• Часопісы
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    He было штуршка, пане Сымоне, глыбакадумна зазначыў Пуцята, задаволены знаходкай, якую лічыў найперш сваёй. Ды і патрэбы ў гэтым не было.
    Пан падсудак баяўся і намякнуць, што кампаньён да нядаўняга быў упэўнены ў смерці ўлад альніка Крушні. Чаму быў упэўнены, пан Касьян баяўся думаць. Асабліва пасля вяртання гайдукоў без Пракопа.
    I што мне дасць гэтая валтузня? пані Юрага парушыла цішыню.
    Як што дасць? здзівіўся Пуцята. На падставе кантракту з Хмялеўскім вы здаеце Крушню ў арэнду пану Бурскаму на ўвесь той тэрмін, атрымліваючы плату па сёняшніх коштах. Сёняшніх! падкрэсліў ён.
    ПІчыра адкажу, бянтэжыць мяне такая шчодрасць, завагалася пані Мар’яна, недаверлівая да крыўдзіцеля свайго мужа. Чул a пра пана Бурскага хутчэй як пра апічаднага, калі не скупога.
    Пан Касьян быў сама разгубленасць ад такой, мякка кажучы, нягжэчнай ацэнкі пана Бурскага.
    Бо не ведаеце пана Сымона зблізку! горача запярэчыў ён. Хварэе з-за гэтай балбатні вакол яго імя. He хоча, каб людзі лічылі яго вінаватым без віны ў вашых нягодах. Ды і да вас мае спачуванне з-за панесеных страт. Ці ж тое не па хрысціянску? запытаўся Пуцята.
    Засаромеўся, значыць, упікнула адсутнага Бурскага пані Юрага. Але ж меў ад Крушні за мінулы час неблагі прыбытак на суцяшэнне.
    Няхай будзе і так, пагадзіўся падсудак. Але ж гаспадарыць ён старанна, і сам. Усе гэта прызнаюць.
    Усё ж трэба з некім параіцца, уздыхнула пані Юрага.
    Пуцята з дакорам і лёгкай крыўдай зірнуў ёй у вочы.
    Перад вамі аж два юрысты, шаноўная пані, а вы яшчэ збіраецеся некага піукаць.
    Падсудак падумаў, што яны з Бурскім залішне паспадзяваліся на хцівасць пані Мар’яны. He ўлічылі яе пачуццё гонару і незаслужанай крыўды. Але ход быў вельмі спакуслівы: уся справа вярталася ў праўнае поле. Да заканчэння тэрміну арэнды ў Крушню можна было не пускаць нават самога ўладальніка Івана Хмялеўскага, хіба што праз суд з выплатай няўстойкі і вяртаннем атрыманай арэнднай сумы. У такім разглядзе справа запісаў у кнігах адыдзе ў бок, што пану Касьяну вельмі падабалася. Які
    б лёс ні напаткаў пана Бурскага, пан Пуцята не павінен панесці ўшчэрбку.
    -Я разумею насцярожанасць пані, лагодна прамовіў падсудак. Недавер ваш цалкам слушны, калі не паглыбляцца ў сутнасць абставін. А пан Бурскі мае, не трэба хаваць, і палітычныя амбіцыі. Чалавек заможны, выхаваны, а тут розныя плёткі. Пагодзішся на любыя траты, абы ціха.
    Хто яго ведае, азвалася пані Юрага. Мне цяжка меркаваць. Пан Хмялеўскі зацны чалавек, супакой, Божа, яго душу, калі ён сапраўды загінуў. He мог ён такога зрабіць, каб мой Юрага ў дурні пашыўся.
    Пан Пуцята паціснуў плячыма, паказваючы, што не пярэчыць, але тлумачэння таму, што здарылася, не мае. У душы дапускаў, што арэнда тая была прыкрыццём звыклай пазыкі ды сяброўскай паслугі, каб маёнтак быў дагледжаны, пакуль вернецца ўладальнік.
    Можа ў роспачы, што грошы на гвалт патрэбны, а ўзяць недзе,~ выказаў ён сваё меркаванне.
    Яму шмат хто пазычыў бы, не пагадзілася пані Мар’яна. Дарэчы, і мы яму апроч платы, крыху пад вэксаль далі.
    Думаю, што пан Бурскі захоча выкупіць у пані той вэксаль.
    Падсудак усё яшчэ спадзяваўся на сквапнасць, а не на спагаду пакутам сумлення пана Бурскага.
    Ці ж пан Бурскі бярэ ўсе пазыкі Хмялеўскага? крыху насмешліва запытала пані Юрага.
    Чаму ўсе? пакрыўдзіўся Пуцята? Паколькі перамовы ў справе Крушні, то ўсё з ёю связанае яго можа цікавіць.
