• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Таварыства было якраз па абедзе. Пан падсудак, задаволена пагладжваючы падбароддзе, запытаў:
    -Як вы лічыце, пане Антось, хто возьме верх пры новым каралі?
    Хто будзе зверху, пакуль сам не ведаю, важна прамовіў ён, але добра, калі мы будзем з ім...
    Чыжу было прыемна, што пытаюцца яго думкі, Відаць, апошнія прыгоды паднялі яго вагу ў вачах кампаньёнаў. Бурскі і падсудак зарагаталі. Чыж пазіраў на іх, як ніколі задаволены.
    Вось гэта адказ! Ў самую сутнасць, вашмосць, урэзаў! скрозь смех прамовіў Бурскі. Як вам, пане Касьяне, гэта мудрасць?
    He чакаў ад ягамосці такой сцісласці, прызнаўся Пуцята, выціраючы слёзы. Ех оровіто, з другого боку, калі гэтак жа сцісла падкажа, як гэтага дапяць, то трэба яго ў Кракаў, на універсітэт!
    Настрой у тройцы быў выдатны, чакалі далейшых Чыжовых досціпаў.
    Дык як гэтага дасягнуць, не памыліўшыся? настойліва дапытваўся Бурскі.
    Чыж важна надзьмуў шчокі, узняў угару вочы, думаў. Урэшце знайшоў.
    Палітыка тыя ж карты! прыжмурыў ён вочы. Каб напэўна выбраць, трэба ведаць, якія карты ў супарата! урачыста прадэкламаваў ён.
    Пане Сымоне! у захапленні ўсклікнуў Пуцята, сапраўды ўцячэ хлопец у Кракаў, а то і ў Ляйпцыг.
    Пакуль сумняюся, адказаў Бурскі, смеючыся.
    Але ж ён ізноў ео ipso, тым самым, даў вельмі трапны адказ. Толькі, як усе мудрацы ці хітруны, што па мойму адно і тое ж, прытаіў істоту думкі.
    Прашу прасцей, пане Касьян, папрасіў Бурскі. Апроч двух мудрацоў тут сядзіць звычайны чалавек.
    Усе трое зноў зарагаталі. Пуцята супакоіўся першы, бо настала яго чарга пахваліцца альбо мудрасцю, альбо дасціпнасцю.
    He ведаю ці патраплю як васпан, пане Антось, пахіліў галаву падсудак, але рызыкну патлумачыць вашаму стрыю, што вы падказваеце зазірнуць у тыя карты.
    Менавіта так, задаволена кіўнуў Чыж.
    Што ж, кракаўская кафедра для такога лёгкадуха, прабачце, мудраца, будзе занадта, а вось келіх добрага віна ён заслужыў, азваўся Бурскі і пазваніў, каб прынеслі пляшку венгерскага.
    Тройца ажывілася, чакаючы пачастунку, а падсудак працягнуў свой выклад.
    На мой погляд, вашмосьці, узняў па звычцы палец, ужо пачалася ператасоўка карт.
    А чаму вы так лічыце? запытаў Бурскі.
    Гэта ж проста, нечакана загаварыў Чыж, здзіўлены някемлівасцю Бурскага. Саксонскай групоўкі, як такой, ані ў нас, ані ў Кароне не было. Калі б сам Фрыдрых-Аўгуст з міністрамі не патурбаваўся, то ў канкурэнцыю невядома ці трапіў бы.
    Што значыць пацёрся хлопец у вярхах! шлэпнуў сябе па калену Бурскі і паказаў на прынесеную служкам пляшку. Налівай, калі ты такі разумны!
    Апаражніўшы свой келіх, Бурскі паставіў яго на стол і хвіліну другую паўглядаўся ў пляменніка.
    Добра, сказаў ён нібы ў адказ сваім думкам. Шмат не дам, ды і няма пад рукою, але голым не паедзеш.
    Пан Антон нібыта сарамліва апусціў вочы долу і нават схітрыўся злёгку паружавець. Ат' Няхай і пабурчаць, ці я пахудзею з гэтага? Бурскага гэтыя прыпадкі сарамлівасці ўжо даўно не падманвалі. Ведаў, іпто галоўнай прычынай наведвання Крушні былі не сваяцкія пачуцці.
    Але калі ізноў прайграешся, то лепш не вяртайся. На стайню аддам. Пан Касьян сведка.
    Esse quam bonum et quam judcundum, як учыніш дабро, так і ўзрадуешся, падвёў рысу пан Касьян.
