• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Вурскі пакруціў пасылку ў руках. Нібы так сабе, але пан Касьян разумеў, што кампаньён неўпрыкмет аглядае пячаткі.
    Занеслі яго чэрці! Я ўжо думаў, ці не пара памінальную імшу спраўляць. Дык ён што, на земскі суд заадрасаваў?
    Пуцята кіўнуў пацвярджальна.
    Разумна зрабіў, бо так надзейна. Я спачатку і не глянуў ад каго гэта мне, аж бачу, што вам, патлумачыў ён.
    Пан падсудак не стаў расказваць, што для дасведчанага чал авека пячаткі пана Чыжа не мацней хлебнага мякіша і прачытаўшы змесціва, усё лёгка вярнуць у папярэдні стан так спрытна, каб і сам пан Чыж не пазнаў.
    Ну і што ён тут нагрызмоліў? Бурскі зрэзаў зламаныя пячаткі і пачаў распасціраць аркушы на стале. Ого! Ну і папера ў пана Антося. Пазайздросціць!
    Бурскі лічыў, што няёмка было б пакідаць прагляд ліста на пасля, аднаму сабе. Да таго ж не спадзяваўся нічога апроч выпрошвання грошай. Пуцяту ж было цікава пабачыць, як сустрэне Бурскі пэўныя нечаканасці, выкладзеныя Чыжом.
    Будзем спадзявацца, звесткі будуць вартыя паперы, ветліва абнадзеіў падсудак.
    Г эта яшчэ як сказаць, -усумніўся адрасат. Ну і што ж тут? Ага... “міласцівы пане-браце...” ну і так далей. Усё гэта глупства... Бурскі прабягаў поглядам роўныя, прыгожа выпісаныя радкі. Ну, вось... “Шчаслівым збегам акалічнасцяў я прыбыў ў Гданьск на караблі Яе Вялікасці Марыі-Казімеры, нашай Міласцівай пані...”
    Во, пройда! здзіўлена выгукнуў Бурскі. Як ён там мог апынуцца, на тым караблі? Якім збегам акалічнасцяў?
    Пан Касьян здзіўляўся не менш Бурскага, хоць і рабіў гэта другі раз, сам-насам доўга думаў, але не прыйшоў да якіх-небудзь высноў.
    Я ж не раз казаў, што хоць да гаспадаркі пан Антось не горнецца, у спрыце і розуме яму не адмовіш.
    0, Божа мой! прастагнаў Бурскі. -1 якія гэта двары Еўропы мелі гонар прымаць пана Чыжа-Вішнявецкага з заняпалага Вішняўца! Мабыць і паперу сцягнуў праз той фраўцымер.
    Бурскі аж плюнуў ад такога нахабства. Пан Касьян азваўся з паблажлівай усмешкай:
    Дайце ж, пане Сымоне, чалавеку пахваліцца. Каму яшчэ з нашага павету надорыцца гасцяваць на каралеўскім караблі? Урэшце існуюць у Маскоўшчыне пастаялыя двары, а шляхоцкія па ўсёй Еўропе.
    Пуцята ўжо ўдосталь нарагатаўся сам-насам, чытаючы выхваленні пана Чыжа. У адрозненне ад Бурскага, не звязаны аніякім павінавацтвам з непапраўным хвальком, ёнуспрымаў аповед як забаўную байку. Бурскі бачыў усё крыху іначай.
    Ведае нягоднік, што для мяне яго захапленні мёртваму казань, бо напэўна зараз пачне пра грошы. Вакол бедака такое атачэнне, а ў кішэні, як той казаў... Але пойдзем далей. “Ад картаў устрымліваўся... трымаўся ў межах прыстойнасці...” Уяўляеце, пане Касьяне, якія чалавек меў пакуты? з’едліва запытаўся Бурскі. A ці меў выбар? Кінулі б махляра ў Віслу, і плыві хоць да Швецыі.
    Пан падсудак, сам карцёжнік, здагадваўся, што Чыжу якраз атачэнне дапамагала адолець спакусу, напэўна меў большыя выгады ад такіх паводзінаў.
    “Татка Міласцівай пані таксама ўганараваў гульню сваім удзелам...” Бурскі няўцямна зірнуў на падсудка.
    Гэта ён пра кардынала дэ Аркуэн, бацьку каралевы.
    Бурскі схапіўся за галаву.
    Божа мой, Божа! “...яго вялебнасць, нажаль мае схільнасць да круцельства і гэта прыкра.” Скажы якая вытанчанасць, крэкнуў Бурскі. Два вяльможныя круцялі сыйшліся!
    Калі не махляваў пры картах, то і даехаў цэлы, упэўнена сказаў Пуцята.
