Прастрэлены талер. Кніга 2
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
Калі знясілены пан Антось абрынуўся ў кароткае забыццё, ачомаўшыся, не могўявіць, што знадворку: ноч ці дзень. Вокны былі шчыльна забіты дошкамі, анідзе аніводнага праменьчыка, мабыць, ноч. Усё цела здранцвела, нельга было не тое што павярнуцца, але і паварушыцца. Адно, што заставалася перабіраць у памяці ўсё, што
адбылося, раз-пораз вяртаючыся да адных і тых жа выпадкаў і не знаходзячы ім уцямнага тлумачэння.
Што кампаньёны па картах навязаліся ў партнёры і наўмысна давялі да таго, каб ён учыніў неразважны крок, здагадацца лёгка. Падлавілі на простым з прасцейшага, але знайшлі б што іншае, каб мець яго ў руках. А вось чые яны, адкуль гэты трэці ўзяўся, зразумець цяжэй.
He ведаў пан Антось, што пасля ягонага адыходу з засмечанага жвірам пакоя, туды праз адчыненае вакно без вялікіх намаганняў залезлі двое ўвішных панічоў. Непрыбраныя жвір і пясок лёгка супаставіліся з тым, што ігрыліпла да мядовага корка.
Што ты на гэта? шэптам запытаўся адзін другога, махнуўшы рукою на засмечаную падлогу і стол.
Можа наўмысна зманлівы след, а тавар іншым спосабам?
Ды не! Нібы надзейна прасочана. Захацелася некаму асаблівасці. Ніхто не падумае, што ў гляку не толькі мёд.
Другі з панічоў падняў кавалак гляка з наліплымі каменьчыкамі.
Спяшаўся, заўважыў ён. А сапраўды не падумалі б, каб не падказка.
Таму і блытаніна ўзнікла, сказаў першы, паціраючы сківіцу і акідваючы поглядам сціплы пакой. Ахто гэты фірцык, што жвірам з мёдам разжыўся?
Ды ніхто. Звычайны пан-брат-тарбахват. Зараз такіх яшчэ больш наплодзіцца.
Гэта чаму? не зразумеў кампаньён.
Бо ўсё гэта брыдоцтва ад немцаў і французаў, голас гучаў неаспрэчным перакананнем.
Ягоны таварыш ціха рагатнуў і шлэпнуў сябе па вуснах.
Але ж ты дзівак, вашмосьць, ды спрачацца няма часу. Што будзем рабіць? запытаўся шэптам.
Я лічу, трэба нам браць гэтага зуха на спыткі. I не нам адным, a каб далі каго вышэй.
Самім жа вальней. Нам абы даведацца.
Хлопец быў праставаты і прыкідваў, ці нельга што-кольвечы з таго багацця пакінуць бедным памагатым. Няўжо там да злотагаўсё палічана: хіба дзіва, калі нешта ў валтузні страціцца.
He падумаў ты, так кажучы, станоўча запярэчыў другі, калі не смялейшы, то больш разважлівы. А як не павераць, што мы знайшлі толькі чарапкі ды жвір? А як з гэтага нічога не выб’ем?
0, Божа! спалохана ўсклікнуў таварыш. Сапраўды нічым не давядзеш, што самі не скралі і гэты жвір не падсыпалі!
Скеміў! задаволена адзначыў кампаньён. Тады, браце, не мы, а нам спыткі наладзяць. Ну і што мы скажам? здзекліва запытаўся ў таварыша.
Устрывожаны таварыш заспяшаўся.
Дык давай не марудзіць! Нічога мы тут не знойдзем, і так бачна. He! Спачатку абшукаем пакой, а тады ўжо кінемся лавіць Чыжа. Якога Чыжа? не зразумеў супольнік.
Чыжа! Прозвішча вось гэтага, абвёў рукою пакой, Чыж. Наш ён, ліцьвін.
Вось і трапіў Чыж у сіло. Няўжо адлётаўся, так і не стаўшы сапраўды Вііпнявецкім? Адна мэта, не даўшыся ў рукі, зруйнавала другую, сціплейшую, затое выпрабаваную. I на ёй, бач, паслізнуўся. Колькі яшчэ пратрымаюць у гэтай хаціне? Пакуль не пераканаюцца, што пра золата нічога не ведае? А як пераканаюцца? Проста павераць слову шляхціца, ці толькі замардаваўшы катаваннем?
Думка пра гэта выклікала дрыжыкі па ўсяму целу. Хто пачуе ў глухім кутку, а, пачуўшы, насмеліцца прыйсці з дапамогай?
