• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Скажы, цар Леанід: коней не лічыць! хмыкнуў Сапега. Але ж блізка праўды.
    Сапраўды, ахоўнік перабраўся з козлаў у карэту, насамрэч стралялі з прыступак, патлумачыў Ачапоўскі.
    Але абодвум не верылася, што дваровы хлопец з трох крокаў патрапіць у шапку. He вучылі іх гэтаму, хапала ваяўнічай паставы ды радзівілаўскіх гербаў, каб лясная набрыдзь іх не спыняла.
    Удае ваяра ці насамрэч яго справа вызнаць не удалося, падвёў вынік падскарбі.
    Нажаль. Падпаілі, то колькасць забітых стала удвая большай, паведаміў Ачапоўскі з горкай усмешкай.
    Без уліку коней, чмыхнуў Сапега.
    Больш таго, пане падскарбі, Ачапоўскі нібы скардзіўся на нясціпласць мушкецёра, калі яму верыць, праз мястэчка праляцелі, як маланка. Кур’ер адбіваўся ззаду, а ён церабіў дарогу спераду. Колькі палажылі, не паспеў палічыць, ён драматычна ўздыхнуў, просячы спачування ў цяжкай працы з непапраўнымі балбатунамі.
    Тут ужо і Бенедыкт Сапега не стрымаў усмешкі. Добра ведаў гэты гатунак гайдукоў, што пераймалі ад шляхты звычай пахваляцца не так сапраўднымі як прыдуманымі чынамі.
    Няблага яго настроілі, што і з п’янай галавы пляце бздуры і не блытаецца, заўважыў ён. Сапраўды, fortuna favet fatuis, лёс спрыяе дурням!
    Бенядыкт замоўк і праз хвілю роздумаў вырашыў:
    3 гэтым пакуль усё.
    Ачапоўскі перавёў дых. Ведаў, што пасля такіх слоў “Мак’явелі“ да справы не вернецца. Прынамсі сёння. Яшчэ лягчэй стала дыхацца, калі ён зразумеў, што з ім яшчэ пра нешта будуць размаўляць.
    Яшчэ адно выплыла. Ці дакладней яшчэ плыве, Сапега усміхнуўся аднымі вуснамі, а вочы пільна ўтаропіліся ў твар суразмоўніка. 3 таго ж павета цікавая навіна: si fabula vera, калі аповед праўдзівы, засцярогся ён, чакаецца ад французаў камісар, ці нейкі пасланец.
    Можа другі раз пра тое самае? Ізноў наблыталі? Ачапоўскі рашыўся выказаць сумненні, бо баяўся другой паразы, звязанай з гэтым паветам. Верыў ў прымхі.
    Калі быць шчырым, вашмосць, погляд Сапегі пасуровеў, з той перасылкай не яны наблыталі, а мы заблыталіся.
    Ачапоўскі з палёгкай адчуў, што Сапега і сябе прызнае ў душы вінаватым за няўдачу з грашыма. Нехта ж накноціў яшчэ да Варшавы. Гэта варожыць, што для яго бяда пройдзе стараною.
    Варта паслаць туды чалавека, спраўдзіць. Хто там быў апошнім разам? спытаў Бенедыкт Сапега.
    Паручнік Сурмач ад кватэры вялікага гетмана, пане падскарбі.
    Сапега вызваніў сакратара.
    Знайдзі мне, вашмосць, паручніка Сурмача. Хай прыйдзе да пана Ачапоўскага. Ды вось перадай суплічку пану вялікаму гетману, Бенедыкт Сапега накрэсліў апошнія словы на аркушыку, падпісаўся і падаў сакратару, Паручніку скажаш, што з вялікім гетманам усё ўзгоднена.
    Урэшце Найяснейшая пані адплылаў Гданьск і невядома, ці будзе ёй пажытак з грошай, дасланых у Вялікае Княства. Дапаможам, каб расплыліся па руках і следу не пакінулі.
    А пан Вінцэсь цяжка ўздыхнуў і асцярожна прычыніў за сабою цяжкія разьбёныя дзверы.
    Feci quod potui, faciant meliora potentes, зрабіў усё, што мог, хто можа, няхай зробіць болып! прамовіў ён не то сам сабе, не то маладзёну, спачувальна пазіраўшаму на яго заклапочаны твар.
    Post acta electionis пасля элекцыі
    Гарачыня апала, але сонца былояшчэ высока і вуліцы Варшавы як вымерлі. Гюнтэр Фрыч шкадаваў, што змушаны пакінуць прахалоду пакояў Ізабэлі Чартарыскай дзеля дамоўленай сустрэчы, якую нельга было адкласці. Калі б не элекцыйныя справы, усе даўно раз’ехаліся б па далёкіх і блізкіх рэзідэнцыях і маёнтках, далясоў і азёр, каб перачакаць гарачыню, пыл і нудоту гарадскога лета.
