• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    дзе аднагалоснай.
    3 усіх ваяводстваў толькі кракаўскае, пад уплывам гетмана Ябланоўскага, выказалася за Якуба.
    Калі збор галасоў завяршыўся, пераможны бок пачаў дамагацца неадкладнага абвяшчэння князя Канці каралём Рэчы Паспалітай. Абвяшчэнне было выключным абавязкам прымаса і рабіла абранне іншага прэтэндэнта беспадстаўным. Менавіта з гэтай прычыны нязгодныя з абраннем Канці голасна пратэставалі супраць неадкладнай намінацыі электа. Адзін бок баяўся падвойнай элекцыі, другі на
    Міхал Радзяёўскі
    яе разлічваў. Шмат дзе ўзняўся вэрхал і гвалт, бліснулі шаблі. Хто паважаў рыпарскі этыкет, дамаўляўся куды паслаць сэкундантаў. A прымас Радзеёўскі, чуючы ўсе гэтыя крыкі, чамусьці зацягваў з важнай працэдурай, і раптам адклаў яе на заўтра.
    Як з іншай нагоды пісаў старажытны грэк, “у адну гаротную ноч” адбыліся, гледзячы здалёк, сапраўды гаротныя па наступствах змены ў настроях шляхты. Давераныя людзі саксонскага электара, атрымаўшы дадатковыя грошы, да раніцы шчыравалі ў гасподах, рэзідэнцыях і намётах выбаршчыкаў. Велізарныя хабары павярнулі можных, неблагія падачкі і прыклад прынцыпала змянілі погляды значнейшай кліентуры і гэтак далей уніз па лесвіцы шляхоцкай дэмакратыі. Як снежны камяк з пагорка расла саксонская партыя.
    Калі назаўтра прымас Радзеёўскі стаў перад шляхтай, саксонец меў прыхільнікаў удвая больш, чым француз. Прымас, тым не менш, абвясціў каралём князя Канці. Скараспелая большасць не пагадзілася. На яе баку апынулася другая ў касцельнай іерархіі асоба, куяўскі біскуп Станіслаў Домбскі, якому і даручылі справу новай элекцыі.
    28 чэрвеня на тым жа полі абвясцілі каралём Фрыдрыха-Аўгуста Веттына.
    Кал і Якуб Флемінг ад імя Фрыдрыха-Аўгуста ў касцё ле Святога Яна прысягнуў на пакта-канвента, удзельнікаў цырымоніі не збянтэжыла, што дзень таму гэтую ж працэдуру выканаў Мэльхіёр дэ Паліньяк ад імя князя Канці ў гэтай жа самай катэдры.
    Каму-нікаму не спадабалася, што лютэранін Флемінг прысягае ў каталіцкім храме. Баяліся, ці не дасць гэта падставы каралю ігнараваць прынятыя абавязацельствы. Лёгкаверныя не разумелі, што немец і не збіраўся іх выконваць, а падпісаны арыгінал пакта-канвента некуды знікне.
    Адбылася астатняя з элекцый, дзе рашэнне, добрае ці дрэннае, належала шляхце, хоць пабочныя палітычныя сілы мелі на яго значны ўплыў. Наступныя каралі сядуць на трон Рэчы Паспалітай ужо толькі па волі гэтых самых пабочных сіл.
    Шмат каго адразу пасля элекцыі пачаў апаноўваць запознены жаль. П’янае ачмурэнне саступала цвярозым роздумам: а з чаго б гэта за адну ноч раптам памяняліся меркаванні? He здаралася ж нічога выключнага! Карыстаючыся гэтымі настроямі, прымас і Паліньяк яшчэ не трацілі надзеі на ўсталяванне Канці на трон. Спадзяваліся на дапамогу каралевы, слалі да яе давераных асобаў, але тая не саступала, баючыся, што французская партыя ў выпадку перамогі адпомсціць, адбіраючы ў Сабескіх спадчыну па каралю Яне III. Урэшце заявіла хадайнікам, што “элекцыя саксонца для яе больш карысная, чым было 6 вынясенне на трон яе сыноў”. Ад Фрыдрыха-Аўгуста чакала болыпай памяркоўнасці, хоць бы ў падзяку за нейтралітэт і падтрымку колішнімі прыхільнікамі Якуба.
    * * ♦
    Ну што, поўны крах? з’едліва запытаў Бенядыкт Сапега, як толькі Ачапоўскі павітаўся.
    Пане падскарбі, гэта сапраўдныя Фэрмапілы! патэтычна ўсклікнуў рэферэндар, уражаны, хоць і не здзіўлены, што прынцыпал ужо ўсё ведае.
    Нават у неспрыяльных для яго абставінах пан Ачапоўскі не мог адмовіцца ад драматызацыі.
