Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Гэтага трэба было чакаць, крактануў Кадзевіч. Ну і што?
Справа скаргі на Сапегаў была для іх мо’ цікавейшай за іншыя. Хто б ні стаў каралём, а да іх, простай шляхты, Сапегам заўжды блізка.
А што таму Казіміру Бялінскаму заставалася?
Пан Мацей не спяшаючыся падступіўся да аповеду пра соймавыя беды.
Маршалак разумеў, што ўхіленне ад разгляду скаргі раўназначна зрыву Сойму якім-небудзь няўрымслівым ліцьвінам. Галава дэпутацыі, складаўшай скаргу на рукі маршалка, заявіў:
Шаноўны пане маршалку, распаношыліся Сапегі неймавер-
на. Яны даўно перайшлі мяжу, за якою наша скарга магла б быць адрынута, альбо пакінута без увагі Пасольскай Ізбою.
Абмеркаванне скаргі заняло некалькі сесій, але лячэнне застарэлай хваробы Вялікага Княства, засілля магнацкіх радоў, было немагчыма без каэквацыі, гэта значыць ураўнання ў правах шляхты Княства і Кароны, чаму магнаты ўпарта працівіліся.
Утаймавалі іх хоць трохі? Прысаромілі? горка ўсміхнуўся Вароніч.
Утаймуеш іх хіба толькі шаблямі, а за Сапегамі тых пакуль што болей, Барыс Кадзевіч не забываўся на берасцейскую аблогу, дзе быў адначасна з Варонічам.
Праўду кажаш, браце, падтрымаў яго думку пан Мацей. Пра скаргу шмат хто выказваўся. Караняжаў дыскусія моцна парушыла.
Вядома! кіўнуў Вароніч, аглядаючы таварыства.
Разумнейшыя з кароннай шляхты ведалі, чаго ім трэба асцерагацца: іхнія магнаты з зайздрасцю паглядалі на вялікалітоўскіх і не квапіліся падтрымаць патрабаванне каэквацыі.
Таму спрэчкі былі гарачыя, працягваў пан Мацей. -1 ў прамовах і ў лавах між сабою. Сенатары ўвесь час перапіэптваліся. Ну і наш пан падскарбі не змарнаваў аказіі. He ва ўсім ён мне даспадобы, але гаварыў палітычна і дарэчы.
Пацей? удакладніў пан Лешка.
Пан Мацей сваім апавяданнем ізноў перанёс землякоў у соймавую залу, дзе Людвік Пацей настойліва даводзіў Сойму:
Датуль не будзе ў Княстве спакою, пакуль не знясем звычай, згодна з якім адной асобе можа быць нададзена, а што горш, прададзена некалькіўрадавых пасад. А калі да гэтага ёсць мажлівасць займаць вышэйшыя ўрады асобам з адной фаміліі, то не пазбегнуць злоўжыванняў, прывацтва, а што за гэтым ідзе сваволі, як і супраціву ёй.
Стрыманая гамана сведчыла, што прамоўца завалодаў увагай і кранае цікавую, а шмат у чым балючую тэму. Пацей тым часам працягваў:
Так сталася, што збройны супраціў застаецца іншым разам адзіным і апошнім сродкам пратэсту і абароны, бо ніхто пакрыўджанай шляхты не бачыць і не чуе. Тыя, каму належыць бараніць справядлівасць і ёсць крыўдзіцелі. Спаленыя двары, пабітыя і пасечаныя людзі, разагнаныя соймікі, спанявераныя суд ы гэта малы пералік з лачынстваў, чынімых кліентамі Сапегаў.
Прамоўца прымоўк не так для пярэдыху, як дзеля ўвагі слухачоў, бо пераходзіў ад усім вядомага да ясных прапаноў.
Карыстаючыся нагодаю абрання новага караля, варта адпаведную ўхвалу далучыць да пакта-канвента, што складзем мы на рукі электа. Час скончыць з ганебнай для рыцарскага стану Княства
розніцай у правах. Час скончыць самаволю і самаўладства аднагодвух радоў коштам правоў усяе шляхты.
А што, разумна чалавек правіць, азваўся нехта з сенатараўкараняжаў.
Можа таму, што сам яшчэ не вялікі гетман, з’едліва заўважыў сусед. Ведаю я іх, ліцьвіноў!
