• Часопісы
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Перш чым яна паспела пра што-небудзь запытацца, Багдан дадаў:
    Мой прынцыпал павінен быў сустрэцца з панам Шахлачом, а тут гэта здарэнне. Мой пан вельмі ўплывовая асоба, каб пускаць без увагі такое нядбальства, як нестаўленне на сустрэчу па важнай справе.
    А якая ж то справа? не ўцярпела гаспадыня.
    Багдан памаўчаў, гледзячы на неба, каб тая скеміла, што хоць яны і бачыліся раней, пытанне, як найменей, недарэчы і ў сваю чаргу запытаў:
    Дык ніхто не з’яўляўся?
    Толькі малады шляхціц за тым глякам.
    За глякам? здзівіўся Багдан па сапраўднаму.
    Шахлач нічога не казаў яму пра нейкі гляк. Багдан вырашыў не разводзіцца з роспытамі, лепш калі гаспадыня сама раскажа пра нечаканы візіт.
    Але. Паведаміў просьбу пана Эдварда пераслаць яму ў шпіталь той гляк з мёдам, што ў яго пакоі, ахвотна тлумачыла жанчына,
    здзіўленая тым, як ліцьвіны не лянуюцца цягаць з сабою гляк з мёдам. Той гжэчны паніч казаў, што вельмі захацелася параненаму мёду з уласных борцяў. Але, калі падумаць, то чаму ж не? спагадліва закончыла яна.
    Што ж, абы на здароўе, пагадзіўся Багдан.Дамовае ўдвая смачней!
    Паступова складвалася сякое-такое ўяўленне пра “гжэчнага” паніча.
    Я прапанавала адабраць крыху ў гладышок, каб самой занесці, але ён рашуча адмовіўся ствараць мне турботы і сам забраў той вялізны гляк. А я, няздара, толькі тады спахапілася, што не спытала, дзе той шпіталь. Ну, але, як вы ведаеце, то бяды няма. Можа там сарочку чыстую, ці што з ежы захочацца? Паведамце.
    Багдан цярпліва выслухаў гаспадыню, папрасіў захаваць, калі прынясуць якія лісты, а ён за імі яшчэ зойдзе. За турботы перапрасіў, за клопаты падзякаваў і супакоіў:
    У шпіталі догляд выдатны. Дарэчы туды пакуль нікога не пускаюць, баяцца заразы. Народу ж наехала, самі ведаеце.
    Тлумачэнне прыйшлося як найлепей.
    Каб жа толькі ўсё добра было. Вел ьмі зацны чалавек пан Эдвард, у голасе жанчыны чулася шчырая пашана. Каторы раз у мяне спыняецца і не зычу сабе лепшага пастаяльца.
    Багдан запэўніў, што ўсё абыдзецца і развітаўся. Калі Багдан пераказваў размову, твар Шахлача спахмурнеў, але адразу ж засвяціўся ўсмешкай. Падумаў, сустрэў неўразумелы позірк Багдана і зарагатаў.
    Зрабіў як належала! рашуча сцвердзіў сам сабе. Забралі, кажаш, гляк! усхліпваў ён скрозь смех. Хай ласуюцца на здароўе!
    Што цябе так развесяліла? пачаў дапытвацца Багдан. Што за гісторыя з тым глякам?
    Пацярпі, зараз і ты будзеш весяліцца, выціраючы слёзы, сказаў Шахлач.
    Калі Багдан, выслухаўшы апавяданне Эдварда, у сваю чаргу адрагатаўся, уявіўшы пысы выкрадальнікаў гляка з мёдам, надышла хвіліна асэнсавання падзеі з іншага боку.
    Высачылі цябе і ідуць па следу? запытаўся Багдан,-1 напад, мабыць, з тае прычыны? паказаў на нагу.
    Зразумеў, пахваліў Шахлач. Ой, уцягнулі паны ў вялікія гульні, і агледзецца не паспеў, пагараваў ён.
    Эдвард памаўчаў, узважваючы прычыны і скуткі сваіх дзеянняў як кур’ера.
    Але ж не маглі Сапегі такую поскудзь наймаць. Яшчэ нехта за мною палюе. Як ратавацца і справу не спляжыць?
    Багдан пачынаў разумець шахлачоў клопат. Калі вязе грошы ў Княства, то супраць Сапегаў, ясна з апошніх словаў. Нядаўні
    берасцейскі кур’ер дагэтуль адчуваў непрыемную трывогу, успамінаючы, як паказваў пярсцёнак у глухую фортку.