    Ni fallor, калі не памыляюся, грэкі ўратаваліся, іранічна заўважыў Сапега, а нашы персы ганебна пабіты. Розніца ўсё ж істотная.
    Бачу, яснавяльможны пане, вы ўжо ўсё ведаеце. Сітуацыя выглядае менавіта так, -Ачапоўскі вінавата схіліў галаву. -Меа culpa! Меа maxima culpa! Мая віна! Мая вялікая віна!
    Усё ж хачу паслухаць, як там адбывалася. Колькі людзей бараніла радзівілаўскія Фэрмапілы?
    Ачапоўскі ведаў, што маніць не варта, але з вялікай цяжкасцю прымусіў сябе сказаць праўду.
    Двое на козлах, фурман і ахова. Ну, і кур’ер у карэце. Больш нібыта нікога не было.
    Нібыта, ці насамрэч? Сапега ўтаропіў у падначаленага цяжкі погляд.
    He мелі выпад ку спраўдзіць. Назіралі здалёк, пасля невялікай паўзы патлумачыў Ачапоўскі.
    Ясна. Пакуль прымем да ведама. А колькі ж было стральцоў з тых трох, бо і коньмі нехта ж павозіў?
    Двое па сведчанню Вырвіча, паспешліва адказаў запытаны.
    Размова набліжал ася да самага небяспечнага. Пан Вінцэсь баяўся гэтай справаздачы больш чым ранення. Справу змарнавалі так, як і ўявіць не маглі б, калі б увогуле на такое ўяўленне наважыліся. Змарнавалі непапраўна. Усё, што было ў той карэце, напэўна трапіла, дзе належала.
    А сам сведка хоць жывы? Ці нават на гэта яго здольнасцяў, выключных, як вы казалі, не хапіла?
    Паранены. Па яго словах адным з апошніх.
    Відаць страціў галаву ад страху, ужо са злосцю сказаў князь.
    Асмелюся запярэчыць, пане падскарбі, страх яму не ўласцівы, як і спагада. Мабыць, як пачалі сыпацца з коней адзін за адным... Ачапоўскі развёў рукамі, паказваючы свой адчай.
    He вельмі спадзяваўся ўзрушыць гэтым суворага прынцыпала, але ведаў, што ані слязьмі, ані перапросінамі не кране сэрца літоўскага Мак’явелі.
    Я ж і кажу страціў галаву, Бенедыкт Сапега не цярпеў пярэчанняў нават ад улюбёнцаў. Няўжо ў Радзівілаў з кур’ерамі такія адмысловыя стральцы ездзяць?
    Ды не, па ўсім звычайны гайдук. На свае вочы ўпэўніўся.
    Можа з паляўнічых каго выбралі. Але дзеля чаго? Сапега за-
    думенна звёў бровы. Калі б везлі нешта каштоўнае, узялі б цэлы швадрон. Ім не прасіць... Наша “знаходка“ ішла без іх ведама. Нешта тут іншае. He мог кур’ер так страляць.
    Ачапоўскі з імпэтам падхапіў зручную яму думку прынцыпала:
    Выключана, пане падскарбі. Тут нейкі д’ябал кіраваў тым мушкетам. Палажыў пяцёра нашых і то на хаду, з карэты!
    Рэферэндар і зараз не хаваў здзіўлення, калі не захаплення такой спраўнасцю.
    Можа лезлі за блізка? He дае мне спакою гэта загадка, пане Вінцэсь, голас Бенедыкта крыху палагаднеў, відавочна хацеў, каб суразмоўца не баяўся выказаць свае меркаванні і назіранні.
    Ужо за першымі стрэламі ўсведамілі, што ў карэце не абыякі мушкецёр, тлумачыў Ачапоўскі, крыху перавёўшы дух пасля першага страху. Спакуса была вялікая, таму ішлі на рызыку. Менш удзельнікаў застанеода, болыпы куш кожнаму, так ім было заяўлена. А сябе гэтыя зухі заўсёды лічаць непаражальнымі.
    А як жа з падставай? У тым мястэчку? спытаў і пра гэта Сапега.
    Там хутчэй вёска з карчмою, Але гэта не істотна. Падстава павяла сябе найгорш. Памыліліся мы з гэтымі “лісоўцамі", -у голасе Ачапоўскага прагучала глыбокая горыч. -1 стральцы з іх марныяі ва ўсім астатнм. Прадалі тыя збіры карчмару падстаўнога каня, дарэчы не свайго, нашага, і упіліся як свінні. Менавіта ў гэты дзень.
    Што з імі? сківіцы Сапегі сціснуліся, як абцугі.
