Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Хлопец замоўк, задаволены выкананнем даручанага важным панам з гербамі. Чые гербы ён, вядома, не ведаў.
Што ж, паедзем, пане Іване, прапанаваў Язэп. Урэшце тут мы скончылі. Ну а ты, гусар, імчыся, перадай, што едзем.
Хлопец узлез на свайго коніка і, гучна гікнуўшы, паімчаў назад.
Пакуль пасланец аддыхаецца, пане, то і вы там будзеце, пад агульны смех сказаў цясляр.
У двары, сапраўды, стаяла карэта. He проста буда на калёсах, як у каго з мясцовай шляхты, а спраўная, каштоўная рэч. Гербы таксама былі: на дзвярах збоку і на тыльнай сцяне. Пэўна, каб не кожны, здагнаўшы, насмеліўся апярэдзіць.
Трубы! Радзівілаўская! лёгкая трывога варухнулася ў сэрцы Хмялеўскага.
Наблізіўшыся, заўважылі маладога яшчэ, мабыць аднагодка Язэпу, шляхціца ў французскім строі, пры шпазе, які сядзеў у адчыненых дзвярах.
Мабыць шпагу прыпаясаў, нас чакаючы, ціха сказаў пан Іван і ўсміхнуўся, успомніўшы ганца. Важны пан!
Маладзён саскочыў, ступіў ім насустрач і дворна, спрактыкавана пакланіўся.
Прашу прабачыць, вашмосьці, што патурбаваў вас і адарваў ад заняткаў. Служба. Пэўна пан гаспадар? ён звярнуўся да Хмялеўскага.
Яшчэ як той вылазіў, абодва ўбачыл і, што ў карэце больш нікога няма. Затое ля коней круцілася двое моцных дзецюкоў, а на козлах ляжаў мушкет.
He, гаспадар вось, паказаў Хмялеўскі. Пан Язэп Вароніч.
Д аруйце, пане, ветліва схіліў галаву маладзён. Хвалююся, таму не ўсё, як належыць па этыкету. Сам я Мар’ян Зубовіч, кур’ер яснавяльможнага князя Радзівіла. Спяшаюся да Нясвіжа, бо князь можа ў любы дзень ад’ехаць, а я мушу заспець яго ў рэзідэнцыі.
Нешта васпана затрымала? запытаўся Язэп.
Спакойны зычлівы тон Язэпа паўплываў на госця, ён паспакайнеў.
Трэба замяніць каня, а да станцыі далёка. На трох нязручна, і чакаць, пакуль перакуюць, не стае часу. Вось мой клопат. Ці не магу атрымаць дапамогу?
Язэп кіўнуў галавою.
Чаму ж не дапамагчы? Дам, што ёсць лепшага! Вашага пакінеце, прыгледзім, перакуём, а пасля забярэце.
Божа мой! Вы мяне ратуеце! кур’ер горача паціснуў руку Язэпа. He ў вялікіх я чынах, самі разумееце, але чым магу, аддзячу!
Язэп раптам вымоўна зірнуў на Хмялеўскага. Ужо не раз і не два абгаворвалі яны, што надышоў час даведацца, як з тым радзівілаўцам, Пятром Літвіновічам, які пайшоў за Хмялеўскага ў няволю. Стан Хмялеўскага дазваляў спакойна абмяркоўваць трагічныя падзеі апошніх год.
Пане Зубовіч, ветліва звярнуўся Язэп да кур’ера, у нас таксама ёсць просьба. Дапамажыце пану Хмялеўскаму, давязіце яго да Нясвіжа. Яму крайне неабходна адшукаць таварыша з панцырнай харугвы князя.
Просьба збянтэжыла кур’ера. Лёгка было здагадацца, што яму не дазвалялася браць спадарожнікаў. Нездарма і карэту такую далі. Спешна! А што да дэпеш, то Радзівілам звыклыя паперкі не возяць. Лёгкае воблачка заклапочанасці прабегла па твары кур’ ера і знікла. Ён кіўнуў галавою на знак згоды. Разумеў, што адмова з яго боку будзе стратай гонару ў вачах уважлівых да незнаёмага людзей.
Добра, сказаў ён. Толькі едзем адразу.
Можа абед! Як жа так адпусціць з двара? занепакоўся Язэп.
Дзякуй, вашмосць, іншым разам заеду на абед, з усмешкай паабяцаўкур’ер. -Астокроцьдзякуй заканя! Едзьма! -закамандаваў сваім спадарожнікам.
Пакуль перапрагалі, жонка Язэпа паспела сабраць у дарогу ладны кошык і зараз ён стаяў у нагах Хмялеўскага. Коні, перахапіўшы адпачынку і свежай вадзіцы, беглі жвава.
