Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
А той Канці, бач, не рупіцца. Вось як ты мне, так я паслу Паліньяку сказаў: не зрушыцца князь бліжэйшым часам кароны не пабачыць.
Ціха стукнуўшы, пані Дарота прыадчыніла дзверы.
Я так і думала, што палітыкі тут хаваюцца! Ім і ў галаву не прыходзіць, што там малады рыцар аж млее, каб павітаць свайго гетмана, смеючыся, папракнула яна.
Вярнуўся? запытаўся пан Максім ў швагеркі.
Прыляцеў, як толькі даведаўся, што эскорт пана Казіміра праехаў міма Чарнушак. Гэта суседзі, патлумачыла яна гетману. Міхаська часта ў іх гасцюе. Ледзь каня не загнаў. Зараз пераапранаецца. He забудзьцеся, што абед вось-вось будзе на стале, заспяшалася яна па сваіх справах.
Што ж, запросім рыцара на абед з найвышэйшым камендантам, калі пан гетман не супраць? Максім павярнуўся да Казіміра. Парадуй хлапца, вазьмі яго на колькі дзён у Вільню! Знойдзецца там каму ім апекавацца?
Чаму ж не ўзяць? адказаў Казімір Ян. Асабліва, калі гэтак гетмана шануе. Няхай рыхтуецца. Абы палкоўніцтва не запатрабаваў! засмяяўся ён, выходзячы з пакоя.
Забавы і палітыка
He так далёка Саксонія ад Рэчы Паспалітай, каб не цікавіцца, што там дзеецца. Вузкая паласа прускай зямлі незамінала жыхарам Польшчы “дакладна” ведаць пра казачныя багацці саксонскіх уладароў-курфюрстаў. Добрыя весткі хутка разносяцца, і зліпгкі срэбра велічынёй з камень для млына надзейна ўсталяваліся ў свядомасці не толькі простага люду, але й шляхты Рэчы Паспалітай.
Большасць слухачоў не доўга гадала, як гэта атрымалася, калі Саксонія меншая за Рзч Паспалітую разоў у дваццаць ці трыццаць і па абшары, і па жыхарах. Калі грошай як гразі, то набыты яны несумленным спосабам, на што немец заўсёды быў здатны. Напэўна не абышлося без нямілых Богу практык, бо там адны лютры. Кажуць людзі, што звезлі яны да Саксоніі алхімікаў з ўсяго свету, а тыя тайнымі навукамі з жалеза ды волава робяць золата ды срэбра. Ім абы мець нейкі філасофскі камень, а пра гэта ўжо немец расстараецца!
Светлыя людзі, каб мелі магчымасць дайсці да кожнага, не пераканалі б большасць, што багацце, хоць не такое казачнае, як ім здаецца, паўстала, дзякуючы звычаям насельнікаў і парадкам той дзяржавы. Саксонскаму шляхціцу не тое што немагчыма, a найперш у галаву не ўзбрыдзе зрываць нараду аб падатках толькі таму, што ён на кагосці ўзлаваўся альбо пакрыўдзіўся. He патрабуе ён, каб гэткая дурасць лічылася яго неаспрэчным правам. А працуюць саксонцы і на зямлі, і ў рамёствах шмат і старанна.
У Рэчы Паспалітай у гэта не хоча верыць ані просты люд, якому не даюць паны спіны разагнуць, ані слабейшая шляхта. Бо сама ад працы не бегае, але таго, што там, не мае. Але калі ўжо там ёсць, то можа і з намі падзеляцца, як пад адным каралём будзем? Адкуль бы ні з’явіліся тыя грошы ды тое срэбра, граху ўжо на іх, пэўна няма, а калі і застаўся, то невялікі. He выкідаць жа іх, ня смецце! Трывушчая вера ў казку, калі ад яе спадзяюцца нешта мець.
Саксонскае княства было не беднае, але якіўладар не здолее спустошыць скарбніцу? Курфюрст меў двор, войска, любіў будаваць па-
лацы, захапляўся тэатрам і шматлюднымі забавамі. Немалыя страты несла Саксонія з-за мытнай вайны з братняй, вельмі нямецкай Прусіяй. Збожжа, купленаеў Рэчы Паспалітай, мусіла везці вакол Даніі, аддаючы прыбыткі Гданьску ды Гамбургу.
XVII стагоддзе час утварэння розных форм абсалютызму ў Еўропе. Праўда, ў першай палове ідэя саслоўнага праўлення агалошвалася паўсюдна амаль гатак жа рашуча, як іў Рэчы Паспалітай. Але калі на захадзе Еўропы абсалютызм узмацняў адзінства дзяржавы, то ў Германіі ён паглыбляў раздробленасць і перашкаджаў аб’яднанню.
