Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін

Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
ца, нібы за гонар сваіх жонак. Калі б не былі братамі, то напэўна дайшло б і да шабель. А чаму, запытай? Ды таму, што спрачацца можна неадкладна і колькі ўлезе, а па другому трэба цярпенне і нейкае дзеянне, а гэта іхмосцям лянота.
Іхмосці крыху аддыхаліся.
Ну, ты пра кабыл і жарабца пры хлапцу..., папярхнуўшыся, напомніў Сцяпан.
А ці ж ён, Сцяпане, думае, што стаенныя жарабят з гліны лепяць? пан Максім паказаў на Міхася. Хлопец пры шаблі ходзіць, ды не абы якой. He заўважым, як нарачоную шукаць пачнём.
Міхась не ведаў, пахвала тут ці кпіны, але ўсё ж палічыў, што стрый ім ганарыцца і лічыць калі не за роўню, то блізка гэтага. Тым болей, што Яна са Сцяпанам не ашчаджаў.
А чаму яны счапіліся, Міхась? працягваў пан Максім. Ды таму, што аніводзін не можа ўспомніць радавод сваёй славутай кабылы далей другога калена. Гэтыя дзівакі лічаць, што на тое ёсць стаенныя. Нібы стаенны будзе жыць вечна і заўсёды падкажа, хтоў якога гнядога дзед ці прабабка. Запісаць, як належыць, лянуюцца, бо пяро трымаюць нібы дубец і шкрэбаюць ім, як певень кіпцем. A было б тое запісана, глянуў, якія ў каго нашчадкі ды продкі, і спрэчка вырашана. I горла не перасохла б.
Міхась весела зарагатаў, бо дзядзькі выглядалі не пышна. He хутка ім збярэцца на кпіны! Абодва былі значна маладзейшыя за пана Максіма, вельмі яго паважалі, таму не злавалі, а толькі чырванелі ці то ад сораму, ці ад непамыснасці.
Вось узяўся б гэты весялун, ды і зрабіў перапіс сваёй стайні, калі такі разумны. падкусіў Міхася больш языкаты Ян.
А што, і напішу, калі хто падкажа! усхапіўся Міхась.
Давай, давай, падахвоціў Сцяпан. тады ўжо да цябе будзем звяртацца за дапамогаю.
Але пан Максім не пакінуў Міхася сам-насам з бязлітаснымі да яго самалюбства дзядзькамі.
Дапамагу васпану, калі гэтаўсур’ёз, сказаў ён. -у мяне і кніга такая ёсць, дзе ўсё пра коней.
Уга! не паверыў Міхась.
Ёсць, пацвердзіў пан Максім. дзядзькі яе ўсё адно не прачытаюць, на пыжы да стрэльбаў перавядуць, а табе даверу. Калі хочаш, вядома?
Вочы хлопца загарэліся. Прачытаць і адным махам абысці гэтых задавакаў ва ўсім, што тычыцца коней! Тады глянем, хто над кім смешыкі будзе строіць! Глянем! Яшчэ і стаенных паклічам паглядзець!
А чаму ж дагэтуль стрый маўчаў? не стрымаўся ад папроку Міхась.
Надоечы атрымаў яе, хоць кніжка даўно друкавалася, патлумачыў пан Максім. А яшчэ чакаў, як шаблю атрымаеш. Гэта падарунак з нагоды.
Пан Максім падышоў да паліцы і дастаў невялікую кніжку ў тоўстых скураных вокладках.
Вось, так больш паслужыць. падаў пляменніку.
Маладыя дзядзькі як па загаду сталі з двух бакоў, каб зазірнуць. На тварах абодвух маляваўся глыбокі недавер, што ўсё пра коней можна перадаць з дапамогай паперы.
Што, сапраўды, кніжка па конскіх справах? запытаўся Сцяпан, нават не спрабуючы хаваць свае сумненні перад вучоным родзічам.
Па конскіх, засмяяўся пан Максім. Так і завецца “Нірріса”, гэта ёсць кніга пра коней.
Дзівосы! сказалі ў адзін голас Ян са Сцяпанам.
Вось прачытае Міхась і будзе вам дарадцам, асабліва як са стаеннымі паразмаўляе, засмяяўся пан Максім, уводзячы мал ад ых дзядзькоў у поўны канфуз перад будучым знаўцам “конскіх спраў”
* * *
Пакуль не пацяплела, пан Бурскі раз-пораз вяртаўся думкамі да важных і рашучых намераў. Гайдукоў не трывожыў, не насцярожваў.
