Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Вароніч не стаў чакаць, пакуль яны разбяруцца, і скарыстаў неспадзяваную дапамогу. Увесь ягоны “швадрон“ рушыў таранам, дзе лёзамі, дзе эфесамі грукаючы па п’яных галовах, а то і адкідваючы азвярэлых ад крыві паноў-братоў ударам бота. Без страт адолелі вал і дабраліся да кляштара бернардынцаў, дзе ўжо атрымалі прытулак шмат патурбаваных і параненых. У параўнанні з іншымі, супольнікі Вароніча павінны былі прызнаць свае сіньцы, раны і дрэпіны дробяззю. Сярод стогнаў і сыкаў болю чулася там і тут:
Вар’яты!
Нічога! Прыйдзе час! Палічым раны!
Ды ўжо ж! He забудземся!
Блюдалізы! Б’юцца, каб усім той жа хамут, што самі носяць!
Міне якіх тры гады, і пабітая шляхта возьме крывавы рэванш на алькеніцкім полі, дзе не пашкадуе нікога з сапежанскіх, а цела
другога Міхала Сапегі, стрыечнага брата Міхала Юзафа, пашаткаванае шаблямі, будзе тры дні паняверыцца на бруднай вулцы мізэрнага мястзчка, дзе піравай перамогай сканфедэраванай шляхты над сіламі Сапегаў скончыцца страшнае братазабойства.
У гэтай дурноце і бяда наша,горка ўздыхнуў ВаронічЯкая лютасць! Нібы ворагі з ворагаў перад імі, а не свае ж людзі! I не былі б самі гарапашныя...
Біліся і гналі пабітых, сапраўды, як лютых ворагаў. Радаваліся перамозе. Разрозненыя, раскіданыя купкі пацеевых аднадумцаў, a разам з імі безліч учора яшчэ “аніякіх1* мусілі ратавацца, хто куды змог: да бернардынцаў, да Мухаўца, на мост і колькі сілы ў нагах да Балоткава, дзе можна будзе неяк абараніцца ці атрымаць дапамогу. А сярод “пераможцаў” мітусілася невысокая постаць, спрабуючы стрымаць сваіх апантаных супольнікаў. Можа дзякуючы гэтым запозненым старанням Міхала Юзафа, не дайшло да канчатковага высякання рэспубліканцаў.
Пераможцы ўрэшце спынілі пагоню і задыханыя вярталіся назад. Выціралі спацелыя ілбы, пахваляліся ўдалымі выпадамі і фінтамі. Перамога натхняла, і соймік пачаўся нанова ў поўнай згодзе: ухвалы, падрыхтаваныя ўвішнымі сапежанскімі пісарчукамі, прымаліся без ватавання і спрэчак.
Nemine contradicente! гарлалі пераможцы Адзінагалосна! падхапілі менш адукаваныя паны-браты.
Калі ўсё дабром, то чаго валэндацца, разбіраода, каму тое на карысць, каму на шкоду? Таварыства да сталоў клічуць! Хто да яснавяльможнага князя, хто да пана Міхала Сапегі, новаабранага соймікам палкоўніка берасцейскага ваяводства.
* * *
Каторы раз агледзеўшы аглаблю, фурман звярнуўся да Пуцяты: He даедзем, пане, без направы, так нам можа пярэдні капыл пашкодзіць, і дадаў апраўдальна, няма ў тым мае віны, дальбог! Абы як было зроблена.
А дзе тут які заезд ці карчма, не ведаеш?
Пан Касьян быў у добрым гуморы і не хацеў лаяць фурмана. 3 ім пашанцавала: справу ведае, спакойны, разважлівы, лепшага шукаць грэх, і коні, і санкі ў надзейных руках. Што да аглаблі, то чалавек ад пачатку папярэджваў і, сапраўды, не вінаваты, што яго не паслухаліся.
-Бліжэйшая, пане, недалёка. “Смяротны грэх” завецца.
Але ж і назва! жахнуўся Пуцята,А зможам мы там вазок наладзіць?
Мянушка, трэба прызнаць, заслужоная. Ну, а як танна, то люд папрасцей спыняецца. Думаю, пане, неяк дацягнем да мястэчка.
Там і заезд неблагі, паны ўсе там гасцююць. I стэльмаха лягчэй знойдзем.
Вазок варты клопату. Палазы капаныя, з цвёрдага карэння. Вязанні надзейныя, дзе трэба падмацаваныя жалезам. Зверху плецены з лазіны дах, абцягнуты скурай. Лежачы пад ім на мяккім пасланні пад шырокай посцілкай з воўчых шкур, не было страху ані холаду, ані завеі. Ззаду на двух моцных бэлечках увязаны ладны падарожны куфэрак. Пад бокам кошык з прысмакамі і пляшкай таго, што ніякі мароз не бярэ.
