• Часопісы
  • Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 2

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 299с.
    Гародня 2018
    86.1 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    He аднойчы, адказаў Пацей і дадаў, смеючыся, што ты мяне, вашмосьць, увесь час камендантам клічаш? Так мне і мянушку прылепіш!
    Але было відаць, што тытулаванне багданава яму даспадобы.
    Прызвычаіўся, перапрашальна ўсміхнуўся Багдан. Бачыў вас толькі камендантам, сустрэў, то прыгадалася.
    Урэшце, і я цябе назваў валанцёрам! засмяяўся Пацей. Сапраўды звычка.
    Ен над нечым задумаўся і крочыў моўчкі. Калі наблізіліся да чаўноў, падцягнутых насамі на пясок, каб людзям не замачыць ног, сядаючы, Пацей спыніўся зводдаль і паклікаў Вугліка.
    Маю нечаканую прапанову, вашмосьці, сказаў ён ціха. -Хачу, пане Вуглік, забраць у вас гэтага рыцара, калі ён пагодзіцца. Еду на элекцыю, а мой сакратар, калі можна яго так назваць, раптам занядужыў, рана адкрылася, давялося пакінуць у прыязным двары.
    Лютаўская рана? спагадліва запытаў пан Аніс.
    Адтуль! сярдзіта ўздыхнуў Пацей. Нягоднікі! А мне без дапамогі сакратараў Варшаве аніяк. Між тых, што самною, няма адпаведных.
    Ён яшчэ болей сцішыў голас, каб не ўразіць сваіх прыбочных. Пацей патлумачыў Вугліку:
    Я ведаю, што Багдан па нямецку здольны. Ці ж не так? ён прыязна зірнуў на хлопца.
    Так. Але з лаціны не надта, прызнаўся Багдан, дзівячыся, адкуль Пацей усё ведае.
    Прапанова была сапраўды нечаканая. Багдан зірнуў на свайго рэтмана, але той ізноў скроб за вухам, думаў. Пацею, відаць, сапраўды залежала на тым, каб Багдан пагадзіўся прыняць пасаду, але таму было няёмка вырашаць без згоды рэтмана ды яшчэ на сярэдзіне сплыву. Пан Вуглік сваім парадкам думаў, як схіліць хлопца да прапановы, калі яна яму не падабаецца, бо просьбу павятовага ўрадоўца збыць адмовай не выпадае.
    Колькі ні думай, зразумеў пан Аніс, пачынаць гаворку яму.
    Едзь, Багдане, параіў ён. Такая нагода не часта выпадае. Варшаву паглядзіш, элекцыю тую ж. А Гданьск і наступным летам на тьм жа месцы будзе стаяць. А дасць Бог вады, то і на восень збегаем.
    Багдан зразумеў параду. Яго і так вабіла, тым болей пры боку дасведчанага чалавека. Крыху непакоіла, ці здолее, але спадзяваўся, што вялікага клопату з тымі абавязкамі мець не павінен. Хіба не дурнейшы ён за берасцейскіх.
    Калі пан Аніс не супраць ды яшчэ раіць, то я з ахвотай, сказаў Багдан. Значыць мне адразу з вамі, пане падскарбі?
    Адразу, браце. Вазьмі самае неабходнае. Астатняе купіцца. Я няблага заплачу, вашмосьць, у страце не будзепі. Дзякуй вам абодвум.
    Чаму ж не паспагадаць свайму ў падарожжы! весела падхапіў пан Аніс. Апошні човен затрымаецца, а ты, Багдане, бяжы ды спехам назад.
    Пацееў эскорт ужо адплываў на той бераг.
    Зблытаў вам разлікі, але ўжо прабачце, пане Вуглік, прамовіў Пацей.
    Спраўны хлопец, не пашкадуеце, азваўся рэтман. Разумны. He зашкодзіць яму перахапіць шырэйшага свету. Мястэчкі нас зацягваюць як твань.
    Нежанаты яшчэ? запытаўся Пацей.
    Пакуль не. Разумею так, што крыху зарабіць хоча, неяк устаткавацца, бо і ў справе шлюбу, адчуваю, такі ж сур’ёзны. Пашэнціць нейкай дзяўчыне, прамовіў пан Аніс.
    Пацей кіўнуў.
    Мне ён таксама даспадобы. У берасцейскай справе добра прыслужыўся.
    Абодва замоўклі, бо вяртаўся Багдан, несучы невялікую торбу і шаблю падпахай. Пацей засмяяўся, паказаўшы на шаблю:
    To вашмосьць з карабэляй. Як спадзяваўся, што паклічуць на элекцыю.
