Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Посцілка падвяла, са злосцю плюнуў гайдук у напрамку кучы лапніку.
Мазгаўня твая дурная падвяла, паправіў Багдан. Добра, не хочаш казаць пра гэтага хлопца, махнуў ён на посцілку з брылём, то скажы, чым я табе не дагадзіў? Чаму палюеш за мною?
Казік не адказваў, спрабуючы вызваліць рукі з пятлі.
He тужся дарма, беражы сілы, параіў Багдан. Лепш падрыхтуйся адказаць, пра што запытаю.
-1 не падумаю! агрызнуўся Казік.
Як хочаш, абыякава прамовіў Багдан. Заб’ю цябе і будзем квіты. Мы тут удвох, хто даведаецца?
He заб’еш, пабаішся, голас Казіка прагучаў не так упэўнена, як хацелася.
Усё ж тлілася вераў сілу пана Бурскага, у славу ягоных “ваўкоў”.
Каго ці чаго? Пана твайго? Я яго і раней не баяўся, сказаў Багдан. Вы якраз тут мяне некалі хацелі ўходаць, то маю права на помсту. Хочаш маліся, хочаш падумай, але часу маеш няшмат.
Багдан падцягнуў аркан, канец якога выбраў Стась, стоячы за
вуглом, нябачна для Казіка, і пайшоў у леснічоўку. Калі ён выйшаў з мушкетам і, пачаў старанна яго набіваць, Казік занепакоіўся. Уважліва сачыў, як Багдан дзьмухнуў у адтуліну палічкі, як узяў зарад і засыпаў порах у рулю, потым сунуў туды лямцавы пыж і даслаў шомпалам. Злёгку прыбіў. Пакруціўу пальцах кулю, апусціў у рулю і прыбіў другім пыжом. Прыладзіў шомпал на месца.
Засталося насыпаць порах на палічку і гатова, паведаміў Багдан гайдуку, нібы суцешыў, што чакаць нядоўга.
Прыставіў мушкет да сцяны і зірнуў на сонца, каб спраўдзіць час.
Што ты ад мяне хочаш? не вытрымаў Казік.
Ахвотна скажу, адгукнуўся Багдан. Але перад тым хачу даведацца, што табе ад мяне трэба?
На чорта лысага ты мне патрэбен, калі б не абяцаны млын! з адчаем крыкнуў Казік.
Магло здацца і жыццё страціла для яго вартасць разам з развеянай мрояй. У навале злосці і крыўды на злы лёс паведаміў Багдану, як яго высачыў і паквапіўся на шчодрую ўзнагароду. Больш нічога не мог паведаміць, ды Багдану і не патрабавалася. Даведаўся, што Бурскаму стала вядома пра яго прыбыццё выпадкова і гэта было важна. Янку-Лесавіка наведаў, гэтага дурня паланілі, можна пачынаць вызваленне пані Адэлі. Дадаўся клопат з гэтым баламутам, але з яго ўдзелам справа пойдзе лягчэй. А пакуль што леснічоўка будзе яму вязніцай, насуперак надзеі злавіць тут задаваку-Багдана.
Рыхтуючыся да налёту на Крушню, Багдан не-не ды падумваў, што надыдзе пара адбіраць яе ў злыдня Бурскага. Думаў, што ў бацькі знойдзецца хто-небудзь з вайсковага таварыства. Напэўна і Варонічы з панам Мацеем, і кліноцкія дапамогуць. А пакуль бацьку не варта трывожыць. Разумна пан Кузьма ўстрымаўся расказваць яму пра Адэлю. У таго радзівілаўца яму будзе бяспечней... Багдан усміхнуўся сам сабе. Выходзіць, бацьку маладую выкрасці збіраецца. А сабе мачыху? Дзівосы!
• * *
Зранку пан Вурскі быў не ў гуморы. Ці то прыснілася што прыкрае, ці то ўчора нечым настрой сапсаваўся. Нібы нічога такога не ўзгадваецца, а непакой застаецца. Нават пасля добрага сняданку быў гатовы сарваць злосць на кім-небудзь ды выехаць на палеткі, як раптам прынёсся ганец. Тэрмінова клікалі ў земскі суд, але з якой нагоды ані ад ганца, ані з кароткай пісулькі даведацца было немагчыма.
Ганец спяшаўся, пракрычаў, што няма часу кожнаму ўсё тлумачыць і пагнаў карага ў белыя яблыкі жарабца дарогай на Вішнявец. Чалавек сапраўды меў права сердаваць, бо ўвесь быў узмакрэлы і запылены, толькі вочы ды зубы блішчаць.
