Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Гайдук паказаў. Вароніч скіраваўся ў супрацьлеглы бок.
Калі гэта раптоўны ўсплёск, выпадковае прасвятленне, яго сюды павінна пацягнуць. Ён жа пасля дрыгвы ў бяспамяцтве быў. Я лічу, гэта ён павінен успомніць першае, так і айцец Геранім лічыць.
Мабыць, вы разумна мяркуеце, пане, ціха сказаў Улас, ступаючы ўслед Варонічу.Але як мы да яго падыдзем? Усё-ткі хворы ды і ўзброены.
Вароніч ухвальна зірнуў на паслушніка: не толькі цягліцамі моцны хлопец!
Разумна падказваеш, пахваліў ён. Добра было б неяк папярэдзіць пра наша набліжэнне. і нечакана запытаў: Слухай, ты спяваць умееш? Зацягнеш на падыходзе, а пасля аклікнеш яго. Ён жа цябе пазнае. Лепшага, браце, не прыдумаю.
Я, пане, болып царкоўнае, прызнаўся Улас. Зробім, як вы кажаце.
Праз некалькі крокаў Вароніч падняў абломак галіны і пачаў злёгку пастукваць па ствалах, набліжаючыся да прасвету між дрэў, дзе, відаць, і была тая паляна. Раптам пачулася конскае пырханне.
Давай, шэптам загадаў Вароніч.
Улас зацягнуў сваё “царкоўнае“. Пракашляўся і зноў загудзеў. Яны ішлі, ўжо не тоячыся. Вароніч раз-пораз казаў нешта паслушніку. Калі паляна адкрылася перад імі, Вароніч няголасна, але выразна прамовіў:
Глядзі, яіпчэ нехта сюды завярнуў. Можа хто знаёмы? Пайшлі павітаемся.
А што, такою парою прыемна праехацца, халадком падыхаць, падхапіў Улас.
Вароніч ухвальна зірнуў на хлапца. Вучыцца, відаць, у айца Гераніма. Павёўшы вачамі па краю паляны, згледзелі і каня, і чалавека, які сядзеў на невялікім лаўжы ламачча спіною да іх.
Які конік ладны! ужо голасна сказаў Вароніч. А дзе ж гаспадар?
Вароніч сіліўся надаць голасу будзённасць і бестурботнасць, хоць хваляванне захліствавала яго... Чалавек, не ўстаючы, павярнуўся да іх тварам і хвіліну уважліва ўглядаўся. Моўчкі.
Пане Хмялеўскі! Дык гэта вы! рашыўся Улас.
Той паволі ўстаў і чакаў, калі яны наблізяцца. У руках яго нічога не было. Вароніч нечакаў, ці здагадаецца паслуіпнік яго назваць і ступіў наперад.
Дзень добры, пане Хмялеўскі. Я, з панскага дазволу. Кузьма Вароніч. Маю двор непадалёку. Вось заблукалі з Уласам. Пачулі: конь пырхае. He перашкодзім? Вароніч рашуча падаў руку.
Хмялеўскі можа імгненне ўглядаўся ў яе і падаў сваю. Поціск абодвух быў моцны.
Іван Хмялеўскі, былы паручнік петыгорцаў.
Рады, рады пазнаёміцца. А мы тут наконт палявання. Можа і вы з тым жа?
He, я не з-за палявання, стрымана адказаў Хмялеўскі, хутчэй на мяне палююць.
Вароніч зрабіў выгляд, што не зразумеў, ці не пачуў апошніх словаў, а ў душы быў рады, што Хмялеўскі гаворыць дарэчы і без высілку.
Там у нас коні,махнуў рукою Вароніч. Можа нам па дарозе? А вы зараз куды?
Можа ў кляпітар з Уласам, калі ён тут, няпэўна прамовіў Хмялеўскі.
Твар яго кранула ледзь заўважная ўсмешка.
А калі час маеце, можа паедзем з намі? мо’ ад хвалявання залішне настойліва прапанаваў Вароніч і, апамятаўшыся, пачаў угаворваць. Тут блізка, да сына майго: пагрэемся, ды тост узнімем за знаёмства ды сустрэчу.
Хмялеўскі ізноў глянуў на Уласа, затым на Вароніча, паціснуў
плячыма, якчалавек заспеты нечаканымі запросінамі. Нібы і хацелася б завітаць, але нешта замінае.
Можа не выпадае? 3-за мяне і так людзям клопату, страх успамінаць.
Улас весела зірнуў на Вароніча і хітнуў галавою: усё лепей з нашым панам Хмялеўскім. Спыніўшыся ля каня Хмялеўскага, пан Кузьма спахапіўся.
Пастойце пакуль, хлопцы, я за нашымі збегаю. Навошта нам усім кружляць, ды пасля вяртацца.