“Калі Пуцята кажа праўду, асаблівага спеху няма. Хмялеўскія неяк уладкаваліся, то навошта ім бегаць. Можна імі заняцца, як пацяплее ды падсохне, у травені, пад элекцыю, можа крыху раней. Усім не да кляштараў будзе. Па халадах і ўцякаць, і схавацца хлопцам было б цяжкавата, а ў заезд ім нельга, толькі ў лес. 3 маршу такі напад не зробіш, патрэбна засада, выведка. Шкода, няма Васіля, але ж хто і вінаваты, як не Васіль! Спляжыў справу, нягоднік! Давядзецца слаць Пракопа. Нядойда, але мачаўу гэтым лапы, то няхай і выпраўляе свае хібы. 3 Багданам прасцей, знойдзецца які забіяка для паядынку. Можа ў Варшаве на той жа элекцыі, калі там апынецца. Прасачыць, ведаючы дзе ён, няцяжка.”
I вось, здаецца, самая пара пачынаць. I марозу няма і дарогі прыдатныя... I Пракоп...
Пракоп увайшоў у пакой і нізка пакланіўся.
Клікалі, пане?
Падыдзі бліжэй.
Пракоп ступіў два крокі і зноўку пакланіўся. Першы раз паклікаў пан на свае вочы, а Пракоп не ўмеў гаварыць з панамі. Бянтэжыўся ад іх багацця, ганарлівай паставы, упэўненага і спакойнага голасу. Спакойнага нават тады, калі пасылалі чалавека да яго на смяротнае збіццё. 3 маленства баяўся паноў. Можа таму і пайшоў па крывой дарожцы. Але куды дзенешся. Вось і зараз адчуваў невядомую пакуль, але блізкую небяспеку за гэтым спакойяым голасам пана Бурскага.
Скажы мне, Пракоп, пачаў пан, мы тут з панам падсудкам крыху паспрачаліся. Гэта той пан, што надоечы ў мяне быў. Дык спрачаліся мы, ці павінен чалавек плату вярнуць, калі высветлілася, што работа не завершана, альбо выканана не належным чынам. Вось ты, просты чалавек, як бы разважыў?
Першае, што Пракоп падумаў, халеру ён некаму нешта верне, калі трапіла да яго кішэні. Але ў панскім разуменні можа і не так, таму лепш пацвердзіць.
Мабыць варта вярнуць, пане, нерашуча прамовіў Аднавухі, прыглядаючыся, ці патрапіў угадаць. Альбо зрабіць, што дамоўлена. Хіба так, пане.
Вось і я так лічу, пан нібы ўзрадаваўся супадзенню думак. Ды і закон, кажуць, гэтага патрабуе.
Пракоп крыху супакоіўся, хоць і дзівіўся, што пан яго рады пытае, ды яшчэ з тым законам. Моцна дзівіўся. Нешта тут не так.
А як ты думаеш, калі той усё-ткі грошы не верне, то і ў вежу можа трапіць? запытаўся пан яшчэ больш пагрозліва для Пракопа.
Пэўна можа, пане, але я не ведаю.
А каб ты, Пракопе, раптам у вежы апынуўся, ці адразу цябе пазналі б? Як лічыш?
Аднавухі збялеў і бразнуўся на калені. He раз чуў пра гэткія гульні пана, як кот з мышшу, з вінаватымі гайдукамі.
Злітуйцеся, пане! Чым жа я не дагадзіў?
Пан толькі пакрывіўся ад нясмаку.
He лямантуй, Пракоп! Я ж толькі пытаюся. Можа і без вежы абыдземся. Устань.
Пракоп не падняўся з каленяў. Спалоханыя вочы перабягалі з твару пана на яго рукі, што перабіралі на стале нейкія паперы. Халера іх ведае з тымі паперамі: ад іх простаму чалавеку заўсёды бяда. Іншага не чакай.
Пан Бурскі вытрымаў некалькі хвілін, каб ахвяра спазнала смак страху, усведаміла сваё становішча.
Ты мог бы вярнуць грошы, што атрымаў разам з Васілём, супакой Божа яго душу.
Бурскі замашыста перахрысціўся. Гайдук услед за панам.
Дзе ж, пане, сплылі яны, тынфа не засталося, вінавата адказаў Пракоп.
Спіна ўраз пайшла потам, скеміў, пра якія грошы мова.
А справу ж змарнавалі! злосна стукнуў пан далоняю па сталу.
Прабачце, пане, але ж мы ўсё зрабілі, як загадана. Звязалі і ў вока дрыгвянае апусцілі. Усё, як Васілю было наказана.
Бурскага апякла здагадка.
Кінулі ці апусцілі?
