Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін

Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
He паспелі, супакоіў Вароніч.
Яшчэ лепей, задаволена прашаптаў айцец Геранім. Бог вас скіраваў на ратунак, пане Вароніч.
Як вы лічыце, ойча, ці аддаць іх уладам для царкоўнага суда, ці мы ім дамо вывучку па-свойму?
Вароніч не сумняваўся, які адказ пачуе.
А ці нельга пакінуць пакаранне Богу?
Ойча, вы святы чалавек, але гэтыя вылюдкі не ўшанавалі ні ваш сан, ні век, ні Божы храм, не кажучы пра іншыя ўчынкі. Адзін з іх спрабаваў загубіць пана Хмялеўскага.
Ігумен з разуменнем і трывогай зірнуў у вочы Варонічу.
Вось яно што? А дзе ж зараз пан Іван, што з ім?
Знік. Абяззброіў забойцу, скочыў на чужога каня і знік. Што нам параіце? Дзе яго шукаць і што з яго розумам? Дзеля гэтага вас турбаваць змушаны. Даруйце.
Нічога. Мне ўжо лепш, супакоіў ігумен. А вам парада патрэбна.
Вароніч бачыў, што не надта лепш, але без парады з айцом Геранімам кідацца на пошукі Хмялеўскага баяўся. Айцец Геранім абдумваў пачутае.
Кажаце адабраў зброю? перапытаў ён. У моцнага чалавека?
А між тых злыдняў слабых няма.
Ігумен быў відавочна ўсцешаны. Паспрабаваў нават усміхну цца Варонічу.
Добры знак. Рамяство сваё ўспомніў, ваярства. I выйсце знайшоў з цяжкага становішча. Я думаю, ён сюды вернецца. Вас жа не было, як ён уцёк? запытаўся айцец Геранім.
He. Усё ад гайдукоў даведаліся.
Ігумен зноў памаўчаў ці то думаючы, ці збіраючы сілы.
Ведаеце, пане Вароніч, можа і не зусім, але ён разарваў путы сваёй немачы. Бачыце, ён жа рабіў усё дарэчы, з сэнсам. Думаю, што не памыляюся. Калі тыя разбойнікі праўду кажуць, канешне.
Суцешылі вы мяне, ойча, Вароніч не таіў радасці, верыў, што ўцякач знойдзецца. He буду вам болей замінаць, адпачывайце. Яшчэ толькі дадам: усё, што адбылося, мы апішам дакладна і подпісамі замацуем. Дайце блаславенне каму з братоў, каб і яны спісанае засведчылі.
Ігумен прыкрыў вочы. Было відаць, што Вароніч паставіў яго перад чарговым выбарам. Ціха прамовіў:
Разумею, што гэта неабходна. Вось брат Сямён гэтым зоймецца, ігумен паказаў вачамі на старэйшага з манахаў. -1 пячатку нашу прыкладзе. Што да тых нягоднікаў, то можа ваша праўда. Чаму ж добрыя людзі ласкі Божай прасіць і чакаць мусяць, а злачынцы тым часам, беспакаранасцю злоўжываючы, нібыта ласку маюць!.. Злачынства Богу няміла. Даруй Божа, але гэтыя людзі Твой храм бароняць ад знеслаўлення і паняверкі. На вашу справядлівасць спадзяюся, пане Вароніч. Ідзіце з Богам і сябрам вашым маё бласлаўленне перадайце.
Калі яны апынуліся на двары, манах ціха прамовіў:
Можа і блюзнеру, але мала для такіх разбойнікаў чакаць Божай кары, хоць яна іх не міне. Калі гэтых сёння без пакарання адпусціць, заўтра за сваё возьмуцца, альбо і зараз жаў іншым месцы.
Згодны з вамі, адказаў Вароніч. Айца Гераніма пытаў з павагі да ягонага сану і мудрасці. Мы гэту зграю трохі ведаем. Яны прыехалі забіць пана Хмялеўскага, бо аднойчы на гэта замахнуліся, ды не давялі да страшнага канца. Зараз гэта ўжо не таямніца.
Манах у сполаху перахрысціўся, зашаптаўшы пацеру.
Што вы кажаце! жахнуўся ён.
Нажаль, гэта праўда. Таму да вас просьба. Калі Хмялеўскі вернецца, схавайце яго і нікога да яго не пускайце. А да мяне ганца! Мы яго паіпукаем, як толькі разбярэмся з гэтымі гіцлямі.
Толькі, калі ласка, пакаранне не павінна адбыцца на кляштарным падворку, манах перапрашал ьна зірнуў у твар Варонічу.
А мы зробім гэта на вясковай вуліцы. I сяляне паглядзяць, што шляхта ўсе храмы ад поскудзі бароніць. I не ўсе паны падобныя на таго, які наслаў гэту зграю.