Як на пацверджанне гэтай непрыхільнай ацэнкі загаварыў малады, напорысты ашмянец. Падаўшы прыклады разбэшчанасці сапежанскіх надворных рэгімэнтаў, бязглуздай жорсткасці і гвалту, ён горача падтрымаў сутнасць скаргі і неабходнасць грунтоўных зменаў ухвалаў і законаў:
Пара адкінуць старыя прымхі! заклікаў ашмянец на заканчэнне. Як роўнасць, то роўнасць! Калі маем права Сойм сарваць, прасоўванне карыснай ухвалы спыніць, то як можам пагадзіцца на бяспраўе і паняверку па-за соймікам ці Соймам? 3 прычыны таго, што ўсе пасады захоплены адной фаміліяй? He Сапега ж у нас вялікім князем!
He маглі не крануць справы скаргі паслы і сенатары ад Кароны. Тон і змест розніўся не толькі ў залежнасці ад асабістага стаўлення да сапежанскага двара, але і ад маёмаснага і службовага стану прамоўцы.
Усё ж ёсць і дадатнае ў наяўнасці сілы, здольнай уплываць на парадаку краі, прымірэнча даводзіўпасол з караняжаў. Прыкладам, як Сапегі ў Княстве. A то ледзь не ваколіцы пачалі ствараць канфедэрацыі з-за таго, што суседскае цяля забрыло ў шкоду. Хто ж утаймуе такіх зухаў?! скрушна запытаўся ён, не спадзеючыся адказу. Войска слабое, ды і само канфедэруецца. Паспалітае рушанне збіраць няма з каго усе канфедэраты!.. Нездарма той ды другі ваявода змушаны абвяпічаць канфедэратаў ворагамі Айчыны. На каго, скажыце, таму ваяводу разлічваць?
Адкрыта супраць скаргі ніхто не выказаўся, але можныя з Кароны спачувалі Сапегам і не спрабавалі з гэтым крыцца. Абмеркаванне натуральным ходам пашырала дыскусію на клопаты кіравання Рэчай Паспалітай.
Пошасць канфедэрацый нішчыць дзяржаву, сенатар з біскупаў пачаў прамову нібы ўрачыстую казань. Почасту гэта не абарона парушаных правоў, а звыклы разбой. He спыняюцца нават перад рабаваннем касцёлаў! голас прамоўцы ўзвысіўся, перакрываючы пчаліны гул сходу. Патрабуюць выкуп з Гданьска, пагражаючы спаленнем яго вёсак. Хто? Рабаўнікі? He! Канфедэраты з Грудзёндза, шляхта, а не чорны люд. Што ж будзе сабрана з палёў, калі вёскі пойдуць з дымам? У Гданьску дадасца галоты. А праз які горад ідзе гандаль той жа грудзёнскай шляхты? Гэта ж нішчэнне падстаў Рэчы Паспалітай! біскуп няўхвальна паківаў галавою і сеў.
Усё сказанае было праўдай. Тым не менш выпад яго быў скіраваны на дробную шляхту: хацеў ён гэтага ці не хацеў, а даводзіў, што над ёю павінен быць бізун. Але знайшліся ў Кароне людзі з іншай думкай наконт прычын бясконцых закалотаў.
He вырашыць гэту справу наскокам, але і Сапегаў у анёлы вывесці не ўдасца! Сусед я ліцьвінам, з нурскага староства, так што ведаю ўсё не па чутках і слёзным заявам Сапегаў не паверу. Кажаце, яны моцныя і парадак трымаюць. Але чаму супраціў ім не зводзіцца? Ды з тае простае прычыны, што парадак сапежынскі непарадкам і гвалтам наводзіцца.
Дапамагчы ім трэба! Кароннае войска паслаць! падтрымаў прамоўцу насмешлівы выклік. Можа тады і паны сенатары суцешацца.
Менавіта там, на першых лавах, між сенатараў, найвышэйшых урадоўцаў, найбольш прыхільнікаў моцнага роду гаспадароў Княства.
Кажуць, Сапегі Берасцейскую канфедэрацыю суцішылі амаль без крыві і пана Пацея змусілі скарыцца, працягваў пасол нурскай зямлі. А не хочуць бачыць прычын таго берасцейскага супраціву і не пытаюцца, чаму сапежанскія кліенты праз кароткі час учынілі крывавую бурду на лютаўскім сойміку ў тым жа Бярэсці? Ці ж гэта так даўно было, ці памяць занікае? Адкуль пэўнасць, што падобнае не паўторыцца?
Паслы Вялікага Княства, удзячныя караняжу за нечаканую і таму яшчэ больш прыемную падтрымку, пастуквалі шаблямі і стрымана гулі.
Як ні востра выказваліся паслы і сенатары, усе абыходзілі ўвагай найістотнейшы хіб Рэчы Паспалітай: слабасць каралеўскай улады. Страх перад абсалютызмам французскага ці нямецкагаўзору прымушаў забыцца на гэтым полі пра карпаратыўныя шляхоцкія сваркі. Так і хадзіла шляхта ў зачараваным коле, не здольная пераступіць раз і назаўсёды вызначанай рысы, бо некаму было задаволіць яе скаргі.