    Гэта ж я ім з-пад носа такую здабычу звёў! усклікнуў Шахлач. Будуць шукаць і дзеля золата, і каб канцы схаваць, а параіцца, апрача як з табою, няма з кім, хоць паноў тых поўная Варшава!.. На гляк навёў нехта ўведзены ў таямніцу, але як даведацца каторы і каму зараз можна даверыцца? Эдвард заклапочана ўздыхнуў. У гэтых вялікіх змоўшчыкаў, Багдане, языкі, як мянташкі. Чым пан значнейшы, тым хутчэй расплявузгае на ўсю Рэч Паспалітую самае патаемнае, каб усе ведалі, які ён змагар і якімі таямніцамі валодае.
    Думаю, і галавою можаш заплаціць? запытаўся Багдан.-Але ж збіў з тропу пераследнікаў?
    Яму вельмі спадабалася шахлачова хітрасць.
    3 тваёй дапамогаю, дадаў Шахлач. Зараз будуць ламаць галовы, хто ім такога псікуса падстроіў, не падумаюць, што кур’ер сам на такое рашыўся, каб галаву захаваць. Занадта той гляк вочы прыцягваў сваёй асаблівасцю, ды яшчэ ў такога маладога, як я.
    Сапраўды, вёз бы яго які стары шлягон між рознага посуду іншая справа, падтрымаў Багдан. Такому і бочка з уласным квасам пасавала б.
    Абодва згодна засмяяліся, пакуль не ўяўляючы сваіх падарожжаў інакш як улегцы.
    А зараз вось ляжу, як барсук у чужой нары, і не ведаю, што пачаць, Шахлач ізноў спахмурнеў. Баюся, каб не заспелі мяне тут з гэтым скарбам. Да таго ж і для цябе небяспека. Хацелася б ад яго пазбавіода найхутчэй.
    Няўжо не маеце якога запаснога спосабу?
    Спосаб ёсць, але ў такім стане я да яго непрыдатны, скрушна адказаў Эдвард.
    А я на што! усклікнуў Багдан і зніякавеў пад пільным поглядам Шахлача. He бойся, не здраджу. Вядома, калі здолеў бы дапамагчы, адчуў, як нязграбна тлумачыцца і замоўк збянтэжаны.
    Шахлач зразумеў багданаву разгубленасць і паспяшаўся супакоіць земляка.
    -1 не падумаю, каб сын Івана Хмялеўскага мог здрадзіць, урачыста прамовіў ён. Але я баяўся загаварыць пра гэта: справа небяспечная. Вазьмі ў рукі мой жупан.
    Багдан паспрабаваў страсянуць жупанам і ледзь не выпусціў з рук. Нязвыклая адзежына была ўся прашыта знізу да верху і цяжкая нібы кальчуга казачнага волата.
    Зразумеў?усміхнуўся Шахлач. Там і паперы, вартыя не менш золата.
    Ого! Так на сабе і цягаў? Багдан міжволі прыцішыў голас.Кажы, што трэба рабіць, ды падумаем, як лепей.
    Сходзіш да рэзідэнцыі Радзівілаў, сказаў Эдвард. Табе, як пацееву сакратару, гэта будзе нават зручней, чым мне. Там запытаеш Мар’яна Зубовіча, княскага кур’ера. Скажаш яму словы. Нахіліся, бо часам і сцены маюць вушы.
    Багдан прысеў на пасланні, шэптам паўтарыў умоўны сказ і адказ на пароль.
    Дамовішся, калі і куды прынесці мой жупан. Толькі ўвесь час асцерагайся. Разумееш, што Радзівілы не даруюць хлопцу.
    Вядома, адказаў Багдан. Д ык я пабег. Зазірну да пана, а калі нічога такога, адразу туды наведаюся. А ты пакуль паспі, толькі зашчапіся.
    А ў дамок блізу Віслы тым часам завітаў яшчэ адзін маладзён. Але толькі і выведаў, што пан Эдвард спажывае мёд ад уласных пчол у нейкім шпіталі, куды пакуль нікога не пускаюць, баючыся заразы.
    Дружбакі мелі падставы весяліцца, асабліва каб маглі бачыць, як зусім іх не меў іх зямляк, пан Антон Чыж.
    Калі пан Антось ледзь не на крылах ляцеў да свайго пакоя з цяжкім глякам у торбе, неба ззяла сінню, сонца сляпіла золатам, а птушкі заліваліся радаснымі хваласпевамі. Фартуна за хвост схоплена, у Top­ee завязана і нікуды не выслізне!
    Пан Антось прыслухаўся: ціха за дзвярыма, ціха за сценкамі. Закінуў засаўку на дзвярах і выцер узмакрэлы лоб. Торбу з глякам асцярожна апусціў на падлогу. Вось ён! Мроя і надзея! Скінуў кафтан, бо раптам стала горача. Штурхануў акяніцу, пастаяў хвіліну, аддыхваючыся. Сцягнуў з ложка посцілку і паслаў на стале. Развязаў торбу і асцярожна абхапіў гляк рукамі.