Апусцілі, пане, бо Васіль так загадаў. Ён, пане, ад таго пана грошы схаваныя патрабаваў, казаў, за лёгкую смерць. Бо, кажа, здабытага на ім і на хаўтуры не хопіць.
Пракоп і не думаў успамінаць сваю прапанову аддаць таго паручніка ваўкам на спажыву.
3 палёгкай уздыхнуў, спадзеючыся, што пану пачутага даволі. Бурскі адчуў непамыснасць, уявіўшы, як там адбывалася. Адно здаля загадваць, іншае выконваць вокаў вока з ахвяраю. Але паспешліва адкінуў непатрэбныя разважанні.
А я што загадваў, галгане?! рыкнуў на гайдука.
He ведаю, пане, дальбог, не ведаю. Я ўсё рабіў, што Васіль казаў. А той усё адно захлынуўся, як у яго Васіль пісталетам шпурнуў. Добры пісталет, шмыгнуўшы носам, пашкадаваў гайдук.
Якім пісталетам? запытаўся Бурскі.
Зацінаючыся, блытаючыся гайдук расказаў, як было “на тым балоце”. Бурскі бачыў, што Пракоп, занадта тупы для болып-менш складанай маны, кажа праўду.
А чаму не расказаў усяго, як Васіля не стала? Запытаў Бурскі.
Баяўся, пане, бо Васіль казаў, што мяне туды ўкінеце.
Сапраўды абодвух варта было б!
Пачынаў верыць, што Васіль, сапраўды правароніў выкупныя грошы, а не прытаіў, аддаўшы толькі кашалёк з драбнатою. Успомніў, як у злосці сыпануў усё ў шуфляду, разам з нейкай дзіравай манетаю, сапраўды, тады яна і трапілася на вочы.
Бурскі змрочна маўчаў, узгадаўшы жудасную гібель цівуна. A гэты во, стокроць дурнейшы, жывы і няма лепшага.
Бачу, забыўся, што цябе ледзь не з шыбеніцы знялі?
Помню пане, і век буду служыць вашай міласці.
Скрозь цагляную чырвань абветранага твару гайдука ізноў прабілася бель спалоху.
А ці ведаеш ты, што той чалавек жывы і здаровы?
Бурскі ўтаропіў у Пракопа цяжкі дапытлівы погляд. Здзіўленне гайдука было непадробным і не меншым, чым надоечы самога Бурскага.
Як то, пане? Сам звязваў! He мог ён маіх вузлоў паслабіць. Ды яшчэ ў той твані: абы рух, то і ўсмокча. Як жа яно? бедаваў гайдук. -1 ні душы навокал, месца глухое. Васіль яго, тое месца, ведаў.
Пракоп не асмельваўся сказаць, што не верыць пану, але па ягонаму мармытанню Бурскі разумеў, што гэта так. Яшчэ адзін доказ праўдзівасці гайдука і выток думак, як тое вызваленне магло адбыцца.
Д обра. Устань нарэшце, Бурскі прыкідваў з чаго пачаць. Што сталася, тое ёсць, але мае грошы не смецце. 3 Васілём што, ён перад Богам за сваё адкажа, а вось як з табою, трэба падумаць. Вурскі ізноў замоўк на хвіліну-другую. Можа параіцца з суддзём? А ты што параіш?
Я, пане? Што я? Як вы загадаеце, так яно і будзе.
Але ж ты сам казаў, піто можна выканаць, што належала? нібыта памяркоўна нагадаў пан.
Але, пане. Выправіць, значыць, што схібілі, для Пракопа засвітала кволая надзея на ратунак.
Што ж, можна і так зрабіць, -у роздуме прамовіў Бурскі. Няхай ужо. Грошы ўрэшце не такія вялікія, каб да вежы ісці.
Пракоп скамянеў у чаканні. Усё, што хавалася ў ценю слова “вежа” варажыла непазбежнае і пакутлівае развітанне з гэтым светам. I Бурскі добра ведаў, што свет гэты тупаватаму Пракопу падабаўся не менш, чым ягонаму пану.
Паедзеш, куды я скажу, і зробіш тое, што не дарабілі, тонам загаду пачаў Бурскі. Возьмеш з сабою хлопцаў, але справа на табе ляжыць. Выканаеш, як табе зручней, але сведкаў у любым выпадку не можа быць, і чалавек той другі раз не павінен уваскрэснуць. Зразумеў?
Ды ўжо ж, пане, не павінен, згодна заківаў Пракоп.
Усім вярнуцца! Калі хто куды памкнецца, спыніш куляй. Гэта і цябе тычыцца, падкрэсліў Бурскі. Хоць, калі падумаць, куды табе дзецца. А тут і ўежна, і ўлежна, і пан абароніць. Ці не так?