    А як жа без шаблі перад гданьскімі паненкамі, рагатнуў пан Аніс.
    Развіталіся з панам Вуглікам і селі ў апошні човен. Далі веслярам на пачастунак і скіраваліся на дарогу, што вілася ўздоўж берага. Павінна вывесці да патрэбнага двара.
    Ну во, усё выдатна склалася, Пацей звярнуўся да Багдана, запрашаючы ісці побач. 3 хлопцамі пазней пазнаёмлю. Сыйдзешся, я ўпэўнены. А як з бацькам?
    Багдан разумеў што пытанне з ветлівасці, але спагадлівы тон, сама памяць пра ягоны клопат былі прыемныя і ён падзяліўся сваёй радасцю.
    Знайшоўся бацька! Цудам знайшоўся! Дзякаваць Богу, жывы, здаровы, хоць выцерпеў нямала.
    Дык гэта ж шчасце, хлопча! Пацей быў шчыра ўзрушаны і не саромеўся гэтага. Баяўся запытацца, але і не запытацца было б не па людску. Аж тут такая ў чалавека радасць!
    Пацей нібы тлумачыўся ў сваёй стрыманасці, а тым самым заваёўваў сэрца Багдана, не распешчанае спачуваннем за апошні час. Меў пан падскарбі дар выклікаць давер, схіляць суразмоўніка да шчырасці, да таварыскасці, хоць і не належаў да характараў, як то кажуць, моцных. Усё гэта не абавязкова было прыкрыццём свядомай хітрасці, жадання падпарадкаваць сабе нейчыю волю. Гэта была дадатная рыса, ужываная іншым разам і ў палітычных мэтах. Хапала яе і на іпчырую спагаду знаёмцам і паплечнікам.
    Што ж яго, беднага, напаткала? Як з тым выкупам?
    Напалі, каб загубіць. 3 Божай ласкі добры чалавек уратаваў. Але маёнтак няпраўным наездам і махлярствам захоплены дагэтуль не вернуты, патлумачыў Багдан. Бацька пакуль даходзіць да ладу са здароўем у прыязных людзей.
    To можа пара вашмосьці свой дом заводзіць? Разгледзецца за добрым пасагам, унукамі старога парадаваць?
    Багдан усміхнуўся.
    He стары яшчэ бацька. Што да астатняга, то спачатку трэба дзедзіну вярнуць.
    Разумна. Асабліва як дзедзіна, пахваліў Пацей.
    * * *
    У кожнага свой абсяг дзейнасці і неабавязкова звязаны з палітыкай. Грунт, каб не выпускаць з вачэй галоўнага і сцісла
    трымацца вызначанай мэты. Натуральна, з улікам усіх ранейшых і новых абставін.
    Ну, вось і прыехалі, пане Тодар, абвясціў пан Пуцята.
    Каламажка спынілася ля невялікага дамкаў завулку, што крыху далей упіраўся проста ў лес. Павозіў пан падсудак сам, не мог каб не паказаць свой новы выезд местачковаму таварыству, а пан Аскерка быў патрэбен як сведка важнай размовы. Дзяўчына зразала ссохлыя галінкі ў гародчыку вялікімі кравецкімі нажніцамі, кінула ім мімалётны позірк і не перапыніла свайго занятку.
    Ці пані Юрага дома? -гучна запытаў падсудак, разумеючы, што сустрэчнага кроку можна і не дачакацца.
    Дома. А дзе ж ёй быць, дзяўчына старанна складвала сцябліны ў вялікі пук.
    Зрабі ласку, васпанна, паведамі, што мы хацелі б з ёю пагутарыць, павучыў пан Касьян, успомніўшы, што ён не ў Вільні.
    Дык ідзіце ў хату, яна там, крыху здзіўленая такою нясмеласцю, кіўнула дзяўчына на дзверы.
    Заўважыўшы ваганне іхмосьцяў, паціснула прыгожымі плячыма і выйшла з гародчыка, нядбала кінуўшы:
    Хадземце.
    Пані Мар’яна Юрага завіхалася па сваёй нескладанай гаспадарцы і таксама не надала прыходу абодвух палястрантаў вагі, чым значна спрасціла задачу візіцёраў. Павітаўшыся і запытаўшы пра здароўе, госці адразу перайшлі да мэты свайго наведвання.
    Мы, шаноўная пані, па такой справе, падкрэслена ветліва пачаў Пуцята, калі помніце, пан Юрага, requiscat in pace, хай спачывае ў міры, палястранты згодна перажагналіся, дык вось, пан Юрага ўзяў ад Івана Хмялеўскага ў арэнду маёнтак Круіпяю.
