• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Гэта так. Урэшце ім пісана шмат маіх лістоў.
    Яшчэ раз лепш! Амаль сакратар. А мо і сакратар, які пісаў лісты, вазіў іх і прывозіў адказы, а жыў побач з гайдукамі. Апроч заняткаў з коньмі, з яго жадання, простых, грубых заняткаў не меў. Да таго ж шляхціц, падкрэсліў падсудак.
    А гэта істотна? запытаў Бурскі.
    Ен устаў і запаліў ад свае свечкі цяжкі, яшчэ ад Хмялеўскіх, пазалочаны кандэлябр. У пакоі пасвятлела і абодва неяк павесялелі.
    Як убачыце, істотна, кіўнуў Пуцята і працягваў. Пану, назавем так, Вайніловічу даручаліся вартасныя паперы, прыкладам, па закладах, лісты, датычныя нейкіх трансакцый, кантракты і да таго падобнае. Разумееце?
    У гэтай матэрыі так, разумею, пацвердзіў Бурскі.
    А гэта грунт, зазначыў Пуцята. На ім абапрэцца наша абвінавачанне. Давераны слуга ўцёк ці з’ехаў, не паведаміўшы пану, не развітаўшыся і не разлічыўшыся па даручаных справах. Пасуе да нашага выпадку?
    Як найпаўней! Ён і абвергнуць не змог бы, пагадзіўся Бурскі.
    Пуцята счакаў хвілінку, каб падкрэсліць істотнасць таго, што выкладае.
    Вось гэта для нас самае істотнае! He маючы шанцаў абвергнуць, не асмеліцца
    стаць перад судом. I “жалезнаму лісту“ не даверыцца. Тым болей, што без
    прычыны затаіў сваё сапраўднае прозвішча.
    Для Вурскага ўсё сказанае гучала вельмі пераканаўча. Падмацаванае спасылкамі на артыкулы Статута, сапраўды выглядала як пастка для Багдана.
    А хіба на гэтых падставах мы можам паклікаць да адказу шляхціца? каб адагнаць астатнія сумненні, запытаўся Бурскі.
    Можам, упэўнена заявіў падсудак. He зусім так, як вам , магчыма, уяўляецца, але можам. Мы, ці дакладней, вы мелі права схапіць яго пры ўцёках ці ад’ездзе, як каму прыемней, пан Пуцята іранічна пакрывіўся. Вы яго і схапілі, крыху жарсткавата, in facie loci, на месцы злачынства, але ён уцёк, альбо лепей, знік. Мелі права шукаць і выпадкова, падкрэсліваю, выпадкова сустрэлі на Берасцейшчыне. Так гэта належыць выкласці ў позве і мамраме нашага суда. Напомню, што ў такіх выпадках правамоцны земскі суд.
    Вось як! весела адгукнуўся Бурскі.
    Твар яго дагэтуль толькі ўважлівы, ажывіўся. Вестка пра Забелу канешне важная, але захаванне захопленага задача першарадная. Пан Сымон зручней уладкаваўся ў крэсле, разумеючы, што аповед будзе не кароткі. Але не выказваў, як іншымі днямі, свайго незадавальнення. Разумеў, як важна ўтрымаць у памяці ўсе дробязі.
    Пане Касьяне, але ж я на свае вочы яго там не бачыў?
    Даведаліся ад мяне. А я пацверджу пад прысягай я ўсё ж судзейскі!з гонарам зазначыў пан Касьян. Сам затрымаць не мог, бо абставіны не дазвалялі, ды юрыдычна не да падсудка земскага гэта належыць.
    Пуцята ўжо даўно не меў нагоды пакрасавацца сваімі ведамі.
    Значыць, звяртаемся ў Берасцейскі замак?... выказаў здагадку Бурскі.
    Так. Позва ад вас, мамрам ад земскага суда, а калі прасцей, ад мяне, самазадаволеная ўхмылка асвяціла твар падсудка.
    Бліскуча, пане Касьяне! Бурскі не мог не прызнаць перамогу Пуцяты.
    Разумнае выкарыстанне multarum scientarum, вялікіх ведаў нашых продкаў, сціпла апусціў вочы пан Касьян. Статут дае пану выбар у справе беглага слугі: альбо да гродзкіх, альбоў земскі ўрад. Orbit judicans conscientas, куды нахіліцца талерка вагаў сумлення, як казалі старажытныя.
    Натуральна, я выбіраю земскі! ужо зусім весела выгукнуў Бурскі, падміргнуўшы.
    Ён устаў і пачаў пахаджваць з кута ў кут, тлумячы рухам нецярплівасць. Ізноў апусціўся ў крэсла, павярнуўся тварам да падсудка, нібы падганяючы.