Манах кіўнуў задаволены.
Вызваліўшыся, Вароніч вярнуўся да сваіх прыяцеляў.
To як зробім? Усім па гаршочку бярозавай кашы, ці каму з навязкай?
сорам і прыніжэнне. Так, мяняючы пасады, усе гайдукі прайшлі нескладаны ўрок выхавання.
Запомніце, калі б мы адвезлі вас у Берасце, лёс ваш быў бы марны. Дзякуйце Богу, іпто не давялі да канца вашы намеры. Маем права забраць у вас усё, але аддамо коней і сёдлы. Яшчэ калі з’явіцеся ў павеце павесім. He зьгчым сабе такога зброду. Пану перадайце хай свайго памагатага не чакае, сказаў Вароніч пасля пакарання. Прэч адсюль, нягоднікі!
Упрошваць гайдукоў не давялося. У іх разуменні атрыманая кара выглядала на забаву. He кеміў гэты шляхцюк у такіх справах. Па сапраўднаму, то дэліквэнта разы два вадой бы адлівалі, але ці варта пра гэта шкадаваць. Дай Бог ногі адскочыць да якой карчмы, тады і зоймемся азадкамі. Дзе крыху памыецца, дзе трыпутніку налепіцца, а дзе і так зажыве. Соллю, дзякуй Богу, не пасыпалі, так што, стоячы ў страмёнах, дасца выцерпець.
Вароніч звярнуўся да вяскоўцаў:
Д зякуй вам, людзі, што на абарону царквы ды к ляштара стаць не пабаяліся. Бывайце здаровы!
-1 вам усім дзякуй, пане! У самчас вас Бог паслаў нам на дапамогу. Бывайце і вы здаровы! азваліся галасы ў адказ.
* * *
Аднавухі Пракоп стаяў перад Варонічам абблытаны пастронкам, які дазваляў ісці толькі дробным крокам. Рот быў заткнуты анучай.
Лаецца, як пёс, абрыдла слухаць, патлумачыў Янка,Зараз вымем затычку.
Пракоп паварушыў сківіцай іўтаропіўся ў Вароніча, згадаўшы у ім галоўнага.
Рук-ног развязваць не будзем, размове гэта не замінае, — патлумачыў Вароніч. Дык раскажы, гіцаль, што вас сюды прывяло, што вы тут шукалі? Усё расказвай.
А што расказваць? Няма чаго. Гэта ўсё манахі, яны ўсё пачалі... забубніў Пракоп.
Вароніч рашучым рухам перапыніў гайдука. Прыгледзеўся, нібы вырашаў, як з ім далей: размаўляць ці ў бізуны?
Цябе здаецца Пракопам клічуць? Так? Няўжо ты, Пракопе, такі дурань, што і нас за дурняў лічыш? He шмат я ад цябе спадзяюся, але ж, пэўна, разумееш, чым свеціць напад на царкву. Ён жа і вогнішчам можа засвяціцца, спакойны тон тлумачэння прабіўся ў мазгі гайдука, у вачах бліснуў спалох.
Кінуўся ў тлумачэнні.
А што напад? Мы не нападалі. Мы зазірнуць хацелі, а тут
гэты боўдзіла і папёр. Хлопцаў паваліў, то мы і раззлаваліся. A дзе хлопцы? раптам запытаў няведама каго.
Ён усё ж спадзяваўся неяк абхітрыць гэтага праставатага, як яму падалося, шляхціца. Далёка яму да пана Бурскага. Але незнаёмы пан не спяшаўся адказваць, а загаварыўшы, не абнадзеіў:
Давай, Пракоп, дамовімся: спачатку ты нам раскажаш, што ведаеш, а пасля мы табе, што цікава. Пра хлопцаў не турбуйся: у іх зараз толькі і клопату, каб калені вытрымалі ў страмёнах стаяць ды куды ім пан даложыць. Як ты думаеш, даложыць? запытаўся Вароніч.
Ой, даложыць! I думаць няма чаго, запэўніў гайдук са знаўствам.
Урэшце мова пайшла пра свойскае.
Сярдзіты, кажаш, пан? Як гэта яго завуць, выскачыла з галавы? Крушнянскі ж пан...
Бурскі, пан Сымон Бурскі. Вялікі пан, Пракоп стараўся, каб бяспамятны шляхцюк адчуў розніцу. -1 на расправу лёгкі, не дай Бог! А як той халерны Багдан уцёк, дык зусім злюцеў, не мог не пажаліцца хоць каму Пракоп. Як што не па ім, то бізун твой выхапіць ды цябе ж і пачастуе. Страх!
А што за Багдан? пацікавіўся Вароніч.
