Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Скончыцца тым, што пад уплывам Бенядыкта 5 ліпеня вялікі гетман падпіша акт падтрымкі вольнай элекцыі Канці, чым канчаткова адступіцца ад саксонца. Разам з ім падпішацца і пляменнік Міхал, пасол ад Берасцейшчыны, шчырапрыхільны французу, за што і будзе вызначаны рэзідэнтам пры прымасе.
Якуб Сабескі яшчэ спадзяваўся, што непазбежны канфлікт між Канці і саксонцам паспрыяе яму і вынесе на трон, а каралева пачала схіляцца да думкі, што для яе самым адпаведным будзе менавіта саксонец. А французскі пасланнік Мэльхіёр дэ Паліньяк, падтрыманы згуртаваннем на чале з Сапегамі і Любамірскімі, быў пэўны поспеху князя Канці да дня канчатковага ватавання па галоўных прэтэндэнтах. 3 такім настроем і стаў перад элекцыйным Соймам.
Яго Высокасць Франсуа Луі дэ Бурбон князь дэ ла Рош-сур-Ён князь дэ Канці належыць да аднаго са значнейшых радоў Францыі. Прыяц крыві мае трыццаць шэсць год, узрост, калі мужнасць спалучаецца з досведам і мудрасцю. Рыцарскія здольнасці падмацаваны выдатнай адукацыяй. Багаты, прыстойны і здольны, Яго Высокасць не мог не стаць улюбёнцам Яго Вялікасці караля Францыі ЛюдовікаХІУ. Несумненна, што сантыментЯго Вялікасці да Яго Высокасці сыйдзе і на Рэч Паспалітую, заскарбіць ёй падтрымку і абарону ва ўсякай патрэбе, даводзіў пасланнік выгады абрання свайго прэтэндэнта.
Хто-ніхто з сенатараў, набліжаных да замежных спраў, ведаў, што з той сімпатыяй караля да прынца крыві не ўсё так, як падае пасланнік. Больш адпавядала сапраўднасці, што Людовік XIV карыстаецца нагодай аддаліць з Парыжа непрыемнага яму князя. Французскі манарх быў зайздросны, раўнівы і помслівы. He
Аўгуст II
зычыў сабе дзяліць уладу з кардыналамі, міністрамі, ці можнымі арыстакратамі. Стаўленне да прынцаў крыві было выключна непрыхільнае. Любімец двара Канці ніколі не атрымаў аніводнай дзяржаўнай пасады ці функцыі. А для Рэчы Паспалітай будзе ў самраз. Можа і прыжывецца, не ўцячэ, як Валуа. Mae адпаведныя рысы. Герой для афіцэраў, бажышча жаўнераў, адначасна прыяцель і дабрачынца вучоных і праўнікаў. Mae цікавасць да астраномаў, матэматыкаў, паладзіць з адукаванай шляхтай.
А Паліньяк, спыніўшыся на ваярскіх здольнасцях, старанна пералічваў перамогі князя ў войнах як за, так і супраць, (было і такое!) нібыта ўлюбёнага ў яго караля. Маляўніча распавёў, як ірваўся князь дапамагчы Яну III пад Венай у змаганні за веру хрысціянскую і не трапіў туды з прычын, ад яго незалежных.
Натуральна, пасол не ўспамінаў, што затрымка адбылася ў значнай меры па жаданню караля Францыі, які не зычыў сабе, каб ягоныя ваяры дапамагалі варожай Вене. Так ці іначай, ваярскі духу крыві прэтэндэнта, бо нездарма ён пляменнік Вялікага Кандэ, ваяраз ваяроў, што ў свой час таксама ледзь не сеў на трон Рэчы Паспалітай. Каму як не
князю Канці вярнуць ад турак ганебна страчаны Камянец, а разам з ім набыць шмат чаго іншага? Апрача здольнасцяў гэтаму паслужаць дзесяць мільёнаў злотых, якія неадкладна пакладзе ў дзяржаўную скарбніцу шчодры прэтэндэнт.
Паслы і сенатары слухалі Паліньяка вельмі добразычліва, але і наступны прамоўца здолеў завалодаць увагай Сойму. Цікава слухаць, калі цябе ўпрошваюць, а ты можаш схіліцца і туды, і сюды, як табе прыйдзе ахвота. За курфюрста Саксоніі ўгаворваў Якуб Генрык Флемінг.
Д ынастыя Веттынаўстары нямецкі род, -пачаў ён, Цюрынгію і Мэйсэнскую марку атрымаў у ленна яшчэ ў першай палове XIII стагоддзя. На пачатку XV-ra цэсар аддаў мэйсэнскаму маркграфу Фрыдрыху I Саксонскае княства разам з правам удзелу ў выбары цэсара.
