Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Па сындыку было не пазнаць, як яму не падабаецца падобны тон. He час на асабістае стаўленне.
Горад пачне мабілізацыю не раней жніўня, паведаміў ён. -1 час, і сродкі дыктуюць такі тэрмін.
Я думаю, гэта не выкліча пярэчанняў Яго Вялікасці, памяркоўна заўважыў Фрыч.
Ад Якуба Флемінга ён ведаў пра падрыхтоўку лістоў ФрыдрыхаАўгуста I да гданьскіхуладаў, пра не вельмі паспяховыя спробы пераканаць караля не выстаўляць залішне вострых патрабаванняў, непрымальных для гарадскога патрыцыяту.
Гданьск займаў асаблівае месца між гарадоў Рэчы Паспалітай і па складу насельніцтва, і па гаспадарчай дзейнасці, і па наяўнасці правоў і прывілеяў. Для самакіравання меў Шырокую Лаву з трох ўладных ўтварэнняў (ардынкаў): Рады, Лавы і Трэцяга Ардынка. Рада прызначала дванаццаць лаўнікаў і сто сяброў Трэцяга Ардынку, а таксама прадстаўвікоў з правам аднаго голасу ад кожнага цэха. Супрацьстаянне завышаным патрабаванням каралёў Гданьск выяўляў неаднораз і рашуча, часам нават збройна. Фрыч меў загад Флемінга падрыхтаваць, наколькі мажліва, глебу для прывяцця каралеўскіх лістоў.
Я спадзяюся, заўважыў сындык, атачэнне караля разумее, што горад не выстаіць у збройным сутыкненні, таму будзе рабіць усё, каб не выклікаць яго.
Большасць гэта разумее і прымае такі падыход, пацвердзіў Фрыч. Нажаль, Яго Вялікасць у пэўныя моманты выказвае схільнасць да рашучых дзеянняў і спадзяецца ад Гданьска як вайбольшай дапамогі, прызнаўся ён.
Вось гэтага мы і баімся, гер Фрыч, не хаваючы незадаволенасці сказаў Альбертыні. Наш горад не вайсковы лагер, а купецкі, усміхнуўся ён. Да ўсіх клопатаў, мы ледзь не перад самай элекцыяй знайшлі новага каменданта. Палкоўнік шведскай службы, але чалавеку патрэбен час асвоіцца.
Вядома, кіўнуў Фрыч. Здольны чалавек?
Убачым, адказаў сындык. Час пакажа.
Толькі непрыяцель пацвердзіць, ці не намарна пойдуць восем тысяч злотых у мірны час, дзевяць у вайну. Але нездарма кажуць, хто шкадуе грошай свайму войску, будзе плаціць чужому.
Гэта так, засмяяўся Фрыч, лепшага спосабу спраўдзіць няма. Але будзем спадзявацца, што да вайны не дойдзе. Абмяжуемся іншымі дзеяннямі.
Менавіта?
Ал ьбертыні не хаваў, што гэткі паварот тэмы выклікае ў яго нашмат большы энтузіязм. Ведаў, што і гарадскія ўлады выкажуцца за любыя дзеянні апроч вайсковых.
Найважней прасачыць дух і сувязі прыхільнікаў Канці. Пагроза вайны груповак не выключаецца. Чым больш выведаем, тым лягчэй будзе запабегнуць яе выбуху. Думаю вы з гэтым пагодзіцеся? Тое ж і наконт зграі гэтага пірата.
Тут мы дапаможам ахвотна, сындык адчуў пад нагамі надзейную глебу. Нашы людзі з морам абазнаныя, у мовах спрактыкаваныя, лёгка сыходзяцца з іншаземцамі.
Хабар, патаемныя кантракты, спрыянне сваяцкім суполкам нэгацыянтаў вось зброя гданьскага патрыцыяту. Наёмнае войска, добра аплочанае служыла падмацаваннем, а не наступальнай сілай.
У гэтым іх вартасць, а ў пэўных выпадках нават незаменнасць, падтрымаў Фрыч. Дарэчы аб іншаземцах! Ёсць меркаванне, што аніводзін іншаземец не павінен апынуцца па-за у вагай адпаведных уладаў. Што вы на гэта, гер Караль?
Прыймальна, кіўнуў сындык. Намеснік бургамістра і так мае іх пад сваёй юрысдыкцыяй. Абавяжам, прыкладам, камандзіраў рот грамадзянскіх харугваў штодзённа перапісваць мэты і тэрміны перабывання чужых па сваіх акругах і перадаваць звесткі вызначаным радцам і намесніку бургамістра. Задавальняе такое рашэнне?
