Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Кажыце, дзядзька Кузьма, я не дзіцёнак, стрываю. Ці так моцна пакалечаны? Усё расказвайце.
He, зусім не пакалечаны, цэлы і здаровы. Бачыў яго, калі шпацыраваў па саду. Добрыя людзі ім апякуюцца, лечаць, нічога пакуль яму не трэба. I забіраць адтуль не след. He на карысць яму любыя турботы, спакой патрэбен. Ад цяжкіхузрушэнняў тая яго хвароба, можа ад удару ў галаву, бо памяці таксама не мае. Трэба пачакаць.
Пан Кузьма таргануў лейцамі, падганяючы каня.
Д ык вы упэўнены, што гэта ён? Багдан усё яшчэ сумняваўся: Вароніч усё ж ніколі бацькі не бачыў.
Падабенства з табою выключнае: гэта не выпадак. пан Кузьма быў упэўнены зараз яшчэ ў большай ступені.
Гэта ж я дзівіўся, як вы, вярнуўшыся, усё узіраліся на мяне, нібы не пазнавалі, усміхнуўся Багдан.
Навіна пакрысе мацавала надзею.
Ага! Яшчэ раз сябе правяраў, прызнаўся пан Кузьма. Вось пакуль і ўсё. Астатняе пазней абгаворым. Цешся тым, што жывы,
што ад цябе недалёка. А мы, во, якраз пад’язджаем, павернем там і дзялянка наша, і хлопцы неўзабаве будуць.
Пакуль Багдан з Варонічам абышлі дзялянку, прыкінулі, як зручней пад’ехаць да нарыхтаваных сажняў, з’явіліся і калёсы. Узяліся накладваць бярозавыя цурбаны на дровы і асобна, на другі воз роўныя яловыя плашкі.
Пэўна на дранку? запытаўся Багдан.
Ага, адказаў пан Кузьма. Складзем пад дах, хай выветрываюцца, а там і ў работу. Каб пасля па снезе не поўзаць.
У сам раз на стрэлы пашчапаць, сказаў Багдан Панасу, уладкоўваючы чарговую плашку на воз.
А ты ўмееш? загарэўся Панас.
Умею. I нават, кажуць, добра рабіў.
Навіна абнадзейвала. Добры лук ад умельца, хай сабе і маладога, гэта не цацка. Асабліва, пакуль бацька сапраўднай зброі не дазваляе кранаць.
Ну, а лук? працягваў допыт Панас, бо што ж стрэлы без лука.
На лук іншае дрэва патрэбна. не зусім пра тое адказаў Багдан. 3 нашых ціс, альбо вяз, ясень, ну яшчэ дуб. Але ты, браце, слухай ды насі! падагнаў ён хлопца.
Вароніч быў задаволены, што Панас ненаўмысна адводзіць Багдана ад цяжкіх думак. Незнарок вяртае ў хлапецтва, не такое і далёкае.
Няхай звыкаецца з пачутым, думаў пан Кузьма. Яму з гэтым яшчэ доўга жыць.
Вароніч з усмешкай глядзеў, як завіхаецца з плашкамі Панас, спадзеючыся, што гэта будзе ўлічана належнымі крокамі з боку старэйшых.
Што глядзіш? запытаў пан Кузьма. Ці маю такое дрэва? Ёсць, нават вытрыманае, напілуеш воз дроў атрымаеш.
Ого! Цэлы воз! А дваровыя нашто?
Бач ты, дваровыя нашто! Як будзеш Радзівіл, то можа і габляванымі дрывамі паліцьмеш. засмяяўся бацька. а пакуль ты Вароніч, працуй, каб, што маеш, не правароніў.
Багдан адчуваў, як навука Варонічаўсё глыбей западае ў душу і розум. Ранейшае жыццё ставіла яго далёка ад гэткай штодзённай, карпатлівай гаспадарлівасці. Шчаслівы выпадак звёў яго з чалавекам, які сваім прыкладам вучыць знаходзіць месца ў свеце, абсталёўваць яго сваёй рупнасцю, не чакаючы нічыёй ласкі ці дапамогі.
Багдан, а што яшчэ трэба, каб мець добры лук ды стрэлы? Панас вырашыў змяніць напрамак размовы на больпі надзённы і цікавы.
Ды не шмат. Ніткі, дратву, клей ці пакост. Ну і пер’е гусінае.
0, дык усё ёсць. I пер’я таго цэлыя крылы. Мамка беражэ чарзнь замятаць. Папросім, то дасць.
Ты ўжо, бачу, не пытаеш, ці пагодзіода Багдан на гэту работу, падражніў сына пан Кузьма.
Пагаджаюся. Што тут зробіш, сам пахваліўся.
