• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Дворня займалася вечаровай працай, як кожны дзень, толькі чамусьці сноўдалася, нібы восеньскія мухі. Нават услужны і заўсёды жвавы Самусь за кожным выклікам ускідваўся, як ачмурэлы.
    Падпілі тут без мяне, падумаў Бурскі. Але дзе ўзялі?
    У іншых маёнтках, чуў, падкрадалі панскую гарэлку, выменьвалі ў карчмара на што-кольвек, зноў жа скрадзенае недзе, але ў Крушні такога не вялося. Ды і шмат бы пітва на ўсіх спатрэбілася. Пакліканы Макар таксама не выглядаў хвацка, але Бурскага гэта ўжо не дзівіла: усе нечым перачаставаліся, як сказаў бы дваранін пана Жабы.
    Казімір не аб’яўляўся? запытаў пан Сымон.
    Вярнуўся, пане, вярнуўся, заківаўся ў паклоне цівун. Неўзабаве, як паехалі. I таго Багдана прывёў.
    Быў рады, што пан нечым зоймецца.
    Дзе ж ён? Бурскага здзівіла, што Казік не лезе на вочы са сваім учынкам.
    He ведаю, пане. Можа святкуе? выказаў Макар найбольш пэўнае на яго думку меркаванне. Скіраваў я яго, як загадвалі, да Далмата. Павёў ён туды Багдана разам з тымі двума.
    3 якімі “тымі“? занепакоіўся Бурскі.
    А двое яму дапамагалі. Разам вялі Багдана звязанага. Такія, пане, забіякі, жах!
    Бурскі мог здагадацца, каго і дзе знайшоў Казік на дапамогу, але калі Багдан у Далмата, няма прычыны непакоіцца. Зоймемся ім пазней.
    Дык не ведаеш, дзе той Казімір? Выхваляўся пэўна?-заўважыў Бурскі.
    He, пане. Маўчаў як рыба, хмурны такі, заклапочаны. Нават нязвыкла, як на Казіка, разгаварыўся Макар.
    “Сапраўды нязвыкла,”падумаў Бурскі, уявіўшы, якая радасць павінна была распіраць будучага млынара. Бурскі ўжо думаў, ці не паслаць за Казікам, як раптам ледзь не ўвесь палацык затросся ад грукату і пранізлівага жаночага віску.
    Усе выскачылі ў сені. Бурскі піхнуў служку, і той, як мог шпарчэй, пабег наверх, бо адтуль несліся грукат і крыкі.
    Пане, там наверсе нешта не так, скаціўся ўніз Самусь. Д алмата ля дзвярэй няма, а грукаюць у гасцінным.
    Бурскі махнуў цівуну і падняўся на другі паверх. Далмата ані следу, у запёртыя на засаўку дзверы нечым грукалі, час ад часу далятаў жаночы віск і крыкі па нямецку.
    Дзе ж Далмат? Бурскі павярнуўся да Макара.
    He ведаю, пане. Я ж сюды не хаджу, аглядаючыся навокал, адказаў цівун. Нібы нічога такога...
    -1 немка з кублам даўно не выбягала, дадаў Самусь заклапочана.
    Ён здагадаўся грукнуць кулаком у дзверы, і ўсё сціхла.
    Можа ёй прыспела, а выйсці не можа, хлопец паказаў на засаўку, каб дапамагчы пану разабрацца ў складаных абставінах, але пан толькі хмыкнуў.
    Адчыняй! загадаў цівуну.
    Немка сустрэла іх дзікім лямантам. Шпурнулаў кут зэдлік, якім напэўна грукала ў дзверы, і тыцкала ў напрамку свайго ложка, з якога відаць толькі ўзвілася. Там, спавіты пастронкам, з анучай у роце лыпаў вачыма Далмат. 3-пад ложка тырчэлі нечыя ногі, але мужчынскія, у нагавіцах. Пасланне ахмістрыні было пакамечана,
    сама яна знікла. Цівун прыгнуўся і выцягнуў з-пад ложка Казікабаламута, таксама звязанага і з анучай у зяпе.
    Сунулі б і гэтай здзіры заадно, падумаў Бурскі, сярдзіта азіраючы раз’юшаную немку.
    Цівун лыпаў вачыма, нічога не разумеючы. Сам жа бачыў, як Багдана вялі, нібы бычка на вяроўцы. He мог жа ён адзін гэтых бугаёў так уходаць.
    Хіба што з тымі? засвітала яму ў галаве і адразу ўспомніў, што і яму належала прыгледзець. А ён што?
    Дык што тут у вас адбылося? знакам загадаўшы немцы замоўкнуць, запытаў Бурскі цівуна, калі прайшло першае агаломшанне.