Паколькі адзіна слых звязваў пана Антося з навакольным светам, ён міжвольна ўвесь час прыслухоўваўся. I нечакана пачуў нейкае шабуршэнне пад падлогаю. Падумалася пацукі, але раптам грукнула і нібы сцішаныя гукі, затым зашоргала проста пад ім. Можа сабакі ў непагадзь хаваюцца ды вурчаць? Але не могуць сабакі так грукаць. Раптам, збіўшы зашчапку, адкінулася покрыва падполля, і нечаканыя наведвальнікі пачалі выграмольвацца ў пакой, зусім не асцерагаючыся. Відавочна пераследнікі Чыжа не ведалі пра гэты лаз, a гэтыя былі тут на сваім. Пачулася прыцішанае:
Давай сюды, глядзі, не зваліся ў яму.
Пан Антон прыслухаўся. Размаўлялі па польску, што не дзіўна, але не панскай гаворкай, нават не мовай прасталюддзя, а гварай варшаўскага шалупіння. Слоў было няшмат, больш сапення, мармытання і лаянкі. Двое прыбышоў падпаўзлі, намэцалі пана Чыжа і ў дзве пары рук пацягнулі па падлозе. Ён ужо вырашыў, што набліжаецца апошняя хвіліна і пачаў успамінаць адпаведныя малітвы. Спробы падаць нейкі гук носам не мелі аніякага выніку. A што з ім зробяць гэтыя двое, мог толькі здагадвацца. Асабліва, калі яны ад тых трох.
Але пакуль што яго сцягнулі пад падлогу і некуды валаклі. Праз кароткі час адчуўся прахал одны павеў і пан Антон зразумеў, што яны ўжо на вольным паветры. Матлянуўшы галавою, рашыўся расплюшчыць вочы, якія баяўся запарушыць падчас дакучлівага падарожжа. Вокал цемень і ціша. Відаць ён нядоўга быў у забыцці. А зараз ляжаў пад сцяною, а над ім дзве чорныя постаці аб нечым раіліся. Пан Антон ізноў тузануўся, спрабуючы звярнуць на сябе ўвагу, але дарэмна. Калі б хацелі адразу забіць, то не вэждаліся б гэтак. Чамусьці ўспомнілася, што на ім французскі строй. Няшмат засталося ад яго прыгажосці.
Ну што, пайшлі? сказаў адзін.
Чыжа падхапілі і панеслі, час ад часу кладучы на зямлю, каб адпачыць. Размоў не вялі. Праз паўгадзіны ці крыху больш даляцеў плюскат хваль і пах прыбярэжнай плесні. Чыжа ізноў апусцілі на зямлю і адзін з выкрадальнікаў знік. Другі хадзіў паблізу і, павярнуўшы галаву, пан Антон бачыў, як той углядаецца ў цемру. Хмарыстае, ветранае надвор’е спрыяла збірам, як іх вызначыў для сябе пан Антон.
Тут, у прыбярэжным лазняку ды яшчэ ноччу спадзявацца на ратунак не даводзілася. Забіць не забілі, але ўтапіць яшчэ прасцей, працяла страшная здагадка. Пан Антон ізноў пачаў тузацца, але той нахіліўся і злосна прашыпеў:
Ціха будзь!
Пачулася глухаватае пагрукванне вёслаў і мерныя ўсплёскі вады, шурхануў на пясок нос чаўна.
Ну што? аклікнуў гэты з берага.
Як бачыш, гатова.
To бярыся.
Чыжа ізноў падхапілі і занеслі ў даволі ладны човен. Пасадзілі не вельмі зручна на залітае вадой дно, абаперлі спіною да лаўкі, прыхапілі да яе вяроўчынай.
Ну, паехалі? запытаўся вясляр. На высігу?
Куды! стрымаў кампаньён. А торбы?
Забыўся, халера! Закруціліся з гэтым фацэтам, плюнуў вясляр. Слухай, а можа запытаем яго зараз? Паспрабуе крыкнуць заткнем зяпу. Колькі таго часу спатрэбіцца.
А што ты думаеш, сапраўды! Ціха ж навокал.
Развязалі хустку, што трымала кляп, і выцягнулі скрутак ануч. Пан Антон застагнаў і зрабіў некалькі цяжкіхуздыхаў. Збіру здалося, што вязень хоча закрычаць, таму хутка прыкрыў яму рот далонню.
Вудзь пан ціха, каб не мець клопату, папярэдзіў ён і зноў даў Чыжу мажлівасць дыхаць на поўныя грудзі.
Пачакаўшы пакуль ён прыйдзе да ладу, прыселі, каб лепей чуць і пачалі допыт.