А затрымкаглупства. Пара спыніцца на дзень-другі ў добрым заездзе са здольным кухарам не ўцячэ тая Варшава. Трэба, каб падарожжа было не толькі карысным, але і прыемным. Дзянёк вясёлы, сонечны, марозік не такі і моцны, сама памарыць пра добры абед ды мяккі ложак.
У прыемных разважаннях ляцеў час, пакуль вазок не спыніўся ў двары новага вялікага заезду. Перад самымі дзвярыма Пуцята прапусціў перад сабою невысокага чалавека ў ладна скроенай шэрай бурцы. Адзін за адным яны і наблізіліся да прылаўка, за якім стаялі двое, відаць гаспадар і памагаты.
Добры дзень, пане Якса, прывітаўся чалавек у бурцы. Ці не спыніўся ў вас такі пан Хмялеўскі? Мы з ім павінны тут спаткацца, але я яго ў твар не ведаю.
Спыніўся, спыніўся, пане Вуглік, заківаў старэйшы з тых за прылаўкам. Дзянёк, сапраўды, выключны. А пана Хмялеўскага зараз няма, выйшаў на мястэчка.
To і я прайду пакуль, таго-сяго наведаю. Як вернецца, перадайце, калі ласка, няхай мяне пачакае, я не забаўлюся.
Пан Вуглік заўважыў, што Пуцята чакае сваёй чаргі і хутка аддаліўся, злёгку накульгваючы.
Д а панскіх паслуг, ветліва звярнуўся карчмар да наведвальніка.
Ці маеце вольны пакой? запытаўся Пуцята. Хачу спыніцца на пару дзён.
Калі ласка. У нас і выгодна і цёпла, а не так ужо каштуе, што б ні казалі канкурэнты. Пан сваім вазком? карчмар быў сама гасціннасць.
Дарэчы ўзгадалі! узрадаваўся Пуцята. Ці не параіце якога стэльмаха? Патрэбна невялікая направа.
Здалося, карчмар і гэтаму быў рады.
He клопат! Дзе вашы санкі? Зараз хлапчанё пакажа дарогу. Ідзі загадай і наконт рэчаў, кінуў гаспадар маладзёну побач.
Наверх да пакояў вяла некрутая лесвіца з шырокімі дубовымі, век зносу не будзе, прыступкамі. Пан Пуцята заўважыў, што аніводная не рыпела.
Сапраўды ў вас утульны заезд, пане Якса. Мабыць інтэрас ідзе няблага?
Грэх скардзіцца, хоць і збыткаў няма. А заезд амаль новы. Сам назіраў за будоўляй: трэба ж, каб і нашчадкам не руіна засталася.
Пан Якса відавочна ганарыўся сваім заездам.
Слушна, пахваліў Пуцята. -1 публіка, як я здагадваюся, у вас прыстойная. Вось хоць бы той пан, што перада мною заходзіў. Гжэчны чалавек, відно адразу.
He, гэта не пастаялец, тутэйшы. Пан Вуглік шкуты трымае і рум, сплыў ладзіць: збожжа, лес, што іншае з мясцовых вырабаў. Сам гаспадар, сам і рэтман іншым разам. Здольны рэтман: бывае, і двойчы ў Гданьск абернецца.
Пуцята наўмысна не пытаўся, каго шукае пан Вуглік. He варта адразу выказваць зацікаўленне. Будзе час выведаць, ці мае гэты Хмялеўскі якое сваяцтва з крушнянскім.
Пакой быў чысты і цёплы, разлічаны на дваіх. Але ў гэты зімовы час падарожных было менш, і пан Касьян раскашаваўся адзінотай. Д амовіўшыся наконт абеду, прысеў на ўслончыку спіной да грубкі і з асалодай убіраў цяпло напаленых цаглін. Пасля халоднай утульнасці санак было прыемна пацешыцца спакоем, на мястэчка ісці зусім не вабіла. Што з таго мястэчка, калі хутка Варшава!
Пан Пу цята амаль заканчваў палуднаваць, калі ў залу ўвайшоў пан Вуглік, ледзь не ў абдымках ведучы высокага прыстойнага хлопца. Пан Вуглік, бясспрэчначалавек вясёлага складу, быў нечым моцна ўсхваляваны. Прыемна ўсхваляваны, бо твар яго свяціўся трыюмфам адкрывальніка.
