• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Два маіх пісталеты і муіпкет у хлапца.
    Няшмат, паважна зазначыў Хмялеўскі. -1 ў мяне пара.
    — Век на гэтым шляху было спакойна, як апраўдваючыся, сказаў кур’ер.
    Ну, не такі ўжо вялікі панскі век, усміхнуўся Хмялеўскі, жадаючы падбадзёрыць устрывожанага маладзёна. А гэта не можа быць якая ахова?
    Якая там ахова! Маю загад не спынявда і ні з кім не весці размоў. Вось і васпана ўзялі толькі з удзячнасці.
    Трэба рабіць, як загадваюць, кіўнуў Хмялеўскі. Значыць, гэтыя не з дабром. Падгані, вашмосьць, фурмана.
    Кур’ер высунуўся ў вакно:
    Паганяй, чалавеча! Тыя нам, хутчэй за ўсё, не сябры!
    “Усё ж хлопец трымаецца,”падумаў Хмялеўскі. Зірнуў назад. Кавалькада была даволі блізка. Карэта кацілася з пагорка, дарога тут пачынала звужацца, выходзячы на колішнюю грэблю, добра прысыпаную зямлёю і жвірам. Калі да лесу заставалася якіх сто сажняў, шкло задняга ваконца карэты разляцелася на дробныя пырскі. 3-за грукату колаў гук стрэлу даляцеў неяк запознена. Але наступныя стрэлы заляскалі выразна, ад карэты паляцелі трэскі.
    * * *
    Страляюць! нібы не верачы вушам, ускрыкнуў кур’ер.
    Высунуўся з акна і не мерачыся, стрэліў насустрач пагоні. Услед зверху грымнуў мушкет.
    Міма, халера! вылаяўся кур’ер.
    Што будзем рабіць, пане? ахоўнік звесіўся з даху.
    Уцякаць і адбівацца! Ганіце, хлопцы!
    Ганю, пане, данеслася ад фурмана. Шпарчэй немагчыма.
    Кур’ер кінуў позірк на Хмялеўскага. Відаць дзівіўся яго спакою. Можа падумаў, таму што старонні, аніякім бокам да прычын гэтай пагоні. He ведаў Хмялеўскага. А той, прыняўшы нейкае рашэнне, павярнуўся да кур’ера.
    Лепш, калі ваш чалавек злезе сюды, а фурман схіліцца, а можа і ляжа на козлах, параіў ён. Голас Хмялеўскага гучаў амаль загадна, але кур’ер мабыць гэтага і не заўважыў. Сам жа, ваіпмосьць, набівай пісталеты.
    Хлопец тым часам, чапляючыся за дах і прыадчыненыя дзверы з дапамогай Хмялеўскага ўваліўся ў карэту.
    Набіты? Хмялеўскі пацягнуўся да мушкета.
    Якраз паспеў.
    Дай паспрабую.
    Ахоўнік запытальна зірнуў на кур’ера і аддаў зброю.
    Адчыняй левыя дзверы і адкінь прыступку, толькі залішне не высоўвайся, загадаў Хмялеўскі. А ты, вашмосьць, кіўнуў кур’еру, крыкні фурману, хай добра крыецца, бо як яго саб’юць, лёс наш марны. А з пісталетаў пакуль не страляй.
    Няўдалыя стрэлы з карэты раззухвалілі пераследнікаў і яны асмялелі. Але на пічасце, карэта ўжо ўлятала ў лес і ахапіць яе з бакоў стала немагчыма. Абагнаць на вузкай дарозе тым больш рызыкоўна, бо апынешся побач.
    Хмялеўскі апусціўся на левае калена, стаў на прыступку правай нагою і прываліўся да задняга вушака дзвярэй. Загадаў ахоўніку:
    Трымай мяне, хлопча, за пас. Гэй, фурман! гучна крыкнуў паручнік петыгорцаў. Спаволь, не сцёбай коней!
    Злажыўшыся да стрэлу, счакаў адпаведнай хвілі і мякка пацягнуў спуск.
    А зараз гані! крыкнуў, увал ьваючыся ўнутр разам з клубамі парахавога дыму.
    Адзін бразнуўся! радасна выгукнуў ахоўнік, зірнуўшы ў выбітае вакно.
    Пагоня сыпанула ў сваю чаргу і зноў кулі грукнулі ў дошкі карэты.
    Трапляюць, падлы, крэкнуў кур’ер, прыбіваючы шомпалам зарад. Мушкецёр ладаваў сваю зброю.
    Хмялеўскі скруціў у адно, што трапіла пад руку, і заткнуў задняе вакенца.
    Гэта добра, што страляюць, працягнуў руку за пісталетам, усміхнуўся на няўцямныя позіркі таварышаў. Ім жа набіць зброю на скаку не тое, што нам.
    А праўда, пане! узрадаваўся хлопец. Зарад рассыплеш ці кулю згубіш, мусіш запаволіць.
