
Дзень быў ясны, пагодны, дарога сухая. “Дасць Бог, добра даедзем,”падумаў Вароніч і зручней прымасціўся на мяхах. Прыкінуўшы колькі ім да таго гасцінца, раптам ўспомніў, што такім прымаразкам можна скараціць шлях. Вароніч патлумачыў фурману свой намер.
Зараз, во тут непадалёку, звернем у лес і на некалькі добрых вёрст скароцім дарогу... He бойся, такім прымаразкам не загрузнем. Яшчэ сваіх чакаць давядзецца.
Пан Кузьма заўважыў нейкую змену ў твары фурмана і падумаў, што той непакоіцца, ці не загрузнуць цяжкія вазы. Дарога ж па нізіне, ускрай балота.
Калі ж воз, пакалыхваючыся на пясчыстых каляінах, углыбіўся ў невысокі бярэзнік, стала ясна, што з фурманам дзеецца нядобрае. Чалавек быў моцна напалоханы, альбо ўстрывожаны: пазіраючы далёка перад сабою, здаецца нічога не бачыў, толькі вусны яго шапталі нешта, хутчэй заўсё малітву. Раз ці два нават перахрысціўся.
Што з табою, чалавеча? занепакоена таргануў фурмана за рукаў Вароніч. Блага табе?
He, пане, нічога. Гэта так. Пройдзе.
Я ж бачу,запярэчыў пан Кузьма. Дай лейцы, прыляг во, падыхай глыбей.
Кузьма рашуча забраў лейцы і змусіў фурмана легчы на мяхі.
Добры вы чалавек, пане, спагадлівы, слабым голасам азваўся фурман. Вось загаварылі са мною, то адышла тая трывога.
Як жа зваць цябе? А то ж далёка нам ехаць разам,запытаўся Вароніч.
Алесем, пане. А вас я ведаю як, адказаў фурман.
Ён паспрабаваў сесці ямчэй, прываліўіпыся да мяхоў, і пацягнуўся за лейцамі.
He турбуйся, аддыхайся, чалавеча, пан Кузьма мякка адвёў яго руку. А што за трывога? не зразумеў ён і паглядзеў на Ал еся.
He хвароба ў мяне, пане. Страх. Страх ад дарогі гэтай і ад граху майго.
Пан Кузьма сумеўся. Мо’ што з галавою ў чалавека? Але хто ж бы выправіў у дарогу няспраўнага розумам? Ды і не выглядае на гэткага...
Вы пэўна думаеце, ці не вар’ят з вамі едзе? нібы ўгадваючы думкі, прамовіў фурман. He, пане, не вар’ят. Проста цяжар на сэрцы вялікі, і ўсё з гэтай дарогай звязана.
Грэх які за вамі? Ці таямніца якая? He забілі ж мо’ каго, не па вас гэта.
Хай Бог бароніць ад такога граху! перахрысціўся фурман, Ён задумаўся і нечакана звярнуўся да пана Кузьмы.
Хацеў бы я, каб вы, пане, паслухалі і можа падказалі б, што належала рабіць, і ці вялікі грэх мною ўчынены.
Але ж, чалавеча, я не ксёндз і не non, каб грахі адпускаць,пан Кузьма як мог прыязней усміхнуўся фурману.
А мне не на гэтым свеце залежыць, зазначыў фурман. Чалавек я, то як усе людзі і грашыў у жыцці, і нешта добрае рабіў. Як кажуць, не цяпер, то ў чацвер, але ўсведамляў, што не так, як трэба, рабілася. А ў гэтай справе не дам рады.
Ён скрушна ўздыхнуў, нібы шкадуючы, што пачаў гэту гаворку і сам для сябе незаўважна, па звычцы, цмокнуў на каня, бо не ўжываў пугі нават перад узгоркамі.
Вядома, паслухаю, прамовіў Вароніч, спрабуючы выправіць ненаўмысную несуладзіцу, таргануўшы лейцамі. -Чужоё жыццё ~ таксама навука. Таямніцы не выпытваю, а што пачую, дзядзька Алесь, на вуліцу не панясу, не сумнявайся.
