Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Падзякаваўшы за ліст, каралева пацікавілася здароўем Яго Вялікасці, запрасіла міністра прысесці і перайшла да роспытаў пра дрэздэнскія і варшаўскія навіны. Паведамленне пра ліст караля да ўлад Гданьска, у якім гораду прапануецца збройна выступіць супраць эскадры князя Канці, устрывожыла Марыю-Казімеру. Ёй, відавочна, не падабалася, што новы кароль пачне сваё панаванне з вайны на польскіх абшарах. Адступіцца ці не князь Канці, артылерыйская дуэль скончыцца не на карысць Гданьску.
Я не думаю, што Гданьск пойдзе на такія крокі. Вы ведаеце,
на што здольны Жан Барт. I гданьскія ўлады ведаюць ад сваіх капітанаў... Марыя-Казімера ўсміхнулася Флемінгу, запрашаючы да шчырасці.
Той разумеў, што каралеве вядома і пра дачыненні горада з новаабраным каралём, і пра намеры Рады. Магчыма, яна крышку ганарылася славай французскага адмірала, вельмі пасуе да яе характару. Але залішнюю шчырасць у размовах дапускаць было рызыкоўна. Флемінг схіліў галаву ў паклоне:
Сваім лістом Міласцівы пан, Флемінг свядома ўжыў тутэйшага тытулу, дае зразумець, што дачыненні з Гданьскам будуць залежаць ад таго, як горад паставіцца да нежаданых для караля гасцей.
Марыя-Казімера злёгку пахіліла галаву:
Можна разлічваць не больш як на выказванне непрыхільнасці, на стрыманасць у стасунках. Ва ўсім астатнім... больш будзе залежаць ад гэтых самых гасцей.
Ці дазволена запытаць пра стаўленне Вашай Міласці? з падкрэсленай ветлівасцю і чарговым паклонам пацікавіўся Флемінг.
Каралева здагадвалася, якога адказу чакае міністр. Якуба Флемінга паслалі не ў адведкі. Фрыдрых-Аўгуст, баіцца, каб францужанка Марыя-Казімера не паўплывала на паставу Рады, а магчыма і Шырокай Лавы да яе супляменнікаў. Падставы для апасенняў ёсць і даволі важкія. Вакол Марыі Казімеры рояцца французы і францужанкі. I партрэт Яна Сабескага дасюль на ганаровым месцы ў Белай Зале ратушы Галоўнага горада, а кніга Лаганоўскага “Польская муза” пра венскую перамогу выйшла ўжо ў 1684 годзе.
У спрэчках з Гданьскам Ян III не раз паступаўся інтарэсамі каралеўскай улады. Палагоджваў супярэчнасці між цахамі і гарадскімі ўладамі, ганараваў званнямі слугаў караля здольных рамеснікаў, даючы значныя выгоды ў гандлі і вытворчасці. Прывілеем каралеўскага слугі вызваліў ад падаткаў славутага вучонага Ёгана Гэвэліўса, аўтара вядомай працы “Machina coelestis”, а пасля пажару абсерваторыі звольніў ад акцызы солад, што дастаўляўся ў бровары астранома.
Шмат добрага бачыў Гданьск ад Сабескага і яго жонка пашану і послух у горадзе яшчэ не страціла.
Маё стаўленне будзе прымальным для караля, прамовіла Марыя-Казімера, наўмысна не ўжываючы імені. Аніякіх захадаў, што маглі б зашкодзіць яго інтарэсам, з майго боку не будзе. Але схіляць горад да збройных дзеянняў я, натуральна, не збіраюся. Дарэчы, гэта не ўдалося і паслу Шатоню.
Каралева абвяшчала нейтралітэт, але давала зразумець, што будзе працівіцца нацкоўванню горада на французаў, бо Гданьску, а з тым і Рэчы Паспалітай, гэта можа дорага каштаваць. Флемінг адчуў палёгку. Што ж, і гэта добра. Гданьск не кінецца ў адчайны
супраціў, але адсутнасць падтрымкі гараджан не дасць Канці замацавацца, каб пачаць адсюль паход на трон. Але ці гэта толькі нейтралітэт?... Міністр рызыкнуў:
Кароль вельмі сцяснёны ў сродках і даручыў мне звярнуцца да Вашай Міласці, Найяснейшая пані, з адпаведнай просьбай.
Марыя-Казімера спадзявалася і гэтага. Але ж і ненажэрныя гэтыя немцы. Сама сквапная да хваравітасці не прызнавала іншым права мець падобную звычку.