Ды той, што нашу ахмістрыню забіў. Гайдук, як і мы, але шляхціц, пісаць мог. To пан яго цаніў вышэй за нас, простых.
Размова, здаецца, паварочвалася як трэба: пра паноў, пра двор ды парадкі ў ім.
Oro! He дзіва, што пан разгневаўся. А той таму і ўцёк?
Лухта гэта, сказаў Пракоп і памаўчаўшы дадаў. не забіваў ён нікога. Аўцёк, бо нештаў пана скраў: грошы ці кляйнодыякія, невядома.
Стараўся паказаць, як мала яго абыходзяць гэтыя шляхоцкія звадкі.
А хто ж яе, бедную, уходаў? Вароніч палічыў, што пра забойства Пракопу пойдзе лягчэй.
Ды яна не бедная, баба-зух! I яшчэ не старая. Мне б у жонкі самы раз, Пракоп паспрабаваў усміхнуцца.
Меў на яе вока? А можа яна на цябе? спагадліва запытаў Вароніч.
Пан Кузьма ведаў, як цяжка бывае змусіць да вызнанняў такіх тупаватых разбойнікаў. Упруцца на лухце і будуць чаўпсці сваё, не зважаючы ні на якія довады. Трэба не спяшацца, падладзіцца пад звычкі гэтага Пракопа, тады між рознай лухты і патрэбнае пачуеш. Размова пра жанчын, мабыць, будзе самраз.
Дзе там! Яна на такіх, як я, і не зірне! гайдук не хаваў крыўды на ганарыстую кабеціну. Кажуць, ранейшы пан яе
ўпадабаў. Аднойчы чуў, як бабы шапталіся. Але то ж бабы. Пракоп паспрабаваў пагардліва махнуць здаровай рукой, наколькі дазвалялі путы.
А хто ж яе усё-ткі забіў, калі ты кажаш, не той Багдан?
Ды ніхто не забіваў. Адзін дзень пачулі стрэл, а пасля кажуць, Багдан ахмістрыню забіў.
Можа ў Багдана было што з той ахмістрыняй? вярнуўся Вароніч да тэмы дваровай інтрыгі.
Пракоп паспяшаўся абвергнуць сумненні Варонічаў цнатлівасці крушнянскіх гайдукоў:
Ды не! Ен для яе замалады. А яна яму за старая.
Што ж у вас адбылося? не зразумеў Вароніч.
Я ж кажу. He забівалі, пахавалі, а яна жывая.
Што, жывую пахавалі? жахнуўся пан Кузьма..
Пракоп бліснуў пераможным позіркам па тварах прысутных. He хаваў задавальнення: нарэшце паказаў гэты шляхцюк, што не кеміць простых рэчаў. “Раскажы мне, някемнаму, што ў вас там заварылася”, думаў Вароніч. Раптам гайдукустрывожыўся.
А што гэта ён там піша? кіўнуў на Язэпа, які старанна занатоўваў размову.
А гэта чалавек нашу гутарку запісвае. Раптам забудземся, што казалі, альбо хто адмовіцца, нібы не гаварыў нечага, то папера і напомніць, цярпліва патлумачыў Вароніч. Дык як там у вас было з тым пахаваннем?
Пракоп цяжкаўздыхяуў, як цярплівы але стомлены настаўнік перад тупаватым вучнем.
Хто ж жывога хавае? з дакорам запытаў ён. Ці ж у Крушні пра Бога забыліся?
Дык жа сам кажаш яна жывая? Ажыла ці што? Вароніч паказваў поўную роспач.
Га-га! Уваскрэсла! He памірала яна вось што! I не забівалі яе! трыумфальна абвясціў Пракоп і павёў позіркам па тварах слухачоў. Во, крыж святы, не маню! перажагнаўся гайдук дзесьці вакол пупа звязанай рукою.
Пракоп цешыўся агульнай увагай, забыўшыся і на сваё становішча і на тое, ці варта выкладаць панскія таямніцы чужым людзям.
Вы, пане, не думайце, што Пракоп дурны гайдук. Я хлопец дасціпны, патлумачыў ён, няпэўны, ці павераць.
Я так не думаю, ды і ніхто так не лічыць, паспяшаўся пераканаць Вароніч. Глянь, як усім цікава, бо без цябе такой загадкі не разгрызуць. Хоць, па шчырасці, ты ўсё ж нейкія дзівы баеш: забілі бабу, а яна жывая. Пахавалі яе, а яна, нібы прывід, ходзіць.
Мала хто змог бы лепш дагадзіць Пракопу. Прызнаўшы вайско-
вую паразу, гайдук атрымліваў пэўнае задавальненне, адчуваючы сваю разумовую перавагу. Гэта глушыла горыч і адганяла страх...