Абодва памаўчалі, нібы ўсведамляючы незвычайнасць хвілі для двух ледзьве знаёмых.
He выглядае пан на такога, прамовіў фурман, іначай не ўспамінаў бы пра гэта. Дык такое маё апавяданне. Вось гэтай дарогаю вёз я тады дзесяціну. У запрэжцы была кабыла, а за ёю жарабё. He ўсцераглі дома, вырвалася і ў дарозе ўжо здагнала. He вяртацца ж з-за яго. Хай, думаю, ногі трудзіць, мацнее. Але не гнаў. А назад едучы, захінуўся ў кажух, прываліўся на бок, і не заўважыў як задрамаў. Прачнуўся воз стаіць, уткнуўшыся ў бярэзіну, кабыла хвастом абмахваецца, а жарабяці няма. А хай на яго ліха! Гэта ж ужо ладнае жарабя! А тут лес, балота і дрыгва нават. Ці доўга ваўку? Саскочыў я, лейцы за бярэзіну заматаў і кінуўся шукаць тое дурное. Туды-сюды ані знаку. Бог ведае, колькі я тут стаяў, сплючы. Палянка там проста да балота прылягае, да дрыгвы. Зірнуў, мо’ яно затравою паласавацца палезла. Ужо назад павярнуў, як раптам чую нібы галасы. I конь пырхнуў, а мая кабыла ў другім баку. Думаю, запытаю. Але добра, што не азваўся. Бо мо’ і не жыў бы зараз.
Фурман скалануўся, аж Варонічу перадаўся гэты даўні спалох.
Ого!здзівіўся пан Кузьма. Ці не разбойнікі якія?
Алесь пакруціў галавою, нібы не мог вымавіць, глыбока ўздыхнуў.
Горш, пане, азваўся нарэшце. Двое конна, трэці конь на шворцы, а на ім чалавек звязаны. Я і самлеў. Дурань уцяміць, дзе двое звязанага вязуць, простаму чалавеку трэцім не лезці. Крадком бліжэй да дрыгвы, ды ў чаратах і затаіўся. Што калі іх болей, калі на воз мой наткнуцца ды пачнуць шукаць?
Фурман чарговы раз перахрысціўся, нібыта згледзеў здань ці прывід. Вароніч слухаў моўчкі, баючыся незнарок зблытаць чалавеку несамавіты аповед.
Век бы такога не бачыць, пане! А тыя спыніліся і таго звязанага, нібымех які, скінулі з каня. “Ну што, пан паручнік, прыехалі!” аднаго з двух я прызнаў бы завадатарам, ён і выгукнуў. А бедны той неяк адмыслова ў мех ці палатніну закручаны і зверху пастронкам абматаны. Толькі галава вольная. “Можа за лёгкую смерць скажаш, дзе схаваў?”пытае гэты галоўны.-“Не тарабанілі б цябе з-за свету, каб не твая ўпартасць.”
А той чалавек яму:
Праклён табе, гіцаль, а не грошы. I на гэтым свеце, і з таго пракляну! He пазбегнеш Божай кары!
Хэ! Ці ты першы мяне праклінаеш! Доўга яшчэ пажыву, a цябе хутка будуць ракі жэрці, выскаляецца нелюдзь.
Фурман прыплюшчыў вочы, нібы ў страху ад таго жудасв:ага відовішча.
Але здохнеш ты не адразу, не разлічвай, цэдзіць нібы з асалодаю. За ўсё, пане, плаціць трэба. За лёгкую смерць таго, што ў кашалі меў, мала. Што ж, не захацеў плаціць сына твайго за плату ўзялі.
Брэшаш, злыдзень!
Хэ! Сам пераканаешся. Вось як зацягнуць цябе вадзянікі ў багну, там і спаткаешся са сваім першародным. Ён ужо там цябе чакае.