Мажліва, пан міністр не ведае, што я ўжо ахвяравала значную квоту дзеля аплаты войску затрыманага жолду. Спадзяюся яе вяртання ў адпаведным часе. Што датычыць дадатковага... каралева давала да разумення, што яе рашэнне будзе залежапь ад пацверджання звароту пазыкі.
Для Флемінга роля пяцідзесяці тысяч талераў каралевы ў атрыманні кароны была бясспрэчнай. Роспуск канфедэрацыі кароннага войска за некалькі тыдняў да элекцыі значна аслабіў групоўку Канці. Нездарма Любамірскія спрабавалі выкарыстаць роспуск у сваіх мэтах. Флемінг чакаў, ведаючы, што ўсё, што можна зрабіць для поспеху, гэта захоўваць спакойны выраз твару.
Удава Сабескага хвіліну падумала:
Я параюся са скарбнікам і ўзважу свае магчымасці. Апроч дапамогі Яго Вялікасці, для тых жа мэтаў я пазычыла грошы вялікаму гетману Ябланоўскаму.
Флемінг пра гэта не чуў, хоць ведаў пра добрыя стасункі каралевы з вялікім гетманам каронным. Пляткарылі і пра мажлівасць шлюбу.
Разумею, уздыхнуў ён.
Вялікай сумы ад каралевы не прадбачыцца і з гэтым трэба пагадзіцца.
Лёгка ступаючы па мяккаму дывану, фрэйліна паставіла залачоны паднос на столік побач з каралевай.
Лісты з Вялікага Княства, Найяснейшая пані, ледзь заўважная ўсмешка кранула вусны фрэйліны. Толькі што дастаўлены “вясёлым ліцьвінчыкам”.
Нехта з канцылярыстаў пабаяўся зацягваць падачу спешнай пошты з-за аўдыенцыі і выручыўся пекнай дворкай, каб не нарвацца на незадаволенасць Марыі Казімеры. Каралева звяла бровы на фрэйліну, але тут жа падумала, што гэта спосаб скончыць аўдыенцыю. Працягнула руку да папер і ўзняла вочы на Флемінга.
Памянуты тут л іцьвінчык мог бы быць вам карысным у зносінах з Вялікім Княствам. Паслужлівы і абыходлівы. Навязанне даверу, дастаўка лістоў. Пагаварыце з маім маршалкам...
Намёк быў празрысты і Флемінг не зацягваў размову.
Абавязкова, Ваша вялікасць! запэўніў з усёй мажлівай шчырасцю.
Наразвітанне паведаміўМарыі Казімеры, што паапошніх звестках эскадра чакаецца ў канцы верасня, ці пачатку кастрычніка, хоць каралева, напэўна, мела свае крыніцы. 3 тым і атрымаў дазвол аддаліцца.
Вяртаючыся, Флемінг міжволі задумаўся над асаблівасцямі сітуацыі. Вось, каралева, францужанка, апантаная помстай дзяржаве, якая яеўзнесланавяршыню славы. Кароль, саксонец, спадзяецца ажыццявіць свае дынастычныя мроі з дапамогай шляхецкай рэспублікі, такім памкненням варожай. I ён, Флемінг, чужаземец, але правая ці левая рука манарха, які не завагаецца ахвяраваць нованабытымі падданымі дзеля нейкай прывіднай кароны. I ўсе яны не пачуваюцца хоць нечым абавязанымі панам-братам, іх соймікам і Сойму. Можатаму, што шляхта ваўзаемнай варажнечы не бачыць сваіх страт, выконваючы навязаную ім ролю? Можатаму, што так даверліва кідаюцца насустрач кожнаму шукальніку стал ьца Рэчы Паспалітай, скуль бы яго чэрці ні прынеслі? Складанасць задачы ў тым, каб тая варажнеча тлілася, але не шу гала полымем.
Слоўнік і каментары
ПАЛІТЫЧНЫЯ КЛОПАТЫ ПАНАЖАБЫ
Лашт мера велічыні суднаў, вызначаемая грузам, які можна бяспечна перавезці. Прыблізна роўны 2000 кілаграмаў. Мяняўся ў залежнасці ад порта і характару груза.
Прафіты выгоды, прыбытак.
Канвакацыі, Канвакацыйны Сойм абмяркоўваў прэтэндэнтаў на элекцыю, узгадняў меркаванні соймікаў тэрыторый, прызначаў час элекцыі і хто будзе да яе дапушчаны.
Рэляцыйны соймік справаздачны для паслоў Сойму.
