Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Пане, павучальна пачаў Пракоп, ахмістрыня тая ад таго дня знікла. Нібыта пахавалі, але ж труну ўсе бачылі толькі забітую! Bo! А навошта тады прывезлі нейкую старую здзіру, што не па нашаму гергеча і нават не па жыдоўску? Ці то з Вільні, ці то з Рыгі яна. Га? Сваіх баб мала? А я хлопец кемны. Ну скажыце, пане, вы чалавек вучоны, навошта каму ў вядро патрэбу спраўляць у пакоі, а пасля самому ж несці выплёскваць? Хто ж такую дурасць нават у той Рызе рабіць будзе? Ну, каб служка выносіў, то вядома, у цяпле прысесці прыемней. А то ж самой!
Пракоп прымоўк, каб пераканацца, ці хопіць вучонасці Вароніча ўцяміць глыбіню і трапнасць яго назіранняў. He мог кінуць беднага шляхцюка сам-насам у цяжкім становішчы.
Маеш рацыю, Пракоп, прызнаў Вароніч, сярдзіта кінуўшы вокам на пару нястрыманых паплечнікаў, гатовых зарагатаць. Каб ведалі мы, з якім чалавекам сутыкнемся, мякчэй бы абышліся. Але ж і так, здаецца, крыўды вялікай табе не зрабілі. Дык адкуль жа тая, як ты кажаш, здзіра з вядром бегае?
Аж з другога паверху. Я ж кажу смех! Выходзіць, цярпліва даводзіў гайдук, не сама баба на той кубел сядае, а нехта іншы.
А тады хто? пан Кузьма падумаў, ці не перацягвае струны, але па гайдуку не заўважалася. Няўжо, думаеш? прамовіў нібыта нерашуча.
Ага! Скеміў пан нарэшце! Гэта ж я колькі часу чаўпу, а вы аніяк не дапетрыце, са стрыманай пагардай адзначыў гайдук. Хворых у палацыку няма, старых нямоглых няма. Хто ж так распанеў, што ў белы дзень з пакою дзеля патрэбы не выходзіць?... Ахмістрыня там наверсе жыве, а болып няма каму! Можа і была параненая, але не забітая!
Пракоп цяжка ўздыхнуў, паказаўшы, што значыць мець справу з такімі нядойдамі.
Ну і зух з цябе, Пракоп, здзівіўся Вароніч. Хітра ты ўсё выснаваў. Але ж і ежу туды трэба насіць.
О! Дакладна! Пракоп задаволена адзначыў першыя зрухі ў здольнасцях Вароніча. -1 гэта ёсць. А носіць яе не пакаёўка якая, а тая ж здзіра. Яна ўвогуле туды нікога не пускае. У вокны не зазірнеш, бо высока, а з драбінай заўважаць. Я не дурань. Калі пан тоіцца, то лепш нічога не бачыць і ні з кім пра тое не гаварыць.
У пэўных справах ён сапраўды быў хлопец кемны, аж на табе, разбалбатаўся. Але непадробная ўвага слухачоў перамагла пярэпалах і падштурхнула на працяг цікавай размовы. Вароніч заўважыў змену настрою і паспяшаўся з дапамогаю:
Дык пра тую ахмістрыню ніхто і не гаворыць?
Баяцца. Труну ж бачылі. Ну то і ўсё! Невялікая пані ахмістрыня! падвёў рысу Пракоп.
Цікава ты ўсё расказаў, хлопча, Вароніч дапытліва зірнуў гайдуку ў вочы. Але ці праўда ўсё гэта?
Крыўдзіце, пане! Ўсё чыста праўда. Няма мне выгады няпраўду казаць, калі ўжо размова пра гэта пайшла. Жыццё мне не абрыдла, а дзецца некуды. Загналі мянеў пастку, а гінуць неахвота. Вось і куплю жыццё тое марнае, за што магу. Самі ж абяцалі, Пракоп прыніжана зірнуў Варонічу ў вочы.
На нейкі момант у душы Вароніча варухнулася спачуванне. Працаваць бы гэтаму моцнаму, не дужа кемнаму дзецюку на добрым кавалку зямлі з такой жа дужай жанчынаю, то і не цягнуў бы за сабою хвост правінаў і злачынстваў.
Што абяцаю выконваю, паважна адказаў Вароніч. Але ж ты дасюль не сказаў, чаго вы аж сюды прыпёрліся. Ці пан вас паслаў шукаць таго Багдана з паперамі ды кляйнотамі?
А хіба ж магу я з двара сам з’ехаць? пытаннем на пытанне адказаў Пракоп.
Цэніць цябе пан, калі старэйшым прызначае.