    Стрэл з пісталета быў не такі ўдалы: трапіў не ў вершніка а ў каня.
    Ну што ж, нібы апраўдваючыся, сказаў Хмялеўскі, але і гэты не пагоніцца.
    Але ж упартыя! здзівіўся ахоўнік, падаючы мушкет Хмялеўскаму, не чакаючы загаду.
    Маюць задачу. He выпадковыя людзі, Хмялеўскі вымоўна глянуў на ўстрывожанага кур’ера. Ну, хапайся, хлопча. У гэтай справе нельга марудзіць.
    Хмялеўскі заняў месца ў дзвярах, а хлопец прывычна ўчапіўся за яго пояс, упіраючыся нагою ў парог. Грымнуў стрэл і яшчэ адзін конь пазбавіўся гаспадара.
    Можа зараз крыху астынуць? з надзеяй азваўся кур’ер.
    Хмялеўскі, узрушаны паядынкам, завіхаўся ў цесным карабку карэты і падганяў сваіх памочнікаў.
    Хутчэй, хлопцы! Калі носіш зброю, то трэба ўпраўляцца з ёю як належыць. Шведы шмат выйграюць, бо зараджаюць шпарчэй за непрыяцеля, у тым ліку і за нас.
    Хоць бы коні вытрымалі, прамовіў кур’ер і гукнуў да фурмана. — Як ты там?
    Нічога, пане! Страшна, але трываю. Конікаў таксама не зачапіла.
    Хмялеўскі засмяяўся, перабіраючыся гэтым разам да правых дзвярэй:
    Вось гэта сапраўдны жаўнер! Сам страх адольвае і коням надае бадзёрасці.
    Скеміўшы, што з другога боку не прагучала ніводнага стрэлу, пагоня пачала трымацца правай узбочыны. Невядома, што з тымі падбітымі, але пяцёра не адставалі, хоць і не стралялі, несумненна ашчаджаючы зарады.
    Пужанем іх адсюль, паказаў Хмялеўскі. Стрэлім з пісталетаў удвох, трэба іх збянтэжыць.
    Абодва не доўга мерыліся і стрэлілі залпам. Пераследнікі не стрымаліся і адказалі тым жа.
    He вельмі здатныя, адзначыў Хмялеўскі гэту нястрыманасць. Так ці гэтак, мусяць прыпыніцца, каб наладаваць зброю.
    Нам толькі тут і адбівацца, сказаў кур’ер. За лесам ізноў поле, лёгка акружыць. Але там мястэчка блізка. He думаю, што наважацца ў ім страляць па карэце Радзівілаў.
    Хмялеўскі недаверліва пакруціў галавою.
    Залежыць, хто за намі гоніцца і дзеля чаго, заўважыў ён і запытаў, памаўчаўшы: Грошы вязеце, паперы?
    Кур’ер устрывожана зірнуў на Хмялеўскага, памуляўся перш чым адказваць. Нібы і казаць нельга, тым больш пры сведку, але адмовіць адказу таксама не выпадала.
    Есць і тое і другое, прамовіў урэшце.
    Тады гадаць цяжка. Але за паперамі заўсёды болып настойлівыя.
    Адстаўшая пагоня няўхільна скарочвала адлегласць да карэты і Хмялеўскі ізноў стаў у дзвярах.
    Бліжэй, бліжэй, нахрапы, запрашаў ён скрозь зубы. Ну, вось так!
    Стрэл, і яшчэ адзін паляцеў употырч, узараўшы галавою сыпкі пясок. Але пагоня, страціўшыўжо траіх, не сунімалася. Хмялеўскі схапіў пісталет і стрэліў для перапуду, не мерачыся.
    Зарадаў у нас хопіць? запытаўся, падаючы мушкет.
    Гэтага, пане, даволі! весела адкрыкнуў ахоўнік. Але ж з пана і стралец! дадаў у шчырым захапленні.
    Глядзі, не ўракні, адказаў Хмялеўскі.
    Злажыўся праз задняе ваконца і не змарнаваў зараду.
    He ўракнуў! крыкнуў кур’ер, не ўцярпеўшы, каб не выглянуць.
    Асцярожна, хлопцы. He высоўвайцеся без дай прычыны. -Хмялеўскі чарговы раз папярэдзіў непаседлівых спадарожнікаў. Халера іх ведае, можа ў запасе трымаюць наладаванае.
    Ахоўнік адкусіў верх патрона і, трымаючы кулю ў роце, прамармытаў невыразна:
    I як ім не абрыдла? ссыпаў порах і выплюнуў кулю ў мушкетную рулю, дадаў сярдзіта, На што спадзяюцца?
    Выпадковая заўвагараптам насцярожыла Хмялеўскага. Ачаму б і не быць падтрымцы спераду?
    Бакавой дарогі не чакаецца? запытаўся ён.
