Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін

Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Яе і зараз клічуць апірышчам вернікаў, а што ж тады будзе!
А можа дзеля мэтаў дынастыі?... нерашуча пачаў Флемінг.
Электар здагадаўся пра што той падумаў.
Што? Крыстына-Эбэргардына каталічка?! Ды яна хутчэй на стос узыйдзе і сама яго падпаліць! перапыніў ён міністра.
Фрыдрыху-Аўгусту мабыць лепш падышоў бы Эпікур, чым Лютэр, таму і тут рашэнне выспела хутка.
Я думаю, гэта не перашкода! сказаў ён рашуча.
Крыстына-Эбергардына так і засталася для шляхты Рэчы Паспалітай толькі жонкай караля. Яе так і не каранавалі на польскі трон і на сталец вялікалітоўскай княгіні.
Хітры Флемінг даўно зацягнуў свайго ўладара ў пастку, вырвацца з якой ФрыдрыхАўгуст не змог бы, каб і хацеў. Адмовіцца ад спакуслівых адкрыцпяў і ўражанняў было звыш яго сілаў.
Недзе праз паўгода пасля смерці Яна Сабескага надворны лекар курфюрста Мацей Паўлі паведаміў пра існаванне таемнай кнігі і даў зразумець пра наяўнасць у ёй распазнавальных знакаў лёсавызначальных падзей.
Сам вырашыў, ці нехта параіў, курфюрст не дапытваўся. Па звычаю Паўлі спалучаў лекарскія практыкі з містычнымі, астралагічнымі ды алхімічнымі. Займалі яго пімат якія іншыя навукі. Фрыдрых-Аўгуст, дзіця свайго часу, не вельмі абцяжараны ведамі, а значыць і скептыцызмам, не ўсцярогся ад захапленняў і слухаў мэтра, як дзіця казачніка.
Акультыстычны трактат часоў рэфармацыі пяра саксонскага містыка Паўла Грэбнера меў назву “Sericum mundi filum“ “Шаўковая нітка свету“. Перакладзеная з латыні на нямецкую мову Янам Вільгельмам Петэрсанам, стала даведнікам і дапаможнікам астралагічнай навукі.
На ўражанага курфюрста дыхнула велічная будучыня. Нечакана адкрылася, што сама прыналежнасць да роду Веттынаў зарука поспеху. Паўлі спрытна знаходзіў прадказанні, што ў выніку разрухаў і закалотаў палякі страцяць свае межы “з боку Інфлянтаў, Прусіі аж па Кашубы і Памор’е, і далей да ўскраін брандэнбурскай Мархіі і палёў Сілезіі”.
Божа, як не закружыцца галаве! Наконт таго, хто ўсё атрымае, не трэба было гадаць: “саксонец стане польскім каралём, і пад цэсарам рымскім з племені Руты Папа зазнае поўнага вынішчэння”. Што ж тут дадумваць, калі гербам саксонскіх Веттынаў ёсць тая самая Рута!
Грэбнераўскі трактат сыпаў на Фрыдрыха-Аўгуста прыпавесці і прадказанні адно другога значнейшыя, не шкадаваў яму ані перамог над туркамі, ані вайсковай славы ў Азіі. У вірах гістарычнага прызначэння нялёгка было здабыцца на цвярозую ацэнку пачутага. Як усумніцца, калі супадае нават згадка пра караля саксонцаў напалову дацкай крыві? Гэта ж проста пра самога Фрыдрыха-Аўгуста, родзіча дацкага караля!
Асобы, дапушчаныя да абмеркавання, як адзін пагаджаліся, што прадказанні датьгчаць наўпрост іхнягаўладара. Якуб Флемінг чынна ўдзельнічаў у начных пасяджэннях. Хітры пал ітык даводзіў ненавязліва але няспынна, што прадказанні самі па сабе не здзяйсняцца, ім належыць дапамагаць. Дзейнічаць трэба з розумам, паступова, ад лягчэйшага да значнейшага.
Першай прыступкай магла б стаць польская карона, як найбольш дасягальная, бо акурат вольная, а цэсарская на потым. He жар-
ты: узняць сённяшнюю Саксонію даўзроўнюАўстрыі. Ёсцьзнак, a гады электара не выключаюць нават вяртання хрысціянскаму свету Канстантынопаля і адбудовы манархіі Палеалогаў.
Шмат начэй прайшло так у дрэздэнскім замку да цяперашняй рэдуты.
Але ж цяжка прыкідваць працу на стагоддзі выбарнаму каралю, Фрыдрых-Аўгуст падхапіў нітку размовы на апошняй рэдуце. Невядома, ці працягне яе наступнік. Ды і хто ім стане?