    -1 за гэта Богу дзякаваць, хмыкнуў Бурскі. “Маю паведаміць шэраг цікавых навін. Крыніцы іх цалкам верагодныя, бо з атачэння самой каралевы.” Скажы ты! Бурскі ізноў пакруціў галавою. Самой каралевы! Во занесла небараку на вярхі, як дурня на азярод! Ці здолее злезці?
    Пуцята, які надаваў палітычным падзеям больш увагі, выказаўся пра пачутае сур’ёзна.
    Смех-смехам, пане Сымоне, але і мы можам мець з гэтага пажытак. Каралева адплыла ў Гданьск, але невядома да якой прыстані прыб’ецца: саксонскай ці французскай. Пан Антон мае спрыт і неадно выведае, калі яго папрасіць.
    Вы пра французскага князя?
    I пра яго, кіўнуў Пуцята. Французскія караблі з’явяцца ў Гданьск. Цікава ведаць, як да гэтага ставяцца ў высокіх сферах. Уласны шпег там для нас нечаканая але карысная асаблівасць. На Вялікае Княства водгалас даляціць пазней, а мы ўжо будзем ведаць.
    Хоць казаў усё з усмешкай, было бачна, што ўспрымае нагоду выведвання ўсур’ёз.
    Што ж, чытаем далей. Што нам яшчэ наш шпег паведаміць? Ого! голас Бурскага раптоўна страціў насмешлівы тон, нават выраз твару змяніўся. Хуценька прабегшы вачамі па радках, Бурскі зірнуў на Пуцяту. Ведаеце, што тут далей? Сапраўды вартае ўжытай паперы.
    Пан Касьян пастараўся спалучыць спакой, неўразуменне і цікаўнасць. Ніводнай рысачкай не здрадзіў, што яму вядома, пра якія важныя справы піша паяу Сымону пляменнік.
    Як жа магу здагадацца? усклікнуў ён. Што-небудзь істотнае?
    Вурскі кінуў засяроджаны погляд на ліст у руках, падняў вочы на падсудка.
    Мяркуйце самі, пане. Паведамленне тычыцца нашых вялікіх намераў. Мова пра Забелу. Андрэя Забелу, маладога, удакладніў ён.
    Што вы кажаце! Здзіўленне падсудка было вартае нясвіжскага тэатру. Пан Касьян нават пацягнуўся рукою да ліста. Якая ж там навіна?
    Бурскі, не спяшаючыся, перачытаў ліст, а пан Пуцята другі раз даведаўся, што невядомы яму пакуль Андрэй Забела жывы-здаро-
    вы і канчаткова намерыўся вярнуцца дадому. Служыў на моры, то і вяртацца будзе морам. Спрыяе гэтаму магчымасць трапіць на эскадру, што павязе да Рэчы Паспалітай князя Канці, прэтэндэнта на трон. У Францыі амаль упэўнены, што каралём стане ён. Калі так не адбудзецца, давядзецца шукаць іншай аказіі. Але ў любым выпадку караблём да Гданьска зручней і нават бяспечней, чым праз усю Еўропу, праз некалькі краін, часта пасвараных. Выдаткі могуць з’есці ўсё набытае.
    Кампаньёны ўперылі позіркі адзін у аднаго. Неўзабаве давядзецца стаць супраць праўнага гаспадара кліноцкай фартуны, альбо адступіццаад сваёй Вялікай Задумы. Прабеглі поглядам астатняе, што пішуць дзядам і бабулям вінаватыя ў працяглай адсутнасці ўнукі. У пэўных момантах пачуваліся крыху ніякавата, чытаючы чулыя словы Андрэя да бабулі і памерлага дзеда, якога лічыў жывым. Але абодва кавалеры сваімі зачарсцвелымі сэрцамі не адчувалі сямейнай повязі, лёгка адольвалі няёмкасць перад чужой шчырай адданасцю і любоўю.
    Навіна! пакруціў галавою Бурскі і паўтарыў са злосцю. Навіна, халера на яе!
    Пан Касьян даўчас наўсведамленне і супакаенне. Раней перажыў трывогу, але сам не галоўны ў сядле, то і пачуваўся бяспечней.
    -Алежяабяцаўвам, пане Сымоне, капудумак. Спадзяюся, яны не менш цікавыя і могуць прыдацца ў новых абставінах.
    Паказэў на ліст вішнявецкага Чыжа. He мог жа прызнацца, што з’явіліся яшчэ ў выніку азнаямлення з яго зместам. Цярпліва чакаў водгуку Бурскага. Нарзшце Бурскі кіўнуў.