    Пан Аскерка паслухмяна выконваў патрабаванне падсудка маўчаць, пакуль не запытаюць, але не вытрымаў.
    Ці ж вам грошы не патрэбныя, шаноўная? Гэта ж лічы самі з неба валяцца, і рабіць нічога не трэба! Што вам карысці з тае ўяўнае арэнды? Паперка і не болей з таго кантракту, калі прыбытку няма.
    Выстраліўшы сваё абуранае здзіўленне, пан Тодар задумаўся, што было б з родам чалавечым, каб тою Еваю апынулася пані Юрага. Пэўна засталася б яна з Адамам у раі, не скаштаваўшы яблыкаў.
    Чаму не патрэбныя? уздыхнула жанчына, самі бачыце, жыву небагата. He скарджуся, але маю абавязкі, то мушу прыслухацца да прапановы. Дзеўка ж вунь на выданні, а пасагу ані шэлега.
    Але ж, наколькі я абазнаны, уставіў падсудак, яна не пад вашай апекай.
    Што ж з таго, заўважыла пані Мар’яна. Яна хоць і стры-
    ечнай сястры дачка, а глядзіць за мною, як родная. Чаму мне пра яе не падумаць?
    Пан Пуцята вырашыў адысці ад сумнаватага.
    Але ж пані і сама хоць пад вянец! ветліва ўсміхнуўшыся, заўважыў падсудак.
    Ат, скажаце! са смехам, але прыемна ўражаная, адмахнулася ўдава.
    To можа і прыдаліся б тыя грошы? напомніў пан Касьян.
    Пані Юрага памаўчала, напружана думаючы.
    Мушу падумаць, рашуча адказала нарэшце. Калі пан Бурскі гэтулькі чакаў, то тыдзень-другі нічога не мяняе. He дробязь справа. 3 іншага боку глянуўшы, сама ішла за Юрагу амаль беспасажная. Наслухалася спачуванняў, што горш за здзекі. He кажу пра майго чалавека дай Бог іншым такой згоды, як між намі была, але ж навокал вушы не залепіш!
    Пані Мар’яна ізноў паддалася горкім успамінам, але Пуцяту здалося, што вагі перахіліліся на яго карысць.
    Ці не выказваеце ео ipso, тым самым значыць, згоду вырашыць справуў адпаведнасці з прапановай?-не вельмі настойліва паспрабаваў падказаць удаве адпаведнае рашэнне.
    He люблю я спеху, панове. Можа, каб не тыя непатрэбныя ўзрушэнні, то і Юрага мой быў бы жывы.
    Усе мы пад Богам ходзім, паспачуваў пан Касьян. Абы не задоўга, шаноўная пані, бо адклад не ідзе ў лад у падобных справах. А мы, з вашага дазволу, парадуем пана Бурскага, што справа на добрай дарозе.
    Але ж я нічога не абяцаю, засцераглася пані Юрага.
    Пан падсудак напэўна быў бы больш настойлівы, калі б ведаў, што пляменніца пані Мар’яны, хоць не абазнаная з дворскімі манірамі, мае добры слых і спрытны розум. Падаючы сціплы пачастунак і прыпыніўшыся за дзвярыма, што пачула, а пра што і здагадалася.
    He пашкодзіла б пану падсудку ведаць, што беспасажная паненка мае шчырага адаратара ў асобе Эдварда Шахлача, хлопца з добра забяспечанай спадчынай і вартага самай заможнай шляхцянкі наваколля. А ў таго шмат надзейных дружбакоў.
    Бацькі не пахвалілі б яго залётаў менавіта з-за адсутнасці пасагу. Што ўсё астатняе пры ёй, не стаў бы аспрэчваць самы прыдзірлівы сват, але ў свеце, дзе капіталам была зямля, бацькі дбалі, каб капітал рос і праз ажэнкі. He магла дзяўчына не падзяліцца навіной, што закранала яе будучыню. А далей прапанова Бурскага стала вядомая Севярыну Мяжэвічу, а затым Лявону Шарэвічу.
    Гэтыя двое ўпарта спрабавалі ўгадаць мэту няўдалай выправы гайдукоў і адразу адкінулі мажлівасць згрызот пана Бурскага.
    Падумаўшы, палічылі неабходным учыніць адпаведныя крокі. Пані Юрага з пляменніцай неадкладна выправіліся ў пілігрымку да Маці Жыровіцкай, ці то да Будслаўскай, але не дзіва, калі і да Вострабрамскай. Туды ці сюды, але дом і гарод засталіся пад догляд суседзяў, у чым і пераканаўся пан Пуцята, з’явіўшыся за адказам. Яму заставалася толькі гадаць, што пераважыла: асцярожнасць і страх памыліцца, ці бабскі недавер да ўсяго, што вышэй іх розуму.