Выбарны, але пажыццёва! жвава запярэчыў Флемінг. Пачаўшы ў маладыя гады, шмат што можна памяняць да лепшага для свайго нашчадка.
Пажыццёва гэта істотна. Да таго ж, незалежньі ад цэсара, не тое што мы, электары, пагадзіўся курфюрст і тут жа запярэчыў: Але залежны ад Сойму і шляхты.
На картах гадаў, ці ў крыштальную кулю глядзеў давераны міністр, але ўжо ад першых дзён панавання Аўгуст II пачаў перамовы j таргі наконт наследнай кароны коштам абшараў Рэчы Паспалітай, у тым ліку і Вялікага Княства Літоўскага.
Як і належыць удумліваму палітыку, Флемінг ставіўся да гэтай трывогі спакойна. Загадкава ўсміхнуўся, прыжмурыўшы вочы, запытаў:
Ці скінуў Сойм каго-небудзь з трона? Ці яе ўпрошваў уцекача Генрыха Валуа вярнуцца? I ці так цяжка сарваць кожны Сойм? Кароль залежыць ад Сойму, але і Сойм ад яго не менш. Нездарма
Каралева Марыя Казіміра
pacta conventa век не выконваліся, як належыць. А шляхту, маючы сваё, саксонскае войска, можна прыструніць.
Апошнюю параду ўдавалася здзяйсняць час ад часу і часткова, затое з трынаццаці Соймаў, што мелі адбыцца пры Аўгусце Другім, як пазней назваўся саксонскі электар, былі сарваны ўсе. I напэўна не ўсе зрывачы былі кліентамі магнатаў.
— У сваёй незадаволенасці шляхта дзеліцца ледзь не на дзве роўныя часціны і кідаецца сама на сябе... Флемінг хмыкнуў.-Гэтая славянская дзяржаўнасць слабая, бо ніхто не жадае змірыцца з немажлівасцю вольнасці для ўсіх, працягваў ён свае павучэнні. -
Саксонскі ўладар атрымае магчымасць сутыкаць іх ілбамі і мірыць, калі яны кінуцца да манарха як да справядлівага суддзі.
Мудрасць прамаўляе тваімі вуснамі, схіліў галаву курфюрст. Манарх абароніць, але на пэўных умовах! Можа таму яны часта абіралі ўладаром чалавека, хітра падсунутага ім ледзь не ў апошні дзень?
Дакладная і своечасовая заўвага! Mae шчырыя віншаванні, Ваша Высокасць. пакланіўся мудры Флемінг. Сарваныя Яе Вялікасцю Марыяй-Казімерай Канвакацыі стварылі зручнасці менавіта для такой інтрыгі.
Якім чынам раіш гэта рабіць?
Зыходзіць трэба з таго, што большасць, якая выказалася за француза, не згуртаваная аніякім агульным рашэннем, тым больш ухвалай.
Дасведчаны палітык патлумачыў, што пазней напісаны акт не вынік усеагульнай згоды, так мілай шляхце, ён як бы не абавязвае. Такую большасць лёгка разбіць і пераманіць на свой бок. Пачынаць трэба з магнатаў.
-1 ўжыць дзеля гэтага...? курфюрст шматзначна змоўк.
Угаворы, абяцанкі, дзе трэба, пагрозы. Але галоўным чынам артылерыю дыпламатаў золата.
А інтэррэкс? Ён жа ў сваяцтве з Сабескімі.
He такім і блізкім, запярэчыў міністр. Калі ўжо даводзіцца яму выбіраць між французам і каралевічамі, няхай разгледзіць яшчэ адзін выбар. He сумняваюся, што архібіскуп не ўстаіць, калі ўдарыць золатам.
Добра, калі міністр не памыляецца.
Mary памыліцца толькі ў лічбе, рагатнуў Флемінг. Але тут гульня вартая свечкі.
Аякія звесткі з Вялікага Княства Літоўскага? Яно мяне вельмі цікавіць.
Калі казаць пра шляхту, то там вельмі неспакойна.
Гэта нам на карысць ці на шкоду? пацікавіўся курфюрст.
Флемінг мусіў затрымацца з адказам. У двух словах не патлумачыш, што адбываецца ў Княстве.
Вось з гэтым найцяжэй вызначыцца, сказаў ён, не тоячы заклапочанасці За адным бокам сіла, але за другім, слабейшым, колькасць. Вагі ў кожны момант могуць перахіліода туды альбо сюды, і атрымаем кацёл з кіпенем. Важна не памыліода ў выбары прыхільнікаў.
I вечна ў іх так! незадаволена крэкнуў курфюрст. А я прыкідваю, ці нельга запэўніць спадчынны трон коштам гэтага Княства!
Флемінг цяжка ўздыхнуў. Нецярплівасць курфюрста напэўна перашкодзіць такой доўгатэрміновай акцыі.
Цяжка гэта, Ваша Высокасць, але мажліва. Самастойнасць Княства дае патрэбныя перадумовы.
Каранацыя! здагадаўся курфюрст. Зламаць Вунію і каранавацца на абвешчанае намі каралеўства.
Прыкладам так, пацвердзіў міністр. Войска Кароны не асіліць вялікалітоўскага, асабліва калі адно аслабіць, а другое падтрымаць прысутнасцю нашага. Застанецца адзін, але вялікі клопат: абараніцца ад Масковіі.
Я мяркую, там трзба раззброіць шл яхту, альбо нададь таму войску нашу нямецкую муштру і паслупіэнства, сказаў ФрыдрыхАўгуст.
He вельмі здольны палкаводзец, электар адчуваў сябе ваякам і ўсур’ёз цікавіўся вайсковымі справамі. Нямецкі характар не мог пагадзіцца з канфедэрацыямі, рокашамі, соймавымі бойкамі і іншымі забавамі ліцвінскай і польскай шляхты.
Сапраўды, складаная справа, пагадзіўся курфюрст, але цікавая..
Каб яна ўдалася, няблага было б напоўніць іх гарады нашымі рамеснікамі і гандлярамі, пацясніць у гэтым габрэяў. Запрасіць каталіцкіх святароў-немцаў таксама не зашкодзіць, пералічваў неабходныя захады міністр.
А не прасцей было б з Інфлянтамі? Яны ж побач з Княствам і маюць карону. He каралеўскую пакуль, але тым не менш!
Разважлівы Флемінг у знак перасцярогі ўскінуў рукі.
Ліцьвіны, Ваша Высокасць, сустрэнуць гэткую задуму без захаплення. Войска свайго супраць шведаў не пашлюць. Сытыя яны войнамі чужых з чужымі на іхняй зямлі.
Але ж можна іх прымусіць! заўпарціўся курфюрст. Воля ка-
раля, з кім і дзе ваяваць.
Гэтаў нас, Ваша Высокасць, -мякка напомніў міністр. Там іначай. I Сойм можа не даць згоды, і гетман войска не прывядзе. Казімір Сапега, не з’явіўся пад Венай, але ані на гонары, ані на пасадзе страты не панёс.
Вязглуздзіца! Я з гэтым абавязкова скончу! рашуча заявіў электар.
Флемінг дазволіў сабе імгненную, ледзь заўважную ўсмешку.
Толькі заяўляць пра гэта нідзе не трэба, ваша Высокасць, перасцярог свайго уладара.Шляхта шануе сваю
Ян Ежы Пшэбэндоўскі вольнасць і будзе бараніць.
Такім чынам ідзем на элекцыю? пытанне адданым Флемінгам было пачута як загад.
3 мэтаю несумненна перамагчы! Прашу дазволу Вашай Высокасці паслаць у Гданьск і Вільню адпаведных людзей, практычны Флемінг карыстаўся нагодай атрымаць выразныя настаўленні. А яшчэ маю смеласць рэкамендаваць сустрэчу з маім шваграм, хэлмскім кашталянам Янам Ежым Пшэбэндоўскім, дарэчы былым лютэранінам.
А што той Пшэбэндоўскі? курфюрст разумеў, што мова не пра знаёмства.
Бестыя, Ваша Высокасць. Але здольная бестыя. Заўважу, што ён сам з’явіўся да мяне з прапановай, носам адчуў, дзе можна аблавіцца. А каб грошы не пайшлі марна, прасачу асабіста, паколькі сам рэкамендую пройду.
Давяраюся тваёй рэкамендацыі, мілы Флемінг! Рыхтуй візіт свайго швагра як належыць.
* * *
Добры дзень, Самусь, пан Пуцята адказаў на вітанне служкі. Ці пан дома?
Дома! Ісці паведаміць? ахвоча азваўся хлопец...
Яму падабаўся гэты пан, паблажлівы ў абыходжанні, схільны да жарту. Іншы раз і ў руку нешта кіне. Да таго ж, як гасцюе, то і свой пан заняты, не ганяе штохвіліны.
He турбуйся, хлопча, я сам! А ты лепей скоч на двор ды дапамажы майму фурману з куфэркам.