    Дык паслухайце, што я надумаў, пане Сымоне, пачаў падсудак. Мне не давалі спакою новыя абставіны, таму і збіраў розныя меркаванні. Усё ёсць у нашым славутым Статуце!
    Бурскага часта весяліла захапленне падсудка прыдатнасцю артыкулаў звода законаў менавіта для парушэння тых жа законаў. Статут для лайдацкіх выкрутасаў, махлярскіх задумаў! Трэба ж дадумацца! Відаць і зараз чакаецца нешта падобнае.
    Цікава, што ж вы знайшлі?
    А вось паслухайце, пан Касьян пачаў з задавальненнем. У сёняшніх абставінах найважней змусіць Хмялеўскіх не з’яўляцца ў павеце, і нават паблізу яго.
    А як перашкодзіць? заўважыў Вурскі. Гайдукоў амаль не засталося, сярдзіта буркнуў ён, нібыта падсудак быў у гэтым вінаваты.
    Есць лепшы спосаб. Спосаб probatum est, ужо выпрабаваны, сказаў падсудак. Ва ўсякім разе для болып небяспечнага, сына.
    Бурскі паправіў палаючае смаллё невялікай качарэжкай.
    Вы думаеце, бацька яшчэ не ачомаўся? запытаўся з прыхаванай надзеяй.
    Спадзяюся, пацвердзіў Пуцята. Захаванне нашчадка de essenta hominum, вось сутнасць чалавечая. Дзеля бяспекі сына бацька не рушыць з нары, дзе б зараз ні сядзеў.
    Якім жа спосабам іх напужаць? Бурскага распірала нецярплівасць.
    Ужо не першы раз падсудак даваў неблагія парады, як захаваць становішча амаль без рызыкі страт. Трэба толькі вытрываць яго лаціну і замілаванне ў дробязях. Але перакладзе, халера, сам, нідзе дзенецца. Ну, а з гэтымі даўжэзнымі падыходамі да самага істотнага Бурскі ўжо сцярпеўся.
    Варта выкарыстаць супраць Багдана закон. Ну і нашы магчымасці ўжыць той закон у сваіх мэтах.
    Але на колькі хопіць таго страху? He баязлівец!
    Страх перад законам, пане Сымоне, наймацнейшы, павучальна прамовіў падсудак. Супраць яго нават невінаваты не ўстаіць. Ці ж не нам, служкам Феміды, гэта ведаць.
    Што праўда, то праўда, пакрывіўся Бурскі.
    Пан Касьян не быў збіты з тропу недахопам павагі да служак багіні, якая з завязанымі вачыма бралася ў нечым разабрацца.
    Мы, пане Сымоне, ведаем, што Багдан Хмялеўскі, alias Вайніловіч, жыве ў Берасцейскім павеце. Ён там не аселы. Гэта істотна. Аселасць умова sine qua non, неадменная, каб ён мог абараніцца ад нашых захадаў. А так мы можам вытрабаваць яго як збеглага слугу праз берасцейскі гродзкі суд.
    Вы маеце на думцы забойства? занепакоіўся Бурскі.
    Бурскі не жадаў ніякага разгляду справы ахмістрыні. Баяўся тым болей, што залежаў ад волі падсудка, на цвёрдасць якога не спадзяваўся.
    He, супакоіў яго Пуцята. Навошта нам ублытваць наш гродзкі суд?
    Бурскі сквапна пагадзіўся.
    Сапраўды гэта лішняе. Няма там на каго абаперціся.
    Можа і знайшлі б, але навошта рызыка? Прасцей ужыць напрамак падсудны земскаму ўраду.
    Пуцята ненадоўга засяродзіўся. Бурскі цярпліва чакаў, разумеючы, што толькі перашкодзіць, калі азавецца. Справа складаная і належыць неаднораз падумаць. Нарэшце падсудак зірнуў на Бурскага больш уцямна. Патрываў яшчэ хвілю, трасянуў галавою.
    Падыдзе! Напэўна падыдзе!
    Што ж? Запытаў Бурскі, крыху здзіўлены тым, што Пуцята як быццам толькі зараз знайшоў канчатковае рашэнне.
    А вось слухайце ўважліва, пане Сымоне. Багдан Вайніловіч, alias Хмялеўскі ваш слуга. Так?
    Ну нешта накшталт. Скажам слуга-шляхціц, надзелены да-
    верам, пацвердзіў Бурскі, яшчэ не разумеючы, навошта гэтыя ўдакладненні.
    Во, гэта яшчэ лепш. Слуга, дапушчаны да сур’ёзных спраў свайго пана. удакладніў Пуцята.
    Бурскі задумаўся, гледзячыў агонь. Па хвіліне азваўся. He хацеў чарговы раз выглядаць вучнем падсудка.