Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін

Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Тычкі гатовы? пытаўся рэтман у рэтманьчыка.
Прывезены, пане Аніс.
На запытальны погляд Багдана ахвотна тлумачыў:
Рака, вашмосць, раскінулася зараз можа і на мілю, дзе летам і паўсотні сажняў не намераеш. Вось мы і ставім тычкі, з аднаго берага з памялом, з другога чыстую: плыві між імі як па вуліцы і ў вус не дуй!
Але як жа знойдзеш тое рэчышча ў такую паводку? не мог сам зразумець Багдан.
А гэтаўжо дасведчаныя людзі робяць. Акрамя яшчэ маю свой сакрэт.
Пан Вуглік паказаў ліст тоўстай паперы з малюнкам пакручастай ракі і мноствам розных значкоў, надпісаў і выяваў дрэў, будынкаў, узгоркаў.
Вось зрабіў сабе такія малюнкі і час ад часу ўдакладняю. Зручна і надзейна.
Сапраўды зручна. Памяць можа падводзіць, прызнаў Багдан.
Здараецца, кіўнуў пан Аніс. Але плытніцкая памяць асаблівая: яна ў рацэ кожную дробязь занатуе. У чым іншым можа і ненадзейная, а што да ракі, дастаткова раз прайсці. Вядома, калі гэта сапраўдны плытнік.
Ён схаваў паперу.
Плыты за намі пойдуць. Яны ў вадзе сядзяць неглыбока, але рухаюцца павольна. Вось ім нашы тычкі і прыдадуцца, як і нам самім на зваротным шляху. Ну а добрыя людзі таксама няхай карыстаюцца, хоць бы з той жа Валыні, не шкода. А ты, Багдане, па абедзе на рум падскочыш, паглядзіш як там у Мікіты. Трэба яму вазоў дзесяць клёпкі ўзяць.
Ого!
Клёпка з Беларусі высока цанілася прыморскімі бондарамі ды і пасярэднікамі, якія збывалі яе за мора ў рыбацкія мясціны, узорам галандскіх.
Д ы гэта няшмат, абыякава кінуў пан Аніс. Нечакана азваўся знаёмец, нельга адмовіць. Заадно пра ваду спытай! Скажы, калі будзе ўпарціцца, што непатрэбны мне плытнікі, якія цэлымі днямі, спусціўшы порткі, на кукішках будуць сядзепь. Ваду толькі з Ka-
лодзежа! тонам загаду закончыў ён, але не ўтрымаўся ад жарту і дадаў. Чуў показку пра ксяндза, што плытнікі то найбольшыя грэшнікі, бо з ракі п’юць і ў раку с... Адсюль і хваробы, павучальна прамовіў рэтман.
-	Ясна, пане Аніс, запамятаю, весела запэўніў Багдан. Але мне ўсе вашы памочнікі здаюцца дасведчанымі і надзейнымі.
На гэта пан Вуглік паківаў галавою.
-	Дасведчаныя. А з ненадзейнымі я і затокі не пакіну. Таму, вашмосьць, і хаджу каторы год без страт. Дай Вожа, далей так. Неспадзевак не пазбегнеш, але няхай яны не ад мяне залежаць.
Паабедаўшы, Багдан сеў у каламажку і паехаў на рум, глянуць на плыты і сустрэцца з непаслухмяным Мікітам. Паколькі падначаленыя прывыклі слухацца пана Вугліка, то ніякіх недаробак не знайшоў. Хіба толькі справа непрыдатнасці рачной вады не знаходзіла поўнага разумення, але бочкі ўжо стаялі на плытах, заставалася наліць. Памеркаваўшы калі і як загрузіць клёпку, Багдан развітаўся з плытагонамі.
Вясенні сплыў, фрыёр, як яго часам называлі з нямецкага, быў значнейшы і лічнейшы па грузах і суднах, чым яго восеньскі субрат.
Геаграфічныя адкрыцці XV-XVI стагоддзяў і каланізацыя паскорылі развіццё флатоў прыморскіх краін. Францыя, Англія, імкліва набіраўшая сілу бязлесная Галандыя адчувалі ўсё большую нястачу лесу, пянькі, паташу, смалы і шмат чаго іншага, што мелася на абшарах Рэчы Паспалітай. Развіццё рамёстваў і прамысловасці ў гэтых краінах значна павялічыла попыт на збожжа. Рэкі Полыпчы, Украіны і Беларусі пацяклі не вадою, а пшаніцай.
