Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Кур’ер, васпане, як жаўнер, не ведае, куды пашлюць яго генералы ды гетманы, і кулі на яго галаву могуць сыпануць у кожны момант.
-1 не кажыце, пане! Да гэтага дня лічыў, што служба мая раскоша радзівілаўскага герба і цёмныя шыпіы баяцца. Аж на табе!
Ваяваць не давялося?
Дагэтуль не.
Хлопец злёгку пачырванеў, нібы быў вінаваты, што не мае досведу.
To вашмосьць маладзец, пахваліў Хмялеўскі. Паводзіў сябе як абстраляны.
Вось цяпер абстраляны, кур’ер раптам панізіў голас ледзь не да шэпту. Баяўся я моцна.
А гэта якраз не грэх, засмяяўся Хмялеўскі. Страх свой адолеў і да паядынку стаў. Усе баяцца.
-1васпан?
-1 я.
Цяжка паверыць, прызнаўся кур’ер, але такому, як пан, не верыць нельга.
Патрэбную сцяжыну, сапраўды, не кожны мог заўважыць. Калі, прадраўшыся скрозь кустоў’е, аддаліліся ад дарогі на дзесятак сажняў, фурман спыніў коней і разам з ахоўнікам зацёр сляды колаў на ўзбочыне.
He думаю, што згледзяць, пане, пахваліўся кур’еру. Але можа зменім коней у якім бліжэйшым двары?
Добра. Кіруй да якога маёнтка, калі ведаеш дарогу, дазволіў Зубовіч.
Ёсць тут неблагі двор і ўжо радзівілаўскі, але гэта крыху ўбок і дадасць дарогі.
Едзь ужо, калі вырашылі, падагнаў той, спадзеючыся, што такім чынам пазбавяцца небяспекі.
...Адолеўшы пару апошніх пагоркаў, дзе коням сапраўды давялося збіраць астатнія сілы, карэта пакацілася ўздоўж кароткай прысады да сярэдняй рукі маёнтка. Спыніліся, не заехаўшы на дзядзінец. Хмялеўскі стомлены боем, узрушэннямі і высілкам не такой і зручнай вандроўкі тым часам ізноў прыдрамаў. Кур’ер пашкадаваў яго будзіць і, загадаўшы хлопцам быць ціха, пайшоў шукаць гаспадара. Таму Хмялеўскі не пачуў, як выпраглі і павялі ў стайню коней, як прывялі замену і нейкія людзі наблізіліся да пакалечанай карэты.
Божа мой! Іван! Жывы, ці прывід? Ці то я трызню! гучны вокліч вырваў Хмялеўскага з дрымоты.
Рослы, моцнага целаскладу і ваярскай паставы мужчына стаяў, упіраючыся ў ву шакі дзвярэй, і глядзеў на Хмя леўскага здзіўленымі, радаснымі вачыма. Хмялеўскаму спатрэбілася некалькі доўгіх хвіль, каб ачомацца і ўсвядоміць, дзе ён і што дзеецца.
Жывы! Жывы, браце, і да цябе ехаў!
Ён ці не вылецеў з карэты простаў абдымкі гаспадара маёнтка.
А я ж па табе не адну імшу справіў, прамовіў той, моцна тулячы да грудзей неспадзяванага госця.
Кур’ер з ахоўнікам, бо фурман пайшоў дагледзець пакінутых коней, здзіўлена пазіралі, як з вачэй гэтых суворых людзей коцяцца самыя сапраўдныя слёзы. Асабліва нечаканымі яны былі ў адважнага таварыша падарожжа.
Вось я і прыехаў, хлопцы, азваўся да іх Хмялеўскі. Вось каго я шукаў, паказаў на гаспадара. Цяпер мне і Нясвіж непатрэбен.
А як жа мы, пане? разгублена, неяк па дзіцячаму шчыра выгукнуў ахоўнік.
А ў чым справа? гаспадар не зразумеў трывогі хлапца.
Дык мы ж таварышы па зброі, усміхнуўся Хмялеўскі, абхапіўшы хлапца за плечы. Шкода расставацца.
Вядома давялося расказваць усю прыгоду ад пачатку і падрабязна.
Ну, далей такой пагрозы няма. Землі пойдуць спрэс княскія. Але пару хлапцоў з вамі выпраўлю, вырашыў Пятро Літвіновіч, даўні таварыш Хмялеўскага, які пайшоў калісьці ў заклад за яго вызваленне.
Абодва ўглядаліся адзін у аднаго шчаслівымі вачыма, нібы толькі вось-вось уратаваліся ад вялікай бяды і яшчэ ў гэта не верылі.