Вярталіся тым жа парадкам. Ашчаджаючы коней, пан Кузьма свайго нават стрымліваў, а можа хацеў мець больш часу для размовы.
Цяпер я цябе буду распытваць, Багдане, а ты памяць напружвай. Скажы ці былі ў бацькі заклятыя ворагі? Такія, што на ўсё ў варажнечы былі б здольныя?
Раней не было, але потым з’явіліся. Тут вось што: варажнечы, нейкай сваркі не было, з'явіліся збіры ці што. Хоць з шляхоцкім клейнотам, як то кажуць. Даведаўся я гэта вьшадкова ужо як бацька знік, з-за гэтага і ў Бярэсці апынуўся.
Валанцёрства? запытаўся Вароніч. Як я здагадваюся, табе пагражала тое ж, што бацьку?
Так, лічыце, цудам уратаваўся.
Вароніч павярнуўся да Багдана, перадаў яму лейцы.
Тады скажы, ці не было між вашых нядобразычліўцаў такога Васіля? Болып нічога не ведама, толькі імя, а гадоў яму так каля трывдаці з гакам, чарнявы нібы цыган.
Гэта цівун у таго чалавека, што вялікае зло бацьку ўчыніў, імя яго зняславіў, адразу назваў Багдан. Толькі не ўсе паверылі, дадаў паспешліва.
Вось яно як? прамовіў Вароніч. А ў таго цівуна быў памагаты з вухам пасечаным? Таго ж веку?
Правым? усклікнуў Багдан.
Правым, нават крыху здзіўлены, як хутка ўсё праясняецца, пацвердзіў Вароніч, Значыць, ёсць і той Васіль, і бязвухі, і ты ведаеш, дзе яны?
Ведаю. Але цівунатаго пэўнаўжочэрці смажаць. Загінуў ён, з дрэва зваліўшыся.
Багдан пакуль не хацеў расказваць падрабязнасці. Давялося б распавесці ўсё, а ці трэба гэта Варонічу? I так чалавек столькі дабра зрабіў, што нічым не аддзячыш. Вароніч думаў, узважваў, a Багдан моўчкі чакаў, пра што яшчэ запытаецца.
Неяк ты ўзгадаваў, што ў злачынства заўсёды ёсць сведка і Бог сам знак падасць, нарэшце прамовіў пан Кузьма.
Янка-Лесавік не раз казаў, калі ўжо ніхто, то Вог бачыць.
Праўду казаў, кіўнуў Вароніч. Набярыся, хлопча, цвёрдаспі і паслухай, што здарылася з бацькам.
Паведаміў Багдану пачутае ад фурмана і айца Гераніма. Багдан слухаў, не перапыняючы ані словам, толькі рукі, што сціскалі лей-
цы, выдавалі яго напружанне ды пільны, засяроджаны погляд, скіраваны далёка наперад.
Вось што здарылася з тым чалавекам. Зараз можам ані крышку не сумнявацца, што гэта твой бацька.
Так, нават “паручнік” супадае, з уздыхам пагадзіўся Bar дан.
Дай мне, Багдане, слова, што нічога не пачнеш сваім одумам. Добра трэба ўзважыць. Добра, каб і бацька меў голас. Мы яго тыдні праз чатыры, так параілі, наведаем. Можа, да таго часу і ў лячэнні зрухі будуць. Згодзен?
Згодны, на ўсе ўмовы згодны, даю слова, дзядзька Кузьма. Д ы як жа мне без парады? горача запэўніў Багдан.
Ну і добра, сказаў Вароніч, паляпаўшы Багдана па руцэ.
Праехалі нейкі час моўчкі, кожны са сваімі думкамі.
Мабыць павінен я, дзядзька Кузьма, расказаць вам, што са мною дома было. Я, прабачце, не хацеў сваімі клопатамі людзям галавы дурыць. А зараз вунь як вас уцягнуў.
Вароніч здагадваўся, што пачуе не такую рэдкую гісторыю пра нахабнае злачынства, хцівасць да чужога дабра, гатоўнасць затаптаць чужыя жыцці, абяздоліць дзяцей, абы толькі дапяць у можныя, яснавяльможныя ці яшчэ якія без сораму ў вачах, без пакут сумлення.
Нічога. Што тут такога. А хіба ты каму не дапамог бы на маім месцы? супакоіў яго Вароніч. Расказвай, не варта таіцца, бо малады яшчэ, як ні кажы, а цябе ў нейкую зладзейскую задуму ўблытваюць. Калі бацьку загубіць хацелі, то і сыну адзінаму той жа лёс рыхтавалі. Каб зразумець гэта, не трэба вялікай мудрасці. А каб абараніцца ды перамагчы, патрэбен і розум, і спрыт: спалучыць жыццёвы досвед і юначыя сілы. Я гэта так разумею. А ты? падсумаваў Вароніч свае разважанні.