    Менавіта так, бо справа не гарлавая, не крывавая, удакладніў падсудак і дадаў, крыху памаўчаўшы і прыцішыўшы голас, для ўсіх яна такая, апроч Багдана. Ён адзін разумее, што апынуўшыся ў межах нашай юрысдыкцыі, атрымае наступную позву ў справе забойства...
    -1 пабаіцца гэтага, з разуменнем кіўнуў Бурскі. А з ім і бацька.
    На яго погляд уся задума выглядала вельмі зграбна і нават прыстойна. На захаванні прыстойнасці пану Бурскаму ў новых абставінах вельмі залежала.
    Яшчэ адно ўдакладненне, пане Сымоне, насцярожыў падсудак. Паведамляем пра панесеную вамі страту з-за неадшуканых папер. He выкрадання, а неадшукання! He разлічыўся шляхціц з абавязкаў перад панам, недзе закінуў, ці згубіў
    вартасныя паперы. Гэта лепш, чым абвяшчаць яго злодзеем. Тут трэба кіравацца правілам quieta non movere, не варушы мінулага.
    Варыць галава ў пана падсудка, падумалася Бурскаму. Можа і дарма ён напускаецца наяго іншым разам. У кожнага свае хібы ды дзівосы. Пуцята ж таксама быў задаволены паводзінамі кампіліёна.
    Пры такім нашым стаўленні Берасце павінна схапіць яго і перадаць вам. Гэта якраз і грунтуецца на яго шляхоцкім статусе.
    А што мне далей з ім рабіць?
    Бурскі, прывучаны да думкі аб недатыкальнасці шляхты, ізноў засумняваўся, а хутчэй разгубіўся ў пуцятаўскім юрыдычным лабірынце.
    Маеце яго судзіць, уцешаны разгубленасцю Бурскага, патлумачыў падсудак. 3 удзелам тутэйшага вознага і сведкаў.
    Шляхціца? He чакаў, прызнаўся Бурскі.
    Уявіце сабе! задаволена зазначыў Пуцята. Можаце трымаць яго нават у кайданах, бо слуга, хоць і шляхціц. I патрабаваць адшкадавання з-за незнойдзеных папер. Вось калі ўсё гэта яму патлумачаць тамтэйшыя сябры, ён не толькі сюды не сунецца, але і з Берасцейшыны ўцячэ. Калі ведаць куды, то там яго, як неаселага ды пад ізводам, можна... пан Пуцята пстрыкнуў пальцамі. Толькі скарыстаць не Пракопа, а віленскага якога ці варшаўскага.
    А вы не думаеце, што ён уцячэ на Украіну?
    Шчаслівай дарогі! -пажадаў падсудак далёкаму Багдану. Але больш верагодна, што далучыцца да якой канфедэрацкай зграі, гэта болып пасуе ліцьвінскаму шляхціцу, чым нейкае гайдамацтва.
    Кампаньёны напэўна шукалі б іншага ходу, каб ведалі, што Багданзбіраецца ратаваць Адэлю, а не хавацца.
    * * *
    Япічэ мацней дзівіліся б кампільёны вялікай задумы, калі б маглі бачыць вачыма душы панаЧыжа-Вішнявецкага. А той стаяў насупраць Збраёўні, углядаўся ў незвычайную будыніну і прыкідваў, куды яго цягне больш: на Длугі Тарг ці бліжэй да партовых вулак. Будынак быў цікавы. Ён нібы складаўся з чатырох блізняча падобных, злітых у адно. Ніжні паверх просты, нават грубаваты, наступны сціплы, затое шмат шкла і толькі паддашша аздоблена ляпнінай і рознымі фігурамі.
    Падабаецца пану Збраёўня? пачуўся голас крыху ззаду.
    Пан Антон азірнуўся і ўбачыў апранутага па нямецку, з выгляду заможнага месціча. Аднаго росту з Чыжом, чалавек здаваўся вышэйшым з-за сваёй хударлявасці. Тулава на танклявых нагах схілялася наперад, нібы збіраўся падаць ці дзеўбануць нешта вострым носам. Чыжаўразіла гэтае птушынае падабенства. Польскае вымаўленне мела выразны нямецкі ці дакладней гданьскі акцэнт, але было цалкам прымальнае.
    Цікавы будынак, адказаў пан Антон, каб падтрымаць размову. У нас у Гародні такіх не сустрэнеш.
    Значыць пан ліцьвін! здагадаўся незнаёмы. Вашых тут не вельмі часта сустрэнеш. Хіба што пасля фрыёру.
