• Часопісы
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Які маю час на падрыхтоўку, яснавяльможны пане?
    Ачапоўскі дакладнаўгадваў, калі ўводзіны заканчваюцца і пара перайсці да сутнасці задачы. Сапега хвіліну памаўчаў.
    Пачынай, вашмосьць, зараз жа. Знойдзеш Сурмача і зоймецеся разам. Можа выкарыстай тых гарадзенскіх “лісоўцаў”, ці “ваўкоў”? Пацішэе ў павеце, хмыкнуў яснепан Бенядыкт. Але, як заўсёды, каб аніякага следу да двара Сапегаў! засцярог падскарбі.
    Пра гэта і напамінаць не трэба, яснепане! He ўпершыню нам, запэўніў Ачапоўскі.
    He шкодзіць! -усміхнуўся Сапега. Добра падумай, хто будзе над усім гэтым.
    Сам прасачу. А ў поле выйдзе Вырвіч. Няхай крыху пратрасецца. Дазволіце, яснепане, узгодніць справу ў галоўных рысах?
    Кажы, Сапега адкінуўся ў крэсле, чакаючы.
    Ведаў, што, слухаючы, здольны памочнік прыкідваў дзе, як і што будзе выконвацца. I не ў адзін, а ў некалькі мажлівых спосабаў. За гэта цаніў Ачапоўскага не менш, чым за адданасць.
    Sit venia verbo, няхай мне дазволена будзе сказаць, перахоп трэба рабіць у Княстве, але не на самой мяжы, бо можам захапіць парожнюю карэту, усміхнуўся той, хітра зірнуўшы на прынцыпала.
    Згода! кіўнуў Сапега. Можа нават бліжэй да Нясвіжа. Там і кур’ер, і ахова будуць менш насцярожаныя, а перасылка напэўна будзе ў кур’ера. He выключана, што і пры ёй будуць нейкія лісты.
    У складанай перадэлекцыйнай гульні кожная паперка можа стаць козырам.
    Вельмі слушная заўвага, яснавяльможны пане, ўдзячна пахіліў чуб Ачапоўскі. Д ругое маё меркаванне: усё павінна нагадваць рабунак. Карэту ці вазок спаліць, а коней падсунуць канакрадам. Няхай іх пасля знойдуць. Як ні глянь, з радзівілаўскай стайні!
    Коней могуць мяняць на падстаўных, але крок разумны, пагадзіўся Сапега. А што з аховай?
    He думаю, што іх будзе шмат, нядбала махнуў рукою Ачапоўскі. Загіне ў нападзе.
    Сапега прыкінуў ці сродак апраўдваецца мэтай. Вырашыў, што так.
    Ясна. Калі ахова будзе звычайная, як з поштай, значыць Радзівілы недатычныя гэтай справы, спадзяюцца на свой герб, у роздуме прамовіў Сапега. Але, прабач, вашмосьць, перапыніў! Кажы далей.
    Нічога, яснепане. Людзей экіпірую пад шляхту. Менш падазрэнняў. Напад адбудзецца ў лесе: ёсць выдатнае месца на іх звычайным шляху. Людзей дзясяткі два, каб мець замену і падставу спераду на выпадак нечаканасці.
    Так, усё здараецца, прызнаў Сапега. Але лепш, каб гэтага не было. А дзе будзеш сам?
    Недзе паблізу. У карэце як падарожны з парай гайдукоў.
    Сапега пасунуў да сябе невялікі сшытачак і накрэсліў начыстай старонцы некалькі лічбаў і словаў.
    Што ж, як аснова падыходзіць. Але яшчэ падумай, хачу ведаць усе дробязі.
    Ачапоўскі зразумеў, што размова скончана, а праз пэўны час адпаведна запісу яго запытаюць пра вынікі.
    3 дазволу яснавя льможнага пана іду выконваць? узняўшыся, схіліўся ў нізкім паклоне.
    Tempus fugit, час бяжыць! папярэдзіў Сапега, з-над папераў.
    Тым жа днём паручнік Сурмач выправіўся з даручэннем. A праз кароткі час, стоячы на рынку мястэчка, азіраўся за канавязам, а заадно за якім шынком, каб прамачыць горла. Невялікі пляц абкружылі, нібы беручы ў аблогу з мэтай пацясніць крамы і крамкі, пара шынкоў пры сціплых пабудовах заездаў трымалі дзверы гасцінна расчыненымі, хоць магчымых наведвальнікаў на пуставатым рынку не бачылася. Пуста было і на цвінтарах царквы і касцёла. Несумненна рынак ажываў толькі падчас кірмашу ды перад нядзельнай імшой. А зараз толькі чародка падшпаркаў мітусілася
    ў адным канцы з нейкай не надта гучнай гульнёй. Паблізу канавяза стаяла невялікая каламажка, запрэжаная карым конікам, а ля яе самавіты з выгляду шляхціц, які хутчэй пасаваў бы да віленскай ці гарадзенскай вуліцы, чым да рынку гэтага павятовага мястэчка і адзеннем, і паставай, і нават гэтай фацэтнай каламажкай. Шляхціц таксама з цікавасцю глядзеў на вайскоўцаў, відаць не частых на тутэйшым рынку. Гэта асмеліла паручніка звярнуцца да ягамосця, які здаўся яму нейкім павятовым урадоўцам. Павітаўшыся і назваўшыся, адразу запытаў пра зручную дарогу на маёнтак Крушню.