Між палёў, паплавоў, праз жывічныя бары і выпалены сонцам стэп караваны ў сотні вазоў везлі збожжа да сплаўных рэк іншым разам за трыста-чатырыста вёрстаў. Ад канца XVI стагоддзя за сто наступных гадоў колькасць суднаў, занятых перавозкамі павялічылася амаль у дзесяць разоў. Павуціна рэк спрыяла дастаўцы грузаў да марскіх портаў. Вісла з яе шматлікімі прытокамі выводзіла проста да Гданьска. Туды ж праз Буг ішлі тавары з Беларусі і Украіны. Сувязь з Рыгай і Караляўцом забяспечвалі Дзвіна і Нёман.
Танны вываз вадою арганічна ўпісваўся ў збор плёну палёў і лесу. На вясенні сплыўішлі вырабы зімовай пары: клёпка, драніца, дошкі, брусы, лес зімовай высечкі, самы прыдатны для караблёў. Восеньскі сплыў забіраў збожжа, мёд, воск і попел.
Вялікае Княства мела некалькі значных асяродкаў, дзе будавал іся судны, дзе збіраліся на сплыў грузы: Полацк і Віцебск з Вяліжам на Дзвіне, Мазыр ды Пінск на Прыпяці з Пінаю, Свержань, Любча і Гародня на Нёмане. На Дняпры з Беразіною славіліся Ворша, Бабруйск ды Рагачоў, а на Бугу праз Мухавец Берасце. He дзіўна,
што стан рэк часта абмяркоўваўся на Сойме і сойміках, а Статут Літоўскі прысвяціў гэтаму некалькі артыкулаў. Каморніцкія ўлады асабліва сачылі за так званымі партовымі рэкамі: на іх забаранялася ўзводзіць якія б то ні было збудаванні, што маглі перашкодзіць суднаходству. Адначаснаўхваляліся і падтрымоўваліся намаганні палепшыць умовы плавання.
Прыкладам такога прызнання можа служыць ушанаванне помнікам урадоўца Мікалая Тарлы за ачыстку Нёмана ад камення яшчэ ў сярэдзіне XV стагоддзя. Ужо ў тыя часы існавалі інструкцыі, якімі сплыўнікам прадпісвалася ўнікаць скалаў, мысоў, рапаў, мялін ды іншых перашкодаў. У адмысловых паперах, у кнігах па гаспадаранню абавязкова даваліся дакладныя парады па дагляду за суднамі і ўсім знараддзем, пералічвалася ўсё, што належыць мець дзеля ўдалага рэйсу. Выказваліся парады па найму і аплаце рабочай сілы.
Сплыў зусім не быў бязладным, саматужным заняткам. Ім займаліся не толькі простыя шляхціцы, але і высокія ўрадоўцы: кашталяны, старосты, ваяводы і гетманы. Ян Сабескі, вялікі гетман каронны, затым кароль, трымаў у Янаве, на Сане ўласныя шкуты, дубы і коскі дзеля вывазу збожжа і белай солі з-пад Пярэмышля на Украіне. Гетман каронны Мікалай Сеняўскі нават прапаноўваў свае паслугі ў перавозках да Гданьска, праз каторы ў той час ішло тры чвэрці вывазу і дзве трэці ўвозу Рэчы Паспалітай. Калі сам уласнік не жадаў альбо не мог займацца гандлёвымі справамі, яго выручаў шыпер, альбо шкіпер, галоўная асоба па кіраванню выправай. Ён абавязкова павінен быў быць шляхціцам і меў для дапамогі аканома (шафара) ды пісара. Уласна навігацыйныя справы падпарадкоўваліся рэтману, таксама шляхціцу. Разам з падначаленымі яму рэтманьчыкамі і стырнікамі ён быў абавязаны давесці судны да месца прызначэння, назіраючы за станам ракі, утрыманнем суднаў, паводзінамі і вывучкай каманды.
Суднаў тады будавалася мноства. Самыя разнастайныя па прызначэнню і пабудове яны найперш дзяліліся на сплаўныя і хадавыя. Першыя будаваліся дзеля аднаго рэйсу, пасля чаго прадаваліся на разборку. Хадавыя будаваліся старанней і служылі шмат гадоў, як для руху з пл ынню так і для вяртання назад. Супраць плыні ішлі з дапамогай ветразяў, коннай цягі, шастоў-кічак і вёслаў, альбо людскога высілку, калі бераг быў непрыдатны для коннай запрэжкі, a веславаннем не адолець імклівай плыні. У такіх выпадках лёгкімі чаўнамі завозілі наперад якар і канатам падцягвалі да яго судна, адольваючы за дзень дваццаць-дваццацьпяць вёрстаў.