Хіба аніводзін горад Рэчы Паспалітай не быў здольны на падобную спраўнасць, апрача Гданьска. Нямецкая дакладнасць выканання!
Бліскуча, гер Караль. Лепшага і жадаць грэх!
Што да піратаў, сындык засмяяўся весела, то партовыя гарады іх баяцца і не дражняць без прычыны. Думаю, у прымальных межах можна зменшыць адначасную колькасць французскіх маракоўу горадзе і пускаць на бераг толькі без зброі. Можа, пэўныя выключэнні прадугледзець для афіцэраў, асабліва ў справах аправізацыі.
Фрыч немог запярэчыць. He могуць гданьскія купцы неўрваць лішні грош ад згаладалых па свежым правіянце маракоў.
Разумна. Мяркую, князь на гэта пагодзіода: бойкі і сутычкі яму першаму зашкодзяць, пахваліў Фрыч. Тут яго і вашы мэты супадаюць. У справе з французамі ёсць адна асаблівасць, гер Караль. Мяркую, павінен даверыць вам гэтую таямніцу.
Поўную дыскрэцыю ў нашых дачыненнях, гер Гюнтэр, я пацвярджаў не аднойчы. Ці ж не так? з адценнем папроку запытаў сындык.
Нібы на пацверджанне напоўніў келіхі, знакам запрасіўшы частавацца.
Няма мовы! засцярогся Фрыч. Мы яшчэ аніразу не падвялі адно аднаго ў даверы, гер Караль, таму слухайце. Ёсць звесткі, з атачэння самой каралевы, што з эскадрай прыбудуць адмысловыя эмісары ці пасланцы князя Канці, а можа і Вэрсалю, на Карону і Вялікае Княства. Цалкам мажліва, што наяўнасць саксонскага войска ў Кароне падказвае князю замацавацца найперш у Княстве. Варта нагадаць, што сам вялікі гетман Сапега належыць да французскай групоўкі... Войска Княства на яго утрыманні, так што...
Такое мажліва, падхапіў сындык. Затрымка гетмана з падпісаннем акту абрання француза магла быць хітрым прыкрыццём сапраўднага стаўлення. Падняць тамтэйшую шляхту яму будзе лёгка. Асабліва пры наяўнасці залатых аргументаў...
Па сутнасці, яе лёгка скіраваць у любым кірунку. Дастаткова скіраваць правадыроў, усміхнуўся Фрыч.
Абодва былі згодны, што няспынная барацьба ў Княстве скончыцца толькі тады, калі шляхта сама сабе скруціць галовы. Сындык быў не менш абазнаны з тамтэйшымі дачыненнямі.
Але ж вынікі элекцыі...? усумніўся ён. А вынікі іх соймікаў? А вынікі першай элекцыі? насмешліва прамовіў Фрыч. Княства мае немалую вагу. Які мудрэц адкажа, каторая з элекцый адпавядае сапраўдным настроям гэтых вечных бунтаўнікоў супраць саміх сябе?
Так, Альбертыні заківаў галавою. Дачыненняў у Княстве не зразумець нават седзячы тут, не кажучы пра Вэрсаль ці Парыж. Можа князь прайграе менавіта з гэтай прычыны?
Гюнтэр Фрыч весела зарагатаў.
А ці не шкадуеце вы, што гэтак здарылася, гер Караль?
Усё залежыць ад таго, як кожны з супаратаў будзе сябе паводзіць, бо пакуль ніхто не каранаваны, засцярогся сындык. Для нас галоўнае, як хто глядзіць на Гданьск, на яго месца ў дзяржаве, прывілеі, правы грамадзянаў. А гэтага загадзя не ведае ніхто, нават самі канкурэнты.
Фрыч не пярэчыў. Усё менавіта так. Выключную ролю Гданьска, як адзінага порту велізарнай дзяржавы, не так лёгка ўсвядоміць князю Канці, жыхару краіны з найвялікшым флотам і другому, курфюрсту Саксоніі, дзе ані флоту, ані партоў няма.
Улада караля ў Гданьску абмяжоўвалася штогадовым прызначэннем бурграфа, выбранага з васьмі кандыдатаў-радцаў. Выключным правам бурграфа было зацвярджэнне кары смерцю.
Нажаль, у гэтых дачыненнях мы ім не дапаможам, з уда-
ванай скрухай зазначыў Фрыч. Але вы, мяркую, маеце пэўныя спадзяванні на прыязныя крокі Яго Вялікасці пасля, будзем верыць, несумненнай каранацыі?