    Зараз Ачапоўскі быў не ўпэўнены, ці належна абышоўся з пазычанымі гайдукамі, але маніць ці таіцца лічыў занадта рызыкоўным.
    3 імі канчаткова разлічыліся. Уздоўж дарогі балота, лепшага шукаць не трэба, Ачапоўскі шматзначна змоўк, потым дадаў, нібы перапрашаючы за самастойнасць, Там жа і тыя, што на дарозе...
    Ясна. А карчма?
    Пайшла з дымам. Выпадак, неасцярожнасць. Карчмар з’ехаў.
    Дык карэту знайшлі толькі ў Нясвіжы? Дзе ж яна знікла? Мак’явеллі нічога не пакідаў без даследавання.
    Хутчэй за ўсё, павярнула на незаўважаную намі сцяжыну і скіравалася бакавымі дарогамі. Да мястэчка яна не трапіла, уздыхнуў Ачапоўскі.
    Пазней зразумеў, што, упораўшыся з тымі “лісаўцамі", трэба было кінуцца шукаць следу ўроссып. Можа і знайшлі б. Свае коні былі свежыя, іх жа павінны былі ледзь зіпець. Але сам вырашыў, што кур’ер паспяшаецца да мястэчка, на людзі.
    Памыліліся з кур’ерам, прызнаў Ачапоўскі, нахіліўшы гал аву.
    Бо мелі справу з дасведчаным чалавекам, заўважыў Сапега. Альбо той маладзён вельмі добра шыецца ў прасцякі, альбо з ім, ці замест яго, быў яшчэ нехта. Такі чалавек можа згуртаваць вакол сябе нямала людзей. Адной вось гэтай здольнасцю страляць. А я перакананы, гэта не адзіная яго здольнасць.
    Мы з Вырвічам таксама прыйшлі да высновы, што тут ваярская рука, а не гайдуцкая, асмеліўся сцвердзіць Ачапоўскі.
    Сапега прыгледзеўся памагатаму сваімі бязлітаснымі вачыма.
    Што ж, fas est et ab hoste doceri, i ў ворага дазволена вучыцца, здзекліва азваўся Сапега. Для нас жа, sine dubio, адно несумненна: чакай умацавання канфедэратаў. Альбо ўблытаюцца ў бойку за князя Канці, альбо чарговы раз выйдуць супраць нас. Бярэсце ім не пайшло ў навуку! Зараз трэба сачыць, дзе гэтыя грошы праявяцца. Усюды сачыць! Асабліва у Віцебску, Ашмянах, Гародні. A што з тым першым кур’ерам, куды ён скіраваўся?
    Знік, пане падскарбі, прызнаўся Ачапоўскі
    Твар яго ледзь заўважна пабялеў. Другая прамашка! Барані, Божа, ад трэцяй, бо чацвертай можа не быць!
    -1 тут нітка абарвалася, зразумеў Бенедыкт Сапега. А маглі да клубка дайсці, са злым папрокам закончыў ён.
    Хлопцаў, што ім займаліся, Вырвіч узяў з сабою, на выпраўленне віны, ціха прамовіў Ачапоўскі. Як на гора, адзіныя з нашых трапілі пад кулі.
    У пакоі павісла гнятлівае маўчанне. Параза сапраўды выглядала поўнаю.
    А ў Нясвіжы што выведалі?
    Ачапсўскі адчуваў сябе амаль на ўласным адпяванні. Кожную хвіліну цярплівасць Сапегі можа скончыцца.
    Карэту моцна пашчапалі. Хлопцы аглядалі, але слядоў крыві ці знакаў, колькі там ехала, не заўважылі. Кур’ера, хутчэй за ўсё, адразу ж некуды паслалі.
    За грашамі маглі да яго з’явіцца. Народу ў тым Нясвіжы, як на кірмашы.
    Сапегі люта зайздросцілі Радзівілам наяўнасці ледзь не афіцыйна вызначанай сталіцы. 3 велічным замкам, з касцёламі і цэрквамі, з тэатрам і навакольнымі рэзыдэнцыямі. Ачапоўскі на апошнія словы пацвярджальна нахіліў галаву.
    Цалкам мажліва, яснавяльможны пане. 3 ахоўнікам пагутарыць удалося. Заманілі ў шынок... Моцны аказаўся на галаву, але, падпіўшы, расказаў, як адбіўся ад зграі разбойных і паклаў іх не менш як пяцёра, не лічыўшы коней. Ад князя пахвалу атрымаў і абяцанне ўзнагароды.
    Ачапоўскі ведаў, што таіцца з нечым перад “літоўскім Мак’явелі” не варта. Меў звычай спраўджваць паведамленні і надзейнасць памагатых. He выключана, што ад некага іншага адразу ўсё даведаўся.