Часта вельмі падобныя судны на кожнай рацэ зваліся па-свойму. Былі і супадзенні і свядомае наследаванне добрага ўзору. Так у XVII стагоддзі былі пашыраны шкуты і нёманскія віціны, памяну-
тыя яшчэ ў Статуце Літоўскім 1588 года, ужываныя да пачатку XX стагоддзя. Нёманскіх сплыўнікаў звалі віціннікамі менавіта з-за іх караблёў. Славіліся віціны са Свержані і Пясочны. У Пінску ж будаваліся дубы, байдакі, баркі. У Бабруйску перавагу мелі лыжвы, байдакі і бярліны, аў Полацку і Вяліжы стругі, паўстругі і шкуны.
Своеасаблівы гэта быў занятак, таму і людзі, якія з яго жылі, выпрацавалі свае навыкі і звычкі, традыцыі, слоўніцтва і нормы паводзінаў. Звалі іх па рознаму ў розных канцах Рэчы Паспалітай: віціннікамі, флісакамі, асначамі, арылямі і гарвалямі. Імі самімі і вакол іх ствараўся фальклор, показкі і легенды, жарты і здзеклівыя байкі.
Вось у гэта асяроддзе трапіў Багдан Хмялеўскі. Амаль з хлапечым захапленнем прымаў удзел ва ўсім, што адбывалася. Пасмейваўся сам над сабою, але не хацеў, каб яно знікла. Можа, захварэў плытніцкім рамяством ад пана Вугліка? Было цікава, святочна, хвалявала чаканне прыгоды. Мабыць не менш, чым першы вайсковы паход.
Дзень адплыцця быў урачысты. Пасля настойлівай просьбы пан Аніс згадзіўся мець Багдана пры сабе нібы паручнікам якім ці ад’ютантам. На рэтманьчыка ён, вядома, не падыходзіў, а быць толькі госцем не хацелася.
Усе шкуты былі ўпрыгожаны каляровымі стужкамі, галінкамі, падмалёўкамі. На вершалінах мачтаў трапяталі новыя харугвы з вышыванымі альбо маляванымі гербамі Берасцейшчыны, святымі крыжамі, ана самай вялікай свяцілася густой чырванню імклівая Пагоня.
Сямейнікі, прыяцелі, знаёмцы, дзятва рознага веку тоўпіліся на беразе. Маляўнічым гуртом красаваліся апранутыя па святочнаму дзяўчаты і маладзіцы. Асобнай купай шляхта пры шаблях і ў шапках з пёрамі. Вліжэй да берага са сваімі міністрантамі стаялі два святары, грэка-каталіцкі і рыма-каталіцкі без Божай ласкі аніводзін віціннік ці плытагон не адыдзе ад берага.
Пан Вуглік апошнім аглядам наведаў свае караблі, пагутарыў з уласнікамі грузаў і запрасіў святароў выканаць сваю чыннасць. Абодва, пачаўшы з розных канцоў каравана, папрасілі Боскага спрыяння дзеля ўдалага плавання і шчаслівага вяртання. Святары спаткаліся, размінуліся і закончылі ў супрацьлеглых канцах. Рэтман ступіў на пярэднюю шкуту і даў каманду скінуць чалкі.
Затрубілі ў рог, і ветразь папоўз угару. Спрыяльны вецер напоўніў шырокую палатніну і шкута павольна, нібы нехаця, рушыла на выхад з затокі. Плынь падхапіла судзенца і, дапамагаючы ветру, панесла ўніз па рацэ. Стырнік першы раз варухнуў даўгім рудлем і шырокае пяро, нібы хвост вялікай рыбіны, надало шкуце належны напрамак. За ёю, пад спеў трубкі, ўжо выплывала другая, затым наступныя.
А людзям на беразе ў гэтых гуках чуўся развітал ьны покліч і запаведзь доўгага расстання. Услед каравану несліся крыкі, узляталі шапкі, трапяталі хусцінкі. Каб не забываўся чалавек, што ад гэтай хвіліны яго будуць чакаць і маліцца, каб кіякая бяда ці прыкрасць не перашкодзіла вярнуцца здаровым, каб сустрэча была такой жа ўрачыстай і сардэчнай, як развітанне,
Багдан стаяў побач з панам Анісам і думаў, як было б добра, каб на тым узгорку між дзяўчат і маладзіц стаяла Алена і махала яму пярэстай хусцінкай, каб ён мог адрозніць яе постаць, аж пакуль усіх не закрые першы мыс.