Цэніць, пацвердзіў Пракоп, бо я з бізуном вельмі ўпраўны. А як Васіль, цівун наш, забіўся, то ўсё гэта на мне. Дня вольнага няма, тым болей і на іншыя маёнткі пасылаюць. Вось зараз, хто там за хлопцаў возьмецца, як мяне няма? А ў вас, пане, такога чалавека, пэўна, няма? гайдук са знаўствам агледзеў прысутных.
Цяпер ужо і Вароніч ледзьве сцярпеў, пачуўшы спачувальнапагардлівыя словы Пракопа.
Няма. прызнаўся Вароніч, падумаўшы, ці не шукае гайдук новай пасады, ды і двор у мяне невялікі. А з сынамі сам упраўлюся.
Ну, то зразумела, паспачуваў Пракоп. Гэта ж кавітуе. Я вось наконт хлопцаў адразу пачуў, што пад бізунамі выдурваюцца. Прыкладам, бярозавая каша ім, што ў лазні венікам. Яны вас, даруйце, сваім віскам абхітрылі. Аў мяне ўсё насамрэч. Нават не ведаю, хто мяне лупцаваў бы, калі б вярнуўся, з непадробным клопатам прамовіў гайдук.
Ды ўжо неяк далі б рады, суцеіпыў яго Вароніч, а сам падумаў: “Во жыццё: чалавек непакоіцца не толькі тым, як галаву ўратаваць, але тым ці будзе каму спаласаваць яму скуру бізуном, а не марнымі бярозавымі дубцамі, як вернецца, не выканаўшы загаду”.
Вароніч палічыў, што пара крануць іншыя справы.
А што вашаму пану да гэтага кляштара?
Наша справа гайдуцкая слухацца. А тут гэты манах. Ну і раззлаваліся.
Разумею, пагадзіўся Вароніч. Такіх быкоў адным ударам на цвінтары паклаў. To гэта айцец Геранім табе руку знявечыў? I ён жа там быў.
He. Пракоп упёрся вачамі ў твар Вароніча. Гэта той вар’ят у гародчыку.
Смех збіў гайдука з панталыку, а тут яшчэ гэты галоўны нібыта дражніцца, а твар і вочы сур’ёзныя. Пракоп не думаў, што гэты шляхціц можа нешта ведаць пра таго шаленца.
А навошта ён табе спатрэбіўся? Хай бы хадзіў сабе па дарожках.
Пракоп сярдзіта плюнуў, каб паказаць, як яму непатрэбен быў той малахольны.
А ён мне на халеру здаўся! Я так зазірнуў, а ён на мяне!
Ну, калі шалёны, то зразумела, пагадзіўся Вароніч, як гэта яго, кажаш, клічуць?
Ды Хмялеўскі яго завуць, ляпнуў Пракоп.
Гэта ж пан табе яго імя назваў? абыякава спытаў Вароніч.
Пракоп адчуў невыразную небяспеку ў апошніх словах Вароніча. Ці не трапіў ты, Пракопе, на кручок? He знаходзячьі, што зманіць, прызнаўся:
Пан. Ён жа яго ведае.
He разумею, нашто такіх трымаць у кляштары? павярнуўся Вароніч да суседа.
Трэба адцягнуць увагу гайдука ад таго, што ён сказаў.
Сапраўды, такіх трэба ў нейкай лякарні, падтрымаў гульню сусед. Людзям жа шкоды могуць нарабіць.
Пракоп, перакананы ў сваёй хітрасці, сам палез у сіло.
Мы і хацелі яго забраць, ды ён, бачыце што. А тут гэты манах!
Трэба было патлумачыць, што ды як, папракнуў Ваоніч. А так, бачыш, вырваўся дыўцёк. А ваш пан у сябе лякарню адчыняе? I кінжал, бачу, адабраў, махнуў Вароніч на пустую похву на поясе гайдука. Ці з рукі выкруціў?
Пракопу яшчэ здавалася, што гутарка пра вар’ята скончыцца, як з ахмістрыняй. А там дадуць бізуноў ды пусцяць жывога.
Ды ўжо ж! Таму і руку пакалечыў, падла, -узлаваўся гайдук, прыпомніўшы сутычку.
Небарака пад Божай аховай ходзіць, а ты на яго з кінжалам! мякка паўшчуваў Вароніч. Мог жа і забіць. А куды б ён мог уцячы, як ты думаеш?
Тут Пракопавай хітрасці не хапала, вельмі не хапала, утаропіўся ў зямлю, нібы адтуль спадзяваўся падказкі. А маўчанне зацягвалася, ён адчуваў, не на яго карысць.
А хто яго, дурнога, ведае, каб неяк азвацца, паціснуў плячыма.