Пажывеш пакуль у мяне, Іване. Адпачнеш. Гаспадаркай сваёй пахвалюся, прыгаворваў Пятро Літвіновіч, частуючы сябра усім, чым быў багаты яго дом.
Аповедам абодвух, здавалася, не будзе канца.
Вось і праясніліся ўсе загадкі, уздыхнуў Літвіновіч, праслухаўшы пра ўсе прыгоды і няшчасці Хмялеўскага. Застаецца вярнуць на месца, што парушана, усміхнуўся заклапочана. A пакуль гасцюй ды сілы набірайся.
Ахвотна, браце, за дзень-два не нацешуся нашай сустрэчай.
Ды ўжо ж, падтакнуў Літвіновіч, а я не адпусціў бы, каб ты і ўцякаў.
Абодва згодна засмяяліся. Памаўчалі.
А ведаеш, як мне казалі, гаспадарка мая ў добрых руках, калі можна да такога нягодніка ўжываць гэты выраз. Чуў, што не разрабавана і дае добры прыбытак, паведаміў Хмялеўскі.
А гэта, Іване, добра, Літвіновіч быў выразна усцеіпаны пачутым. Маёнтак мы ўсё адно забяром, так што няхай пакуль гаспадарыць, як належыць. Паўсім відаць, хацеў там грунтоўна асесці. Таму і цябе са свету зжываў, ды і сына, калі б здолеў распазнаць.
Літвіновіч пасунуў да госця поўны келіх, пачаў, як малому, падкладваць смачнейшыя кавалкі.
Жудасны чалавек, як падумаю, прызнаўся Хмялеўскі. Пэўна не адно мае на сумленні, калі на незнаёмага чалавека такі замах учыніў. 3 кім ваяваць не давялося, а вось супраць такога не ведаю як і пачынаць. Нібы свой, аднае крыві...
А горш татарына, браце, падхапіў Літвіновіч, бо злачынца ўсёй людскасці вораг. Яму абы сваё, для такіх няма ані Боскіх прыказанняў, ані Бацькаўшчыны, ані сумлення. Але нам пакуль лепш яго не спудзіць. Падумаем, пашукаем падтрымкі. Можа і князю да ног прыпадзем. Памятае ён цябе, не адмовіць, я думаю. А тады хутка і адным махам, каб злыдзень ў апошні момант не нарабіў шкоды.
Літвіновіч змоўк, чакаючы водгуку на прапанаванае. Хмялеўскі азваўся не адразу. Відаць, сапраўды, думаў над словамі калегі, узважваў яго меркаванні і параўноўваў ці прыстасоўваў да сваіх. Нарэшце загаварыў:
Ёсць, браце, абставіны, што прымушаюць спяшацца, голас Хмялеўскага гучаў ціха, з выразным адценем непакою, Баюся за жыццё чалавека. А як успомню пра замах на маё...
Сын? запытаў Літвіновіч. Расказвай! Калі ўжо абдумваем наступ, усё трэбаўлічваць, загадаў ён тонам старэйшага афіцера.
Хмялеўскі пераказаўусё пачутае ад Вароніча пра Адэлю Карпека і не хаваў ад сябра сваіх да яе пачуццяў.
- Скажы, які вампір! абурыўся пан Пятро. Гэта ж трэба рашыцца на такое! Цікава было б даведаода пра мінулае гэтага гругана.
- У павеце пра яго сапраўды мала вядома. Прыехаў, пасяліўся, але як абвык, то пачалося. Я трапіў у яго сіло, бо спяшаўся, нібы ў апраўданне сказаў Хмялеўскі, а сябра з разуменнем кіўнуў галавою.
Пасля працяглага маўчання Літвіновіч прамовіў:
- У любым выпадку трэба наш наезд падрыхтаваць. I людзей, і паперы. Але пашэнціла табе з тым Варонічам!.. Зацны, відаць, чалавек. Трэба і мне з ім сустрэцца. А мо і ў павет заглянуць, мяне ж там не ведаюць. А табе пакуль не след адсюль вылазіць. А там калі не сватам, то дружбаю возьмеш мяне абавязкова, засмяяўся Літвіновіч. Сыну вестку праз Вароніча дашлём. Зух ён у цябе, бачу. Але берагчыся і яму трэба, каб не трапіць у пастку па маладосці. Па нашаму выйдзе, Іване, запэўніў Літвіновіч і ўзняў свой келіх. За наша шчасце, браце!
Ад пана Чыжа з належным шацункам
Пан Бурскі сядзеў у задуменні і не мог адарваць вачэй ад хісткага полымя свечкі. Яно то кідалася на бакі, то ізноў стаяла вострым як джала дзіды языком. He падабалася пану Сымону яго становішча. Сам не мог патлумачыць чым і чаму, але пачуццё неўсвядомленай небяспекі прыгнятала мацней і мацней. I што яму да элекцыі!