“Мабыць трэба збірацца”, падумаў Бурскі. Сесіі суда не чакалася, але можа што з тымі каралямі звязана? Перастаў вагацца, калі па дарозе праляскатала каламажка з Лявонам Шарэвічам, відаць яму вестку прывезлі раней.
Аканомам пан Бурскі не разжыўся, таму, як і пры Васілю, абавязкі ў двары дзяліў з Макарам, які так і быў за цівуна. He вельмі ўвішны, але лепшага пакуль не знаходзілася. Праўда Бу рскі заўважыў, што і на дзядзінцы, і ў цэлым на гаспадарцы спакою і ладу стала больш. Можа з тае прычыны, што Макар быў не такі люты, як Васіль і не назаляўся дворні.
Між звычайных на час адсутнасці пана загадаў адзін быў выключны.
Запамятай, Макар, калі вернецца без мяне Казімір...
Казік-баламут? удакладніў Макар.
Бурскі нават не зазлаваў на недарэку, магіла гарбатага выправіць, а гэту доўбню навучыць нейкаму абыходжанню.
Ен. Дык вось, калі з ім нехта будзе, хай перадасць Далмату. Прыгледзь за гэтым.
Разумею, пане. Аддаць Далмату таго, каго Казік прывядзе.
Правільна. Ну і ўвогуле, наглядай тут, можа і нанач у мястэчку застануся, то каб варту неслі, як належыць.
Усё зробім, як загадалі, пане, запэўніў Макар, кланяючыся.
Едучы, пан Бурскі ўсё ж непакоіўся, ці ўправіцца Макар, калі Казік прывязе ці прывядзе Багдана. Можа варта было б ужыць і дваровых Антона, але там не лепшыя недарэкі.
У земскім судзе весяліліся. Ніхто з тых, што жывуць у мястэчку, аніякіх запросін не атрымалі. Пан Пуцята, адзначыў, што ўсе няпрошаныя наведнікі з наваколля Крушні і Клінка. Бліжэйшыя двары наведаў ганец на кані з яблыках, у аддаленыя завітаў ганец на гнядку, але такі ж апантаны і крыклівы. Відаць жартаўнікоў было некалькі. Усё ж пан падсудак падумваў, ці не крыецца за гэтым жартам нешта сур’ёзнае. Але нічога такога не надумвалася.
Аў Крушні з ад’ездам панаўсталявалася тая разняволенасць, што ўзнікае ў грамадзе, калі аддаляецца правадыр. Абед спажываўся з большым смакам і вясёлай гаманой. Дворня, гайдукі, пакаёвыя заседзеліся за сталамі крыху больш звычайнага. Але хутка абед і пітво а карміў людзей Бурскі добра узялі сваё, і дворня пачала распаўзацца па кутках ды закутках крыху прыдрамаць. Цівун Макар даваў паслабленне, бо сам быў схільны да разумнага ашчаджання сілы і здароўя. Для яго найлепшым месцам была вазоўня. Урэшце і двароваму чалавеку належыць пэўная спагада, тады і цівуна ніхто не зняславіць.
Можа і было трохі дзіўнага ў тым, як зладжана і аднадумна адпачывае такая гурма людзей, але чужых не было і не было каму
дзівіцца. Праўда зводдаль, з-за ручая, даўно сачылі за тым, што дзеецца ў двары, тры пары пільных вачэй. Адтуль, з-за поплава, на якім некалі гасцявала татарская сотня, з густога гаю бачна было ўсё, як на далоні.
Нечаканыя госці выбраліся адтуль толькі тады, калі ўсе разамлелі ад ежы і цеплыні. Каб было каму прыгледзецца, то двух пазнаць можна было адразу: Казік-баламут трымаў у руках канец пастронка, другім канцом абматанага вакол тулава колішняга гайдука Багдана. Строй Багдана сведчыў, што паланіць яго далося не лёгка. Можа таму і пысы пераможцаў былі замурзаныя і вопратка патармошаная. Нібы дзеля здзеку палоннаму пакінулі пісталеты, хоць порах з палічак несумненна высыпалі. Трэцяга было зусім не пазнаць, бо твар меў абматаны зашмальцаванай, скрываўленай анучай. Гэты трэці ішоў крыху ззаду і быў узброены. На плячы, нібы які татарын, меў скручаны колцамі аркан. Уся тройца наблізілася спачатку да вазоўні, і той, скрываўлены, раскатурхаў соннага Макара.