    Пэўна без чараў не абышлося, пане, нясмела амаль шэптам адказаў Макар.
    Дурань! сыкнуў на яго Бурскі і адвёў убок. Ані гуку пра чары! загадна прамовіў да цівуна. He разумеш, доўбня бярозавая, чым гэта найперш табе свеціць? Што пра свайго цівуна наплятуць дваровыя, як іх возьмуць на спробу агнём ды жалезам?
    Макар збялеў. Чулася тое-сёе пра сустрэчы з панам маладобрым, калі ішло пра чары. Уратуй, Царыца Нябесная!
    Даруйце, пане. Я ж не вучаны, узмаліўся цівун.
    He вучаны, то слухайся. Хай лепш над табою ды гэтымі двума рагочуць, чым усім плакаць крывавымі слязьмі.
    Пан Бурскі кіраваўся не столькі спагадай да сваіх дваровых, колькі цвярозым усведамленнем, што можа прынесці чутка пра чары. Ведаў, што ў такіх выпадках айцы езуіты з’яўляюцца як з-пад зямлі, нават там, дзе іх ніколі не было. Добра, калі задаволяцца парай чараўніц а спадабаецца маёнтак, то і пана лёс будзе няпэўны. Зыркім полымем палыхнуў цяжкі ўспамін, калі давялося самому выбіраць між верай і каханнем дачараўніцы. He дай Бог другой такой нагоды, уздрыгнуў Бурскі. Прымусіў сябе супакоіцца і загадаў Макару з Самусем:
    Развяжыце гэтых абодвух, хай прыйдуць да розуму, і вядзіце ўніз. Паспрабуем разабрацца, што з вамі адбылося.
    Разабрацца было не так і цяжка. Апаілі ўсіх макавым зеллем ці яшчэ нечым. I немка спала, як забітая, калі ёй Далмата ў пасцель падклалі. Адзін Казік трываў, але што мог зрабіць звязаны? Пан Сымон не стрымаўся ад смеху, уявіўшы яе абуджэнне.
    Першае падазрэнне: не абышлося тут без кліноцкіх, Бурскі адкінуў адразу. Успомніў, як грымеў ІПарэвіч, калі сам Бурскі з’явіўся ў судзе.
    Калі страчу на гэтым тыдні ў параўнанні з леташнім, заскарджу на вашым урадзе, пагражаў аканом. У мяне улік па днёх за ўсе гады! Параўнаю, то бяда вам!
    Але мы нікога не выклікалі! усклікнуў хтосьці з судзейскіх. Пры чым жа наш урад?
    Як то пры чым? умяшаліся суседзі, згледзеўшы надзею сарваць грош з судзейскіх п’явак.
    А шляхцюкі гэтыя, падумалася тады Бурскаму, напэўна, не памятаюць, колькі сабралі пазалетась, не кажучы пра дзённы ўлік.
    Кухарка Марцэля бажылася, што ўвесь час назірала за кухняй і чужых там не было, а каб і з’явіўся, то ад катлоў яна ні на крок! Раптам Бурскі ўспомніў Аўгіньку. Няўжо гэтае дзяўчо пайшло на такую рызыку? Дзе яна зараз?
    А дзе ж ёй быць, ляноце? зарыпела Марцэля на запытанне. Ледзьве раскатурхала пад вечар. Сноўдаецца, як муха пад Змітраву суботу.
    Пра тое, калі сама ачомалася, пану, яна лічыла, нецікава. Старая, увасабленне брыдоты, не любіла прыгожу ю дзяўчыну, якая трапіла пад яе цяжкую руку. Па цвярозаму разуменню пры ўдзеле дзяўчына павінна была ўцякаць разам з выкрадальнікамі. Што Багдан з’явіўся, каб вызваліць пані Адэлю, канчаткова пацвердзілася пасля аповеду Казіка. Можна было б паспрабаваць пагоні, але і час страчаны, і лішняя пагалоска непатрэбная. Як патлумачыш чутку пра забойства, чаму Багдан Вайніловіч стаў Хмялеўскі?
    Уцякла то ўцякла. Нічога асаблівага не давядзе, ды і не пойдзе яна ў суд, па пэўных разважаннях вырашыў Бурскі. Параюся яшчэ з Касьянам, але пакуль вэрхал усчынаць не варта, вырашыў ён. Крушня галоўнае!
    Цягне вас на тыя арканы, як матылёў на полымя, хмыкнуў Бурскі, зірнуўшы на вінаватую пысу Казіка. А што з канём?
    Забралі, пане, майго Вераска! уздыхнуў гайдук.