Святая Рымская імперыя складалася з трох соцень свецкіх і духоўных княстваў, уладанняў паўтары тысячы рэйнскіх рыцараў, a цэсар меў рэальную ўладу толькі на аўстрыйскай тэрыторыі. Праўда германскі абсалютызм выконваў і станоўчую ролю: выхоўваў грамадства ў духу паслушэнства ўладам, школіў выканаўчы апарат, спраўную бюракратыю. Важна, што да бюракратыі мелі доступ месцічы, часта выслугоўваючы гэтым шляхецтва. Разуменне, што з багатага падаткаў больш, прымусіла прыгледзецца да спраў гаспадарання ў цэлым. З’явіліся “камералісты” вучоныя эканамісты, задачай якіх стаў пошук шляхоў узбагачэння грамадства.
Найбуйнейшыя асяродкі камералістаў дзейнічалі ў Аўстрыі, але іх творы ўплывалі на ўсю Германію, ды і па-за яе межамі распаўсюджваліся даволі шырока. Значны штуршок гаспадаркам пратэстанцкіх княстваў надалі французскія гугеноты. У 1685 годзе Людовік XIV пазбавіў іх правоў і ўзаконіў бязлітасны пераслед іншаверцаў. У Германію ўцякалі здольныя рамеснікі, старанныя працаўнікі, адукаваныя людзі. Для Саксоніі, страціўшай у выніку Трыццацігадовай вайны амаль траціну насельніцтва, гэта было дабратворнае падмацаванне.
У1678 годзе тут адчыняецца біржа, з’яўляюцца правілы па гандлю і вэксалях, шырацца рамёствы. На першае месца між гарадоў выбіваецца Ляйпцыг, дзе ад 1458 году ідуць славутыя таргі. Пад канец стагодзя сюды з’язджалася да тысячы нэгацыянтаў з усёй Еўропы. Менавіта Л яйпцыг распачаў шырокі гандаль кнігамі. Тут ад 1657 году выдаецца газета “Ляйпцыгер Цайтунг“, а ў 1682 годзе з’яўляецца навуковы часопіс “Acta Eruditorum” і першы ў свеце прыродазнаўчы часопіс “Дойчэ Эфэмэрыдэн”. Вельмі няблага для паўмільённай краіны.
Абсалютызм у Саксоніі прывіваўся павольней, чым у іншых княствах, і не ў такіх рашучых формах, як у суседняй Брандэнбургіі. Саслоўі мелі значныя правы, у тым ліку ўхвалення падаткаў. Курфюрст не мог сам склікаць саслоўнае прадстаўніцтва, а сталае войска, каштоўная ўстанова, было створана толькі ў 1682 годзе.
Але інакшы парадак кіравання дзяржавай не перашкаджаў
уладару жыць не менш весела, чым няевіжскім князям-каралятам. Папаўняць скарб абавязак міністраў, карыстацца ім права ўладара. У тыя часы амаль па ўсёй Еўропе жыццё шляхты і заможных месцічаў ад раніцы да ночы праходзіла пад французскімі ўплывамі. He дзіва, што і германскія курфюрсты наследавалі Караля-Сонца, Людовіка XIV, як у будове палацаў, уладкаванні садоў, так і ў жыцці двара. Саксонскі электар Фрыдрых-Аўгуст I, з роду Веттынаў, не быў выключэннем. Балі, файерверкі, оперы, камедыі перабіваліся скачкамі, паляваннямі, турнірамі. 3 волі ўладара дрэздэнскі двор ператвараўся то ў вясёлую Венецыю, то ў вялікапышную Турцыю, то ў афрыканскае каралеўства і адпаведнаўсе, нават самыя важныя асобы, мусілі падавацца насельнікамі гэтых мясцін. А сам курфюрст ад дожа, праз султанства аж да чарнаскурага князька. He грэбаваў постацямі Геркулеса ці Юпітэра, Бог не абышоў моцаю.
Вось і зараз калідоры і залы палаца грымелі музыкай. Віраваў шматколерны натоўп рэдуты. Міністры і метрэсы, афіцэры гвардыі і дваране, прызнаныя сыны і дочкі курфюрста, дамы фраўцымеру, усе багата апранутыя ў самыя разнастайныя строі, замаскаваныя, поўнілі залу вясёлым тлумам, смехам і спевам, інтрыгавалі і забаўляліся, плялі змовы і здрады, змагаючыся за месца блізу ўладара. Моладзь бавілася гульнямі і танцам, старэйшыя спрачаліся, хто крыецца пад фантастычнымі маскамі, дзяліліся апошнімі чуткамі і плёткамі.