He спадзяваўся гэтак хутка ўправіцца, кур’ер вінавата ўсміхнуўся Хмялеўскаму. Але я сапраўды мушу спяшацца.
Хмялеўскі разумеў, чым выклікана няёмкасць хлопца, і пастараўся яе не заўважыць
Пан Вароніч гаспадар увішны, азваўся ён. А як вы да нас трапілі?
Выпадкова. Запыталі стрэчнага, дзе бліжэйшы двор, ён і паказаў дарогу. Гэтак і даехалі. Кур’ер памаўчаў і прамовіў як сам сабе, як той конь раскаваўся, не разумею?
А пры ад’ездзе аглядалі? Сам ці фурман?
Пан Іван амаль не сумняваўся, якім будзе адказ: хлопец не выглядаў на хітруна.
He, сарамліва прызнаўся ён. Палягалі на стаенным.
Вось і адказ. Прабач, вашмосць, што павучаю, але ў вашым рамястве, як і ў войску, палягаць можна толькі на сабе. Страмёны, сядло, папруга. Аброць, капыты ды падковы усё сам правер, калі хочаш жывым з бітвы вярнуцца.
Ваша праўда, сам вінаваты. Добра, што зацны чалавек трапіўся.
Ці не пара глянуць, што нам на дарогу сабралі? бадзёра абвясціў Хмялеўскі, каб выбавіць спадарожніка з прыкрага становішча.
Ён паставіў на пярэднюю лаўку кошык і адхінуў сурвэтку.
Ого! Галодныя не будзем. Рыхтуй, васпане, нож ды дзе ўсё гэта раскласці.
Дзякуй. Але я не галодны, паспрабаваў адмаўляцца кур’ер. Сілкуйцеся на здароўе. А ножык я зараз.
Як гэта? запярэчыў Хмялеўскі. Як гэта я адзін буду ласавацца? Рыхтуй, васпан, стол ды не марудзь!
Кур’ер паслухмяна падняў палічку, што мацавалася завесамі да дзвярэй, замацаваў распоркі.
Ну вось. Цяпер відаць, што мы ў княскай карэце. Хмялеўскі пачаў выкладваць вяндліну, халоднае мяса, хлеб.
Глядзі ты і яйкі не забылася, і соль, і цыбульку зялёную. Смаката! Вось майму б сыну такую дзеўку!
Сына маеце? запытаўся кур’ер, заядаючы дар’іны ласункі.
Сына і дачку. Д ачка ўжо сваю сям’ю мае, а сын пакуль кавалер.
Ну з гэтым няма клопату. Знойдзе, тонам знаўцы выказаўся маладзён.
Хмялеўскі стрымаў усмешку, каб не пакрыўдзіць бывалага чалавека, хоць па ўсім выглядала, што згаданы клопат у яго наперадзе. Хмялеўскі адкроіў па добрай лусце хлеба, прыкрыў іх скрылікамі мяса.
Падай, вашмосць, хлапцам. Табе зручней.
Кур’ер высунуўся ў вакно і падаў пачастунак. Вясёлыя воклічы засведчылі, што ў сам час.
А што, мушкет заўсёды з табою? Хмялеўскі кіўнуў на перадок карэты.
Як Вільня ці Варшава, то заўсёды. Калі далёка пасылаюць, таксама. А так, то ўдвох.
Падабаецца служба? Бачу, дбаеш.
— Лепш, чым у двары. Вальней. Мвнш папіхаюць.
Ну а мушкет той калі спатрэбіўся?
-Мне пакуль шанцуе. Але іншым давялося адбівацца. Былі хто і параненыя. Рэдка, праўда, нібы супакойваючы сябе адказаў кур’ер.
Але Хмялеўскі адчуваў, што хлопец хвалюецца, хоць стараецца гэтага не паказваць. Яно і не дзіўна ў часы беззаконня і нязгоды ў народзе. I брыда розная ажыўляецца і групоўкі палітычныя зводзяць рахункі коштам вось такіх хлапцоў, што з канца ў канец Рэчы Паспалітай возяць у паперах волю і намеры правадыроў. Могуць і жыцця пазбавіцца, так і не ведаючы, што таму прычынай.
А як з канфедэратамі?
Ды неяк не чапалі. Але спынялі разы два. Пыталі чый ды адкуль. Гвалту не чынілі. Можа да князя рэспект мелі, не ведаю. Дарэчы ці сапраўды канфедэраты, дапытваць не рашыўся, усміхнуўся кур’ер.
Хмялеўскі ізноў пачуў у словах і тоне кур’ера глыбока затоеную трывогу.