Божа мілы! I гэты нягоднік пахаджвае кругом звязанага, выскаляецца і па боту плёткай пасцёбвае. Спыніўся і кажа другому:
~ А ці не ўлажыць нам бізуноў пану паручніку? На дыване! Га-га-га! разрагатаўся так, што аж мурашкі ў мяне па скуры папаўзлі.
Слухай, Васіль, а можа кінем яго тут, каб ужо ваўкі...? і голас яго дрыжыць.
Гэтаўжо другі збір азваўся. Відаць нейкаеў яго сваё нягодніцкае сумленне яшчэ варушылася, сваімі рукамі не хацелася злачынства завяршаць.
Ты чуў, што пан сказаў? крыкнуў са злосцю старэйшы. Бачу, ты пана мала ведаеш! Апошні раз тлумачу: рабі, як пан загадаў, каб не трапіць у гэткі мех.
I так зыдню хацелася над тым паручнікам узвысіцца, яшчэ нейкі час над ім здзекваўся. А той ані слова ў адказ. Ляжыць, як
мёртвы. Хто ведае, можа з белым светам развітваўся? Нарэшце ўхапілі яны мех, павал аклі да балота і апусціл і ў вока, бо там вока вадзяное ля самага сухога. Пугаўём адштурхнулі беднага ад берага. Здагадаўся я, што мала ім над чалавекам паздзеквацца, мала загубіць, трэба, каб смерць была пакутлівая. Відаць да ног цяжар невялікі паклалі, каб дрыгва паступова ахвяру ўсмоктвала. Можа там якая плынь ад крыніцы была, адплыў далей гэты жахлівы пакунак, за чараціны зачапіўся. Тады Васіль бярэ пісталет і мерыцца. Доўга, старанна. Стрэліў. Ці то наўмысна, ці выпадкам, але не трапіў. Бярэ другі тое ж самае. Можа рукі дрыжэлі ад нянавісці? А той чалавек ані літасці не просіць, ані смерці. Толькі глядзіць на сваіх катаў так страшна. Схапіў гэты нелюдзь пісталет у памагатага і зноў міма. Пачаў лаяцца, ці то з-за таго, што няшчасны не просіцца, ці ад нязручнасці сваёй. Бярэ апошні пісталет і лясь асечка! Зноў курок узводзіць, а тут яму пад руку маё жарабя як зальецца здалёк. Знайшлося! Пстрык асечка! Васіль гэты размахнуўся і шпурнуў пісталет таму ў галаву. Плюхнуў побач, заляпіў твар гразёю. Зарагатаў злыдзень: ”Сам захлынешся!” і пайшоў да коней. Памагаты ўнурыўся, патыліцу паскроб. Ён увесь час патыліцу скроб. Відаць, не ў смак быў удзел ва ўсім гэтым. А жарабя маё іх напалохала, заспяшаліся. Скочылі ў сёдлы, азірнуліся на таго ў балоце, а яго ўжо ледзь галава відаць. “Ну во! А ты ваўкі! Ракам таксама ежа патрэбна!” крыкнуў той Васіль, каб да няшчаснага даляцела, і даў каню шпоры. Як лесам прыбылі, так і ад’ехалі ў той бок. А я Богу ўзмаліўся, каб падтрымаў небараку, пакуль да воза збегаю. Як злётаў, і не памятаю. Лейцы ад аброці нажом адхапіў, пастронак у мяне быў з сабою, ды сякера з тым і назад. Па дарозе сухадрэвіну ссек, асінку гонкую і да багны. А там ужо ледзь не твар над вадою. Відаць, Бог справіў, што ўглыбі нешта цвярдзейшае ці мо’ гусцейшае было, не адразу пад цяжарам падалося. Да таго ж паветра ў тым мяху затрымалася. Як бы там ні было, а ўсё на шчасце. Рыхтуюся, рукі дрыжаць, a таму ўсё шапчу: трымайся, не варушыся, не дыхай! А ўголас баюся што прамовіць, бо тыя пачуюць, вернуцца абодвум канец!