3 вясёлай гурмы выбраўся прысадзісты, паўнацелы чалавек у строі ўсходняга мудраца і схаваўся за штору высокага стралістага акна. Тут, у ніпіы было цішэй і прахалодней. Ён зняў цюрбан са спічастым навершам і старанна выцер спатнелы лоб, прыгладзіў валасы, сцягнутыя ў пук на патыліцы: супраць звычаю не насіў парыка. Рысы расчырванелага твару, чыстыя і прыемныя, неслі адбітак усведамлення сваёй значнасці нават тут, сам-насам. Нядоўга цешыўся самотнасцю: папраўляючы маску і блытаючыся доўгімі нагамі ў скураным фартуху, у нішу ціснуўся алхімік.
- He лепшае месца для дакладу, але цікава пачуць навіны, азваўся мудрэц насустрач прыбышу, пазнаўшы, хто набліжаецца.
Прывітаўшыся, алхімік рашуча скінуў велізарныя скураныя рукавіцы, сцягнуў барадатую маску і ўздыхнуў на поўныя грудзі. Выцягнуў з рукава шаўковую хусцінку і выцер узмакрэлы твар.
- Хай на яго ліха, на гэтага Хайнрыха! прабурчаў ён скрозь тканіну. Прымусіў прыстроіцца ў блазенскія даспехі!
Чалавек год сарака, пастаўны, прыгожы, з разумным тварам і праніклівымі цёмнымі вачыма грэбліва таргануў скураны фартух.
- Інакш бы і не пусціў, з разуменнем адклікнуўся мудрэц, паказаўшы на свой цюрбан.
Якуб Генрых Флемінг
Алхімік ужо крыху аддыхаўся і мог гаварыць спакойней.
Я ж проста з дарогі. Заўтра нядзеля, ткода часу Падумаў, што Яго Высокасць выдзеліць хвілінку для дакладу.
Мой мілы Гюнтэр, вы ж яго ведаеце, з сяброўскім дакорам прамовіў мудрэц. Дзеля ўдалага балю можа і пагаварыў бы з вамі, але хутчэй за ўсё толькі пра той жа баль.
Лёгкі смех мудраца гучаў без ценю кпіны, хутчэй добразычліва.
Ведаю, адказаў алхімік з ледзь улоўнай ноткай незадаволенасці. Агульную сітуацыю вам выкладаць не трэба? напалову запытаў, напало-
ву сцвердзіў ён.
Так, мудрэц зірнуў знізу ўверх на пасланца, паправіў высокую шпіцу свайго цюрбана. Рэляцыі нашых сталых назіральнікаў даюць дастатковае ўяўленне. Расказвайце, як з вашай місіяй? 3 кім дамаўляліся, які расклад сілаў на самым версе? Што каралева? Асобна Вялікае Княства? Ну, і чыста асабістыя меркаванні. Ці супадуць з маімі?
Супадзенне думак палкоўніка Якуба Генрыка Флемінга, даверанага міністра саксонскага электара і аднаго са шматлікіх яго пасланцоў, няспынных ваяжораў між Д рэздэнам і Варшавай, было поўным. Гюнтар Фрыч заслужыў давер, не раз выконваючы складаныя і далікатныя даручэнні. Меў значныя сувязі ў варшаўскіх і віленскіх колах, выдатна арыентаваўся ў гданьскім патрыцыяце, сябраваў з ваяводамі і старостамі. He меў, як герр Кнап, вольнага доступу да асобы электара, але здольнасцямі і вагой мала саступаў славутаму першаму выведніку Саксоніі.
Значыць, прафранцузскія сімпатыі на ваш погляд не з’яўляюцца такімі ўжо неадольнымі? Флемінг дапытліва зірнуў у твар суразмоўніка.
Здавалася, патрабуе пацверджання слушнасці сваіх захадаў, неаспрэчнасці намераў і меркаванняў.
Так. Настроі ў значнай ступені традыцыйныя, іначай кажучы, таварыскія. Гэта настроі соймікаў, памножаныя на іх колькасць. Вы ж ведаеце, як стварыць такі настрой і як лёгка яго змяніць.
А што, яго Высокасць канчаткова вырашыў спрабаваць шчасця ў гэтай калатнечы?