3 цяжкасцю ачомаўшыся, цівун пазнаў не толькі Казіка, але са здзіўленнем і Багдана, з-за якога меў прыкрасці. Але, як падумаць, то дзякуючы яму стаў цівуном, таму злосці на хлапца не маючы, сказаў Казіку аддаць Багдана Далмату, бо такі загад пана. Выканаўшы гэта важнае даручэнне, Макар крыху паслабіў пас і паваліўся на салому. He заўважыў, як аднекуль з’явіўся яшчэ адзін, такі ж мурзаты і разбойны з выгляду. Усе чацвёра зніклі ў дзвярах палацыка.
Далмат, седзячы на падлозе, акінуў прыхадняў насцярожаным позіркам. Казік пераказаў загад пана і быў рады, што Далмат пра гэта ведае. А той, цяжка ўзняўшыся, зірнуў на звязанага Багдана і зверавата выскаліўся. Прамычэў нешта задаволена і падышоў да дзвярэй, за якімі павінен быў апынуцца арыштант. Як толькі Далмат узяўся за клямку, той, з арканам, выхапіў з запазухі кароткую доўбню і грымнуў гайдуку па галаве. Далмат пахіснуўся, але другі ўдар зваліў яго з ног. Адным рухам Багдан скінуў пад ногі звоі пастронка і кінуўся да суседніх дзвярэй. Тузануў іх чамусьці не паддаліся. Багдан пахаладзеў ад раптоўнага страху. А што як тыя заперліся і паснулі! Грымнуў кулаком у роспачы, але згледзеў засаўку, якой раней не было.
- А хай на цябе халера!
Шмаргануўшы засаўку, ірвануў дзверы і яны адчыніліся, лёгка, як і тады, калі яго самога трымалі за імі.
У пакоі было два ложкі і на абодвух спалі жанчыны так моцна, што не чулі аніякіх грукаў. Таксама пачаставаліся аўгінькіным зеллем.
- Хутчэй, хлопцы, закамандаваў Багдан. Гэтых двух сюды.
Алесь са Стасем ужо звязалі Далмата і нядошлага млынара. Заткнуўшы зяпы, зацягнулі іх у пакой да немкі.
- Спачатку трэба забраць пані Адэлю. Прыхапі, што лепшае з яе вопраткі!загадаў Багдан Алесю.
Разам са Стасем загарнуў яеў посцілку, абвязаў нейкім поясам.
- Нібы малое спавілі, усміхнуўся сам сабе. Цяпер кладзіце гэтых бугаёў і ўцякайма.
Гэтага да немкі, рагатнуў СтасьА Баламута пад ложак. Невялікі пан.
Накрылі Далмата коўдрай, зірнулі на немку і зачынілі дзверы. Шкрзбнула засаўка. Заставалася неўпрыкмет выйсці з дому і ўцячы.
Першы наперадзе, другі за мною, загадаў Багдан, несучы пані Адэлю на руках.
Падказваючы дарогу, правёў усіх да задніх дзвярэй і паказаў дарогу праз сад.
Давай памагу, прапанаваў Алесь.
He трэба. Лепш часцей азірайся, каб не заспелі нас знянацку.
Але шчасце было на іх баку. Знаёмай сцяжынай Багдан выйшаў на памятную ўтравелую дарожку, дзе стаялі коні, а між іх адзін кары са змытымі ўжо белымі яблыкамі. Алесь скочыў у сядло і прыняў да сябе пані Адэлю. Чамусьці Багдан падумаў, з якой радасцю прыняў бы Стась у сядло Аўгіньку...
Багдан і Стась узялі напагатоў зброю, і ўсе рушылі ў напрамку лесу. У Янкі-Лесавіка ніхто пані Адэлі не знойдзе. Ачомаецца, адпачне і рушыць да свайго каханага. А вось ён, Багдан, з-за той праклятай позвы не павінен сустракацца з кліноцкімі, нават з Аленай.
Калі хто і назіраў за імі, то не паказаўся і пану Бурскаму пазней не прызнаўся. Бо стары Харытон еў і піў гэтак жа мала, як і спаў.
Балазе пан Бурскі вярнуўся пад вечар. Нібы і не забавіў у мястэчку, але пакуль пасмяяліся ў судзе, пакуль паабедалі ў пана Касьяна, час сышоў. На жартаўніка за падман пан Сымон не вельмі злаваў, рана ці пазней жартаўнік сам здрадзіцца, выхваляючыся за келіхам ці картамі, тады і атрымае сваё.