Вось забыўся пра існаванне таго паручніка Сурмача і на табе! Алеўспомніў, вядома, даўняе наведванне татарскай сотні, і адразу ж падумалася, што аб’явіўся афіцэр ні з чым добрым.
Прагледзь, вашмосьць, ліст ды я забяру яго, бо спатрэбіцца ў іншых дварах, прамовіў, даючы да зразумення, штоўдакладняць не павінен.
Бурскі прачытаў ліст і запытальна глянуў на афіцэра.
ІПто ж маеце патрабаваць на словах, як тут пазначана? Бурскі вярнуў ліст паручніку.
Вядомая вам асоба патрабуе, каб вы аддалі пад маю каманду пэўную колькасць сваіх людзей, якіх вы ў вядомых вам абставінах назвалі як сваіх лісаўчыкоў. Г эта вам пра нешта сведчыць? афіцэр дапытліва глянуў на Бурскага.
Той вытрымаў позірк, памаўчаў, узважваючы патрабаванне.
Так, пацвердзіў нарэшце. Гэта амаль як пароль, ён злёгку ўсміхнуўся. -1 колькі ад мяне патрабуюць?
Дзесятак. Больш не трэба, менш непажадана. Неадкладна з коньмі і зброяй, тонам загаду паведаміў паручнік, каб выключыць спробу торгу.
Ясна. Ці магу даведацца дзеля якой мэты і на які час?
Паручнік старанна скруціў ліст і сунуў у торбу.
Гэтага я і сам не ведаю, голас афіцэра гучаў шчыра. Ад мяне іх пяройме іншы чалавек. Магчыма, ён будзе іх начальнікам, як я зразумеў з ускосных заўваг, не болып як на пару тыдняў.
Бурскі здагадаўся, што бяруць яго “ваўкоў”, каб не ўблытваць сваіх, бо людзей у Сапегаў хапала. Можа які падпал ці рабунак, а можа і што горшае. Розныя рахункі зручна зводзіць падчас безкаралеўя. Hi Вільні ні Варшаве не да гэтага.
Можа гэты Сурмач і падказаў, дзе ўзяць выканаўцаў невядомай, але хутчэй за ўсё, брыдкай справы. Яшчэ тады пан Бурскі падумаў, што сваіх “ваўкоў” не пабачыць, і вось, лічы, у двары іх амаль не засталося.
I пан Антон Чыж панёсся за лёгкім хлебам у Варшаву. А што, калі напаткае яго тое, на што ўжо столькі год напрошваецца? Як тады пераняць тыя вёсачкі ды Вішнявец ягоны мізэрны? Гэты прайдзісвет маім тэстаментам цікавіода, а свой дзеля мяне не склаў, хоць бы на ўсялякі выпадак. Ізноў браць наездам у адсутнасць гаспадара? усміхнуўся Бурскі. Напэўна падумаюць, як і пра таго Хмялеўскага. А дарэчы, з Хмялеўскім як? Дзе ён урэшце і чаго чакаць з яго боку? Хоць бы Касьян заехаў ды памеркавалі б удвох, што рабіць. A то і вячэра аднаму не ў смак.
Як бы падслухаўшы яго сумныя разважанні, азваўся аддалены звон бомаў. Бурскі прыслухаўся: няўжо Пуцята?
Пан падсудак завёў звычай ездзіць пад бомы, набытыя ў Варшаве. Бразганне цугляў яго не задавальняла. “Амаль як на вяселле васпан выбраўся,” дражніўся іншы раз Бурскі.
Сёння пан Сымон не хаваў, што рады госцю. I па твары падсудка было бачна, што прыехаў не ў адведкі.
Я да вас з капой думак, пане Сымоне, паведаміў Пуцята адразу пасля прывітання.
Рады буду паслухаць, але спачатку павячэраем. Ужо думаў, аднаму давядзецца за стол сядаць, пажаліўся Бурскі кампаньёну.
Пасля вячэры зручна ўладкаваліся ля комінка. Хоць была ўжо цёплая пара, па вечарах Бурскі любіў так пасядзець не столькі дзеля цяпла, колькі дзеля той незразумелай цягі да агню, што караніцца Бог ведае ў якіх часах і звычках.
Пан Касьян выцягнуў з падарожнай торбы пакунак, старанна разгарнуў і паклаў перад Бурскім залеплены пячаткамі скрутак.
Ад пана Чыжа з належным шацункам, засмяяўся ён. 3 Гданьска. Сёння ранкам даставілі на маё імя. Дробная і, будзем спадзявацца, прыемная нечаканасць.