Прастрэлены талер. Кніга 2  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 2

Аркадзь Ліцьвін

Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 299с.
Гародня 2018
86.1 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-1 пра мяне можна дадаць, згадзіўся хлопец.
-1 пра цябе напішу. Дык вымай яе з похвы, загадаў пан Максім, запабегліва адступаючы на бяспечную адлегласць.
Міхась напружана, баючыся, што не хопіць размаху рук, шмаргануў уверх люстраное лязо. Пан Максім уважліва агледзеў зброю, паспрабаваў яе на гнуткасць, крануў вастрыё і з павагаю паківаў галавою.
Добрая зброя, добрая, нічога не скажаш.
А нічога сабе, спраўнае лязо, паблажліва, тонам знаўцы пагадзіўся Міхась. Стрый чытулькі ды пісулькі, а па мне то шабля, пісталет з добрай іскрай!
Як разумею, крамнёвых не прызнаеш? з разуменнем запытаўся пан Максім.
Староцце, стрыю, паблажліва патлумачыў ваяр, зараз у пашане выключна калясцовыя.
Хлапец старанна, хоць і няўмела, соваў лязо ў похву. Пан Максім адводзіў вочы, баючыся, каб той не наважыўся рухам бывалага ваяра, не гледзячы, кінуць шаблю намесца. Парэжа пальцы небарака.
Я, вашмосьць, толькі кажу, што шляхціц павінен усё ўмець рабіць, прытым рабіць добра. I шабляй і галавою, гэта значыць пісаць, чытаць, на сойміках прамаўляць, паспрабаваў апраўдацца пан Максім, баючыся ад самага пачатку знеахвоціць маладога рыцара да свайго таварыства і звязаных з гэтым заняткаў.
Але ж наш рыцарскі стан! усклікнуў Міхась у роспачы. Ён жа дзеля ваярскай славы створаны!
Пан Максім ледзьве стрымаў смех, гледзячы на маладога пеўніка. Нечакана яму прыйшоў на розум пэўны ход. Перачакаўшы ўсплёск рыцарскага гневу, пан Максім лагодна заўважыў:
Вось каб ты, пане-браце, не ленаваўся чытаць, то ведаў бы, што адзін рыцар, дон Кіхана, звар’яцеў якраз на грунце рыцарства.
Паглядаючы на здзіўленага хлопца, пан Максім паспрабаваў уявіць, як пайшла б размова, даведайся Міхась, што ўсяму віною менавіта чытанне кніжак бедным ідальга.
Як жа гэта здарылася? Міхась пытаў, як пра заўчасную смерць няўдалага ваяра, слабога духам.
Шкода не чытаеш ты па-французску ці па-гішпанску. На той час, браце, рыцары ўжо даўно звяліся, не стала такога стану.
Як гэта звяліся, калі мы ёсць?! шабля напомніла пра гэта дастаткова гучна.
Пан Максім даўно вырашыў несці крыж змагання з рыцарствам сваіх часоў да канца. He раз меркавалі з паняй Даротай, што лепш выправіць хлопца на які ўнівэрсітэт, чым у петыгорскую ці гусарскую харугву. Шабля ад гетмана кіравала на другое. Жартам ці спрэчкамі пара было разбіваць ваярскія прымхі пляменніка.
Наша рыцарства, а значыць і мы з табою, яшчэ далей ад сапраўднага, чым той Кіхана. Гэтая наша назва ўсё ж умоўная.
Калі б абвалілася столь, Міхась не быў бы так уражаны.
Стрыю! крыкнуў ён строга. Як гэта ўмоўная? Калі б я вас не ведаў як колішняга ваяра, дьі каб не былі вы маім родзічам, то палічыў бы вашы словы за абразу ўсяго рыцарства Вялікага Княства!
Добра, браце, што хоць не ўсёй Еўропы, бо і там рыцараў даўно са свечкай не знойдзеш, пан Максім засмяяўся, каб палагодзіць сумныя весткі. Але можа я змоўкну, калі табе крыўдна ці нецікава?
Малады рыцар уздыхнуў:
He, расказвайце. Я толькі не магу ва ўсім пагадзіцца наконт рыцарства. Але ж ніхто так цікава не раскажа нават непрыемнае.
Дзякуй за добрыя словы, Міхась. Значыць, пра назву. Мы, шляхта, завем сябе рыцарскім станам паводле традыцыі, бо нашы абавязкі перад каралём у нечым падобныя да колішніх рыцарскіх. Благога ў гэтым няма, але ўсведамляць розніцу належыць, бо яна істотная.
-А чаму?