Так, наіпы пастулаты нязменныя, купецкія, усміхнуўся Ал ьбертыні. Як мага хутчэй пацвердзіць прывілеі, атрымаць дадатковыя. Вырашыць справы запазычанасці...
Раней каранацыі гэта немагчыма, уставіў слова Фрыч. A каранацыя можа супасці са з’яўленнем Барта на вашым рэйдзе.
В тым сэнк, як кажуць палякі.
Ну, гэта не апошняя наша сустрэча, упэўнена сказаў Фрыч. На кожную неспадзяванку знойдзем адпаведныя крокі і сродкі. А пакуль я вельмі задаволены нашымі перамовамі, гер Караль! Так і буду дакладваць Яго Вялікасці.
Што ж. Шчаслівай дарогі і поспехаў, гер Гюнтэр!
* * *
Здаецца, ледзь не ўчора-пазаўчора тое было...
Вернешся паедзем сустракаць карал я, прыязна ўсміхаючыся, Людвік Пацей падаў залакаваны пакет.
Каторага? вырвалася ў Багдана.
Пацей весела зарагатаў, патлумачыў жартам на жарт.
Але з цябе, валанцёр, і палітык! Ды таго, хто першы прыбяжыць.
Называючы Багдана валанцёрам, Пацей нібы напамінаў пра іх асабістую повязь.
Што ў цябе? Бачу, нешта хочаш запытаць.
Хацеў бы прасіць дазволу застацца ў Княстве, рашыўся Багдан.
He падабаецца служба? Пацей уважліва зірнуў Багдану ў вочы.
Служба адпавядае, горача запярэчыў Багдан. Лепшай і не шукаў бы, але...
Нецікава караля пабачыць? Каранацыю? Пацей нібы спакуіпаў Багдана, але разумеў, што гэты сур’ёзны хлопец занепакоены чымсці важным.
За бацьку непакоюся, пане падскарбі, патлумачыў Багдан. Трэба наведаць, калі ўжо апынуўся блізка. Ён жа пасля цяжкай хваробы, баюся, каб ізноў не падпаў.
Пацей з большага быў абазнаны з бядой Хмялеўскага, хоць не ведаў, адкуль яна з’явілася. Крануты сыноўскай трывогай, падышоў да Багдана, паклаў руку яму на плячо.
Добра. Хай будзе так, як просіш. Разумею. А захочаш вярнуцца ведаеш, дзе мяне шукаць, служба знойдзецца!
Дзякую, пане падскарбі! Даручэнне выканаю неадкладна і як найхутчэй.
А вось y гэтым я не сумняюся ані крышку, усміхнуўся Пацей і мякка штурхнуў яго да дзвярэй. Шчаслівай дарогі, хлопча.
I вось Берасце, даручэнне ліста, першыя адведкі належалі двару Вароніча. Пасля кароткага абмену пачутым і бачаным, пан Кузьма выцягнуў з-за абразоў невялікі аркуш.
Паслухай, як гэта паперына тут апынулася, прапанаваў з усмешкай.
Паведаміў, што возны Берасцейскага замку перш чым з’явіцца ў маёнтку Вароніча, затрымаўся ў недалёкім двары з роспытам і размовамі. Вёў іх не тоячыся, таму пан Кузьма ведаў, з чым да яго едуць, раней, чым сустрэў пана вознага на падворку. Пан Сякерка, не спяшаючыся, злез з брычкі, гэтак жа нетаропка пайшоў за Варонічам ў дом, дзе прывітаўся з гаспадыняй. Уважліва слізгануў вачамі па дзвярах, глянуў на твары гаспадароў і застаўся выразна задаволены.
Дык з чым вы, пане, да нас? запытаў пан Кузьма, калі пачастунак быў спажыты.
Ды вось, паслалі, пан Сякерка ўздыхнуў ад імя ўсіх гаротных людзей, адрываных дробязямі ад спраў, вартых іхняга ўдзелу. Ганяюць, ліха іх матары, як падлетка.
Служба! пагадзіўся пан Кузьма, паказваючы, што падпарадкоўваецца неабходнасці прымаць ад ураду і добрае, і благое. Дык што там да мяне?
Пан возны, сярдзіта крактануўшы, палез у торбу і выцягнуў некалькі паперын, нібы трымаў у руцэ жабу ці якое іншае брыдкае стварэнне.
Ды не да вас, да рэзідэнта, ці то госця вашага, Багдана Хмялеўскага ці то Вайніловіча.
Калі да Вайніловіча, то гэта не ён. А калі Хмялеўскі, то якраз у ад’ездзе.