Тым не менш, дзякуючы скарзе на Сапегаў, справа каэквацыі зрушылася з месца. Ухвалена было, што ад гэтага часу ў Княстве “найвышэйшыя ўрады гетманскія, маршалкоўскія, канцлерскія павінны быць так устроены, як у Кароне. Таксама і судзебнасць.” Камісія на чале з Рыгорам Агінскім павінна была пераняць частку абавязкаў, якімі дагэтуль Казімір Сапега карыстаўся самаўладна. Скасоўваліся райтарскія, казацкія і татарскія харугвы звыш кампута, чым абмяжоўвалася ўтрыманне прыватных войскаў за кошт дзяржавы.
Галоўным жа для Сойму былі выбары караля, той урачысты момант, калі інтэррэкс будзе аб’язджаць харугвы шляхты, ушыхта-
ваныя пад штандарамі з Арлом і Пагоняй, з выявамі Багародзіцы і Арханёла Міхаіла.
Тое, што не адбылося на Канвакацыях, непазбежна павінна было ўзнікнуць зараз, на элекцыйным Сойме. Іншай нагоды да змагання не будзе. Найбольш зацятая барацьба закіпела між групоўкамі князя Канці і каралевіча Якуба. Спачатку пайшлі ўзаемныя абвінавачанні ў сканфедэраванні войска. А праз два тыдні пасол з Каліша вынес на разгляд нейкія паперы, як доказ датычнасці каралевы да вайсковай канфедэрацыі. ПрыхільнікіМарыі-Казімеры даводзілі, што паперы сфалыпаваны яе непрыяцелямі. У выніку выступы замежных паслоў пачаліся толькі праз колькі дзён.
Мельхіёр дэ Паліньяк
Франсуа Луі дэ Бурбон князь дэ Канці
Амбасадар цэсара Леапольда выступаў, прапануючы каралевіча Якуба Сабескага. Пасольства дона Одэскальчы, пляменніка Папы, моцна спазнілася і разлічвала на падтрымку каралеўскага згуртавання толькі ў выпадку адхілення Якуба. А каралева шматлікімі лістамі да ўплывовых асобаў, сустрэчамі і зваротамі старалася сабраць галасы для сына. Нібыта нават цар на яе старанне ў лісце да прымаса выказаўся супраць кандыдатуры князя Канці. Але зацятая барацьба нечакана скончылася абвяшчэннем Якуба, што ён выходзіць з канкурэнцыі. Пайшлі чуткі, нібыта цэсар заявіў, што будзе падтрымліваць князя нэйбурскага. Больш здагадлівыя пераконвалі, што тут мачала пальцы цэсарыха, каб мець на троне Рэчы Паспалітай не швагра Якуба, а свайго брата.
Амбасадар цэсара вырашыў кінуць наяўныя грошы на саксонскага электара, абы не прапусціць Канці. Калі за Бурбона ўжо даўно змагаліся, то саксонец па сапраўднаму выйшаў на боішча ледзь не перад самай элекцыяй. Затое вакол яго пачалі гуртавацца ўсе, хто быў супраць француза, у тым ліку і былыя прыхільнікі Якуба Сабескага.
У выніку ватаванне звялося да таго, чаму варта выбіраць менавіта між французскім князем і саксонскім электарам. Прамоўцы выкарыстоўвалі апошні шанец перацягнуць на свой бок тых, хто мае послух у паноў-братоў і на элекцыйным полі ўгаворыць іх аддаць рыскі за адпаведнага канкурэнта.
Казімір Сапегамала праймаўся нападамі на сябе і свой род, прывык. Важней было вызначыцца з прэтэндэнтам. Гетмана настойліва ўгаворвалі пакінуць французскі бок. Ён і сам вагаўся, наракаючы пры кожнай нагодзе на затрымку Версалем грошай, на адсутнасць князя Канці ў такі важны момант. Схіляўся, насамрэч ці прыкідваючыся, то на бок нэўбургскага Фрыдрыха-Вільгельма, то бадэнскага Людвіка. Наконт бадэнскага прэтэндэнта, з якім, на яго думку, маглі б усе пагадзіцца, не раз размаўляў з Бенядыктам і прымасам, але абодва згодна працівіліся яго абранню. Бенядыкт стаяў за француза, а Казімір, пад ціскам і наляганнямі прасаксонскай факцыі быў не супраць адступіцца ад яго на карысць Фрыдрыха-Аўгуста.