    Але элекцыя перш-наперш. Ёсць пэўны поспех, але нельга супакойвацца. Наступная прыступка дасца не лягчэй. Непрыяцель не толькі не склаў зброі, але не сышоў з поля бітвы.
    Гер Фрыч пакідаў салон пані Ізабэлы з дваістым пачуццём. Шкада, што стаім за супраціўныя партыі, і пекная жанчына пацерпіць паразу. Удар, які ён рыхтуе, у блізкай будучыні знявечыць усе папярэднія дамоўленасці і спадзяванні французскай групоўкі.
    Ехаць, на шчасце, было блізка, і неўзабаве гер Фрыч апынуўся ў збаўчым ценю пакояў сындыка Караля Альбертыні, паўнамоцнага прадстаўніка горада Гданьска пры варшаўскіх уладах. Горад меў у Варшаве свайго сакратара-рэзыдэнта з вышэйшых урадоўцаў. Сындык найвялікшая пасада адміністрацыі, часта доктар права, прымаў удзел у пасяджэннях Рады, прамаўляў ад яе імя ў перамовах з каралём і вышэйшымі чынамі Рэчы Паспалітай. Радай прызначаліся яго бліжэйшыя супрацоўнікі.
    Віна? гаспадар сустрэў госця шырокай усмешкай даўняга знаёмага, калі не шчырага прыяцеля. Спадзяюся, размова будзе хутчэй сяброўскай, чым афіцыйнай?
    Ад паловы XVII стагоддзя ў Гданьску мода мянялася ад гішпанскай да французскай. На змену гішпанскім жабо прыйшлі шырокія карункавыя каўняры. Але пан Альбертыні апранаўся пагішпанску. Можа спадзяваўся, што разам з прозвішчам, гэта падкажа на прыналежнасць да якога неапалітанскага ці кастыльскага роду. Госць следаваў французскай модзе даволі старанна: жакет і кафтан да каленяў, дапасаваны ў верхняй частцы і свабодны знізу,
    з пашыранымі рукавамі, быліў карунках. Панталоны па-за калені не хавалі стройнасці моцных ног у шаўковых панчохах.
    Вы ж ведаеце, гер Караль, смеючыся, Фрыч уладкаваўся ў крэсле блізу адчыненага акна, што я схільны весці любыя размовы за шкляніцай віна, куфлем піва альбо кілішкам гарэлкі, але ўсё гэта павінна быць халодным.
    “Што за жыццё, у якім няма віна?” казаў цар Саламон, а тым больш халоднага, дадамо мы, пагадзіўся сындык, ставячы на стол срэбнае вядзерца з колатым лёдам і пляшкай віна ў ім.
    Ого! Ваша гасціннасць пераўзыйшла мае найлепшыя спадзяванні, глыбокая ўдзячнасць Фрыча ўсцеіпыла сындыка. He шкадую, што пакінуў дом пані Ізабэлы.
    Налітыя келіхі ўраз пакрыліся дробным пылам вільгаці. Альбертыні ўважліва зірнуў на госця.
    Частуйцеся, калі ласка! запрасіў гаспадар, асцярожна ставячы келіх на стол і запытаў. Як там у пані Чартарыйскай?
    Бліскучы салон княгіні Ізабэлы быў куточкам Вэрсалю ў Варшаве. Там пад покрывам лёгкіх размоў пра моды, тэатр, літаратуру і філасофію няспынна пляліся палітычныя інтрыгі. Чар гаспадыні дому спрыяў гэтаму як найлепей. Французскае выхаванне, абазнанасць у жыцці Версаля, бездакорны густ, мода на ўсё парыжскае прыцягвалі ў яе салон найзначнейшых асоб.
    Пэўныя назіранні падаюцца цікавымі, адказаў Фрыч. Наводзяць на думкі, на здагадкі.
    Здагадлівасць і разуменне вашы моцныя рысы, гер Фрыч, прыязна зазначыў Альбертыні.
    Дзякую, гер Караль, разумею, вам цікава пачуць.
    Тое, што салон княгіні Чартарыскай ад пачатку бескаралеўя ператварыўся ў выбарчы асяродак французскай партыі і другую штаб-кватэру пасланніка Мэльхіёра дэ Паліньяка, ведалі ўсе.