    Ну, хутчэй майго, чым твайго, сярдзіта ўдакладніў Бурскі. Што ж, давядзецца табе замест млына задаволіцца жорнамі. I да таго не ўласнымі, зласліва ўсміхнуўся ён. Прыстаў яго, Макар, да самых цяжкіх.
    Слухаю, пане, пакланіўся Макар, шчаслівы, што ўсё, здаецца, скончыцца лагодна.
    За Аўгінняй праз пару дзён прыехаў далёкі дзядзька.
    Сваты едуць, пане. Можа і зладзіода, патлумачыў бедна, але чыста апрануты засцянковец. Можа ўсёй раднёю збярэм на пасаг.
    Бурскі не стаў распытваць.
    Спадзяюся, вашмосць, чуў пра маю завядзёнку: з двара нікога не ганю, але і назад не бяру, папярэдзіў ён.
    Ведаю, пане Бурскі, спакойна, з годнасцю адказаў той.
    • * •
    Пан Антон Чыж-Вішнявецкі ўязджаў у браму заможнага і іпчодрага Гданьска з прадчуваннем цікавых і прыемных прыгод і сустрэч. Колькі дзён прабавіў у вясёлай Варшаве, але каб з карысцю прыкласці свае высілкі да каралеўскай сумятні, трэба падаць лісты каралеве да з’яўлення французскай эскадры. Дарэчы, не толькі ёй.
    Лёгкім і прыемным было падарожжа ў абодва канцы, пагойдваючыся ў каламажцы між пакункаў з ежай і пітвом. Клопаты высокапастаўленых асоб іншым разам нясуць ніжэйпастаўленным разам з турботамі пэўныя прыемнасці, думаў пан Антон, успамінаючы, чаму нясе яго каляска з Вільні праз Гародню да Варшавы, а там і далей да знаёмага ўжо Гданьска. Нездарма круціўся ды шчэрыў зубы з маршалкам і дваранамі Яе Каралеўскай Міласці.
    Паколькі гданьская Рада бурчэла, што двор каралевы рассылае безліч кур’ераў, нехта з яе канцылярыстаў падказаў карыстацца людзьмі не належнымі да двара. Сапраўды, чаму б “вясёламу ліцьвінчыку“ не злётаць ў свой маёнтак вытрасці грош з аканома? Заадно завязе, што трэба ды каму трэба. Абыдзецца танней уласнага і нікому не ўпадзе ў вочы.
    Вось і з’ездзіў дадому, не змарнаваўшы гроша, ды яшчэ і ў кашальку дораны пазвоньвае. Ёсць і на хлеб, і да хлеба, і горла палашчыць, радаваўся новаспечаны даручэнец Яе Вялікасці МарыіКазімеры. Дай ёй Бог здароўя, каб яшчэ з чым паслала: хай сабе і далёка, абы па добрым тракце! У Гародні пан Антон хутка і спраўна даручыў лісты каралевы адрасатам. Далей, ведаў, іх павязуць у Вільню, але гэта ўжо яго не датычыла. Вяртаючыся, падхапіў у той жа Гародні лісты да каралевы і да сапегавых прыхільнікаў. A яму што? Хто праверыць?
    Пан Антон усё часцей прызнаваўся сабе, што засмакаваў у інтрыгах і карты адышлі ў цень дворскіх сувязяў. Неадольную схільнасць да дворскасці і вытанчанасці адчуваў здаўна. Але толькі падарожжа Віслаю, а потым і наведванне апартаментаў каралевы ў палацы паштара Паўла Граты паказала яму іншы, прыемнейшы бок жьгцця без вялікага высілку. Можа праз дробныя паслугі і ўдасца болып грунтоўна асталявацца ў гэтых колах. А там і да шлюбнага дываніка ступіць. А што? Канешне і сваю з добрым кавалкам зямлі было б няблага засватаць, але ж такую фрэйлінку да Вішняўца прытарабаніць! Ого!
    Варухнуўся, зручней ладкуючы ногі, і міжволі ўсміхнуўся. Досвед картачных пройгрышаў прывёў пана Антона да разумення, што ані ў патаемных кішэнях, ані ў паясах ці крысах жупана запас на злы выпадак хаваць не належыць. Падманутыя партнёры абмацаюць і знойдуць. Застаецца адзінае, хоць таксама не зусім пэўнае:
    высокія абцасы ды тоўстыя падэшвы. Усё ж і Варшава і Гданьск гарады вірлівыя. Разумны чалавек павінен у іх не страціць, а набыць. А пан Антон Чыж упарта лічыў сябе чалавекам, калі не самым разумным, то хітрым. Такім, ва ўсякім разе, ён не толькі сабе здаваўся, успамінаючы кароткае наведванне Крушні...