Вароніч дабраўся да сваіх і таропка загадаў дваім адвезці Пракопа ў кляштар, дзе дадуць лайдаку прытулак, а каб не ўцёк, на тое ўласава вока будзе. Захоча пазней сысці, то ўрэшце яго воля.
He люблю я такіх як ты, хлопец, Вароніч сувора зірнуў на гайдука. Але паколькі ўсё вызнаў, то можа не зусім твая душа счарнела. Аддаць цябе твайму пану дык ён не лепшы? Мабыць, пойдзеш, куды хочаш. Але лепей сеў бы ў той лёх кляшторны іпукаць тут не будуць, мы не скажам. Руку табе выправяць, нечым людскім зоймуць.
Але ж той ігумен? спалохана нагадаў Пракоп.
Здавалася згледзеў сцежку збаўлення і вялікую на ёй перашкоду.
Ён пагадзіўся, прамовіў пан Кузьма. Маліся за яго.
Твар Пракопа пасвятлеў. Ён ужо пагадзіўся са сваім лёсам, як напэўна зрабіла б большасць людзей яго складу ў падобных абставінах.
Веру вам, пане. Мусіць сапраўды няма для мяне іншага выйсця. Шмат за мной правін, калі зловяць.
Вось Улас цябе поцемкамі і ўладкуе, Вароніч шлэпнуў рукою па конскаму азадку.
Што ж, пара дахаты. Вярнуўшыся з коньмі на паляну, Вароніч паказаў на Язэпа:
Вось наш гаспадар. Запрашае нельга адмовіць.
Хмялеўскі павітаўся з Язэпам і падзякаваў.
Да цямна будзем у хаце, абнадзеіў Вароніч. Цэлы дзень на сцюдзечы пара і да печы. А ты, Улас, ведаеш, што рабіць. Бывай, браце, здароў. Завітай да нас пры нагодзе.
Вароніч прыстроіўся каля Хмялеўскага. Язэп адстаў на якіх дзесяць крокаў.
Як вам мой сын? запытаў Вароніч, чакаючы пахвалы, старэйшы.
Добры хлопец, прыгожы. У мяне ж таксама сын. I дачка. Тая ўжо замужам.
А ці не Багданам вашага сына зваць?
Багданам, крыху здзіўлены, адказаў Хмялеўскі.
Дык я з ім знаёмы! усклікнуў Вароніч, баючыся, каб Хмялеўскі не адчуў фалыпу. Здатны дзяцюк. Увесь у бацьку, зірнуў ён на Хмялеўскага.
Глядзі ты, прамовіў Хмялеўскі задуменна. Дзе ж вы з ім бачыліся? Дзе ён зараз?
Хмялеўскі відавочна ўсхваляваўся. Трывога адбілася на яго твары, і Вароніч паспяшаўся яго супакоіць.
He хвалюйцеся. У яго ўсё добра. Ён зараз збожжа на сплыў збірае.
Збожжа? Гандлем заняўся? здзівіўся паручнік петыгорцаў.
He, не гандлем. Ён тут недалёка ў адным двары рэзідэнтам жыве, а хутчэй прыяцелем, дапамагае гаспадару.
To я магу з ім спаткацца? Хмялеўскі дапытліва зірнуў на Вароніча.
Сьведама ці падсвядома лічыў, што сустрэча з сынам залежыць ад Вароніча, таму пытанне гучала як просьба.
Вядома! нібыта пра нешта звычайнае, сказаў Вароніч. Толькі пачакаць трэба, пакуль вернецца. Гэта неўзабаве. Калі так складаецца, то пажывеце ў майго сына. He палац у яго, але Meena хопіць. Сям’я пакуль невялікая. Навошта ж куды ехаць, калі і Багдан тут паблізу.
Вядома, было б зручна. Але мне, а не яму, Хмялеўскі махнуў рукою ў бок Язэпа.
Якая тут нязручнасць? азваўся той, бо неўпрыкмет набл ізіўся ічуў пра што размова. як гэта я Багдану ў вочы зірну, бацьку ягонаму ў гасціне адмовіўшы? А?
Словы Язэпа прагучалі для Хмялеўскага як выразная пахвала сыну і ён заўсміхаўся, задаволены пачутым.
Калі шчыра казаць, вашмосьці, то ехаць мне і няма куды, як добрым знаёмцам прызнаўся Хмялеўскі. Маёнтак мой ў заставе, іншыя землі далёка, ды ў арэндзе. Хіба да дачкі, але гэта няблізкі свет. А ў мяне толькі і таго, што на мне, ды вось гэты чужы конь.
Ён пахіліўся і ласкава патрапаў рукою густую грыву.
Конь гэты ваш па праву, запярэчыў Вароніч. I сын мае чым бацьку дапамагчы.