    Пані Юрага пацвярджальна кіўнула. Успамін быў горкі, але раны ўжо зацягнуліся і не так іпчымелі.
    Чаму ж не помніць? He так даўно гэта было, яна скрушна ўздыхнула.
    Вось мы і хацелі б гэта абмеркаваць, лагодна заўважыў Пуцята і прымоўк, даючы час на роздум.
    А што там гутарыць, пані Мар’яна не стала загл ыбляцца ва ўспаміны. Едзьце да Крупіні ды размаўляйце з тым, хто там гаспадарыць, у яе голасе чулася непрыхаваная крыўда.
    Пан падсудак успомніў, як даводзіў беспадстаўнасць яе намаганняў аспрэчыць захоп Крушні Бурскім.
    А мы, шаноўная пані, якраз па даручэнню пана Сымона Бурскага, з лёгкім адценнем афіцыйнасці паведаміў падсудак.
    А што яму ад мяне спатрэбілася? Mae тое, што ўхапіў, сказала пані Юрага, не сілячыся на зычлівасць.
    Пан Бурскі хацеў бы, stante pede, гэта значыць неадкладна, узяць ад вас у арэнду гэту самую Крушню, патлумачыў Пуцята
    з наймілейшай са сваіх усмешак. Разумею, што прапанова падасца вам дзіўнай.
    Пан Пуцята не памыляўся. Прапанова было для пані Юразіхі нечаканай і незразумелай.
    Як гэта ў арэнду? Ён жа цвердзіць, што набыў Крушню ад Хмялеўскага.
    Перш, чым перайсці да тлумачэнняў падсудак паківаў галавою, зірнуў нібы дзеля пацверджання іх сумесных прадбачанняў на Аскерку, памаўчаў, падбіраючы адпаведныя словы.
    Certissima veritas! Найдакладнейшая праўда! падсудак паружавеў, каб пані Юрагаўсведаміла, як ён яе разумее і як спадзяецца на ўзаемнасць. 3 юрыдьгчнага боку гледзячы, стварылася недарэчнае становішча. Ваша арэнда Крушні не скасавана, грошы вам не вернуты. Ex oposito, з супрацьлеглага боку, валоданне пана Бурскага Крушняй праўна не аспрэчана і ён таксама мае адпаведныя паперы. Пан Бурскі прагне выправіць гэту бязглуздасць самым прасцейшым чынам.
    ~ А навошта яму гэта спатрэбілася толькі зараз? падазрона ўставіла пані Мар’яна.
    Разумела, што не прага дабрадзейнасці рухае сквапным Бурскім і ягонымі, нібыта спагадлівымі памагатымі.
    Розныя на тое склаліся прычыны, разважна працягваў Пуцята, старанна выбіраючы словы. Апрыкрыла пану Бурскаму слухаць розныя чуткі ды плёткі. Затым той наезд свавольнага цівуна, соймік, дзе працягваліся пра гэта размовы. спачувальна сказаў Пуцята. Разумееце? Соймік яго проста агаломшыў. Пан Сымон чалавек выключна ўражлівы на пункце гонару. Вось і вырашыў залагодзіць справу.
    He выкладаць жа недаверлівай бабе, што сам дадумаўся, як замацаваць за Бурскім Крушню больш грунтоўна. Пакуль усе заняты элекцыяй, самы час заняцца і давесці да ладу сваё. Калі ўдасца схіліць Юразіху да арэнды, раптоўнае з’яўленне Хмялеўскага не прывядзе да неадкладнага вяртання Крушні праўнаму ўладальніку.
    — Бок пана Юрагі, гэта значыць шаноўная пані, як мага пераканаўча працягваў падсудак, атрымаеце страту, якую панеслі з-за неразважнасці пана Хмялеўскага і тым самым выйдзеце са спрэчкі. А з вяртаннем пана Хмялеўскага, будзе разгледжана другая супярэчнасць і ўсё стане на сваё месца.
    Пан падсудак даў пані Мар’яне час згледзець сваю выгаду ў прапанове. Пакуль пані Юрага думала, Пуцята перабіраў у памяці падрабязнасці нядаўняй размовы з Бурскім.
    Пасля ганебнага вяртання пабітых гайдукоў з налёту на кляштар Бурскі не на жарты ўстрывожыўся. Прытоеныя намеры pan-
    там вытыркнуліся, як шыла з меха, і Бурскі сам кінуўся да падсудка за парадай. Добра паспрачаўшыся, абодва, ледзь не адначасна, але з перавагай падсудка, прыйшлі да аднае высновы.
    Божа! I як гэта мы раней не дадумаліся! -усклікнуў здзіўлены Бурскі. Урэшце лепш аддаць крышку, чым страціць усё.