    Але ж і цяжкі, халера! выдыхнуў у захапленні.
    Паставіў на стол і адступіў на два крокі. У пэўных справах варта расцягнуць асалоду. Ого! Смак удачы мацней лепшага віна! Чыж азірнуўся і ўзяў ля печы малую качарэжку. Наблізіўся да стала. Счакаў хвілінку, прыжмурыўся і стукнуў па кругламу баку.
    Тоўстая абалонка суха трэснула і развалілася. Змесціва з шоргатам і стукам пасыпалася на засланы посцілкай стол. Але гукі былі не тыя! He чулася меладычнага ціхага звону, калі залатыя кружочкі перасыпаюцца з далоні ў далонь. Пан Антон расплюшчыў вочы і аслупянеў у роспачы. Фартуна адляцела ў недасяжнасць, пакінуўшы на cra­ne з паўвядра жвіру і круглы праснак загуслага мёду між гліняных аскалёпкаў.
    Пройды! Зладзеі! зароў пан Чыж, ірвануўшы посцілку са стала.
    Заменнікі залатых дукатаў сыпанулі па падлозе нібы град. Хляпнуўся мядвяны праснак, аблеплены глінянымі аскалёпкамі. Раз’юшаны пан Антось схапіў яго ў дзве рукі і шпурнуў у расчыненае вакно. Злы ці шчаслівы лёс, ён пляснуўся пад ногі нейкаму чалавеку, не крануўшы галавы.
    Зірнуўшы на гэты блін, той не раззлаваўся, нават не вылаяўся. Нібы ўзрадаваўся нечаканаму жарту, і перабег на другі бок вуліцы, каб зірнуць, дзе гэта адчынена вакно ў такую негарачую пару. Паўглядаўся, ці то запамінаючы, ці ў чаканні, што нехта адтуль выгляне. Але ніхто не паказаўся.
    Пан Чыж, прыбіты няўдачай, сядзеў, склаўшы рукі на стале, а на іх сваю гаротную галаву. Спрабаваў не думаць ні аб чым. Hi пра тое, чаму ў гляку жвір замест золата, абяцанае ў тым лісце, каб ён спрах перад тым, як трапіўся на вочы! Hi пра таго, хто здзейсніў нікчэмную замену, ізноў заліўшы горла гляка густым мёдам. Hi пра тое, дзе зараз усё выцягнутае. Пан Антось чуўся не толькі абрабаваным, але і абражаным. А шляхціц абразы не даруе! I перапросіны тут справы не паправяць. Хіба што будуць падмацаваны вяртаннем скрадзенага. Але гэта, калі дакапаешся да адказу хоць на адно з надакучлівых пытанняў...
    Адна бяда не ходзіць. Як вядома за сабою другую водзіць. Надзея хоць на нейкі час забыцца на сваё гора штурхнула пана Антона на людзі, а потым і да стала з картамі. Там і далётаўся Чыж! Калі ў адпаведны момант пацягнуўся пачухаць патыліцу, ззаду моцнаўхапілі запясце і не выпускалі. Цікава было іхмосьцям, як гэта тая рука знайшла на патыліцы выключна неабходную на ход пана Антона карту. Натуральна, пан Чыж не лічыў патрэбным дзяліцца сваімі сакрэтамі з выпадковымі партнэрамі. Але тыя вырашылі пераканаць пана Чыжа, каб ён змяніў сваё да іх стаўленне. Для зручнасці і патаемнасці размовы завезлі яго ў нейкі будынак, ці то лямус, ці пакінутую людзьмі хату. З’явіўся яшчэ адзін суразмоўнік, і ўсе трое пачалі настойліва дапытвацца ўжо не пра карты, а пра той самы злашчасны гляк. Якім чынам пан Чыж пра яго даведаўся, ад каго, дзе? Як знайшоў ягонага трымальніка, ці ўласніка? Як ім завалодаў, і чаму ў пакоі такі непарадак?
    На ўсё пан Чыж ахвотна даваў тлумачэнні, але відаць было, што яснасці яго суразмоўнікі не атрымоўваюць. Пан Чыж не мог на тое парадзіць, бо сам пакутваў ад тых самых пытанняў. Яго прапанова аб’яднаць высілкі дзеля пошукаў страчанага, каб пасля годна падзяліць, іхмосьцяў не зацікавіла. Была сустрэта хутчэй непрыхільна, як спроба завесці ў зман. Пан Чыж атрымаў сустрэчную прапанову, каб ня стала горш, добра падумаць ды прыпомніць, дзе ўсё схаваў. Байкі пра жвір няхай пакіне для дурнейшых. He зважаючы на пратэсты, звязалі яму рукі і ногі, заткнулі рот і пакінулі ў цёмным катуху, зарыгляваўшы дзверы.