    Але што б ні прыгадвалася, думкі пана Антося ўпарта вярталіся да нечаканагаўвядзення ў Велічную Задуму. Менавіта так пачаў называць тое, пра што пан Сымон і падсудак і раней перашэптваліся, але пра тое не вабіла даведвацца. He хацеў набівацца ў кампаньёны, бо лічыў, што яго пачнуць ганяць з даручэннямі, гроша ламанага не даючы за паслугі ў чарговым лайдацтве. Д а таго ж пабойваўся, што ў выпадку выкрыцця на карты ніхто не запросіць. А высветлілася зусім нечаканае...
    Пан Бурскі ведаў, чым спакусіць родзіча. Грошы то грошы, але пан на Вішняўцы неўспрымаў іх, як скажам, ліхвяр. Вялікіх грошай варта было дабівацца толькі ў спалучэнні з іншымі дабротамі і дзеля тых даброт. Грошьі павінны наблізіць да таго, што бачылася суцэльным і бясконцым святам у атачэнні вытворных кавалераў і пекных паненак. Калі гэта немагчыма, то трэба задаволіцца тым, што без высілку прыносяць карты ды жабрацкі Вішнявец. Пан Сымон ведаў гэту філасофію і спрытна яе абышоў.
    Калі наша задума здзейсніцца, то не выключана, што не ты будзеш ляпіцца да роду Вішнявецкіх, а іх будуць распытваць, ці яны не з тых Чыжоў-Вішнявецкіх, што на Гарадзеншчыне.
    Сказанае нядбалым тонам, як нешта зусім натуральнае, зачаравала.
    Па сутнасці адзіная перашкода Андрэй Забела, прыкідваў нібы сам сабе пан Бурскі. Хмялеўскіх не варта ўлічваць. Сумленных людзей заўсёды лёгка пераканаць пакаяннем, прыстойна старгавацца.
    Пану Антону цяжка было ўявіць, як будзе каяцца пан Сымон. Але ж расказвалі, як перапрашаў Шарэвіча на сойміку, як з ім мірыўся. Вось і яго пераканаў з той Велічнай Задумай. Што ж, ён нічым асабліва не рызыкуе.
    Яшчэ, калі прыйшоў адказ Бурскага на ліст пра Забелу, пан Антон улавіў, што паведамленне нечым важнае. Нездарма ж пан Сымон выказаў думку, што найлепш было б уберагчы Вялікае Княства ад прыбыцця такой небяспечнай для спакою дзяржавы асобы. Па яго меркаванню ўмовы порта, дзе перавальваецца процьма самага рознага люду з усяго свету, для такой справы вельмі спрыяльныя. Няблага было б удакладніць, спаткаўшыся.
    I вось спаткаліся, абмеркавалі, удакладнілі... Чыж быў згодны, што знайсці рукі загрэбці жар у Гданьску не справіць клопату. Горш з грашыма, бо задарма ці напавер ніхто за такое не возьмецца. Таму і даводзіў пану Сымону, што скнарыцца не разумна, але выцыганіў няшмат. Пан Антон са скрухай прызнаваў, што сам вінен: не раз падводзіў дзядзьку. He верыў пан Сымон, што зараз, з даручэннем каралевы, пазбягаў спакусы карт, як нячысцік крыжа! Час канешне ёсць, можа нешта і назбіраецца, але гэта ўжо на крайнасць. Асноўным заняткам у Гданьску павінна стаць справа Вялікай Задумы. А пачаткам яе будзе распаўсюджанне чутак пра місію Андрэя Забелы. Тыя, каму такая місія будзе не даспадобы,
    Гданьск
    ахвотна прымуць дапамогу “вясёлага ліцьвінчыка”. Пан Чыжу падабалася гэта мянушка.
    У гэты ж час заангажаваны вораг канцістаў Якуб Генрык Флемінг, едучы вуліцамі Гданьска, з вялікім задавальненнем назіраў падрыхтоўку да абароны. На бастыёнах завіхаліся ля rapMar, цягнуліся некуды фуры з каменнем для ўмацавання валоў і сцен. На невялікім пляцы грамадзянская харугва няскладна, але старанна засвойвала муштру пад наглядам афіцэра гарадской варты. Напаткаўся нават невялікі значок кавалерыі. Што ён будзе рабіць у цесных вуліцах пры зачыненых брамах, міністр, сам вайсковец, не мог даўмецца. Хіба спатрэбіцца для патрулявання? Патрулёў на вуліцах было можа і зашмат як на мірнае пакуль становішча. Хутчэй за ўсё, гараджанам падабалася пахаджваць са зброяй.