    Аднойчы давялося быць у гэтых мясцінах, але тады трапіў ад Крушні ў мястэчка вельмі дрэннай дарогаю, пажаліўся вайсковец.
    To пэўна вашмосць збіўся з тракту. Ёсць добры шлях. Прысядзьма, я табе на зямлі накрэслю.
    Сурмач быў задаволены, што тлумачэнне пойдзе не на пальцах і пераліках нейкіх прыкмет, якіх і ў памяці не ўтрымаеш. Абодва селі на паблізкай лаўцы, і пан Севярын на ўбітай зямлі дубчыкам крэсліў шляхі, што вялі да Крушні і далей да Клінка. Пры ўпамінанні Клінка Сурмач стаў яшчэ больш уважліва прыглядацца рыскам і каменчыкам, што вызначалі двары і вёскі. Калі пытанні і тлумачэнні скончыліся, а Сурмач ужо хацеў падзякаваць і развітацца, шляхціц раптам запытаўся:
    Як ты, вашмосць, назваўся? Сурмач?
    Сурмач. ІІаручнік пры галоўнай кватэры вялікага гетмана.
    А скуль твой корань, калі не сакрэт?
    Які сакрэт, усміхнуўся Сурмач. He ў капусце знойдзены.
    3 Бярэзыня я, за Менскам па Ігуменскаму тракту сотня з нечым вёрстаў.
    3 Бярэзыня кажаш? А бацьку твайго часам не Міхалам клічуць? уважліва ўглядаючыся ў твар паручніка запытаў стары.
    Так, Міхал Сурмач, крыху здзіўлена адказаў ён.
    Паручнік гусарыі, ужо упэўнена ўдакладніў шляхціц.
    Ведаеце яго? Дзед апошні грош ахвяраваў, каб сына толькі ў гусарыю, усміхнуўся Сурмач,На мяне ўжо не хапіла.
    He дзіва! Сам жа быў ня з горшых! Ведаю і дзеда і ён мяне ведае. Севярын Мяжэвіч я, назваўся незнаёмы і патлумачыў, з бацькам разам пад Монтвамі гаравалі. Спачатку я тапіўся ён мяне ратаваў, потым яго паранілі я валок, каб абодвух не ўходалі. Такая была ганебная бойка.
    Сурмач ад пачатку роспытаў пачаў здагадвацца, што перад ім колішні бацькаў паплечнік па войску, але самому дапытвацца ў старэйшага векам не выпадала.
    Можа чуў ты пра мяне?
    Так. Тата не раз узгадаваў, як толькі той рокаш успамінаў, a гэта часта здаралася.
    _ д TyT ты якім Трафам? запытаў пан Севярын.
    Сурмач расказаў дзеля чаго і куды дасланы ён у гэты павет.
    Ведаеш, хлопча, няхай твае зухі тут у шынку пасядзяць, а ты са мною пойдзеш. Хоць ненадоўга, але зрабі такую ласку старому, пагамонім. Раскажаш мне, як там бацька, ды і пра мяне паслухаеш, каб яму пераказаць. Згода?
    Адмовіцца не выпадала, ды і не хацелася.
    Развітаўшыся з гасцінным домам Мяжэвіча, Сурмач скіраваўся так, каб нанач трапіць не ў Крушню, а да Клінка. Спаслаўшыся на Мяжэвіча, паручнік быў сустрэты як жаданы госць. Япгчэ лепшая повязь узнікла між ім і панам Лявонам, калі апошні пачуў пра Багдана.
    Сустрэліся мы, пане Шарэвіч, пад Берасцем, Сурмач наўмысна прыпыніўся.
    -1...? Нецярпліва падагнаў Шарэвіч.
    I здаўся я вашаму Багдану ў палон, засмяяўся Сурмач, прымусіўшы і пана Лявона далучыцца да яго.
    Тут ужо паручнік расказаў, добра змякчыўшы небяспеку, пра незвычайныя абставіны іх знаёмства і пра знойдзеныя ў сядле паперы.
    Відаць звялі злыдні са свету нашага Івана, уздыхнуў пан Лявон.
    У адчыненых дзвярах мільганула дзявочая постаць.
    Аленка! паклікаў Шарэвіч. Вось пан паручнік бачыў Багдана. Жывы ён і здаровы!