Божа! Гэта ж здаецца я сто год з ім не бачыўся, -уздыхнуў, як прастагнаў, Хмялеўскі. Усё ніяк думкі не пазбіраю, што са мною сталася і ці не сплю я зараз.
Вароніч нахіліўся з сядла і паклаў далонь на яго руку, што сціскала повад.
Усё мінавала, спагадліва прамовіў пан Кузьма, хварэлі вы доўга, але мінавала гэта, на папраўку пайшло. Цеіпцеся, што ўсё ззаду засталося. Наперадзе лепшае, сына сустрэнеце, дачку наведаеце. Хочаце, раскажу вам, як з Багданам спаткаўся.
Ахвотна, пане Вароніч. Я ж даўно ні з кім не меў нагоды пагутарыць, а так хацелася. Вайсковыя таксама любяць пагаманіць, твар Хмялеўскага асвяціўся нечаканай усмешкай.
“Памагай, Божа і Маці Боская”, папрасіў у душы Вароніч і ўзяўся апавядаць нядаўнія падзеі, абыходзячы прыкрае ці злое, высвечваючы вясёлае ды смешнае. Каліўладкоўвалі конейу стайню і на хвіліну засталіся адны, пан Кузьма павярнуўся да Язэпа:
Ну, сыне, сказаў ён, можам ісці служыць у шпіталь баніфатраў.
Хай нас Бог бароніць! уздыхнуў Язэп. Я на вас, тата, дзіўлюся, як вытрымалі.
Цяжка, вядома, -уздыхнуў Вароніч. Але яктрэба, то мусіпі. Можа і не ўсё, як належыць, а стараўся як найлепей.
Неяк дамо рады, тата. Каб шляхта ў сваім двары ды бяды не адолела! Быць таго не можа! запэўніў бацьку Язэп.
Абодва задаволеныя засмяяліся і скіраваліся ў дом, дзе жонка Язэпа ўжо завіхалася ля стала, каб як належыць пачаставаць і госця, і свёкра.
Фрыёр
Шкуты стаялі пад добрым наглядам наладаваныя і надзейна ўчаленыя. Апошнімі днямі перад адплыццём усе круціліся, нібы ўюны. Пан Вуглік паспяваў усюды. Неадступна за ім крочыў Багдан, атрымліваючы разам з досведам усё больш і болый даручэнняў.
Правяраць, ацан, трэба ўсё, вучыў пан Аніс. Ёсць такія разявакі, што і порткі ўзяць забудуцца, калі не падкажаш. Ды і сваёй памяці не давярай залішне, бо пасля на забытае грошы траціць давядзецца, а то і горш.
Ён тут жа клікаў аканома і пытаў:
Рэестр з сабою? свой выцягваў з торбы і пачынаў: Крупы, грэчка, мука?
Усё ўзята, пане.
Добра. Сачы далей. Сала, смалец, шынка?.
Таксама, пане, на шкутах.
Пан Аніс дапытліва глянуў на аканома.
Спадзяюся, падзяліў належна? Гарэлку ўсю да мяне. Кожнаму “шыпру“ па бутэльцы. Сяргею не даваць, бо не ўтрымаецца, выжлукціць. ІПыпрамі пан Вуглік зваў крыху на вырост старэйшых на шкутах. Каб розніліся ад звычайных стырнікаў, якімі па сутнасці былі.
Як там посуд?
Ішло жмуднае пералічэнне казаноў, латушак, місак, конавак і ўсяго астатняга. А потым зноў каманда:
Ваду набраць у дзень адплыцця! Бочкі для вады ёсць?
Багдан здзівіўся, навошта ваду везці?
3 рэчкі браць нельга, тлумачыў Вуглік. Усю каламуць з берагоў бярэ, дрэнь розную, а крыніцы залівае. А студні па дарозе могуць далекавата быць, час патрацім.
Уладзіўшы гэтую праверку, пан Аніс, нібы верабей, жвава паскокваў берагам у другі канец затокі, па дарозе тлумачыў Багдану чарговае правіла.
Харчу трэба браць так, каб меней купляць, бо свой танней-
шы. Другое заўваж! Раптам вада ападзе і трэба будзе чакаць не галадаць жа людзям. А ўлетку ды па восені Буг наш часта такое выкідвае. Гандлярам нагода плытніка абадраць з апошняга гроша.
Выцягнуўшы чарговы аркуш, пан Вуглік падзываў “шыпра“ патрэбнай шкуты. Канаты, вёслы, кічкі, якары, блокі, чарпакі, пакулле, палатніна, дратва, смала і безліч усяго, што здавалася і размясціць няма дзе на гэтых невялікіх карабельчыках, пералічвалася як нейкая літанія.