Ці то ад стомы, ці ад добрай перакускі, запітай яшчэ не нагрэтым квасам, размова сама па сабе разладжвалася. Карэта кацілася мякка па ўкатаных каляінах, фурман не гнаў коней і Хмялеўскі задрамаў, прываліўшыся ў вугал на падушках лепшай, задняй лаўкі. Кур’ер, не зусім зручна перагнуўшыся да акна, лена аглядаў добра знаёмыя, не раз бачаныя краявіды. Вось яшчэ гэты пясчысты пагорак і дарога пойдзе ўніз, каб схавацца ў моцна забалочаны, і летам не прасыхае, лес. А там праз якія дзве мілі абшар ізноў пачне падымацца, пойдуць палі з гайкамі, а за імі мястэчка. Там можна крыху пастаяць. З’есці абед, выпрастаць ногі ды паясніцу разварушыць.
Фурман і яго сусед па козлах, маладыя, моцныя драмаць не збіраліся. Ды паспрабуй, прыдрамі, не згледзіш, як грымнеш пад колы. Хлопцы балбаталі пра рознае, пазіраючы наўкруга, прыкідвалі, ці адразу іх выправяць назад, ці дадуць пару дзён перадыху. Мушкет ляжаў на каленях. He таму, што чакалася нейкай пагрозы, а з прызвычаення: кур’ера і тое, што пры ім належыць ахоўваць. Праца не цяжкая, а як на маладыя гады то і прыемная. I туды з’ездзіш, і там пабудзеш. Нішто не парушала прывычнага туркоту колаў і скрыпу карэты на глыбейшых каляінах. Кур’еру надакучыла адзінота.
Ну, што цікавага зверху, хлопцы? высунуўся ён з акна, задраўшы галаву.
А ўсё па старому, пане. Нават вунь і ссохлая алешына не павалілася, азваўся фурман, паказваючы пугаўём, і раптам усклікнуў: А што гэта там? Вунь, як на алешыну!
Кур’ер кінуўся да супрацьлеглых дзвярэй, зачапіўшы ногі Хмялеўскага. Той нібы схамянуўся, але вачэй не расплюшчыў, a толькі ўладкаваўся ямчэй. Кур’ер высунуўся ў вакно. 3 правага боку па прасёлку да дарогі неслася купа коннікаў. 3-за пылу цяжка было палічыць, але напэўна болып паўтузіна.
Узброеныя! крыкнуў ахоўнік.
Кур’ер і сам заўважыў, што той сёй з коннікаў меў нешта з даўгой зброі. Што за людзі?
Што будзем рабіць пане? Прапусцім ці прыспешым?
Паганяй! не завагаўся кур’ер. Хто б там ні быў, лепш мець яго ззаду.
На войска не выглядае, сказаў ахоўнік.
Каб лепей бачыць ён прыўзняўся, трымаючыся за дах карэты.
Хутчэй шляхта. Можа з палявання? і раптам усклікнуў: Дальбог, напярэймы йдуць!
Кур’ер паверыў досведу падначаленага.
Ганіце, хлопцы!
Што там? Хмялеўскі прачнуўся і расплюшчыў вочы.
Нейкія вершнікі скачуць на перахват!
На перахват? тут ужо і Хмялеўскі кінуўся да акна.
Тут дарога збоку ўліваецца, таму так кажу. Хто яго ведае, што за людзі, але ўзброеныя, то лепш ад іх адарвацца, адказаў кур’ер.
Ну, карэтай ад вершнікаў не адарвешся. Калі яны, вядома, за намі. Можа ў другі бок павернуць?
Хутка ўбачым, але лепш насцярожыцца.
Кур’ер дастаў з кішэні на сцяне два пісталеты, праверыў порах на палічках і накруціў спружыны. Ключ на аздобным плеценым шнурку павесіў на шыю.
Добрая зброя, пахваліў Хмялеўскі. Але я ўсё ніяк да гэтых калясцовых замкоў не прывыкну. Здаецца крамянёвыя прасцей, хоць разумею звычка.
Яшчэ адзін, пане! даляцела зверху. Услед за намі!
Хмялеўскі і кур’ер высунуліся з абодвух вакон. Вершнікі і карэта ляцелі да скрыжавання дарог і была бачна, што карэта будзе першай. Ззаду, сапраўды, здаганяў коннік, то паказваючы бізуном у бок карэты, то махаючы вершнікам. Мабыць на гэты знак, адзін з пярэдніх, зразаючы вугал, скіраваў на поле. Але конь адразу загруз на раллі вышэй бабак і вершнік мусіў выкараскацца назад, знікаючы ў воблаку пылу, ўзнятага таварышамі на сухой дарозе.
-Хлопцам пільна з намі спаткацца, павярнуўся Хмялеўскі да кур’ера. Толькі з якімі намерамі, калі даўгую зброю трымаюць напагатове? А што ў нас?