    Пляменніца, сказаў пан Лявон, калі Алена выйшла.
    -Ясна, -усміхнуўся Сурмач. Патаму, якусхвалявалася дзяўчына, як заружавеўся яе твар, усё зразумеў.
    Элекцыя
    Сярэдняга веку шляхціц, невысокі але складны, аглядаў поле, застаўленае вазамі, будамі, шатрамі і намётамі.
    Але ж і з’ехалася народу! усклікнуў ён.
    Увесь гэты неаглядны табар раскінуўся адразу за кавалкам раўніны, прызначаным пад шыхты ваяводскіх і павятовых харугваў падчас самога акту элекцыі, падачы і ўліку рысак-галасоў. Там ужо стаяла “шопа”: падобная на павець будыніна без адной сцяны. Шопу і невялікі пляц перад ёю акаймляў неглыбокі роў. Тут, “у акопах” размяшчаліся сенатары і вышэйшыя ўрадоўцы на чале з інтэррэксам. Падчас элекцыйнай працэдуры на пляцыку ставіўся сімвалічны вольны трон, нагадваючы прысутным урачыстасць хвілі. Але зараз у акопе было пуста.
    Пакуль тое галасаванне, з’язджаліся, уладкоўваліся, знаёміліся, гасцявалі ды наведвалі горад, прыносячы навіны і плёткі. Прыходзілі і з гораду.
    Дзе тут знойдзеш тых берасцейскіх! разгубіўся чалавек і азірнуўся навокал, нібы запрашаючы прысутных у сведкі свайго клопату.
    Апрануты небагата але дастатна, рухавы і відаць вясёлага нораву, ён прыцягваў увагу дабразычлівай усмешкай, нібы толькі што ўспомніў нейкі жарт і гатовы ім падзяліцца. Такому заўжды хтонебудзь ды адгукнецца.
    А берасцейскія, здаецца, недзе там, махнуў рукою ягамосць ад бліжэйшых намётаў. Дакладна ведаю, што там ліцьвіны, лягчэй будзе дапытацца.
    Дзякую вашэці, -берасцеец намерыўся рушыцьу падказаным кірунку, але азірнуўся, спынены воклічам зводдаль.
    Пане Мацею! Гэй, пане Мацею! малады моцны голас перакрываў навакольную гаману. Сюды ідзеце, я вас правяду!
    Бач, заўважыў! Што значыць маладыя вочы! пакруціў галавою пан Мацей, кіўнуў на развітанне выпадковым суразмоўнікам і пашыбаваў насустрач земляку.
    Пасол Мацей Крыжэвіч уладкаваўся ў самой Варшаве, а сюды, на
    элекцыйнае поле, выбраўся ў вольны дзень наведаць землякоў, якія напэўна з’явяцца раней, балазе ад Берасця ехаць не ад Рэчыцы ці Амсціслава.
    Атабарыліся вы тут няблага, аглядаючы не новы, але цалкам яшчэ прыдатны колішні вайсковы шацёр, у якім размясціўся Кузьма Вароніч з двума сваімі суседамі.
    Ды нічога сабе, месца хапае. Ты вось сюды, а мае суседзі якраз у горад выбраліся. прыгаворваў пан Кузьма, збіраючы просты пачастунак. Ну размясціся, як табе зручней, а я займуся, прывезенае яшчэ не выпілі.
    He паспелі наліць па першай чарцы, як вярнуліся суседзі. Павітаўшыся, перамовіўшыся, заселі поўным таварыствам.
    Адклалі мы на заўтра Варшаву, патлумачыў Барыс Кудзевіч. Калёсы Мікіта ўзяўся падмазаць, а да каго іншага не хацелася набівацца.
    He ўцячэ Варшава за ноч, затое во пана Крыжэвіча мой хлапец заўважыў, кружляць па табары не давялося, старэйшы з усіх Клімэнт Лешка прыязнаўсміхнуўся Мацею. Ну, як там ідуць сесіі?
    Усіх цікавілі звесткі ад непасрэднага ўдзельніка, а не чуткі праз колькі вушэй ды вуснаў.
    Якія сесіі, пане! Тры тыдні маршалка не маглі абраць. Сорам дый годзе!
    Крыжэвіч сярдзіта засоп і пацягнуўся за кавалкам варанага мяса.
    Што ты кажаш! жахнуўся Вароніч. Ну няма на шляхту ўправы, хоць забіся!
    Сварка, як на жыдоўскім кагале. пажаліўся абураны пасол. Пачалі нібы, як належыць: імшу ў касцёле Святога Яна сам нунцый спраўляў, казань біскуп Залускі правіў, французскага князя выхваляў, а пра каралеўскі дом не надта зычліва выказваўся. Можна сказаць і незычліва, удакладніў ён. А не паспеў новаабраны маршалак жазло ўзняць, як тут скарга ад нашых паслоў на Сапегаў.