Флемінг урачыста падкрэсліў апошнія словы і абвёў поглядам сенатараў і пасольскую гурму, даючы ім час усведаміць, якое шчас-
це мець манарха з такім радаводам. Жвавая, смелая манера выказвацца, кароткія, дасціпныя акрэсленні трымалі ўвагу паслоў.
Бацька майго ўладара Ян Георг III прымаў вялікі ўдзел у Венскай бітве побач са славутым Ільвом Лехістану Янам III. Будзе знакам лёсу, калі стырно Рэчы Паспалітай пяройме ў свае рукі сын баявога паплечніка Яна III. Тым болей, што ў свае дваццаць сем год уладар пабыў на мностве войнаў, даўшы прыклад мужнасці і вайсковага досведу.
Слухаючы пра ваярскія здольнасці, шмат хто з паслоў не хаваў ўсмешкі. Авантурнік і гуляка Фрыдрых-Аўгуст I змагаўся не гэтулькі на полі бітваў, колькі ў паядынках. Смеласць не суправаджалася баявымі перамогамі, часцей наадварот. Але самаўпэўненасць прамоўцы, яго, здавалася, нязломная вера ў сказанае не схілялі да спрзчак ці незычлівых заўваг.
Яшчэ больш нечакана для сармацкіх вушэй прагучала спасылка немца на гістарычную повязь роду Веттынаў з Польшчай часоў Баляслава Хробрага. Так гэта ці не так, але прапродак электара Отта III быў, калі верыць міністру, тым мастом, які ўтвараў гэту лучнасць. Ад таго і павялося. Гэральдысты і гісторыкі старанна вылічылі, што з 8191 вядомага продка канкурэнта аж 934 былі Пястамі, гэта значыць палякамі, a 320 Ягелонамі, чытай ліцьвінамі. О, Божа! Ніякі Грунвальд не перашкодзіў стаць саксонцу братам па крыві абодвум народам Рэчы Паспалітай! Паслы, асабліва з тых, якія не бачылі немца братам, толькі кракталі ў здзіўленні.
Даўшы спракаветны грунт пад сённяшнюю прэтэнзію, саксонскі міністр адзначыў вялікую вядомасць і такі ж послух у дварах Еўропы і падкрэсліў, што малады курфюрст гарантуе працягласць працвітання і ўзбагачэння Рэчы Паспалітай пад яго скіпетрам.
Вы ж разумеце, панове, што на ляйпцыгскіх таргах, найлепшых у свеце, вы будзеце не замежнікамі, а блізкімі кампаньёнамі, спакушаў ён не вельмі схільную да гандлю шляхту. На роўні з саксонскай шляхтай будзеце карыстацца здабыткамі асветы і культуры, якія расцвілі пад міласцівым і шчодрым пратэктаратам Фрыдрыха-Аўгуста I. Дзе вы знойдзеце лепшыя чым у Ляйпцыгу кнігі? Выдаем трактаты як на лаціне, пашыранай у вашых народаў, так і жывой нямецкай мовай, пра што, спадзяюся, прыемна чуць паслам з Гданьска, Торуня, ды і ўсіх Прусаў.
Флемінг перадыхнуў і працягваў з тым жа натхненнем:
А наш тэатр, наша дойлідства! Сам уладар княства вызначаецца тонкім густам. Хіба можна паставіць каго б то ні было побач з ім? Вам выбіраць, шаноўнае панства, але дазволю сабе папярэдзіць вас словамі Вялікага Электара Фрыдрыха-Вільгельма Брандэнбурскага: “Лепей жыць пад пратэктаратам турка, чым у
няволі ў французаў" Падкрэслю, што гэта словы чалавека ў цэлым прыхільнага Францыі. Вы стаіце перад лепшым выбарам. Зрабіце яго з улікам думкі мудрага палітыка.
Трымаўся Флемінг упэўнена. Дапамагала не толькі перанятая ў немцаў пыха, але і ўсведамленне значнай падтрымкі аўстрыйскіх і расійскіх дыпламатаў. Царскі рэзідэнт Нікіцін, засвоіўшы польскую мову, палымянай арацыяй схіляў паслоў да саксонскага электара. Яму ўжо ўдалося ўгаварыць куяўскага біскупа Домбскага ўзяць на сябе адказную ролю абвяшчэння выбару і каранацыі, насуперак законнаму і неаспрэчнаму праву прымаса. Расея і Аўстрыя згодна марылі штурхнуць Рэч Паспалітую ў вайну з Турцыяй, а выбар Канці руйнаваў гэту задуму, бо Францыя ў вечным суперніцтве з цэсарскім дваром ладзіла з туркамі. Магнацкія групоўкі, спадзеючыся на матэрыяльныя карысці, ішлі насустрач расейскай і аўстрыйскай палітыцы гэтак жа ахвотна, як і ў рэчышча французскай. Палітыка ўласна Рэчы Паспалітай разглядалася шмат кім выключна як сродак у асабістых інтрыгах.