    He, тут у лесе няма, дакладна ведаю, адказаў кур’ер.
    Што ж пара, хлопча, паклікаў Хмялеўскі.
    Фурман ужо засвоіў свой абавязак. I гэтым разам стрэл быў трапны. Але і ў адказ дзве кулі пашчапалі тонкія дошкі дзвярэй.
    Бач, здолелі набіць, адзначыў Хмялеўскі. He такія ўжо няздары.
    Кур’ер, а тым болей мушкецёр не крыліся са сваім захалленнем:
    Але ж у пана вока і рука! Век не бачыў такога!
    Гэта, хлопцы, найшла такая хваля. Даўно не меў нагоды, але нешта паспрыяла. Ну і мушкет несумненна выдатны. Набівай, хлопча, але мне здаецца ім нарэшце досыць. He самазабойцы ж яны.
    Сапраўды, пагоня страціла імпэт. Нейкі час яшчэ ўдавала посціг, але мабыць больш дзеля роздыху стомленых коней.
    Божа, няўжо адчапіліся? прамовіў кур’ер, не верачы ў збаўленне.
    Тым больш марудзіць не варта. Могуць мець падмацаванне. Залежыць ім на захопе. Няхай фурман глядзіць, каб коням хапіла сілы да мястэчка, папярэдзіў Хмялеўскі.
    Як добра, што пан да нас далучыўся, проста выказаўся кур’ер. Так і скажу князю.
    А паперы да князя?
    Непасрэдна, ва ўласныя рукі, адказаў кур’ер.
    Хмялеўскі заўважыў імгненне няпэўнасціў яго голасе, ваганне. “Урэшце, што мне да таго”, падумаў ён. Памаўчаў, прыкідваючы мажлівы ход падзей і прамовіў:
    Хто ж мог насмеліцца зачапіць радзівілаву карэту? Гербы ж усім вядомыя. He галота такую пагоню зладзіла, дзіцяці ясна.
    Вось і я не ўцямлю, азваўся кур’ер з яшчэ большым адценнем няпэўнасці. Страшна назад ехаць гэтай дарогай.
    Назад гэта пасля, у роздуме прамовіў Хмялеўскі. А зараз трэба аб’ехаць мястэчка, калі яно не радзівілаўскае.
    Кур’ер яшчэ невыразна ўхапіў намёк Хмялеўскага.
    Яшчэ не, пацвердзіў ён. Зараз параюся з фурманам.
    He трэба і пытаць, пане, умяшаўся ў размову ахоўнік, пяшчотна пагладжваючы свой выключны мушкет. Есць дарога. He вельмі каб, але такою парою прыдасца. Выб’емся ёю на тракцік, a там кругаля, ад двара да двара і ў Нясвіжы!
    Вось толькі як з коньмі. У мястэчку была б падмена, -уздыхнуў кур’ер, бездапаможна зірнуўшы на Хмялеўскага.
    Яму так хацелася верыць, што небяспека нарэшце мінулася.
    Паверце, пане Зубовіч, там нас могуць чакаць, напомніў той.
    Хмялеўскі першы раз звярнуўся да хлапца з поўным ушанаваннем, не мог дазволіць сабе самазаспакаення, але баяўся маладой упартасці альбо самалюбства. Гэта было б вельмі недарэчы.
    Мяркуйце самі, пачаў тлумачыць. Калі захоп ладзілі не
    дурні, то зрабілі і нейкую падставу на ўсялякі выпадак. Вось гэтыя, ён махнуў рукою назад, маглі быць толькі загоншчыкамі.
    Я неяк пра гэта не падумаў, прызнаўся кур’ер. Пасля панскіх стрэлаў...
    Ен пачырванеў амаль як дзяўчына, усёведаміўшы сваю легкадумнасць.
    Гэта таму, што нечакана ўсё звалілася. He было часу разважыць, суцяшальна сказаў Хмялеўскі. А нам трэба быць гатовымі і ў лес скочыць, калі спераду перастрэнуць. Але найлепш згубіцца, знікнуць з іх вачэй, каб і след наш страцілі. Калі тыя, спераду, нас не дачакаюцца, палічаць, прынамсі на нейкі час, што з намі тут управіліся.
    А на самай справе, мы з імі ўправіліся, не ўтрымаўся ахоўнік. To я, з панскага дазволу, наверх? запытаўся ён. Ды будзем з Маркам выглядаць тае дарожкі.
    Лезь, пагадзіўся кур’ер. -1 назад, і наперад глядзі!
    Ды ўжо ж! Жыццё не абрыдла. Прасочым!
    Калі яны засталіся ўдвох, кур’ер стомлена адкінуўся на спінку лаўкі, выцер узмакрэлы лоб. Перад старэйшым не хацеў таіцца.
    Упершыню мне такая прыгода.
    Хмялеўскі спагадліва прамовіў: