Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
He адны вы, немцы, такіяўвішныя, злаваўсяў душы пан Антон, хоць адкрыццё справіла яму вялікую радасць. Слухай, калі табе так цікава, што і як там у двары каралевы, мне што з таго, але і ты мне паслужыш. Падсуну і я табе, Вусле, жабу! Нібы мімабегам здрадзіўся пан Антон з тым праглядам лістоў, але, натуральна, гэта чутка, альбо балбатня тых кабетак. Так баюць, што калі Яе Вялікасць жыве ў паштара, то... сам, вашмосьць, разумееш... жанчыны народ цікаўскі...
Пан ПІторх сапраўды разумеў і пагаджаўся. Жанчына не ўтрымаецца, каб не ўсцібіць носа, куды не след. Можна дапусціць, што плёткі, але дыму без агню... Чыж адчуў, што клюе, але падсякаць не спяшаўся. Урэшце вудзільна ў маіх руках, думаў ён і прыкідваў як падступіцца да галоўнага.
Другая цікавая плётка была натуральным вынікам прызнання першай за праўду. Можа яно і не зусім так, але пайшла кружыць пагалоска, што з Францыі кіруюцца эмісары на карысць князя Канці. Адзін, то дакладна, з’явіцца з эскадрай і праз Гданьск рушыць у Вялікае Княства, каб там пачаць закалоты, калі што пойдзе не на карысць французскаму князю. Зноў жа нібыта тыя стрыкозы выведалі з лістоў. Але як? Хіба можна ім даць веры, хоць і прозвішча таму пасланцу прыдумалі, як то і не ўспамінаецца?
Урэшце, якая розніца, праўда?
Пан Антон адкінуў покрыўку вялізнага куфля і пачаў старанна і доўга смактаць цёмнае гданьскае піва, нібы вываліўся з распаленай лазні. Неўпрыкмет кідаў погляд на суразмоўніка.
Але як толькі той спрабаваў нешта запытаць, пан Антон пачынаў пад нябёсы ўсхваляць гданьскіх півавараў, якія са звычайнага ячменю, якога на яго палетках касі не выкасіш, жні не сажнеш, утвараюць такі райскі напой.
Чуў, што маеце ўстанову дзеля вызначэння колькі збожжа пакінуць на піва, на гарэлку, а можа і ўвогуле забараніць вываз. Бачу стараюцца! пахваліў пан Антон невядомых рупліўцаў піваварнай справы.
Адначасна заўважаў, як пана Шторха выразна брала халера ад гэтых хваласпеваў. Нарэшце, баючыся перастарацца, адставіў куфаль і з цяжкім уздыхам адваліўся назад.
Грэх не скаштаваць яшчэ! прастагнаў з асалодаю.
Смакуе пану? радасна адгукнуўся ІПторх і паклікаў служку. Яшчэ раз найлепшага!
Пакуль той бегаў ды прыносіў, пан Шторх стрымліваў сябе і не адразу вярнуў размову ў рэчышча перапіскі, цікаўных дам з каралеўскага атачэння і чутак пра французскія інтрыгі.
За другім куфлем узяліся за каралёў. Усё ж суперніцтва канчаткова не вырашана, і абодва прэтэндэнты будуць рабіць свае захады. Электар з нямецкай дакладнасцю ўвойдзе з войскам і будзе трываць, а француз з гальскай хітрасцю пачне інтрыгі, каб узбаламуціць шляхту на сваю карысць. Так што можна адусюль чакаць ганцоў з паперамі і грашамі, меркаваў пан Шторх. Чыж ваўсім быў згодны.
Калі вашмосьць палітычна ўсё вывеў, то можа і тыя плёткі пра эмісараў маюць грунт пад сабою? як у болып дасведчанага запытаўся ён у гданьскага палітыка.
Чаму б і не? выказаўся той. Як жа таго француза зваць?
Якога? нібы не разумеючы, перапытаў Чыж.
Ну таго, што да Княства... напомніў Шторх.
Пара падсякаць, падумаў пан Антон, рыба на кручку і па ўсім відаць, не сарвецца.
А, таго? Пачакайце, дайце ўспомніць, пан Антон пакутліва зморшчыўся і цёр пальцамі скроні, прымушаючы варушыцца жорны свайго розуму. Ды ён і не француз, а нібыта наш. 0! Успомніў. Як толькі згадалася што наш, адразу ўспомніў.
Ну! нецярпліва нахіліўся да яго немец.
Андрэй! Дакладна, Андрэй. Паненкі яшчэ перайначвалі пад Андрэ, на французскі манір, разумееш, вашмосьць?
Вапімосьць разумеў і на думку пана Антона з ахвотаю апусціў бы куфаль на яго галаву, каб не трэба было дапытацца астатняга.
А прозвішча не ўспомнілася?
Чаму ж не ўспомнілася. I прозвішча было. Зараз, калі ўжо так пану цікава.
Ну як жа! Чалавек мае імя, то і прозвішча павінна быць, памяркоўна напомніў Шторх.
Апошнім высілкам пан Антон вылузаў з памяці так неабходнае пану Шторху прозвішча таго эмісара, хай на яго паляруш!
Забела! Божа мой, як усё проста, калі ўспомніш, з палёгкай усклікнуў Чыж. У нас гэтых Забелаў, як маку. Дзе французы ўзялі свайго? Але давай, вашмосьць вернемся да піва, бо галава ў мяне ад гэтага ўспамінання перагрэлася.
Пан Шторх не пярэчыў. Загадаў падаць поўныя куфлі і ахвотна тлумачыў сабутэльніку, што ўсе якасці гданьскага піва ад выключнай плесні, што гняздзіцца і спеліцца ў сутарэннях піўных бровараў. Вядома і ў стараннасці майстроў. Пра каралёў і эмісараў забыліся, і рэшта часу сплыла на вясёлай бяседзе, асабліва пасля далучэння яшчэ двух знаёмых пана Шторха.
Пацяжэлыя ад выпітага бяседнікі пакідалі шынок даўнімі і шчырымі сябрамі, спадзеючыся не на адно такое сядзенне, пакуль таварыскі ліцьвін будзе знаходзіцца ў гасцінным Гданьску.
Пан Чыж меў немалы досвед з мацнейшымі напоямі, каб паддацца нават лепшаму піву. He стае ў піва сілы на сармацкую галаву, і пан Антон меў падставы лічыць сябе калі не самым разумным у гэтым горадзе, то адным з хітрэйшых. Паляванне на французскіх эмісараў распачнецца, у гэтым ён не сумняваўся. Таму ці не пара наведаць радзіму? Пакуль тая эскадра можна ўправіцца туды і назад. Нешта ж павінен кінуць пан Сымон за такую навіну. I наезд ладзіў і ўвогуле Забеламі цікавіцца ды яшчэ з тым хітруном Касьянам.
* * *
3 набліжэннем элекцыйнай урачыстасці ўсё жвавей завіхаліся давераныя асобы прэтэндэнтаў, іх шматлікія памагатыя. На элекцыйным полі, у рэзідэнцыях магнатаў, у заездах, на рынках, дзе заўгодна, снавалі людзі, якія мелі ўдзел у вялікім торгу, дзе адзіным таварам быў трон Рэчы Паспалітай Двух Народаў, а з тузіна пакупнікоў засталося двое. Давераныя асобы і дробныя памагатыя круціліся, пераконваючы, даводзячы, перацягваючы найперш уплывовых і заможных, затым драбнейшых але гарластых, балазе гэтыя каштавалі танней. Пускалі па руках друкі, каб адукаваны шляхціц за вячэрняй чаркай у цішы шатра прачытаў сабе ды прыяцелям, якія здольнасці і карысці прынясе той ці іншы прэтэндэнт у пасаг Рэчы Паспалітай і якія беды можна набыць, абраўшы каго іншага. Але самым дзейсным сродкам уплыву было золата. Яно дзейнічала лепш самых гучных прамоў і не патрабавала марнавання часу, якога ўжо не ставала.
Вядучыя прыхільнікі саксонскага курфюрста: Якуб Флемінг, і Ян Пшэбэндоўскі непакоіліся.
Усё сведчыла аб настроях шляхты на карысць француза. Старанні пасланніка і гроіпы Людовіка XIV, праца людзей Сапегаў
і Любамірскіх давалі свой плён. Сам жа вялікі гетман штодзень мяняў свае схільнасці, прыводзячы ў роспач сваё атачэнне і ўсю прафранцузскую факцыю. У самы рашучы момант, у дзень элекцыі раптам заняў нейтрал ьную пазіцыю, нібыта дзеля пагаднення пасвараных бакоў. Тлумачыўся страхам перад у варваннем расійскага, брандэнбургскага і цэсарскага войска.
Але супернік француза не збіраўся адступавда, тым больш, што атрымаў падтрымку маскоўскага цара. Сваім удзелам у канкурэнцыі Фрыдрых-Аўгусті быў у значнай меры абавязаны якраз Пшэбэндоўскаму. Пасля гучнага і багатага, амаль на афіцыйнымузроўні, прыёму ў Дрэздэне, хэлмскі кашталян зрабіўся прытоеным прадстаўніком Фрыдрыха-Аўгуста і ўжо ад лютага завіхаўся на карысць саксонскага прэтэндэнта.
Неўзабаве з Дрэздэна рушылі пасольствы: у Рым з паведамленнем аб жаданні перайсці на каталіцтва, і ў Варшаву на чале з Якубам Флемінгам як афіцыйным прадстаўніком курфюрста.
2 травеня Флемінг з Пшэбэндоўскім з’явіліся ў Варшаве і распачалі вярбоўку прыхільнікаў свайму кандыдату. Чалавек рэдкай бессаромнасці, Пшэбэндоўскі выявіў выключную стараннасць пад час бескаралеўя, але ніхто не мог дакладна сказаць, за каго ён стараецца. У перадвыбарчым хаосе, дзе панавалі інтрыганцтва, прадажнасць і непрыхаваная хлусня, не ўсім і не адразу ўдавал ася разгледзець сапраўдны твар спрытнага кашталяна. Атрымаўшы грошы ад Якуба, сына Яна Сабескага, ён бег паведаміць французскаму пасланніку пра якубавы намеры. Французаў палохаў саксонцам і наадварот. Абодва бакі аплочвалі звесткі сумніўнай вартасці, прынесеныя махляром. Але галоўнай яго справай было мацаванне лагеру курфюрста.
Шмат што будзе залежаць ад паводзін інтэррэкса на полі, задуменна прамовіў кашталян, праглядаючы спіс надзейных прыхільнікаў Фрыдрыха-Аўгуста з лічбамі насупраць кожнага прозвішча.
Можа з ім яшчэ раз пагутарыць? Флемінг вымоўна дзвынгнуў кашальком.
Ён ужо такіх гутарак наслухаўся! з’едліва сказаў Пшэбэндоўскі. Але паспрабаваць варта. Ён хітры, і калі захоча, нешта прыдумае.
Паспрабуем, рашуча сцвердзіў Флемінг.
Так, варта паспрабаваць,Пшэбэндоўскі яшчэ над нечым падумаў, трасянуў галавою, але ў мяне з ім размова не атрымаецца.
Флемінг і сам ведаў, што абодва, баючыся здрады, не змогуць дамовіцца. А час ідзе ўжо не на дні, а на гадзіны.
Трэба, пане Якубе, каб ён паверыў, што думка большасці шляхты можа перамяніцца літаральна за ноч. Грошы вось-вось будуць
тут, людзі ў нас ёсць, сказаў Пшэбэндоўскі. Халера! Гэта ж так не пашанцавала з тымі ганцамі! ён сярдзіта стукнуў кулаком ў далонь.
Здараецца, па фі ласофску ўздыхнуў міністр. Чалавек істота слабая. Хвароба не здрада.
Хоць у гэтым суцяшэнне. Але мне пара. Павінен яшчэ з тым ды гэтым перамовіцца.
Хітры кашталян не ўводзіў іпвагра ва ўсе свае інтрыг і. Зусім неабавязкова Флемінгу ведаць, як у апошні раз сарве нешта з тых, што за француза. Разумнае цяля ад двух матак ласуецца.
Задача Флемінга была цяжэйпіай. Можа і ўдалося б перацягнуць інтэррэксана свой бок, але зараз, калі прафранцузскія настроі так моцна праяўляюцца, ён не рызыкне памяняць напрамак.
Напрамак прымас не памяняў, але далейшы ход падзей міжволі наводзіць на думку, што ён наўмысна ці выпадкова даў шанец прыхільнікам Фрыдрыха-Аўгуста, і тыя скарысталі яго. Прымас не мог ігнараваць відавочныя вынікі галасавання, і яго дзеянні адпавядалі законам і традыцыям, але засталіся безвыніковымі. Інтэррэкс ведаў, што прафранцузскі бок, хоць лічны, але не згуртаваны. Можа параўнаў неразваротлівасць Канці і настойлівасць саксонца, а можа ізноў не ўстаяў, калі па ім ударылі золатам.
26 чэрвеня, калі шляхта на конях уставілася ваяводствамі і паветамі на ўсім абшары элекцыйнага поля, прымас, таксама конна ехаў ад аднаго шыхта да другога, збіраючы галаеы. Самі воклічы сведчылі, што за князя Канці стаіць пераважная большасць. Нездарма Паліньяк настойваў, што ў выпадку прыбыцця князя Канці да прускіх берагоў з флотам яшчэ да элекцыі, яна бу-