Насуперак насцярогам Якуба Флемінга размовы з прымасам прайшлі ў цалкам прыязным тоне. Абодва разумелі, што адкрыты пераход прымаса на другі бок перад самай элекцыяй выставіць яго перад шляхтай як здрадніка. Нахрапісты Флемінгусведамляў гэта і паводзіўся з вялікай асцярожнасцю, прасіў толькі аднолькавага стаўлення да прэтэндэнтаў.
Паколькі папскі нунцый пацвердзіў, што 2 чэрвеня 1697 года Фрыдрых-Аўгуст I выракся лютэранства, і адпаведны дакумент атрыманыў Варшаве, пытанне канверсіі было знята. Але Флемінг ведаў, што для прымаса змена веравызнання саксонскім курфюрстам крок чыста палітычны, пазбаўлены якога-кольвек рэлігійнага пачуцця. Важна, каб меркаванне Радзеёўскага як найвышэйшага іерарха не стала шырокавядомым і не пасіліла недавер да саксонскага прэтэндэнта з боку шчырых каталікоў, якіх на элекцыйным полі будзе большасць. Непрыхільнасць да “лютраў”, значна пасіленая езуіцкімі ўплывамі, амаль абавязвала да такога недаверу. Але, здаецца, і тут паразуменне знойдзена. На шляху да элекцыйнага поля Фрыдрых-Аўгуст I не меў аніякіх перашкод.
Напад на кур’ера
Зранку Івана Хмялеўскага паклікалі глянуць на новы зруб клеці.
Старая ўжо даўно нікуды не вартая. Бог ведае, калі ставілася, тлумачыў Язэп Вароніч свайму госцю.
Ня гледзячы на розніцу ў гадах і зусім нядаўняе знаёмства, Іван Хмялеўскі ставіўся да свайго маладога гаспадара з вялікай пашанай. Можа таму, што лічыў сябе менш дасведчаным у гаспадарчых справах. Усё ж адно ваяваць, а другое даглядаць поле і чараду, будынкі і падворак, лес ды сенажаць. Ведаць, калі што рабіць, каб і з сілы не выбіцца і з усім на час управіцца. Добры знаўца свайго вайсковага рамяства умеў заўважыць і ацаніць падобную рысу ў іншых.
Зруб стаяў на ўзлеску амаль гатовы і здалёк залаціўся старанна акоранымі сасновымі вянцамі.
Я, ведаеце, не хацеў у двары смеціць ды залішне талаку ўтвараць, казаў Язэп. А тут і бярвенні вазіць блізка і цеслярам вальней. Застанецца толькі пазначыць ды перавезці. Падваліны добрыя вечна стаяць будзе.
Цесляры спынілі працу і падышлі павітацца.
Дзень-два, пане, і будзе гатова, далажыў старэйшы. Заадно варта было б і кроквы зладзіць, усё спраўней будзе. Часу хопіць, да дажджоў на месцы стане.
Згодны з вамі, мужчыны, але кошт застанецца той самы, дамоўлены, засцярогся Язэп. Тут і мне і вам зручней. Ніхто не траціць.
— Вядома. Мы і не патрабуем. Падабаецца нам тут працаваць. Ані падшыванцы пад рукі не лезуць, ані сабакі ці свінчо якое, засмяяўся цясляр.
Хто гэта на злом галавы ляціць? увагу ўсіх заняў хлопец, які імчаў ад двара на неасядланым коніку.
Задыханы споўз на зямлю і хапаў ротам паветра.
Ну што там? устрывожыўся Язэп. Пажар ці што?
He, пане, паматаў галавой хлапчук, паступова прыводзячы да ладу сваю дыхаліцу. нічога.
Чаго ж ляцеў, як ад татараў? Сам больш загнаўся, чым конь.
Нарэшце мог сказаць нешта ўцямнае.
Там ў двары, пане, нейкі важны пан у карэце. Вельмі прасіў адшукаць пана, то пані паслала. Як знайду, то прасіць, каб неадкладна з ім спаткаліся. Казаў, справа дзяр-жаў-ная. Во!