Во, пане Якса, знайшоў! з гонарам абвясціў ён карчмару, паказваючы на свайго спадарожніка. 3 дазволу пана, рэкамендую: Багдан Хмялеўскі, сын майго паручніка Івана Хмялеўскага. Гэта ж трэба ледзь не на парозе ілбамі сутыкнуліся! Гляджу, аж на мяне прэ мой паручнік, толькі без зброі, зарагатаў пан Вуглік, ляпаючы хлопца па спіне.
Пэўная разгубленасць маладзёна і неўразумеласць карчмара, толькі ўзрадавала пана Вугліка.
Што ўтаропіўся, як, не раўнуючы, нехта не тут будзь памянуты, на новыя вароты? Сын падобны на бацьку як дзве кроплі гарэлкі! ён тыцнуў у грудзі хлапца пальцам і зноў павярнуўся да карчмара. Вось мы зараз праверым, ці тыя кроплі так падобныя, як два Хмялеўскія. Дай нам, што маеш лепшае, ды сам далучыся, падзялі маю радасць. Гэта ж трэба так здарыцца!
Пан Вуглік захапляўся ці то збегам акалічнасцяў, ці то выключнай сваёй назіральнасцю, а тым часам папіхаў Багдана да стала. Яны селі адзін насупраць другога недалёка ад Пуцяты. Радасныя воклічы пана Вугліка было чутно па ўсіх кутках шынка,
і пан Касьян, пачуўшы імя Івана Хмялеўскага ў спалучэнні з імем сына Вагдан, стараўся не прапусціць аніводнага слова.
Багдан, нечакана сцягнуўшы на сябе ўвагу, гаварыў мала, толькі ветліва ўсміхаўся. Калі незнаёмы шляхціц на падыходзе да заезда разы два пільна ўгледзеўся ў твар, ён спачатку не звярнуў увагі. Але сустрэчны спыніўся проста перад ім, заплюшчыў вочы, ізноў утаропіўся і рашуча выгукнуў:
Пан Хмялеўскі, несумненна!
Так, Багдан Хмялеўскі. 3 кім маю гонар? крыху збянтэжаны, адказаў Багдан.
Вуглік. Аніс Вуглік. Мы згавораны сустрэцца, і я васпана адразу пазнаў. Ці не сын Івана Хмялеўскага, петыгорскага паручніка?
Багдан ужо даўно карыстаўся бацькоўскім прозвішчам. Ад часу, як знайшоўся бацька, увогуле не лічыў патрэбным таіцца. Тым не менш словы будучага камерцыйнага супольніка крыху здзівілі. Той гэта заўважыў.
He дзівіся, хлопча. Калі бацька быў у тваіх гадах, мы правялі побач не адзін год. Глянуў на цябе выліты Іван. Але што ж мы на холадзе?
Так і апынуліся ў карчме ўжо знаёмцамі. Як і належыць людзям сталага веку, пан Вуглік не спяпіаўся распытваць пра ўсё адным махам. Выпіўшы першую чарку, абмяняўся думкамі пра надвор’е, пра мароз, пра добрую санную дарогу і колькі яна ўезджаная пратрымаецца, бо для коней то вялікая палёгка ды і фурманам зручнасць. Ад гэтых неаспрэчных меркаванняў перайшлі да пастою.
Дык тут спыніўся? Ці зручна? запытаўся пан Вуглік.
Усё як належыць, добры заезд, адказаў Багдан.
Пан Аніс акінуў поглядам несумненна добра знаёмую яму залу, нібы менавіта ў ёй даводзіцца начаваць сыну ягонага паручніка.
Я так мяркую, што ў мяне дома будзе лепей, ветліва але рашуча запярэчыў ён. Можа зараз і паедзем?
He хочацца рабіць вам клопату.
-Якітамклопат!Праштомова!-усклікнуўпанАнісіпатлумачыў: Адтуль і да шкутаў маіх бліжэй, і рум побач. Ды гэта зусім недалёка: мой дварок, лічы ў мястэчку, крок за ваколіцай.
А ці не пазнавата ўжо сёння?
Можа і так, пачухаў патыліцу Вуглік. Тады сёння адпачнеш тут, а заўтра ранкам я за табою прыеду.
Ён палічыў справу вырашанай і наліў чаркі, каб перайсці да другой, больш цікавай гутаркі, да роспытаў, успамінаў.
Давай, хлопча! падахвоціў Багдана. За знаёмства пілі, гэта за сустрэчу.
Пан Пуцята паабедаў і правілы прыстойнасці падказвалі пайсці з-за стала. Хоць стол быў агульны, даўжэзны як ток, але проста сядзець, вочы вырачыўшы, не выпадала. Іншых застольнікаў апроч