Ну, а можа ёсць якое месца знаёмае і табе, і таму, як яго, Хмялеўскаму? пачуў ён голас Вароніча і адчуў, што спадзяванні на лёгкую выкрутку ляснулі.
Паспрабаваў бараніцца выпрабаваным спосабам.
Адкуль мне, пане, ведаць? Я тут упершыню. А з вар’ятамі не даводзілася сутыкацца.
Таварыства разам зірнула на Вароніча. Увесь час дзівіліся цярплівасці пана Кузьмы і яго здольнасці ў звычайнай размове, без пагроз выведаць у гэтага разбойніка патрэбнае. Сачылі, як Вароніч прыціскае гайдука да мяжы, за якой застанецца толькі прызнацца.
Можа прыгадаеш такое месца, Пракоп? у голасе Вароніча ўпершыню пачулася прытоеная пагроза. Пэўна забыўся. Улас, павярнуўся Вароніч да паслушніка, прынясіце з Янкам пару посцілак і пастронак які-небудзь. Дапаможам хлопцу ўспомніць.
Пракопа ўстрывожыў нечаканы паварот роспытаў. Ён не думаў, што гэтых шляхцюкоў больш зацікавіць той Хмялеўскі, чым рабунак царквы. Навошта посцілкі ды пастронкі? Няўжо дзеля нейкага хітрага катавання. Ад шляхцюкоў усяго чакаць можна.
Яго сапраўды спраўна спавілі посцілкамі ад пятаў да шыі, абвязалі пастронкам.
Кладзіце на каня, хлопцы. Камень па дарозе знойдзем, спакойна распарадзіўся Вароніч.
Які камень, пане? перапужаўся гайдук. Што вы хочаце рабіць? Я ж усё расказаў!
Робім тое, што належыць. Мала што царкву зрабавалі, вяскоўцам пагражалі, то ты яшчэ з кінжалам на чалавека хворага кінуўся. Аднойчы над ім учынілі страшны здзек. Вудзе справядліва, калі мы за гэты здзек адпомсцім. Абсалюцыі за разбой не даюцца. Так што пакуль маліся. Здзекавацца не будзем. Кінем у глыбокае.
Пракоп збялеў на палатно.
Пане, злітуйцеся! Я што? Мне што загадалі! Як пан загадаў! Злітуйцеся, людзі! залямантаваў ён Так жа добра гутарылі!
Але ж ты не сказаў праўды! Спрабаваў ашукаць, напомніў Вароніч.
He вінаваты я! Я толькі Васілю памагаў, цівуну... пралапатаў небарака.
Закалаціўся як асінавы ліст, успомніўшы сваю прапанову кінуць таго ваўкам. Што калі гэты даведаецца?
Дык гэта вы ўдвох Хмялеўскага у багну кідалі? строга запытаў Вароніч. Думаў ніхто не даведаецца? Бог усё бачыць! Месца знойдзеш?
Навошта вам тое месца? Пане, злітуйцеся! Пракоп ужо на-
ват не спрабаваў хаваць жаху. Г эта Васіль! Я ж толькі дапамагаў, бо той цяжкі быў.
Пакажаш месцане падману, цвёрда сказаў Вароніч. Людзі сведкамі, крыж святы. Першы раз з-за вас, нелюдзяў, у ката забаўляюся. А тое, што пра ахмістрыню сказаў, на тваю карысць залічым. He бізуном пан цябе пачастуе галавой сплоціш прамашку.
Толькі развяжыце, пане. Каб у сядле сядзеў, як тады, то знайду. Можа крыху паблукаем, але знайду! He падманіце, пане, Пракоп шукаў у твары Вароніча знаку літасці.
Цягам нязвыкла доўгай для Пракопа размовы да яго розуму пачало даходзіць, што пан Бурскі не будзе шукаць бізуншчыка. Прысуд будзе прасцейшы і страшнейшы: паедзе гайдук з Далматам і не вернецца. Вось і шляхціц гэты папярэджвае, а чалавек у жыцці петрыць, бач, пра ўсё выпытаў, пальцам не крануўшы.
Што ж, вядзі нас да таго балота, загадаў Вароніч.
Неўзабаве кавалькада рухалася па лясной дарозе. Наперадзе ехаў Пракоп, побач Янка, трымаючы ў руках канец пастронка, абвязанага вакол пояса гайдука. Блукалі нядоўга. Пракоп спыніў каня і сказаў прыцішана:
Тут мы павярнулі. Вунь там, далей палянка.
Страх ці няпэўнасць становішча, а можа ўспаміны падзейнічалі на гайдука. Вароніч глянуў, ці ўсе на месцы і загадаў:
Стойце тут. Мы з Уласам пройдземся. Адкуль вы заязджалі, Пракоп?