Те Deum Laudamus Цябе, Божа, хвалім. Касцельная песня, спяваная перад і пасля важнага здарэння.
БЕРАСЦЕЙСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ
Канфедэрацыя часовы ўзброены хаўрус шл яхты дзеля абароны пэўных ідэй і пастулатаў (караля, шляхецкіх вольнасцяў, веры іт. п.).
Легатвышэйшы дыпламатычны прадстаўнік Ватыкану.
Нунцый пасол Папы.
Шышы тут разбойнікі, лясныя валацугі.
Попіс перыядычны прагляд і ўлік войска, кампутовага, павятовага.
Гарда (з франц.) ручка халоднай зброі сфармаваная так, каб надзейна ахоўваць руку ваяра.
Ольстры кабуры прысядзельных пісталетаў.
Глейт ахоўны ліст.
Вігілія-куцця.
ПРАМЕНЬ НАДЗЕІ
Чарэнь гладкі верх вялікай печы, дзе можна было спаць.
Кварцянае войска сталае войска, створанае адпаведна канстытуцыі Сойму ад 1562 году. Утрымоўвалася з чвэрці(кварты) даходаў ад каралеўшчын.
Цамбравіна абмуроўка альбо зруб з бруса калодзежа.
Луг раствор попелу ў вадзе, даўней ужываны для мыцця.
Плябанія дом святара рыма-каталіцкай парафіі.
Кляштар манастыр рыма-каталіцкай канфесіі.
Фэрмапілы цясніна ў Грэцыі, дзе цар Леанід і яго трыста спартанцаў гераічна загінулі ў змаганні з велізарнымі сіламі персаў.
ЗАБАВЫ I ПАЛІТЫКА
Электар асоба, надзеленая правам абрання, тут курфюрсты германскіх княстваў, абіраўшыя цэсара, манарха Святой Рымскай Імперыі.
Рэдута тут карнавал, касцюмаваны баль.
Метрэса сталая, прызнаная атачэннем, фаварытка манарха.
Канверсія пераход верніка на іншую канфесію.
Місюрка шалом усходняга ўзору ў выглядзе неглыбокай міскі, сегмент шару, з падвешаным да яго палатном кальчугі для аслоны вушэй, шыі і плячэй ваяра.
Наручы частка даспехаў для аслоны рукі.
Адарацыя пакланенне.
Арыяне рэлігійная секта з прагрэсіўнай грамадскай праграмай. Выступалі за ліквідацыю прыгону, шмат зрабілі дзеля пашырэння асветы. Падчас контррэфармацыі іх праграма выклікала вострую рэакцыю і Сойм ухвалай 1658 года сказаў іх на выгнанне. У знак прагэсту супраць войнаў найбольш зацятыя арыяне насілі драўляныя шаблі.
Рэспубліканцы абаронцы адвечных правоў залатой вольнасці шляхты.
Грамнічны соймік адбываўся падчас Грамнічных дзён.
Рытар прамоўца.
Капыл -частка санак, якой мацуецца полаз і верхняя рама.
Стэльмах рамеснік па вырабу калёсаў і колаў.
Шкута рачное судна на Вісле, і яе прытоках.
Рум месца, дзе вяжуцца плыты, звычайна пахілы бераг з водмеллю. Іншым разам штучна асушаны начас працы з плытамі.
Рэтман кіраўнік сплывам, абавязкова шляхціц.
Выбягач чалавек, які прапануе збожжа набыўцам загадзя, перад прыбыодём суднаў.
Баніфатры манаскі ордэн, які, у прыватнасці, апекаваўся разумова і псіхічнахворымі.
Corporis Evangelicorum карпарацыя электараў пратэстанцкіх нямецкіх княстваў.
Газетаапроч перыядычнага выдання натой час так зваліся злабадзённая песенька, памфлет, улётка.
Гайдаверы шаравары.
Канкубіна сужыцелька ў шлюбе не асвечаным царквою. Дзеці ад такога шлюбу лічыліся незаконнанароджанымі.
Рокаш арганізаваны збройны супраціў каралю, дапушчаны законам і звычаем.
Пандоражанчына, створаная Гефестам пазагаду Зеўсаў пакаранне людзям за грэх Праметэя. 3-за сваёй празмернай цікаўнасці адчыніла посуд з чалавечымі няшчасцямі, атрыманы ад Зеўса і выпусціла на свет усе, апроч надзеі.
Ліхвяр -чалавек, які пазычае грошы пад адсоткі (бярэ ліхву).
Вежатут умоўная назва вязніцы, якая не абавязкова мела выгляд вежы.