    Перамога князя Канці здавалася бясспрэчнай. Ізабэла, прагная ўлады, спадзявалася падтрымкай французскага прэтэндэнта ўзвысіць род Чартарыскіх, а свайго мужа зрабіць даверанай асобай караля, незаменным чалавекам, імя якога стане вядомым і цанімым у так блізкім яе сэрцу Вэрсалю. А далей не будзе нічога незвычайнага ў тым, што ў адпаведны час князя Канці зменіць кандыдат з роду Чартарыскіх.
    Два цікавых назіранні, расказваў Фрыч, нібы супрацыіастаўныя. Паліньяк у разгубленасці: князь Канці, як дагэтуль, не парупіўся наладзіць стасункі з пануючымі коламі свайго будучага каралеўства, Фрыч з’едліва хмыкнуў. Пагарджаць прыхільнасцю Сапегаў ды Любамірскіх небяспечна: адхіснуцца Канці каралём не быць!.. А пасланнік не ведае, што адказваць на пытанні прыхільнікаў. Ды і грошы ў яго, ведаю, скончыліся.
    Як сындык, так і Фрыч цвяроза ацэньвалі несумненныя поспехі французскага пасла. Хоць бы тая важная дамова з Любамірскім, Сапегамі і біскупам Залускім! Але магутны хаўрус можа быць змарнаваны няўпраўнасцю і сквапнасцю князя Канці. А колькі адбылося сустрэч, размоў, подкупаў? Гэты французскі святар рухаўусю кампанію, калі казаць шчыра, з неблагім вынікам. Быў бы князь паблізу на першы дзень галасавання, саксонцы не мелі б шанцаў.
    Гэта, скажам так, адмоўнае назіранне, кіўнуў Альбертыні, а станоўчае? Для іх боку, вядома.
    Няўрымслівы апат не здаецца. Сыпле дэпэшы ў Вэрсаль, настойвае на неадкладным прыбыцці князя ў Рэч Паспалітую.
    Якім цікава шляхам? запытаў з цікаўнасцю сындык.
    Шлях, як і можна было меркаваць раней, марскі.
    Разумею, гер Фрыч, сэнс вашага візіту, з лёгкай іроніяй уставіў гаспадар.
    Водны шлях вёў да адзіных варотаў Рэчы Паспалітай на моры Гданьска.
    Здагадлівасць і разуменне ўласцівыя не мне аднаму, прызнаў з усмешкй Гюнтэр Фрыч. Але я хацеў бы скончыць з тым другім назіраннем.
    Уважліва слухаю, гер Фрыч, пахіліў галаву сындык.
    Дык вось гэты святар выказаў здольнасці стратэга, не хаваючы пэўнага здзіўлення пачаў Фрыч. Ад пачатку настойваў, каб эскадру ўзкачаліў адмірал Жан Барт!
    Ого! Гэты прарвецца, дзе хочаш! усклікнуў сындык. У яго і два караблі дзеяздольная эскадра. Адна надзея, што справа зацягнецца, а там восеньскія штормы, затым зіма.
    Вось у гэтым і сэнс нашай сустрэчы, падвёў вынік Фрыч. Спадзявацца на надвор’е, ці пачаць падрыхтоўку да сустрэчы? Дакладнага адказу пасланнік дагэтуль не дачакаўся, як і грошай.
    Бачу, вы не траціце часу марна, гер Фрыч. А ці не выклікаеце там якую насцярожанасць? сындык меў на ўвазе французскія настроі салона.
    На шчасце, не, бестурботна адказаў Фрыч. Mary смела сцвярджаць я па-за ўсякімі падазрэннямі.
    Homme du monde (святовец), homme du cour (дваранін) i monsieur a la mode (модны чалавек), Гюнтэр Фрыч, вытанчаны аматар добрай музыкі, найлепшых вінаў і паклоннік пекных жанчын, у салоне пані Ізабэлы адчуваў сябе як рыбаў вадзе і выглядаў бліскуча сярод падобных яму “еўрапейцаў”. Нямецкае паходжанне перакрывалася бездакорнай французскай мовай, старанным наследаваннем французскіх звычаяў. У Варшаве “Еўропа” на той час атаясамлівалася з абфранцужваннем: калі не суцэльным, то хоць
    звонку. Калі ўвогуле магчымае ідэальнае ўвасабленне фрацузскага ўзору жыцця, Гюнтэр Фрыч адпавядаў яму ў найвышэйшай меры.
    Як я разумею, спазненне князя Канці мы не павінны лічыць абавязковай умовай
    нашых дзеянняў? запытаў, памаўчаўшы, Альбертыні.
    Безумоўна. Прыкладныя тэрміны прыбыцця французаў мы будзем удакладняць цягам падзей, але захады па іх спатканню трэба пачаць неадкладна, гэта прагучала амаль як патрабаванне.