Слухайце, пане, аддайце нам тое золата і будзеце вольным. Можа яно дзе-небудзь блізка, то не варта нікуды плысці. Га?
Пан Антон адзначыў, што пытаюцца ветліва, зразумеў, што тапіць, прынамсі неадкладна, не збіраюцца, але, падслухаўшы размову пра золата, проста так яго не адпусцяць. Гэтых пераканаць у памылцы будзе яшчэ цяжэй, а па праўдзе, немагчыма. Прывід залатога скарбу простым чалавекам авалодвае неадступна.
Няма ў мяне ніякага золата, з цяжкасцю варушачы знямелай сківіцай, прамовіў Чыж.
Кажы... з недаверам працягнуў вясляр.
Першы рухам спыніў прыяцеля і пачаў пераконваць упартага палоннага.
Мы ж усё чулі, пане. Тыя вас напэўна не паміл авалі б, а нам, простым людзям, ваша жыццё непатрэбна. I крыві мы не прагнем. А грошы нікому не зашкодзяць. Мы і вам частку пакінем. Ці ж гэта не ганарова?
Чыж падумаў, што гэтыя сапраўды маглі б яго адпусціць, куды вочы глядзяць, атрымаўшы добрыя грошы. Праз які тыдзень даліся б злавіць і хутчэй за ўсё скончылі б на шыбеніцы. Няхай Богу дзякуюць, што не абловяцца, горка ўсміхнуўшыся, падумаў пан Антон.
He прыходзіла ў галаву аніякая думка, каб звесці гэтых двух і, скарыстаўшы момант, уцячы.
-Я ж кажу, нямаўмяне ніякага золата. Тыя сабеўбілі ў галаву, a вы падслухалі і паверылі, На крыжы паклянуся, няма. Памылка гэта.
Ну што ж, калі пан так, то... расчаравана прамовіў збір. Пайшлі за тррбамі, кіўнуў прыяцелю.
Ён нядбалым рухам, нібы корак у пляшку, уставіў кляп у рот Чыжу і выкараскаўся на бераг. Калі вясляр выскачыў услед за ім, човен злёгку гайдануўся. Пан Антон мог бачыць толькі раку, бо сядзеў спіною да берага. Чуў як аддаляецца шоргат крокаў, затым прагучалі крыкі і тупат ног.
Стой! Стой, пся крэў!
Як падалося Чыжу, галасы не належалі ягоным выкрадальнікам.
Лаві іх! Вацэк! Рысек, забягай, пся маць! Забягай ад ракі! Цемра, халера ясна, як у пекле!
Пан Антон падумаў, што яго выкрадальнікі самі трапілі ў нейкую аблаву. Няўжо апынецца ў руках трэцяй зграі, прагнай золата?
Заслухаўшыся ў шум на беразе, пан Антон не заўважыў, як мяняецца краявід перад яго вачыма. Цені і плямы на рачным люстэрку, паморшчаным лёгкімі хвалямі, пачалі рухацца іначай, чым дагэтуль. Дапамагла затрымка з торбамі. Човен змыты з пясчыстага прыплёску выпадковай хвалькай ціха рушыў з плынню. Лавіць ніхто не кінуўся.
Пан Антон паспрабаваў разгледзець нешта на беразе, але не здолеў і нават нічога не пачуў. Ці то выкрадальнікі ягоныя ўцяклі, ці былі ў сваю чагу паланёныя некім, здагадацца немагчыма. Невядома хто за імі ганяўся: гарадская старожа ці гэткія самыя збіры, таму крычаць паратунку не варта.
Дзеля гэтага яшчэ трэба рот вызваліць. Добра, што гэтыя двое забыліся абвязаць рот хусткай. Пасля доўгіх высілкаў нарэшце можна было як след аддыхацца. Здаецца, няма болыпай асалоды. На нейкі час перастала муляць дошка за спіною, забылася пра мокрае адзенне.
Але настала пара падумаць, што ж далей. Ноч, холад, а ён адзін пасярод ракі ў гэтым чаўне. Паспрабаваў варухнуцца, вяроўка трымала моцна, вузлы на руках і нагах не аслаблі. Крычаць і клікаць на дапамогу не варта: дакрычышся да тых, хто і ўладкаваў на пракляты човен. Маглі ж ацалець і кінуццаў пошукі іншым чаўном.
Пан Антон паспрабаваў зірнуць на сваё становішча з лепшага боку. Усё ж ён пазбавіўся ад непасрэднай небяспекі, а рана ці позна яго заўважаць. Човен з непрыбранымі вёсламі ды ляжачым весляром напэўна трапіць некаму на вочы. Лепш, калі гэта адбудзецца далей. Трэба цярпець.