    Самастойнасць Гданьска пашыралася і на вайсковыя справы. Але амаль дваццаць год, як пастановай Яна III вайсковыя чыны і вышэйшыя урадоўцы прысягаюць і Радзе і каралю. Харугвы набіраліся з грамадзянаў горада і наймітаў за кошт падаткаў, ухваленых Шырокай Лавай. Наёмным быў і камендант гарнізона. Апроч жаўнераў брамы вартавалі дэлегаваныя цэхамі майстры, каб змагацца з кантрабандай рамесніцкіх вырабаў з па-за горада. Брамы замыкаліся штоноч, але маглі не адчыняцца цягам дзён, a то і пары тыдняў, калі лавілі злачынцаў, альбо не пускалі непажаданых. Выключна старанна ахоўваліся выспы свірнаў, дзе месціліся важныя склады. Нанач падымалі масты і выпускалі сабак, аў выпадку пагрозы за кошт дадатковага збору з уладальнікаў складоў павялічвалі варту. Так што горад дбаў пра сваю бяспеку, што прыдасца ў выпадку сутыкнення з нежаданымі гасцямі. Але ж не з цэлай эскадрай!
    Дамоўленая аўдыенцыя ў каралевы-ўдавы не бачылася міністру складанай. Так яно і адбылося. I чакаць давялося не доўга. Хутчэй за ўсё,думаў Флемінг, страціўшы надзею на карону для сыноў, Марыя Казімера супакоілася і аддаецца прыемнаму для палітычнай жанчыны занятку інтрыгам. Планы помсты ў адрозненне ад планаў каранацыі не былі занадта складанымі і не псавалі гумору пры няўдачах: назаўтра можна пачаць новую спробу з новымі ўдзельнікамі.
    У каралевы свае парахункі з тымі, хто не падтрымаў яе сыноў. He забылася, як у Вэрсалі выкрэслівалі іх імёны са спісу фаварытаў на карысць гэтага няўдаліцы Канці, ваяра знакамітага! Маруда дагэтуль не мог выбрацца! Чакаў ад Bora выспятка! He хапала з-за яго апынуцца пад абстрэлам французскіх гармат! Пара даведацца, калі пачнуць грызціся канцісты і іх рашучыя непрыяцелі ў Кароне,
    ва Украіне і асабліва ў Княстве. He на шмэльц жа зал ічыць грошы, ужо ахвяраваныя і на войска вялікаму гетману ды ФрыдрыхуАўгусту, і на канфедэрацыі адпаведным панам-братам Абодвух Народаў. Пара ім паварушыцца хоць бы дзеля яе забавы! А з чым гэты немец, апроч цыганіць грошы?
    Міласцівая Пані, Флемінг павітаў каралеву зграбным паклонам, замятаючы дыван пёрамі капелюша. Маю гонар і прыемнасць перадаць ліст Яго Вялікасці Аўгуста Другога з выразамі шацунку і пажаданнямі добрага здароўя Вашай Каралеўскай Міласці.
    Марыя-Казімера сядзела не пад чорным балдахінам, як у перпіы дзень прыезду да Гданьска. Сонечныя промні, расквечаныя вітражамі, адбіваліся ад залацістай тканіны і падалі на прыгожа ўкладзеныя складкі сукні каралевы. Яе чырвонага адцення строй з безліччу каштоўных камянёў ні ў чым не нагадваў удовін. Цяжка было паверыць, што прыгожая маладжавая жанчына на троне маці некалькіх дарослых дзяцей.
    Трымаючы аберуч прыгожа запакаваны ліст з прывешанымі пячаткамі электа Саксоніі і караля Рэчы Паспалітай, Флемінг наблізіўся і падаў яго з глыбокім паклонам. Марыя-Казімера не паказала, ці не заўважыла нестасоўнасць называць ФрыдрыхаАўгуста новым імем да каранацыі. Мажліва, палічыла гэта не істотным, але хутчэй давала зразумець, хто, на яе думку, утрымае трон Рэчы Паспалітай. Відавочна, як і Флемінг, не верыла, што з’езд шляхты, які павінен сабрацца 26 жніўня, каб пацвердзіць абранне князя Канці, зменіць расклад сіл на яго карысць.
    Даведаўшыся пра падвойную элекцыю, каралева нядоўга гадала. Другое галасаванне сведчылапра дастатковую сілу натхніцеляў, бо выйгралі пасля пераможнагаўхвалення князя Канці напярэдадні. 3 версальска-варшаўскага ліставання відаць, што Фрыдрых-Аўгуст мае неаспрэчную перавагу, усталюецца на троне і не саступіць без вайны. Думаць трэба, як яе пазбегнуць. Пакідаць Рэч Паспалітую яшчэ рана, а калі заставацца тут, то не мышкай пад венікам. Даўно чакала з’яўлення пасланца і была задаволеная, што ім стаў найбольш прыбліжаны да Аўгуста II (няхай ужо!) чалавек. Прымала яго з ганорамі амбасадара.