    А пераважыла вера ў досвед трох мужчын: двух старэйшых і аднаго маладога, але адоранага найвышэйшым даверам. Абедзьве жанчыны хутка даліся пераканаць, што калі заставацца тут, дабром гэта не скончыцца. Калі знік Хмялеўскі з грашыма Юрагі, то тое ж можа надарыцца і Юразісе з грашыма Бурскага. Пра гісторыю з Багданам не казалі нават Шахлачу, але Эдвард, паважаючы абодвух старых, горача пераконваў сваю абранніцу і яе клапатлівую цётку не квапіцца на лёгкія грошы, бо з імі прыйдуць цяжкія выпрабаванні.
    
    Паляванне на золата
    Пан Антон Чыж, як любіў калі-некалі дадаць, Вішнявецкі, выправіўсяўчарговы “крыжовы паход“ на Варшаву, маючы дзвемэты. Адна з іх выспела, як толькі пільнае вока пляменніка зазірнула ў ліст пана Бурскага да віленскіх вярхоў. Хто ж бы думаў, што звычайны твор ганчарнага ўмельства здольны так авалодаць думкамі.
    Другая мэта вынікала з цвярозага ўліку мажлівасцяў здольнага чалавека падчас значных палітычных падзей. Пан Антон сам перад сабою ніколі не распускаў паўлінаў хвост. “Дзе раздолле тарбахватам і прайдзісветам?” пытаўся ён, і сам сабе адказваў: ”На кірмашах.” А ці можна ўявіць болыпы кірмаш, чым Элекцыйны Сойм?
    Дзеля гэтых мэтаў пан Антон вымаліў пазыку пад заставу свайго лепшага каня з каламажкай, выціснуў, што здолеў, са свайго аканома і падаўся ў Варшаву. Прыляпіўшыся да нейкага з радзівілаўскіх абозаў, даехаў хутка і танна... Па дарозе пашэнціла сесці за стол з двума купцамі з Рыгі. Як ні гергаталі немцы, як ні пераморгваліся, а супраць магілёўскага спрыту не ўстоялі, чаго не належала, не заўважылі, і кашалёк пана Чыжа прыбавіў у вазе...
    Пэўна, і на элекцыйным полі не абыдзецца без улову. Так што заклад вернем, аможаі карэтай чацверыком вернемся. Здольнасці не страчаны, адпаведны выгляд і строй дапамогуць. Яшчэ дома дагледзеў, каб і французскі, і ліцвінскі строй, былі пачыпічаныя і адпрасаваныя. Французскаму-асабліваяўвага. Па-першае, прыкмета дворскасці, гарадская прэзентацыя, а іншым разам і за француза варта падацца. Валасы пачарніць, падкруціць, вусы нафабрыць, а мова тым, для каго ўвесь гэты тэатар, і так за парыскую сыйдзе.
    Пан Чыж глядзеў у будучыню праз мрою, што наплывала з таямнічага ліста ў канцылярыю вялікага гетмана. Знайсці таго Шахлача не будзе клопату: праз “свайго” кашталяна і пан Эдвард выявіцца, бо цесная повязь між імі не ўкрылася ад пільнага вока. А памагатых у Варшаве за тынф пучок!
    Усё і сапраўды пайшло добра. Так лёгка, што пан Антон крыху
    збянтэжыўся. Дом, дзе Эдвард Шахлач меў, як тады казалі, сваю станцыю, знайшоўся хутка. Здольныя людзі выглядалі, як і належыць пры іх рамястве, і каштавалі няшмат.
    Браліся хутка выведаць, дзе той Шахлач начуе, калі вяртаецца, дзе бывае. Калі ёсць нейкія складанасці, то на ўсё ёсць свае спосабы. He носіць жа той Шахлач патрэбнае пану Антону з сабою. Абы апынуцца ў пакоі, калі гаспадара няма. Адно: адцягваць справу нельга, бо могуць з’явіцца іншыя ахвотнікі. Па ўсіх разліках патрэбнае ўжо на месцы, бо дзе ж яму тое трымаць.
    Выведнікі справу не спляжылі. Абы дзве доўбні не запраглі пажывіцца тым, што пры Шахлачу будзе. Каб замест спраўна аглушыць, звязаць, заткнуць зяпу ды пакласці ў зацішку, не надумалі рабунак. Абавязкова сам павінен нагледзець за нягоднікамі. Але так, каб не дацца пазнаць, ды, што горш, не атрымаць на арэхі. Дай Бог, як кажуць, што ні крок, то ў масць.