Багдан ужо з палёгкай расказаў ўсё сваё жыццё. Вароніч часам перапыняў яго, больш падрабязна распытваючы пра падзеі апошніх гадоў, устаўляючы свае кароткія заўвагі. Колькі хцівых павукоў, пацукоў, ваўкоў на гэтым грэшным свеце!
...Пан Кузьма свядома ганяў хлопцаў да працы, не даючы роздыху. To за сенам на паплавы, то на азярод нешта ўсцягнуць, ці зняць адтуль, то сечкі нарэзаць, то ў свірне заняцца. He кажучы пра коней, хоць быў і хлопец-стаенны. Гаспадар і сябе не апічаджаў, бо да кожнай працы быў здатны. Да вечара хлопцы ўхайдокваліся як мае быць, але ж нельга было і пра лук са стрэламі забыцца. Таму ледзьве галава на падушку ды коўдра зверху і ўжо спалі, як салому прадаўшы.
Заганяў ты хлопцаў, упікала пані Матруна мужа.
Нічога. Панасу на карысць. Хіба ж ён так улягаў бы без Багдана? Ну а таму таксама, каб менш гараваў ды непакоіўся.
Можа і праўду кажаш. Такі хлопец, хоць самой за яго выходзь! засмяялася яна.
А ці ж я быў горіпы!
He, не горшы, такі самы. супакоіла жонка Вароніча. На заўтра пярэдых дам хай папалююць, пацешацца.
♦♦♦
Здаецца мне, Максім, ты не вельмі рады гасцям?
Казімір Ян Сапега варухнуўся ў шырокім крэсле, зручней месцячыся між падушак.
Уражаны тым, што не трубяць сурмы на гонар тваёй берасцейскай перамогі? з лёгкай іроніяй адгукнуўся ягоны суразмоўнік, год сарака з нечым, апрануты па французску. Хапіл а мне твайго трыюмфу пасля камянецкай выправы.
Ён стаяў спіною да акна, так што гетману было цяжка разгледзець выраз твару суродзіча: насміхаецца ці ўсур’ёз памінае ўрачыстае вяртанне ў Вільню пасля перамогі над туркамі, таму ўжо тры гады, калі не болей.
Мне яшчэ ад берасцейскіх званоў у вушах гудзе, чмыхнуў гетман. Сам ведаеш, які я набожны. А сурмы да гэтага палаца не пасуюць. Хіба менэстрэлі з лютнямі.
He пасуюць, пагадзіўся Максім Сапега. Але і там не было патрэбы камедыю строіць. Satis pugnae, хопіць бітваў! He радуюся я тваёй перамозе і не спачуваю пераможаным. Як кажуць людзі: абое рабое. Чума на вашых два дамы! Мабыць ведаеш, хто гэта сказаў з вельмі падобнай нагоды?
Вялікі гетман панурыўся, відавочна крануты словамі родзіча.
Simila similibus curantur, клін клінам выбіваюць, грэшны! уздыхнуў ён не то скрушна, не то жартуючы. Думаеш, я ў захапленні ад той пакоры і прысягі? Але ж яіпчэ рымляне патрабавалі: caveant consules, няхай консулы будуць пільнымі! Вось заехаў сюды, каб на пару дзён адпачыць ад балагану. 3 табою пабачыцца, паспрачацца.
У голасе гетмана чулася горыч, можа папрок за неразумеяне і адсутнасць спагады.
Ці ж я ўцякаю? прыязна ўсміхнуўся Максім Сапега. Для мяне госці, апроч прыемнасці, яшчэ й разнастайнасць у нашым ціхім жыцці. Але гэта не мой палац, і я не маю ані абавязку, ані права прымаць гасцей як гаспадар. Сам ведаеш, швагерка тут гаспадыня, а што ёй да вашых перамог?
Ен адышоўся ад акна і сеў у крэсла побач са сталом, занятым стосікамі кніжак і папер. Пасярэдзіне размясціліся прылады для пісьма прыгожага, хутчэй за ўсё французскага вырабу. Цяпер родзічы сядзелі блізка адзін супраць аднаго. Погляд Максіма
Сапегі быў прыветны, выраз твару спакойны і добразычлівы. Але гетман, відавочна, лічыў гэта не болып як данінай звычаю.
Усё ж адчуваецца халадок, не стрымаўся ён.
Кожнаму чалавеку патрэбен нейкі куток, дзе можна хоць на кароткі час схавацца ад абрыдлых спраў, дакучлівага атачэння, настырных паплечнікаў. Нават самым высокаўладным асобам іншым разам хочацца пагутарыць з чалавекам, які не будзе пагаджацца з кожным словам, смяяцца над няўдалым досціпам і падтакваць самаму бязглуздаму меркаванню.