Ды таму, васпане, што, не разумеючы сутнасці чаго-небудзь існага ў свеце, можна і ў бяду трапіць.
Відаць, нейкая іскра сумнення ўсё ж запала ў душу рыцара Вялікага Княства. Нязломная вера ў розум дзядзькі мела вялікую вагу, дарма ён гаварыць не будзе.
А пры чым тут наша рыцарства?
Я, Міхась, іншым разам думаю, ці не звар’яцела ўся наша шляхта, як той ідальга, на грунце свайго рыцарства. Той бядак шукаў злых чараўнікоў, каб абараніць ад іх пакрыўджаных і зняважаных. А наша шляхта, не жадаючы бачыць сапраўдных ворагаў, падзялілася на дзве часткі і вынішчаецца ўзаемна. Прытым кожная стаіць за гонар, за годнасць, за вольнасць. Вось прыклад, калі рыцарская легенда выкарыстоўваецца ў злых мэтах. Ці ясна я тлумачу?
Нібыта ясна, панура адказаў юнак, але... шчыра прызнаюся, стрыю, не падабаецца мне гэта тлумачэнне, непрыемнае яно.
Хлопец вінавата зірнуў на пана Максіма, нібы просячы прабачэння за свой адказ, але відавочна не збіраючыся адыходзіць. Чакаў працягу размовы.
Дзякуй за шчырасць, браце, сур’ёзна прамовіў пан Максім. Іншага я не чакаў. He адразу такое ўсведамляецца ў тваім веку. Гэта таму, Міхась, што сказанае мною нішчыць тваю мару, твой рыцарскі міф, а іншага, апроч яго, ты не бачыш. Ці не так?
Так, з уздыхам пагадзіўся пляменнік, шчыра прызнаюся.
Вось і добра! Значыць ты задумаўся над пачутым. А каб лягчэй думалася, належыць кнігі пагартаць, прыклады знаходзіць, параўноўваць.
Паклаўшы руку на эфес, малады рыцар сапраўды задумаўся над словамі стрыя. Спрачацца было цяжкавата, але...
Але ваяры быць павінны! запярэчыў Міхась.
Абавязкова! пацвердзіў пан Максім Здольныя ваяры a над імі ўмелыя, адукаваныя гетманы і рэгімэнтары. Дарэчы, яны павінны ведаць, якім чынам здабываліся ў мінулым перамогі і чаму нават таленавітым ваярам здараліся паразы? А пра гэта, заўваж, даведаешся толькі з запісаў іхуспамінаў ды хронік. Вось табе, браце, і чытулькі!
Міхась сарамліва ўсміхнуўся, але выказаўся па рыцарску:
Тут я папаўся, стрыю. Ваша перамога.
Прымаю з удзячнасцю тваю шпагу і вяртаю назад. He на гэтым мне залежыць. Хачу, каб зразумеў, што не павінен ваяр служыць пасвараным радам у братазабойчых войнах, бо гэта ганьба для абодвух бакоў, асабліва ў той час, калі Айчыне пагражае чужынец, а ёй не стае сілы бараніцца.
А чаму іншыя пра гэта не гавораць? Старэйшыя навокал, удакладніў Міхась і неакрэслена павёў рукою.
Пан Максім ведаў, хто настаўляе маладых Сапегаў на рыцарскія перамогі над адзінакроўнымі непрыяцелямі. Разумеў, як цяжка будзе супрацьпаставіць ім свае довады і погляды, не прыніжаючы ані сябе ані тых “старэйшых”.
Як табе сказаць? Па розных прычынах. Адны таму, што не даюць сабе турботы пра гэта думаць. Другія проста не здольныя нешта самі зразумець. Трэція таму, што ім гэта нявыгадна. Ну, чацвертыя не хочуць пра гэта гаварыць з маладымі. Вось, прыкладна так гэта бачу.
Але ж гонар роду таксама бараніць трэба, каб іншыя яго не затапталі, пераканаўча заўважыў Міхась.
Трэба бараніць, я згодны з табою. I змагацца за годнае месца свайго роду таксама належыць. I славу свайго гербу памнажаць справа Богу мілая.
Тут і даходзіць да бойкі, заўважыў Міхась.
Вось тут і пралягала мяжа паміж тым, што ўбівалі ў галаву юнаку ваяўнічыя і пыхлівыя родзічы і што хацеў бы прышчапіць пляменніку пан Максім.