    Чалавек трымаўся ветліва, не назаляючыся. Хутчэй сведчыў гатоўнасць патлумачыць ці падказаць чужому чалавеку ў выпадку патрэбы. Хоць Чыж не адчуваў цікаўнасці да размовы з ім, але і непрыязнасці ці жадання пазбавіцца ад выпадковага сустрэчнага не ўзнікала.
    У нашым горадзе шмат цікавага. А гэта па нідэрландскаму ўзору, сказаў той, паказаўшы на Збраёўню. Пан пэўна прыехаў па інтарэсах?
    He. Я з дваром Яе Вялікасці Каралевы. міжволі вырвалася ў пана Антона, і ён крыху спалохаўся, ці не пачуў хто-небудзь. Але тут жа супакоіўся. Ўрэшце, сказанае праўда, і не гучыць як сведчанне прыналежнасці да двара.
    Заняты сваёй думкай Чыж не заўважыў, што незнаёмага зацікавіла датычнасць ліцвінскага шляхціца да двара каралевы.
    А я сталы жыхар. -адказаў ён ветліва. I бацькі, і дзеці тут нарадзіліся. 3 панскагадазволу, Карл Шторх, грамадзянінГданьска.
    Чалавек нахіліўся ў ветлівым паклоне. Пан Антон ледзьве стрымаўся ад смеху. Але ж і пашанцавала чалавеку на такое буслянае прозвішча! I пасуе яму дакладна. Нездарма з першага погляду паказаўся падобным на птушку. Але хіба гэта не загана, каб смяяцца над незнаёмым, папракнуў сам сябе і назваўся:
    Антон Чыж-Вішнявецкі з Вялікага Княства, вырашыў не казыраць гербам, але ад Вішнявецкага не адмовіўся, бо пра Чыжоў гэты Бусел напэўна і не чуў, а пра Вішнявецкіх у Рэчы Паспалітай усе ведаюць.
    Прыемна, калі шляхціц высокага роду мае сантымент да нашага гораду. Нажаль, здараецца грэблівае стаўленне да гэтага дыяманту ў кароне Рэчы Паспалітай. Ці не зайсці нам ў які прытульны куток дзеля прыемнай гутаркі, калі васпан мае час і не пагрэбуе запрашэннем?
    Запрашэннем грэбаваць не выпадала, ды пан Антон і не збіраўся. Часу вольнага мае аж надта. У апартаментах толькі што пакруціўся, адзначыўся за цэлы тыдзень, пагергатаў з фрэйлінамі ды камерыстачкамі, хай на іх халера, ягадкі такія!
    Пазнаёмімся яшчэ з адной адметнасцю Гданьска, прагаварыў Шторх, замаўляючы пару першых куфляў лепшага піва, калі яны ўладкаваліся за цяжкім сталом адзін насупраць другога. Гародня, дарэчы, таксама горад партовы.
    Давялося быць? запытаўся Чыж. Я, прызнацца, далёка ад гэтага занятку, гаспадару на зямлі.
    Ен уявіў сабе пысу пана Сымона, а можа і падсудка, калі б яны пачулі гэтыя словы. Але Шторх хлопец сур’ёзны.
    Быў, хоць і не доўга, адказаў немец. Горад. канешне, драўляны, невялічкі, хоць з замкамі, але сплыў варты увагі.
    Напэўна, васпан, гэтым заняты? выказаў здагадку пан Антон.
    У пэўнай меры. Працую з капітанамі порта. Больш па збожжу, але соль і лес не мінаю, адказаў Шторх, з увагаю знаўцы разглядаючы пену ў куфлі. Дарэчы, у Гародні віціны спыняюцца якраз насупраць замкаў. Вядома, абсталявана там не так, як у нас. A pyx значны, і шлях проста на Кралявец. Варта увагі, паўтарыў ён.
    Так слова за словам новыя знаёмцы ад спраў ганд лёвых перайш лі да палітычных. Абодва бакі былі прыемна ўражаныя збежнасцю поглядаў. Здагадка засвітала ў галаве пана Антона неяк нечакана. Ен стаў больш абачлівым у сваіх выказваннях, хоць і надалей падаваўся праставатым ліцвінам, дробным земянінам, закінутым у вялікі горад. Пан Шторх цікавіўся ўсім: дваром каралевы, яго наведвальнікамі, якімі размовамі бавяць там час. Нават увага да прычын і абставін адплыцця з Варшавы была несумненна глыбейшай, чым належала чакаць ад звьгчайнага месціча. Само сабой склалася, што новы знаёмы болып выпытваў, чым апавядаў пану Антону.