Бачыш, Міхась, само па сабе суперніцтва радоў рэч добрая, асцярожна пачаў ён. Толькі супернічаць належыць у тым, што на гэтай дзелянцы жыцця важнае. Вось у ваяроў валоданне зброяй, ваярскае умельства выводзіць чалавека у гетманы. Так добра. A калі чалавек выбіваецца на ваярскую пасаду заступніцтвам важнага пратэктара, то чакай на полі паразы і ганьбы. Ці ж не так? А за пасаду канцлера ці пісара, маршалка двара змагацца належыць іначай, бо тут патрэбны не валоданне шабляй і не моцныя цягліцы, а розум, веды. I ні ў якім разе не карыстацца ліслівасцю, пранырлівасцю, а то і патаемным забойствам. Дзе замест розуму пануе сіла, там не будзе дабра, хто б ні перамог, бо Айчыне ўсе людзі патрэбныя, дзеля росквіту, а не пасвараныя часткі, з якіх адна вынішчае другую.
На задавальненне пана Максіма пляменнік слухаў уважліва і ўдумліва.
Цяжкія і складаныя для мяне рэчы, уздыхнуў Міхась. Але незвычайна цікавыя. Сам бы я такое не прыдумаў, а слухаць люблю.
Ну, сваім часам і ты нямала прыдумаеш, суцешыў пан Максім.
He, лянаваты я на такое, стрыю. Праверыў сябе не раз, са скрухай прызнаўся юнак.
Што ты кажаш, паспачуваў пан Максім. Гэта не страшна, бо паддаецца выпраўленню.
А як? зацікавіўся хуценька Міхась. Я думаю, як лянота ўжо чалавека ўзяла ў палон, то няма яму паратунку. Яно б не шкодзіла шмат ведаць, пахваліцца было б чым.
Пан Максім не мог стрымаць усмешкі, пачуўшы такое будзённае стасаванне ведаў. Выцягнуў з-пад стоса кніг тоўстую кніжку, падобную на малітоўнік і пагартаў, выглядаючы патрэбнае.
Вось зараз прачытаем з разумнай кніжкі якраз пра гэта. Ага, знайшоў! Дык слухай, ...тут крыху прапусцім, каб карацей, ...ну вось: “таленты лягчэй задушыць, чым нарадзіць, альбо ажывіць". Згодны з гэтым? Добра, слухай далей: “бо і бяздзеянне мае сваю асалоду і лянота, ненавісная спачатку, таксама робіцца прыемнаю.“
Твар хлапца асвяціўся пераможнай усмешкай, ён нават шабляй прыстукнуў ад задавальнення.
А што я кажу! усклікнуў ён. Чыста пра мяне! I хто гэта так разумнапіша?
Шсаў, браце, і вельмі-вельмі даўно, у Старажытным Рыме. Тацытам зваўся. А надрукавалі ў Амстэрдаме дваццаць год таму,
Разумны гэты Тацыт, прызнаў Міхась.
Гучная гамана за дзвярыма перапыніла размову і ў пакой уваліліся двое рослых, моцных дзецюкоў. Абодва выглядалі нібы ў спякотны дзень гналіся за дзічынай.
Я так і падумаў, што гэта Ян ды Сцяпан, засмяяўся пан Максім. А што гэта вы такія распараныя?
Браты Ян і Сцяпан Сапегі, таксама нейкія далёкія дзядзькі Міхасю, любілі гасцяваць у пані Дароты. Сустрэўшыся, заўсёды з-за чаго-небудзь спрачаліся. А пляменніка дражнілі хоць і без крыўды.
Вось даводзіў гэтаму ўпартаму, што ад маёй трохгодкі, той, буланай, жарабяты будуць лепшыя, чым ад ягонай гнядой, калі памятаеш, патлумачыў Сцяпан, старэйшы з братоў, падаючы на канапу ў поўнай знямозе. Ян плюхнуўся побачА вычым тут займаецеся?
Дыскутавалі з Міхасём пра шкоднасць навук і прыемнасць абібоцтва, адказаў пан Максім, падміргнуўшы пляменніку.
Ці ёсць што напіцца? папрасіў, як апошнюю ласку, Ян. Аж горла ад крыку пашэрхла, паскардзіўся ён.
У збанку бярозавік, частуйцеся. Калі хочацца піва, то трэба пасылаць.
Браты прагна наталялі смагу, не маючы сілы на спрэчку.
Напрацаваліся хлопцы, насмешліва прамовіў пан Максім і паказаў на маладых родзічаў. Зірні, Міхась, на двух дарослых дурняў. Вось табе прыклад, калі лянота выступае ў выглядзе запрацаванасці. Замест каб павесці сваіх кабыл да аднаго жарабца з добрым радаводам і пасля параўнаць жарабят, яны спрачаюц-